|
Барыс Нямцоў
5 сьнежня на вэб-сайце Свабоды адбылася інтэрнэт-канфэрэнцыя зь лідэрам расейскай партыі “Саюз правых сілаў” Барысам Нямцовым. Паводле заявы кіаўніцтва партыі, Нямцоў будзе вылучаны кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі.
Барыс Нямцоў нарадзіўся 9 кастрычніка 1959 г. Па адукацыі радыёфізік, кандыдат навук. У палітыцы з 1990 году – быў абраны нароным дэпутатам РСФСР, быў губэрнатарам Ніжэгародскай вобласьці, міністрам паліва і энэргетыкі, віцэ-прэмьерам Расеі. Разглядаўся ў якасьці аднаго з пераемнікаў Б. Ельцына на пасадзе прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі. Быў лідэрам расейскага Саюзу правых сілаў, дарадцам прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Юшчанкі. У 2004 годзе разам з віцэ-спікерам Дзярждумы Расеі Ірынай Хакамадай быў дэпартаваны з Беларусі. Сузаснавальнік Камітэту “2008: свабодны выбар”. |
|
2003
2004
2005
2006 |
[ 04/12/2007 22:15 ] |
Уважаемый Борис Ефимович!
1. Согласитесь, что сейчас поддержка Путина сумасшедшая и объективно вы не проходите в гос. думу. Вопрос такой: Когда для наши народы во главу угла будут ставить не материальное благополучия, а духовность, честность, принципность? Ну или хотя бы когда моральные принципы начнут играть хоть какую-то роль?
2. Почему росссийская оппозиции выводит так мало людей на улицы? Даже в куда меншей Беларуси и Минске на оппозиционные акции ходят куда больше людей.
3. Почему в рядах российской оппозиции так много радикалов, которые, естественно, скорее отпугивают сторонников нежели привликают (имею ввиду ультраправы - т.н. скинхедов).?
Спасибо |
Ну па-першае, я не скажу, што было мала людзей 24-25 на "Маршы нязгодных". У Маскве было 3-4 тысячы, што ва ўмовах беспрэцэдэнтных рэпрэсіяў пры дзесятках тысяч АМАПаўцаў, правакацыяў, калі абвяшчалі, што на мяне зробяць замах -- гэта немалая лічба. У Санкт-Пецярбурзе АМАПаўцаў было яшчэ болей, і міліцыянтаў больш за 20 тысячаў. Канешне, людзі баяліся за сваё жыцьцё. Тым ня менш, нягледзячы на гэтыя пагрозы, людзі спрабавалі прайсьці. Іх спэцслужбы, АМАПаўцы лавілі на падыходах да праспэкту, і яны да Дварцовай плошчы не маглі дайсьці. Уласна, я на падыходзе да Дварцовай плошчы быў арыштаваны, хаця ўсяго толькі мірна размаўляў. Акрамя таго, трэба мець на ўвазе, што рэжым Пуціна ня менш цынічны, чым рэжым Лукашэнкі, а можа быць нават і больш, калі мець на ўвазе гэбэльсаўскую прапаганду, якую Пуцін вядзе на тэлеэкранах. Расейскія грамадзяне, як людзі паслухмяныя і даверлівыя да таго, што кажуць з тэлеэкранаў, -- знаходзяцца пад уплывам такіх вось маніпуляцыяў увесь час.
Нарэшце, апошняе, вельмі істотнае. Нафта каштуе 100 даляраў, і рэальныя даходы людзей падвышаюцца. Канешне, яны падвышаюцца зусім ня так, каб калі ў нас была б дэмакратыя і не было б такой бязьмежнай карупцыі (у нас карупцыя значна вышэй, чым у Беларусі і Украіне). І тым ня менш, высокі кошт на нафту дазваляе рэжыму індэксаваць пэнсіі і зарплаты, і ўлады актыўна выкарыстоўваюць гэта дзеля таго, каб людзей трымаць дома і ў падпарадкаваньні.
