[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


4 Ліпеня 2007
Карэн Ст’юарт
У Дзень Незалежнасьці ЗША, 4 ліпеня, ад 12 да 13 паводле менскага часу на вэб-сайце Свабоды -- онлайн-канфэрэнцыя з абмасадарам ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт

Карэн Брэвард Ст’юарт, кар’ерны дыпламат, была рэкамендаваная Прэзыдэнтам Бушам на пасаду амбасадара ў Беларусі 21 ліпеня 2006 года, зацьверджана Сэнатам ЗША 4 жніўня і прыведзеная да прысягі дзяржсакратаром Кандалізай Райс 8 верасьня. Карэн Ст’юарт прыбыла ў Мінск 18 верасьня 2006 года.

Спадарыня Карэн Ст’юарт нарадзілася ў штаце Флярыда. На дыпляматычнай службе з 1977 году. Працавала ў Бангкоку (Тайланд), Каломба (Шры-Ланка), двойчы – у В’енцьяне (Лаос), а таксама ва Удорне (Тайланд), Іслямабадзе (Пакістан) і зусім нядаўна – на пасадзе намесьніка амбасадара ў Мінску.

Сярод яе прызначэньняў у Дзярждэпартаменце ЗША ў Вашынгтоне -- пасады супрацоўніка па міжнародных сувязях упраўлення па пытаннях рыбалоўства, эканамічнага супрацоўніка ўпраўлення па праблемах краінаў-энэргаспажыўцоў, кіраўніка адзьдзелу эканомікі і гандлю ўпраўлення па ізраільскіх і арабска-ізраільскіх пытаньнях. У апошні час займала пасаду дырэктара адзьдзелу Украіны, Малдовы і Беларусі ў Бюро па справах Еўропы і Еўразіі.

Карэн Ст’юарт скончыла каледж Уэлслі, дзе была сябрам студэнцкай суполкі “Фі Бэта Капа” і стыпэндыятам Дзюранта, мае ступень бакаляўра астраноміі (з адзнакай) і эканомікі. Працягвала вывучэнне астраноміі ва Універсітэце штата Вірджынія. У 1998 годзе атрымала ступень магістра ў галіне стратэгіі нацыянальнай бясьпекі ў Нацыянальным ваенным каледжы пры Універсітэце нацыянальнай абароны ў Форт Макнэр.

Валодае тайскай, лаоскай і рускай мовамі. Атрымала шэраг ганаровых узнагародаў Дзярждэпартаменту ЗША.
19.12.2006
Ваша Свабода
10.01.2007
Аляксандар Рар

17.01.2007
Станіслаў Багданкевіч

24.01.2007
Алег Трусаў

31.01.2007
Станіслаў Гусак
07.02.2007
Алесь Бяляцкі

14.02.2007
Аляксандар Мілінкевіч

20.02.2007
Анатоль Лябедзька
28.02.2007
Аляксандар Вайтовіч
07.03.2007
Навошта ўлады ўшаноўваюць Суворава?

14.03.2007
Юры Хашчавацкі

21.03.2007
Віктар Івашкевіч

28.03.2007
Івонка Сурвіла
04.04.2007
Малады фронт

11.04.2007
Аляксей Марачкін
18.04.2007
Валерыя Навадворская
25.04.2007
Іван Нікітчанка

02.05.2007
Жанна Літвіна

09.05.2007
Сяргей Драздоўскі

16.05.2007
Сакрат Яновіч

23.05.2007
Аляксей Янушэўскі

30.05.2007
Малады фронт

07.06.2007
Віктар Шэндэровіч
13.06.2007
Барыс Нямцоў
20.06.2007
Аляксандар Ярашук
27.06.2007
Уладзімер Падгол
11.07.2007
Анатоль Шумчанка
18.07.2007
Алег Алкаеў

25.07.2007
Паэт Уладзімер Някляеў

29.07.2007
Андрэй Хадановіч.

