|
Віктар Шэндэровіч
Віктар Шэндэровіч нарадзіўся 15 жніўня 1958 году. Скончыў Маскоўскі інстытут культуры (1980). Выкладаў сцэнічны рух у маскоўскім дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва. Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў. Член Саюза пісьменьнікаў Расеі. У 1995 годзе стварыў праграму “Лялькі” на расейскім тэлеканале НТВ. З 1997 году – мастацкі кіраўнік і аўтар праграмы «Итого». Аўтар перадачы «Усе свабодныя» на расейскай службе Радыё Свабода. |
|
2003
2004
2005
2006 |
[ 05/06/2007 21:32 ] |
Есть ли у Вас любимый анекдот про белоруссов? И как Вы думаете, в каких сферах жизни обшества юмор может быть совсем неуместен?
Егор |
Ягор, вось шчыра: ніводнага анэкдоту пра беларусаў я ня ведаю. Ужо прабачце за правал у адукацыі...:-) Не лічыць жа анэкдотамі пра беларусаў анэкдоты пра Луку, праўда? Гэта ж асобны выпадак... А наконт прыдатнасьці гумару – ён безумоўна прыдатны ў якім заўгодна грамадзкім кантэксьце. Гумар выяўляе сэнс – як жа без яго ў грамадзкім дыялёгу? А недарэчныя – жарты, якія тычацца асабістай сфэры жыцьця чалавека, жарты пра хваробу, пра фізычныя недахопы, беднасьць прыватны’х асобаў. Да прыкладу: горб Рычарда – прадмет для сатыры, бо ён ёсьць мэтафара ягонай улады; а вось пра горб Квазімоды жартаваць ня варта. Гэта – азбука, на жаль, не засвоеная шмат кім з тых, хто лічыць сябе гумарыстамі. |
[ 05/06/2007 21:47 ] |
Дабпыдзень, спадар Віктар!
Ці разумееце вы ўсю імпэрскасць сённяшней Расеі, нават тытульнай апазыцыі і яе лідараў, такіх як Нямцоў, Хакамада, Бялых і інш.
Ці не патрэбен на ваш погляд Расеі не "хваробы іпмэрэалізм", а "здаровы нацыяналізм"?
Дзякуй.
Янка-спадар. |
(Адказы В. Шэндэровіча -- у перакладзе з расейскай. - рэд.) Янка, я ня думаю, што тры названыя Вамі палітыкі маюць адносіны да расейскага імпэрыялізму. Па маіх назіраньнях, ўсе яны – вельмі розныя, але вось ніяк не імпэрыялісты. А мяжа паміж «здаровым нацыяналізмам» і «хворым імпэрыялізмам» -- рэч занадта абстрактная. Лепш абыходзіцца зусім бяз іх. Што патрэбна Расеі? Падазраю, тое , што і Беларусі: дэмакратыя. Мэханізм, з дапамогай якога бяскроўна і з адносна невялікімі стратамі вырашаюцца праблемы – у тым ліку, зразумела, і нацыянальныя… |
[ 06/06/2007 02:17 ] |
Уважаемый Виктор Анатольевич!
Перед прошедшими 'выборами', российская попса (Буйнов, Валерия, Малинин, Бабкина и проч.) активно агитировали за Лукашенко. Каких только эпитетов они не удостоились на белорусских форумах после этого. Как по Вашему мнению, чего не хватает этим людям - денег или совести? Или понятие совести им незнакомо? Почему Ваши 'артисты' так морально нечистоплотны? Западные звезды за один только факт концертирования с странах, где царят режимы, подобные белорусскому, теряют уважение коллег и получают расзносы в прессе.
С уважением.
Виктор
Полоцк |
Мая ацэнка гэтых спадароў супадае з Вашай. Віктар. Іхняя бессаромнасьць шмат у чым і тлумачыцца менавіта адсутнасьцю ў грамадзтве цьвёрдых маральных правілаў – пры ўсіх недахопах заходняга грамадзтва, там гэтыя правілы «працуюць», і зусім няблага. Мы любім маралізаваць наконт улады грошай, але вось парадокс: добрая рэпутацыя на Захадзе у рэшце рэшт канвэртуецца. Таму заходняй зорцы, акрамя ўсяго іншага, НЕВЫГОДНА ганьбіць сябе канцэртам у падтрымку дыктатара…. |
[ 06/06/2007 02:27 ] |
Уважаемый Виктор Анатольевич!