|
[ 04/12/2007 23:26 ] |
Добрый день. Такой вот есть у меня к вам вопрос. Однажды вы заявляли что для Беларуси будет лучше если она станет частью России, мол в там больше свободы. Изменилось ли ваше мнение? Разделяете ли вы точку зрения Новодворской о том, что империи пора бы уже распасться, я имею ввиду российской? Как вы относитесь к тому чтобы каждый народ решал сам за себя, имел какое-то право на самоопределение? Спасибо |
Я гэта казаў у 90-ыя гады, калі сапраўды ў Расеі была свабода, а ў Беларусі была лукашэнкаўская дыктатура. Канешне, цяпер я б не пажадаў Беларусі такога сцэнару а ні ў якім разе. Я лічу, што гэта вельмі дрэны сцэнар. Пагадзіцеся, што Расея 10 гадоў таму і Расея сёньня -- гэта дзьве розныя краіны.У Беларусі рэжым як быў дыктатарскі, так і застаўся, а вось у Расе дынаміка вельмі моцна адмоўная. Так што я не хачу, каб Беларусь была пад прыгнётам карумпаванай крамлёўскай адміністрацыі, гэта вельмі дрэнна. Я б хацеў, каб вы пазбавіліся ад свайго дыктатара і зрабіліся нармальнай дэмакратычнай краінай. |
[ 05/12/2007 00:03 ] |
Шаноуны Борис Немцов аткажите на маё пытанне.1.Некоторые люди из партии власти уже поспешили объявить всех Российских Демократов врагами России.Как так может быть,в любой демократической стране победившая сторона поздравляет всех своих граждан и призывает работать вместе на благо страны.А в теперешней России что всё наоборот.2.Как Вы думаете начнутся ли сново репресии или нет.3.Ваш прогноз что будет дальше в России и Беларуси.Спасибо,смотрел тв переживал болел за Демократическую Европейскую Россию.Удачи Вам и с наступающим Рождеством Христовым.4.11.2007г.. |
Думаю, што рэпрэсіі будуць. Пуцін -- брат Лукашэнкі, толькі ў сэнсе рэпрэсыяў ён -- малодшы брат. Ён будзе рабіць тое ж, што і Лукашэнка, у мяне сумненьняў німа ніякіх. Іншае справа, што ў яго істэрыка з нагоды рэакцыі Захаду большая нават, чым у Лукашэнкі, таму што Расея -- ядзерная краіны, член "васьмёркі", уваходзіць у Раду бясьпекі ААН, Расея сапраўды моцная краіна ў параўнаньні з Беларусьсю. І ягоная істэрыка з той прычыны, што калі ён апынаецца такім жа, як і Лукашэнка, ізгоем (гэта калі выбары і прэзыдэнцкія прызнаюцца нелегітымнымі), у Пуціна асабістых пэрспэктываў зусім ніякіх. Так што трэба мець на ўвазе, што на карце лёс вялізнай ядзернай дзяржавы, і для Пуціна гэта вялікая праблема. Асабістая праблема, ён усё ж не жадае быць канчатковым ізгоем як Лукашэнка. Уласна, рэпрэсіі ўжо былі пад час гэтай выбарчай кампаніі, у нас у краіне было больш за сто актывістаў арыштаваныя, чэкісты па ўсёй краіне грамілі нашы офісы, хунвэйбіны пуцінскія, "нашысты", перасьледавалі лідэраў Саюзу правых сілаў, і мяне ў прыватнасьці. Міліцыя пры гэтым заплюшчвала вочы на іх хуліганскія ўчынкі. Карацей кажучы, яны найбольш цынічныя тэхналёгіі выкарыстоўвалі пад час гэтых выбараў. Напрыклад, раскідвалі ўлёткі, што ўсе нашыя агітатары хворыя на СНІД, ад імя СПС тэлефанавалі масквічам і ніжнегародцам з патрабаваньнем ісьці на галасаваньне, бабулькам рассылалі лісты, што нібыта ў офісах СПС выдаюцца ільготныя карткі са скідкай у 50 адсоткаў. Яны больш цынічныя, чым Лукашэнка. Іх улада трымаецца на вялізных грошах ад экспарту нафты і газу. Улада больш разбэшчаная вялікімі грашыма, і менавіта таму, што ім ёсьць што губляць, яны знаходзяцца ў больш цынічнай фазе, чым Лукашэнка. |