08.08.2007
Валянцін Мацкевіч
15.08.2007
Валянцін Голубеў
08.01.2007
Сьвятлана Алексіевіч
29.08.2007
Леанід Путырскі
05.09.2007
Павал Севярынец
12.09.2007
Станіслаў Шушкевіч
19.09.2007
Віталь Сіліцкі
25.09.2007
Ўладзімер Арлоў
10.10.2007
Аляксандар Мілінкевіч
17.10.2007
Віктар Івашкевіч
24.10.2007
Юры Беленькі
31.10.2007
Леанід Маракоў
07.11.2007
Руся (Марына Шукюрава)
11.01.2007
Давід Какабадзэ: падзеі ў Грузіі
21.11.2007
Алесь Ліпай
27.11.2007
Райнэр Лінднэр
12.05.2007
Барыс Нямцоў
2003  2004  2005  2006
[ 28/06/2007 17:31 ]
Могу ли я, гражданин Беларуси, поступить на службу в армию США? Спасибо
У адпаведнасьці з заканадаўствам ЗША, ва ўзброеных сілах ЗША можа служыць толькі грамадзянін нашай краіны альбо той, хто мае дазвол на жыхарства. Іншымі словамі, гэта можа быць толькі амэрыканскі грамадзянін альбо асоба, якая імкнецца неўзабаве набыць амэрыканская грамадзянства законным шляхам і якая ўжо знаходзіцца ў краіне з відам на жыхарства. Апошнім часам у дзяржаўнай прэсе пісалі пра беларуса, які нібыта накіраваўся ў Злучаныя Штаты па турыстычнай візе і падчас вакацыяў вырашыў пайсьці ў войска. Магу сказаць, што па існуючым закандаўстве такое немагчыма.
[ 28/06/2007 18:57 ]
Шаноўная спадарыня Амбасадар! Считаете ли Вы помощь США для гражданского общества Беларуси достаточной? Могли бы ли США разработать подробный, с цифрами, своеобразный план Маршалла для Беларуси,т.е. показать беларускому народу серьезность намерений помощи Запада для демократической Беларуси? В чём проблемы беларуской оппозиции с вашей точки зрения ? Дзякуй. светлых зорак Вам. Валеры Грыцук
Мэханізм прадастаўленьня дапамогі іншым дзяржавам вельмі складаны і патрабуе каардынацыі і ўзаемадзеяньня на розных узроўнях улады. У 2005 фінансавым годзе амэрыканская дапамога Беларусі склала 11,8 мільёны даляраў. У 2004 годзе—10.14 мільёна даляраў. А з 1994 дапамога Беларусі была прадастаўленая на агульную суму больш за 400 мільёнаў даляраў. Праграмы амэрыканскай дапамогі Беларусі накіраваны на падтрымку станаўленьня грамадзкай супольнасьці і дэмакратыі ў вельмі неспрыяльным асяродзьдзі. Дапамога прадастаўляецца па пяці галоўных накірунках: дэмакратызацыя, эканамічная і сацыяльная рэформа, бясьпека і праваахоўная дзейнасьць, гуманітарная дапамога, грамадзкія ініцыятывы. У 2005 фінансавым годзе праграмы амэрыканскай дапамогі былі скіраваныя ў першую чаргу на падтрымку развіцьця такіх элемэнтаў грамадзкай супольнасьці на Беларусі як сродкі масавай інфармацыі і недзяржаўныя арганізацыі і на ўдасканаленьне палітычнага працэсу. З тае прычыны, што беларускія ўлады ня ідуць на рынкавыя рэформы, Злучаныя Штаты ня могуць аказваць істотную падтрымку развіцьцю ўласнага бізнэсу. І хоць было б пажадана выдаткоўваць больш сродкаў, аднак я магу сказаць, што дапамога ўжо даволі значная, і я ведаю, што яна мела станоўчыя вынікі для Беларусі і беларускага народа. Я не магу сказаць, якім будзе ўзровень фінансаваньня ў далейшым, аднак я перакананая, што інтарэс да падтрымкі Вашай краіны яшчэ доўга захаваецца і падтрымка Беларусі будзе працягнутая.
[ 28/06/2007 20:43 ]