Вы не могли бы объяснить, почему россиняе НИЧЕГО на знают об истории Беларуси. Когда россиянам рассказываешь о Полоцком княжестве, о Великом Княжестве Литовском, о том, что творила Московия на белорусских землях (так, в результате войны с Московией в 17 веке предки белорусов потеряли почти 60% населения, в ответ можно услышать лишь оскорбления. К сожалению, русский и белорусский народы чаще воевали друг с другом, чем дружили. Но по какому-то недоразумению, мы считаемся 'братскими' народами. Откуда такое пренебрежение и такое невежество по отношению к соседям? Почему россиян так бесит, что у белорусов может быть отличное от них видение свой истории?
С уважением,
Галина, Минск |
Шаноўная Галіна! Расея мала што ведае і пра сваю гісторыю. Паверце, непісьменнасьць і грэблівасьць, прыгаданыя Вамі, існуюць ніяк не ў адносінах менавіта да Беларусі – гэта непісьменнасьць і грэблівасьць навогул. «Мы ленивы и нелюбопытны» (Пушкін). Наконт жа таго, што расіянаў бесіць адрознае ад іх бачаньне сваёй гісторыі беларусамі, -- дык, я думаю, ня варта абагульняць. Мяне, напрыклад, ня бесіць:-) Больш за тое, я толькі ад Вас пра гэтае “адрознае бачаньне” і даведаўся:-) |
[ 06/06/2007 12:00 ] |
Уважаемый господин Шендерович. Я являюсь поклонником Вашего литературного таланта.Всегда с нетерпением жду Ваших публикаций. Особенно в программе "плавленый сырок". По глубине критики и "ядовитости"(простите за сравнение) сатиры Вам нет равных. Вопрос. Подвергаетесь ли Вы преследованиям со стороны критикуемых Вами лиц, если да, то в чем это Выражается. Успехов Вам. Ваш поклонник Олег Алкаев Берлин. |
Дзякуй за добрыя словы. А «перасьледу» ніякага няма – проста пры Пуціне я магу працаваць як журналіст толькі на радыё і ў Інтэрнэце, і ніяк не на фэдэральным канале. Такім чынам, пра маё меркаваньне аб падзеях могуць даведацца паўтары – два мільёны расеіянаў, а не сорак-пяцьдзесят, як у часы НТВ. Што ж тычыцца асабістых непрыемнасьцяў, дык пакуль Бог пашкадаваў. Толькі дробныя непрыемнасьці і паскудствы. |
[ 06/06/2007 13:54 ] |
Уявіце, што Вас папрасілі напісаць сцэнар да "экспартнага" фільма пра Беларусь. Якія ідэі ўзьнікаюць, які сюжэт, якія героі? Дзякуй, Настасься. |
Вашая прапанова, Настасья, мае абсалютна гіпатэтычны характар: нельга, жывучы ў Расеі і зьяўляючыся расіянінам, пісаць сцэнар пра Беларусь. Хаця, падазраю, цяперашняя беларуская рэчаіснасьць можа даць матэрыял для наймагутнага кіно – з вялізным жанравым дыяпазонам, ад чорнай камэдыі да высокай драмы. |
[ 06/06/2007 15:28 ] |
? Ja slyszal czto Priezidient W.Putin chocziet wruczit nagradu A.Solrzenicynu.Otwiettie primiet li etu nagradu Wielikij Pisatiel,Diesidient A.Solrzenicyn iz ruk polkownika kgb W.Putina.Ja iz Bielorusii Mikołaj Saskiewicz,eto wtoroj wopros.Do zabaczenia. |
Мяркую, прыме. Салжаніцын досыць паважна ставіцца да дзейнасьці Пуціна – ва ўсялякім разе, мы ня чулі ад яго ніводнага слова супраць, ці ня так? Добры (у далёкім мінулым) пісьменьнік і вялікі (тады ж) дысыдэнт Салжаніцын – заўсёды быў чалавекам выразна выяўленых анты-лібэральных каштоўнасьцяў, і ў гэтым былы дысыдэнт і афіцэр КДБ сышліся абсалютна. Салжаніцын – той рэдкі выпадак у прыродзе, калі цяля зрабілася дубам… Гісторыя, Мікола, поўная парадоксаў, і гэта не апошні. |
|
|