[ 05/12/2007 08:30 ] |
Для беларускай апазыцыі найвялікшай праблемай зьяўляецца адсутнасьцьсваіх сродкаў масавай інфармацыі. А ў дзяржаўных газетах, на радыё і тэлебачаньні аб апазыцыі, яе поглядах і прагнозах альбо нічога, альбо толькі бруд. А як справы ў гэтым накірунку ў Расіі? Іосіф Клямята. Віцебск. |
Абсалютна такая ж сытуацыя. Толькі трэба мець на ўвазе, што ў Расеі больш цынічная ўлада, чым улада Лукашэнкі. На Пуціна працуюць абсалютна брудныя, "чорныя" паліттэхнолягі. Гэта Паўлоўскі, Ляонцьеў, Аркадзь Мамантаў, гэта халуйствуючы Міхалкоў, халуйствуючы кадэбэшнік і адвакат Астахаў. Карацей кажучы, брыгада ахалуеўшых грамадзян, значна больш цынічных, чым у Лукашэнкі. Натуральна, на дзяржаўных каналах дзейнічаюць так званыя "стоп-сьпісы", апазыцыі забаронена зьяўляцца на дзяржаўных каналах. Усё па падручніках Гэбэльса робіцца, і ў гэтым сэнсе сытуацыя яшчэ горш, чым у Беларусі, таму што ў Беларусі таленавітых нягоднікаў менш, чым у Расеі. |
[ 05/12/2007 09:39 ] |
Борис, готовы ли Вы и российские демократы к переходу от полулегальной оппозиции к 100% "нелегальной" деятельности, когда любые свои конституционные права придется реализовавывать под давлением и репрессиями? Готовы ли вы не повторить ошибок беларусскмх демократов, опустивших, в своё время, руки под психологическим давлением 100% фальсифицированной "легитимности" режима и беспредельной наглой пропаганды? |
Я ўжо гэтым займаюся. Але яны паводзяць сябе абсалютна нахабна. Яны растапталі расейскую Канстытуцыю, растапталі нашы законы, у нас у краіне "басманнае" правасудзьдзе, калі рашэньні прымаюцца выканаўчай уладай па званках, судзьдзі абсалютна бяспраўныя. Мы фактычна ў гэтым рэжыме знаходзімся. Так што я ня вельмі разумею пытаньне. Мы ўжо змагаемся ў рэжыме абсалютнай адсутнасьці правасудзьдзя, абсалютнай адсутнасьці свабоды друку, абсалютнай адсутнасьці падзелу ўладаў, грамадзянскага кантролю над спэцслужбамі і гэтак далей. Мы ўжо жывем у гэтым рэжыме. |
[ 05/12/2007 09:53 ] |
не кажется ли вам,что приход Зюганова и Жириновского к власти было бы ещё хуже для страны.а у многих настроение возврата.сейчас у вас есть время работы над ошибками.ещё не всё потеряно. |
Наконт таго, што "ня ўсё страчана", я б выказаўся нават больш дакладна - у нас усё наперадзе. Саюз правых сілаў нарэшце зрабіўся рухам грамадзянскага пратэсту супраць карупцыі, супраць зьнішчэньня правоў і свабодаў. Лічу, што гэтая палітычная і маральная пазыцыя абсалютна правільная. І трэба працягваць гэты курс.