Спадарыня Ст'юарт, ці ведаеце Вы як склаўся лёс Вашага папярэдніка Джорджа Крола пасьля таго, як ён пакінуў Беларусь? Ён прадаўжае дыпляматычную службу, ці абраў нейкую іньшую сьферу дзейнасьці?
Як Вы ведаеце, Амбасадар Крол пакінуў Беларусь у ліпені мінулага года. Ян па-ранейшаму на дыпляматычнай службе ў Дзярждэпартаманце. Летась ён быў прызначаны выкладчыкам у праграму стратэгіі нацыянальнай бясьпекі пры Ўнівэрсытэце нацыянальнай абароны.
[ 29/06/2007 05:27 ]
Do you expect any changes in American foreign policy towards the regime in Belarus in the nearest future? Thanks, Gary
Мэханізм выпрацоўкі і, у залежнасьці ад абставінаў, зьмены курса ў дачыненьні да той ці іншай краіны складаны і ўзважаны. Супрацоўнікі Амбасады і мае калегі ў Дзярждэпартаманце і іншых урадавых структурах, якія займаюцца беларускімі справамі сочаць за сытуацыяй у краіне і рэгулярна разглядаюць розныя варыянты дзеяньняў. У дадзены момант я ня бачу падстаў для рашучай зьмены курса ў адносінах да Беларусі. Як сказаў пад час свайго візыту ў Мінск другі намесьнік Дзяржсакратара Дэвід Крамер, Злучаныя Штаты працягваюць заклікаць урад Лукашэнкі да вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных і спыненьня перасьледу тых асобаў, што проста карыстаюцца сваім правам на свабоду слова, сходаў і стварэньня асацыяцый. Спадар Крамер на прыватным узроўні і публічна ясна даў зразумець, што ЗША гатовыя адгукнуцца станоўча, калі беларускія ўлады зробяць гэтыя пазытыўныя крокі, альбо пры неабходнасьці пашырыць санкцыі, каб падштурхнуць да забесьпячэньня правоў чалавека. Разам з нашымі эўрапейскімі партнэрамі мы застаемся адданымі справе разьвіцьця дэмакратыі на Беларусі.
[ 29/06/2007 08:41 ]
Уважаемая госпожа посол. Предлагаю взаимодействовать на двусторонней основе если это не нарушает закона Республики Беларусь. Помогите проведению встречи с послами Евросоюза в Беларуси.С уважением - директор правления республиканского общественного обьединения участников и инвалидов последствий аварии на Чернобыльской АЭС Ликвидатор - Волчанин Александр Васильевич. тел. 80297628744.
Я цаню Ваш інтарэс да супрацоўніцтва паміж замежнымі дыпляматычнымі місіямі беларускай грамадзкай супольнасьцю. Вы, магчыма, ведаеце, што ўрад ЗША доўгі час ужо працуе разам з самымі разнастайнымі арганізацыямі і асобамі, якія маюць сваёй мэтай разьвіцьцё і ўдасканаленьне беларускага грамадзтва. Актыўна ў гэтым напрамку дзейнічаюць і дыпляматычныя прадстаўніцтвы многіх краін Эўразьвязу. Як і іншыя недзяржаўныя арганізацыі, мы заклікаем Вас скантактавацца з Амбасадай, калі Вам блізкія пытаньні, што ўяўляюць узаемны інтарэс.
[ 29/06/2007 13:40 ]
Як вы ставіцеся да палітыкы Дж. Буша у дачыненні Ірака, Аўганістана, Ірана. Наколькі важна ў гэтай палітыке нафта гэтых краін? Дзякуй
Я лічу, што стаўленьне прэзыдэнта да гэтых краін добра вядома. У нядаўнім сваім выступе Прэзыдэнт Буш сказаў, што “посьпех у Іраку прывядзе да нечага новага і трывалага—дэмакратыі ў цэнтры Блізкага Усходу, нацыі, якая будзе супрацьстаяць тэрарыстам, а не даваць ім прытулак, і якая стане для іншых ўзорам таго, як сіла свабоды адольвае ідэалёгію нянавісьці”.