Перакананы, што з-за загніваньня, якое непазьбежнае пры аднапартыйнай дыктатуры, усё больш людзей будуць нас падтрымліваць. Што датычыць Жырыноўскага, Зюганава і гэтак далей -- ведаеце, справа не ў асобах, хаця зразумела, што яны людзі спэцыфічныя. А справа ў тым, што Пуцін стварыў сыстэму абсалютна гнілую. Гэта аднапартыйная, абсалютна замкнёная кланавая сыстэма, сыстэма з узроўнем карупцыі на ўзроўні афрыканскіхкраінаў. Мы на 143-ім месцы па гэтым паказчыку. Сыстэма, дзе адсутнічае правасудзьдзе, дзе людзі ня могуць знайсьці праўды, нідзе. Бо чыноўнікі на іх наплявалі. а суды ўсе знаходзяцца пад чыноўнікамі. Гэта сыстэма, дзе акрамя хлусьні і жорсткасьці нічога няма. Дастаткова прыгадаць гісторыю з Бесланам, калі па школе зь дзецьмі стралялі з гранатамётаў і танкаў і загінулі сотні людзей. Альбо прыгадаць гісторыю з Норд-Остам, калі загінулі 130 чалавек, а ўлады адмовіліся расследаваць абставіны. і забойства Ані Паліткоўскай, калі спадар Пуцін сказаў, што яна сваёй сьмерцю нанесла большую шкоду ўладам, чым публікацыямі. На такім гнілым падмурку немагчыма пабудаваць краіну. Рэжым сканае, а наша пазыцыя будзе падтрыманая больш, чым цяпер, я ў гэтым перакананы. Галоўнае -- не баяцца і працягваць абраны курс. |
[ 05/12/2007 10:26 ] |
Борис, кто, по вашему, будет кандидатом от власти на президентских выборах? Это будет Зубков или кто-то другой? Как ему будут накручивать рейтинг, который у всех потенциальных претендентов сейчас практически нулевой? Сергей, Минск |
Імя -- не істотнае. Відавочна, што Пуцін жадае застацца. Ён як той габрэй у анэкдоце, разьвітаецца, але ня сыдзе. Я магу сказаць, як завуць пераемніка. Яго завуць -- слабы, яго завуць -- лаяльны, яго завуць -- піцерскі. А імя і прозьвішча -- неістотныя. Пуцін жадае правіць надалей. Уласна, істэрыя вакол гэтых выбараў і выкарыстаньне гнюсных і цынічных тэхналёгіяў патрэбныя былі Пуціну, каб,незалежна ад ягонай пасады. ён кіраваў краінай. Мне падаецца, што ён узурпаваў перамогу, таму што гэтак несумленна атрымаць вынікі выбараў наўрад ці дазволіць яму кіраваць надалей з чыстым сумленьнем, хаця, канешне, пра сумленьне там казаць не выпадае. Але я хачу сказаць іншае. Я хачу сказаць, што ён стварае вельмі небясьпечную сыстэму. Калі ён будзе жыць на Рублёўцы, а Крамлі будзе марыянетачны прэзыдэнт, ён будзе усемагутны, а прэзыдэнт будзе слабы, -- насамрэч у Расеі гэта было. Гэта называецца - двоеўладзьдзе. А двоеўладзьдзе заўсёды -- гэта смута. А смута -- гэта заўсёды канфлікты. Апошняя гісторыя з двоеўладзьдзем была ў часу канфліктнага супрацьстаяньня паміж Ельцыным і Вярхоўным Саветам. Паміж Ельцыным і Хасбулатавым у 1993 годзе. Ён скончыўся расстрэлам Белага дому і крывавымі сутыкненьнямі ў Астанкіне. Было двоеўладзьдзе, калі Гарбачоў і Ельцын змагаліся за кантроль над краінай, скончылася развалам СССР. Ну і ў 1917 годзе таксама было двоеўладзьдзе пасьля таго, як Мікалай выракся трону. На самой справе, Пуцін стварае для сябе дастаткова зручную канструкцыю, калі ён кіруе краінай, не знаходзячыся ў фармальнай пазыцыі прэзыдэнта, але для краіны гэта жудасная канструкцыя. Таму што двоеўладзьдзе -- гэта катастрофа для Расеі. |
[ 05/12/2007 10:45 ] |
Спадар Барыс!
Ці ёсць у вас "непалітычныя" хобі?
Дана |
Дана малайчына, што запыталася пра гэта. Я займаюся экстрэмальным спортам і віцэ-прэзыдэнт Фэдэрацыі вінсэрфінгу і кайтсэрфінгу. Вінсэрвінг -- гэта дошка з ветразем, можна на вялізнай хуткасьці, 50 кілямэтраў, па хвалях лётаць. А кайт -- гэта дошка з парашутам альбо паветраным зьмеем, і калі вецер моцны, цябе цягне наперад і ўверх. Гэта вельмі крута, насамрэч. Я ўвогуле лічу, што экстрэмальныя віды спорту - яны мужчынскія, паколькі табе трэба змагацца з усімі сіламі прыроды, і зь ветрам, і з сонцам, і хвалямі. І калі ты выігрываеш -- гэта крута. У нас Расея таксама экстрэмальная краіна, і маё захапленьне гэтым спортам натуральнае. Праўда, цяпер, на жаль, з-за палітыкі да гэтага спорту ніяк е магу дабрацца, але спадзяюся, што гэта здарыцца ў бліжэйшы час. |
[ 05/12/2007 12:30 ] |
Chto ponimat' pod souzom Belarysi i Rossii v demokraticheskih yslovijah??? Privedite hotjabi odin primer iz istorii gde bol'shee ne poglaschalo bi men'shee pyskai i demokraticheski. Dlja Belarysi chto Pytin chto Nemcov odinakovi... Mi v Evropy hotim a ne v Rossiu |
Ну хочаце ў Эўропу - ідзіце, я ж Вас не трымаю. Але ўсё ж, Пуцін ад Нямцова крыху адрозьніваецца. Ва ўсялякім разе, ніякія цынічныя дзеяньні ў адносінах да суседа і дзеяньні неправавыя я б не рабіў. Безумоўна, гэта павінен быць выбар беларускага народа, і калі гэты выбар эўрапейскі -- значыць, калі ласка, у Эўропу. Я магу толькі адно сказаць -- аўтарытарныя рэжымы ніколі не аб'яднаюца. І аўтар гэтага пытаньня да мяне можа расслабіцца, пакуль ля ўлады аўтарытарны дыктатар Лукашэнка і наш токі ж самы, ніякага аб'яднаньня ня будзе, таму што дыктатары паўнамоцтвамі ня дзеляцца. Калі б Расея была дэмакратычнай эўрапэйскай дзяржавай, дык саюз з такой дэмакратыяй ніякіх пагрозаў беларускаму сувэрэнітэту ня меў бы, так што не нэрвуйцеся. Калі б Нямцоў быў прэзыдэнтам, гэта было б добра для Беларусі, як і для Расеі. Але гэта, хутчэй, такая мала рэалізуемая мара. Прычым не мая зусім, а людзей, у якіх з галавой ўсё нармальна. |
[ 05/12/2007 12:33 ] |
Па вашай ацэнцы, які рэальны рэйтынг СПС у расейскім грамадзтве?
Ці магчыма вакол працы на так званых выбарах аб'яднанаць ўсіх нязгодных з палітыкай Пуціна і зрабіць актыўную кампанію свайго кандыдата?
Якое вашае бачанне будучае супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі Расеяй і Беларусьсю? |
З беларускай апазыцыяй мы актыўна супрацоўнічаем. З АГП, камуністамі, з Мілінкевічам. У нас добрыя канструктыўныя адносіны. Што да рэйтынгу, дык я Вам так скажу: 25 адсоткаў грамадзян гатовыя падтрымаць дэмакратычную апазыцыю. Гэта апытаньне Цэнтру Юрыя Левады. І наконт аб'яднаньня. Мы цяпер актыўна вядзем перамовы з патэнцыйнымі ўдзельнікамі прэзыдэнцкай гонкі, і я б вельмі хацеў бы, каб такое аб'яднаньне адбылося. Мы прапануем, дарэчы, узяць на ўзбраеньне вопыт беларускай апазыцыі, якая зайшла ў сябе сілы і вылучыла Мілінкевіча ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты. Думаю. што мы можам нешта падобнае прапанаваць. Наша ідэя такая: хто б ня быў кандыдатам у прэзыдэнты, астатнія кандыдаты павінны быць ягонымі даверанымі асобамі. Я маю на ўвазе СПС, "Яблык", Каспарава і іншых. |
|
|