Што тычыцца Аўганістана, дык Злучаныя Штаты Амэрыкі і іх міжнародныя партнэры па-ранейшаму адданыя справе дапамогі народу гэтай краіны ў пабудаваньні стабільнай, дэмакратычнай і эканамічна разьвітай краіны і падтрымцы ўрада, які б забясьпечваў ахову правоў жанчын, правоў чалавека ў цэлым і рэлігійнай цярпімасьці.

Сутнасьць нашай палітыкі ў дачыненьні да Ірана была нядаўна сфармулявана намесьнікам дзяржсакратара па палітычных справах Нікаласам Бэрнсам на паседжаньні камітэта па зьнешнепалітычных адносінах Сэнату ЗША. “Злучаныя Штаты працягваюць пошук дыпляматычнага вырашэньня праблем, зьвязаных з Іранам, і прыкладаюць усе намаганьні для паляпшэньня амэрыкана-іранскіх адносінаў. Але яно немагчымае, калі кіруючы іранскі рэжым ня зьменіць свой курс”.

Няма такой падзеі, якая б вызначыла зьнешнюю палітыку дзяржавы і прымусіла забыцца на неабходнасьць браць пад увагу іншыя свае інтарэсы, інтарэсы суседзяў, інтарэсы дзяржаў ва ўсім сьвеце, у тым ліку Злучаных Штатаў. Тым не менш, курс ЗША ў дачыненьні да гэтых трох краін заснаваны на адных прынцыпах: прасоўваньні дэмакратыі і правоў чалавека і забеспячэньні міжнароднай бясьпекі.
[ 29/06/2007 13:48 ]
Ці можна зьвярнуцца да Вас наконт атрымання палiтычнага прытулку у ЗША? Якi навогул працэнт яго атрымаушых з агульнай колькасьцi па яго зьвярнуушыхся на Беларусi? Мiхаська Скочык, вёска Малыя Ямкi
Калі чалавек апасаецца перасьледу ў сваёй дзяржаве, ён можа зьвярнуцца па палітычны прытулак у іншай краіне. Як і ў іншых краінах, у заканадаўстве Злучаных Штатаў утрымліваюцца палажэньні, якія тычацца прадастаўленьня прытулку замежным грамадзянам, якім пагражае палітычны, фізычны альбо іншы перасьлед на радзіме. Зварот па палітычны прытулак разглядаецца вельмі ўважліва. Гэтая працэдура павінна вызначыць, ці сапраўды чалавеку нешта пагражае, і пры гэтым не парушыць тайну асобы. Амбасада гэтымі справамі не займаецца, таму я не магу сказаць, колькі беларусаў зьвярталіся па палітычны прытулак і якая колькасьць яго атрымала. Але магу запэўніць, што працэс гэты вельмі індывідуальны і пільны. Ажыцьцяўляецца ён Міністэрствам унутранай бясьпекі, ягонай Службай грамадзянства і іміграцыі.
[ 29/06/2007 16:31 ]
Віншую народ ЗША са святам! Прадстаўнік ЗША безвынікова выносіў пытанне на разгляд Рады Бяспекі ААН аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі ў час палітычнай галадоўкі кандыдата на прэзідэнта Аляксандра Казуліна. Між тым Рада ў траўні заснавала міжнародны трыбунал па забойстве экс-прэм’ера Лівана Рафіка Харыры. На Вашу думку, ЗША скарыстаюць гэты прыцыдэнт, каб ізноў узняць пытанне па самай цяжкай для беларусаў праблеме – гвалтоўным знікненні і, магчыма, па-за судовыя смяротныя кары вядомых палітыкаў? Як ініцыатар стварэння ААН ЗША павінны працістаяць пераўтварэнню правоў чалавека ў аб’ект палітычнага гандлю. Ігар Леднік
На жаль, зрухаў у расследаваньні зьнікненьняў у 1999 і 2000 гг. дзеячоў апазыцыі, бізнэсоўца і журналіста няма. Беларускі ўрад заяўляе, што ён не мае дачыненьня да гэтых зьнікненьняў.

У сакавіку 2006 г., праз год пасьля аднаўленьня справы, беларускія улады прыпынілі раследаваньне зьнікненьня і, як лічыцца, забойства тэлевізійнага апэратара Зміцера Завадскага.

Справы па зьнікненьнях і меркаваных забойствах у 1999 г. апазыцыйных дзеячоў Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага заставаліся адкрытымі, але аб зрухах не паведамлялася.

Што тычыцца вынясеньня гэтых пытаньняў прад увагу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, магу сказаць, што 20 сьнежня 2006 г. Генэральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, у якой выказвалася глыбокая занепакоенасьць сытуацыяй з правамі чалавека ў краіне і ўтрымліваўся заклік да ўрада забясьпечыць правядзеньне свабодных і справядлівых выбараў і спыніць судовы і іншы перасьлед палітычных апанэнтаў. ЗША па-ранейшаму чакае ад рэжыму поўнай і дакладнай справаздачы па фактах зьнікненьня людзей і прыцягненьня вінаватых да адказнасьці.
[ 29/06/2007 20:52 ]
Cп. Амбасадар, не маглі б вы расказаць, чым цяпер займаюцца вашы папярэднікі - ранейшыя амбасадары ЗША ў Беларусі? Ігар Вольны
Амбасадар Крол - у Дзярждэпартаманце, выкладае ва ўнівэрсытэце. Амбасадар Козак працуе ў Белым Доме, у Радзе Бясьпекі і займаецца правамі чалавека ў міжнародных арганізацыях. Амбасадар Спэкхард перайшоў у іншую сфэру, але тут я падрабязнасьцяў ня ведаю.
[ 29/06/2007 22:05 ]
Будете ли Вы (Ваше правительство) и далее придерживаться данного слова о неподдержке тоталитарного правительства Лукашенко ( в отличие от Европы,которая играет в непонятные игры)? И планируете ли Вы в ближайшем будущем усилить давление на правительство Беларуси(экономическое,политическое и прочее)? К сожалению в большинстве своем трусливый от рождения народ Беларуси сам не в состоянии произвести в своей стране перемены,но мы в меньшинстве и очень надеемся на Вашу поддержку. С уважением патриот Беларуси!
Я думаю, што Амэрыка будзе настойліва прытрымлівацца сваёй лініі, што да Беларусі. І я мушу сказаць, што ў абарону Эўропы, у абарону маіх эўрапэйскіх калегаў, мы вельмі блізка зь імі каардынуем. Пад час візыту намесьніка памочніка Дзяржсакратара ЗША Крэмэра у красавіку ён вельмі яснга сказаў, што ён шукаў паляпшэньня ў сытуацыі з правамі чалавека, аднак гэтага не пабачыў, і ён сказаў, што калі мы не пабачым паляпшэньня ў пэўны тэрмін, дык мы будзем вымушаныя разгледжваць спосабы ўзмацніць і пашырыць абмежаваныя санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі. Мы ня бачым таго прагрэсу, на які спадзяваліся. Ёсьць некаторы прагрэс, але не такі, на які мы спадзяваліся.
[ 30/06/2007 12:06 ]
А ці плануе амерыканская амбасада выдаваць амерыканскую класіку па-беларуску (Стэйнбек, Ванегут, Сэлінджэр і інш.)? Сяргей А., Мінск
Я ня ведаю пра пляны публікаваць амэрыканскай клясыкі па-беларуску. Гэта быў бы вельмі дарагі праект. З нашым абмежаваным бюджэтам у нас іншыя прыярытэты.
[ 30/06/2007 16:36 ]
Скажыце, чаму ЗША так актыўна дапамагаюць нэаліберальнай прамаскоўскай беларускай апазіцыі, але вогуле ігнаруюць беларускі нацыянальна-вызвольны Рух? Як вядома, менавіта нацыяналізмы спрычыніліся да распаду Імперыі Зла, а не рыторыка пра правы чалавека ды цывільнае грамадзтва. Дык адкуль поўная абыякавасьць з боку ЗША да беларускай нацыянальна-вызвольнай барацьбы супраць Масквы?
Я не зусім разумею кантэксту гэтага пытаньня, але скажу толькі, што ўрадавая палітыка ЗША - падтрымліваць усе дэмакратычныя партыі ў іх імкненьнях пашырыць дэмакратыю тут. Мы не выбіраем, хто сярод іх -- нашыя фаварыты.
[ 30/06/2007 17:30 ]
Спадарыня Карэн Ст'юарт, на вашу асабістую думку, ці мае Расія маральнае права займаць месца ў васьмёрце самых моцных і дэмакратычных краінах свету ? Ці справядліва гэта ў вачох тых народаў і краін, якія церпяць ад "палітыкі" Расіі ? Дзякуй. Туравец Віктар.
Мушу сказаць, што паколькі я -- амбасадарка ў Беларусі, дык не мая функцыя -- камэнтаваць сытуацыю з Расеяй. Члены "Вялікай Сямёркі" вырашылі, што Расея робіцца дэмакратычнай і ёсьць важнай краінай. І сябры гэтай групы прымаюць рашэньне наконт членства.
[ 02/07/2007 13:20 ]
Добры дзень! Шаноуная спадарыня амбасадар, Вы наведвалi беларускiх палiтвязняу. Якiя ураджаннi у Вас пасля гэтых сустрэч ? I як Вы ацэньваеце стасункi памiж нашымi краiнамi у галiне эканомiкi? На Вашу думку, за апошнiя гады дзелавы клiмат неяк змянiуся? Цi дыктуюць палитыкi ЗША сваю волю iнвестарам? Дзякуй. З павагай, Iрына.
Я спатыкалася са спадаром Статкевічам перад тым, як яго выпусьцілі, іншыя супрацоўнікі амбасады спатыкаліся таксама і зь ім, і зь іншымі палітзьняволенымі. Нашая пазыцыя што да Статкевіча і іншых, якія сядзяць з палітычна матываваных прычынаў -- яны не павінны быць зьняволеныя і павінны быць вызваленыя. Гаворачы зь імі, мы даведаліся болей пра ўмовы ўтрыманьня. Я спатыкалася з тымі, хто ня ў турмах, а на так званай “хімііі”, Мы імкнуліся зрабіць візыт да Казуліна і да іншых, якія ў турмах, але пакуль не атрымалі дазволу ад уладаў. Нямецкі амбасадар і, па-мойму, прадстаўнік ОБСЕ , мелі магчымасьць спаткацца з Казуліным, -- але не я. Нямецкі амбасадар выкарыстаў момант візыту прадстаўнікоў Эўракамісіі, і візыт спадара з Парляманцкай Асамблеі Рады Эўропы. Нямецкі амбасадар у той час прадстаўляў Эўразьвяз (Нямеччына старшынявала ў Эўразьвязе).

Эканамічныя адносіны паміж Беларусьсю і ЗША, я б сказала, абмежаваныя. Няма шмат замежных амэрыканскіх інвэстыцыяў. Ёсьць невялікі гандаль, некалькі сотняў мільёнаў даляраў у абодва бакі, але гэта ня ёсьць вялікі рынак. Пакуль ня будзе больш спрыяньня для разьвіцьця прыватнага сэктару, ня будзе і вялікіх зьменаў і зрухаў. Бізнэс-клімат не палепшыўся за апошнія гады, мы не абмяжоўваем гандаль у дадзены момант, але паколькі сытуацыя з правамі чалавека і адсутнасьць адкрытага рынку, мы не забясьпечваем дзяржаўныя гарантыі і фінансаваньне.
[ 02/07/2007 13:21 ]
Здравствуйте, госпожа Карэн Стюарт. Буш-отец, Буш-сын. Билл Клинтон, Хиллари Клинтон. Семейственность помогает или, наоборот, мешает в жёстких американских избирательных кампаниях? Спасибо! Солнечных Вам дней!
Я думаю, што ўсе амэрыканскія палітыкі ўжо асэнсавалі, што якія заўгодна эпізоды ў іх біяграфіях або сем’ях -- гэта, як кажуць, адкрыта да выкарыстаньня ў амэрыканскай палітыцы. І часамі члены сем’яў у гэтым сэнсе ідуць на карысьць, а часам зяўляюцца элэмэнтам крытыкі і дэбатаў.
[ 02/07/2007 17:30 ]
Віншую з Днем Незалежнасці ЗША. Пытанне наступнае. Ужо ўсім вядома заява прэзідэнта Беларусі аб фальсіфікацыі апошніх прэзідэнтскіх выбараў. Ці маеце Вы намер нейкім чынам звярнуць увагу кіраўніцтва Беларусі на ганебны стан выбарчага заканадаўства, падліку галасоў на выбарах, ліквідацыю тым самым падмурку дэмакратыі? Алесь Дзергачоў, г.Смаргонь
Я думаю, што ні ўрад, ні ўлады тут ня могуць мець ніякага сумневу, наколькі заклапочаныя мы і іншыя ўрады дэмакратычнага сьвету сытуацыяй з выбарамі. Шматлікія нашыя заявы і перад выбарамі, і пасьля выбараў, якія абапіраліся на справаздачы і маніторынгі міжнародных групаў, нашая пазыцыя зразумелая.
[ 02/07/2007 17:45 ]
пытаньне да Карэн С’тюарт праз SMS: “Паважаная спадарыня Карэн С’тюарт, агульнавядома, што амэрыканскі народ мае такую дадатную якасьць, як вельмі высокая працавітасьць. Калі ласка, раскажыце нам пра гэта і пра тое дадатнае, што маецца ў народа Злучаных Штатаў Амэрыкі. Было б таксама вельмі добра, каб гэта зрабілі і карэспандэнты Радыё Свабода. Дзякуй”.
Мы заўсёды лічым, што нашая працавітасьць паходзіць ад нашых пілігрымскіх продкаў. Але гэта нашая спадчына. Безумоўна, Амэрыка складаецца са шматлікіх імігрантаў, І я думаю, што, можа, гэта самая галоўная якасьць. Людзі едуць у Амэрыку, шукаючы магчымасьцяў і знаходзяць краіну, у якой яны свабодныя разьвівацца, дзе іхні прагрэс базуецца на іх працы. І гэта спрыяе працавітасьці, бо чалавек бачыць спосаб, у якім ён можа палепшыць сваё жыцьцё.
[ 04/07/2007 12:17 ]
Падчас сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці сёлета прэзыдэнт Лукашэнка заявіў, што калі Злучаныя Штаты ўвядуць эканамічныя санкцыі адносна Беларусі, то Беларусь прыме самыя жорсткія меры ў адказ. Ці існуюць у заканадаўчай ці выканаўчай ўладзе ЗША пляны ўвядзеньня такіх санкцый?
Я ўжо адказвала на падобнае пытаньне. Дадам, што мы казалі, што тыя санкцыі, якія мы маглі пашырыць -- мы б паглядзелі на магчымасьць абмежаваных санкцыяў супраць дзяржаўных прадпрыемстваў, якія маюць бізнэс з ЗША. Гэта адзін варыянт магчымага пашырэньня санкцыяў.
[ 04/07/2007 12:18 ]
Сёлета прэзыдэнт Буш працягнуў дзеяньне рашэньня аб фінансавых санкцыях адносна шэрагу беларускіх афіцыйных асобаў , у тым ліку прэзыдэнта Лукашэнкі. Упершыню гэтае рашэньне было прынятае летась, размова , наколькі можна зразумець, ідзе аб пошуку і замарожваньні фінансавых актываў, якія належаць гэтым беларускім афіцыйным асобам. Ці былі знойдзеныя гэтыя актывы?
Я ня ведаю, каб мы знайшлі падобныя сродкі.
[ 04/07/2007 12:18 ]
Як на стаўленьне Злучаных Штатаў да Беларусі ўплываюць кантакты афіцыйнага Менску з такімі краінамі, як Іран і Вэнэсуэла?
Зразумела, мы лічым, што беларускі ўрад выбірае ня тых партнэраў, зь якімі трэба сябраваць, калі яны ўзмацняюць адносіны з краінамі, якія альбо падтрымліваюць тэрарыстаў, альбо ствараюць перашкоды ў сваіх рэгіёнах. Гэта лідэры, якія не дэмакратычныя. Аднак нашая палітыка адносна Беларусі вырашаецца больш на тым, якія працэсы ідуць у самой Беларусі.
[ 04/07/2007 12:20 ]
У Злучаных Штатах існуе некалькі праграмаў дапамогі, у тым ліку і фінансавай, грамадзянскай супольнасьці Беларусі . Беларускія ўлады расцэньваюць гэта, як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі. Беларускія NGO’s і газэты, якія атрымліваюць амэрыканскую дапамогу, з’яўляюцца фактарамі беларускага грамадзкага, а часам і палітычнага працэсу, і магчыма без амэрыканскай дапамогі іх ролі была б іншай. Вы ня лічыце такую дапамогу ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы?
Мы ня лічым гэта ўмяшальніцтвам -- падтрымліваць разьвіцьцё няўрадавых арганізацыяў, незалежных СМІ. Гэта ёсьць важня элемэнты кожнага свабоднага грамадзтва, і краіны, якія падпісалі (а Беларусь таксама падпісала) абавязальніцтвы ОБСЕ, Дэклярацыю правоў чалавека, павінны быць гатовыя дазваляць такія элемэнты ў сваіх грамадзтвах. Мы толькі хочам падтрымаць беларускі народ, каб ён мог карыстацца правамі, якія ён павінен мець.
[ 04/07/2007 13:03 ]
(Вэб-рэдактар:) Завяршаем нашую канфэрэнцыю. Спадарыня амбасадар, Вашыя пажаданьні слухачам Свабоды і наведнікам нашага вэб-сайту.
У мяне часта пытаюцца, якая асоба ў Беларусі мяне ўразіла, ці якая мясьціна падабаецца. Самае цяжкае -- выбраць найлепшую мясьціну , пры тым, што куды я не паеду ў Беларусі -- заўсёды нешта запамінальнае. Напрыклад, я прыгадваю, наколькі мне Полацак спадабаўся, альбо толькі вярнулася з Гомеля, дзе шмат прыгожых гістарычных будынкаў. Я заўсёды вельмі ўзрушаная старыжытнай гісторыяй Беларусі. Краіна, якая мае некалькі стагодзьдзяў гісторыі. Таксама прырода мяне вельмі кранае. Ну а амэрыканцы тут, у амбасадзе, заўсёды адчуваюць асаблівую сувязь з Касьцюшкам, які нарадзіўся ў Беларусі і які адыграў такую важную ролю ў амэрыканскай гісторыі. Так што калі выбіраць чалавека -- я выбяру гістарычную постаць.

Сёньня - Дзень Незалежнасьці ЗША. У мяне будзе вялікі прыём для беларускіх сяброў, дыпляматычнага корпусу, у маёй рэзыдэнцыі ў Раўбічах. Будуць сьцягі, упрыгожваньне, будзе сьпявацца гімн, я буду рабіць прамову пра 4-ае ліпеня, і як мы жадаем бачыць свабоду для ўсіх. Спадзяемся весела правесьці час. Адна з рэчаў, што я буду сёньня казаць -- калі я пакінула Беларусь тры гады таму, я ніколі ня думала, што вярнуся сюды на пасадзе амбасадара. Увогуле, гэта вялікі гонар -- быць амбасадарам. Але для мяне гэта вялікая прыемнасьць - вярнуцца ў краіну, якую я ведаю, і да народа, якога я ўжо паважала. Я б хацела, каб нашыя адносіны палепшыліся. Але гэта будзе залежыць ад нашай сумеснага жаданьня і адданасьці бачыць разьвіцьцё дэмакратычных каштоўнасьцяў і свабоднага палітычнага стану. Я спадзяюся, што гэта здарыцца, і за гэтыя два гады, якія я яшчэ тут буду, будзе паляпшэньне адносінаў паміж нашымі двума народамі.
 галоўная
 угару