[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


29 Жніўня 2007
Леанід Путырскі
Госьць онлайн-канфэрэнцыі – галоўны мамолаг Мінздраву Леанід Путырскі. Тэма – як зьменшыць рызыку раку малочнай залозы?

У сераду 29 жніўня а 13-ай гадзіне паводле менскага часу на вэб-сайце радыё Свабода адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з галоўным мамолагам Міністэрства аховы здароў’я Беларусі, прафэсарам Леанідам Путырскім. Леанід Аляксеевіч Путырскі нарадзіўся ў 1956 годзе у Маладзечне, скончыў з "залатым" медалём школу, з "чырвоным" дыплёмам - Беларускі мэдычны інстытут, скончыў Акадэмію кіраваньня. Скончыў дактарантуру пры маскоўскім інстытуце анкалёгіі імя Герцэна. З 1979 г.- у Навукова-дасьледчым інстытуце анкалёгіі, кіраўнік аддзелу пухліны малочнай залозы. Доктар мэдычных навук, прафэсар, член-карэспандэнт Акадэміі мэдычных навук Беларусі.

У інтэрвію Свабодзе Леанід Путырскі сказаў: “Рак малочнай залозы застаецца на першым месцы сярод анкалягічных захворваньняў у жанчын. І таму вельмі важна, каб жанчыны ведалі, што раньняя дыягностыка -- гэта ключ да выздараўленьня. Існуюць напрацоўкі, што трэба і што ня трэба рабіць жанчынам, якую тактыку абраць,зьменшыць рызыку захворваньня”.
19.12.2006
Ваша Свабода
10.01.2007
Аляксандар Рар

17.01.2007
Станіслаў Багданкевіч

24.01.2007
Алег Трусаў

31.01.2007
Станіслаў Гусак
07.02.2007
Алесь Бяляцкі

14.02.2007
Аляксандар Мілінкевіч

20.02.2007
Анатоль Лябедзька
28.02.2007
Аляксандар Вайтовіч
07.03.2007
Навошта ўлады ўшаноўваюць Суворава?

14.03.2007
Юры Хашчавацкі

21.03.2007
Віктар Івашкевіч

28.03.2007
Івонка Сурвіла
04.04.2007
Малады фронт

11.04.2007
Аляксей Марачкін
18.04.2007
Валерыя Навадворская
25.04.2007
Іван Нікітчанка

02.05.2007
Жанна Літвіна

09.05.2007
Сяргей Драздоўскі

16.05.2007
Сакрат Яновіч

23.05.2007
Аляксей Янушэўскі

30.05.2007
Малады фронт

07.06.2007
Віктар Шэндэровіч
13.06.2007
Барыс Нямцоў
20.06.2007
Аляксандар Ярашук
27.06.2007
Уладзімер Падгол
04.07.2007
Карэн Ст’юарт
11.07.2007
Анатоль Шумчанка
18.07.2007
Алег Алкаеў

25.07.2007
Паэт Уладзімер Някляеў

29.07.2007
Андрэй Хадановіч.

08.08.2007
Валянцін Мацкевіч
15.08.2007
Валянцін Голубеў
08.01.2007
Сьвятлана Алексіевіч
05.09.2007
Павал Севярынец
12.09.2007
Станіслаў Шушкевіч
19.09.2007
Віталь Сіліцкі
25.09.2007
Ўладзімер Арлоў
10.10.2007
Аляксандар Мілінкевіч
17.10.2007
Віктар Івашкевіч
24.10.2007
Юры Беленькі
31.10.2007
Леанід Маракоў
07.11.2007
Руся (Марына Шукюрава)
11.01.2007
Давід Какабадзэ: падзеі ў Грузіі
21.11.2007
Алесь Ліпай
27.11.2007
Райнэр Лінднэр
12.05.2007
Барыс Нямцоў
2003  2004  2005  2006
[ 24/08/2007 21:02 ]
Вітаю. Адразу, прабачце, але пытаньняў шмат. - "Раньняя дыягностыка" - як гэта робіцца? Якія ёсьць першасныя прыкметы раку? Ці толькі дохтар можа іх выявіць? - Недзе сустракаўся такі панятак як "маркеры", якія дапамагаюць канстатаваць наяўнасьць хваробы. Можаце падрабязней распавесьці пра гэта? Дзе і якім чынам можна зрабіць такую працэдуру? Ці каштуе гэта штосьці? Да каго зьвяртацца? - Ці ёсьць якія-небудзь прадукты, якія можна ужываць так скажам "для прафілактыкі раку"? Дзякуй за адказ.
А. Для раньняй дыягностыкі , у залежнасьці ад краіны пражываньня, прымяняецца мамаграфія, УЗІ-дыягностыка, МРТ-дыягностыка, клінічнае абсьледаваньне малочных залозаў мэдычнымі супрацоўнікамі, самаабсьледваньне. У краінах з высокім узроўнем разьвіцьця прымяняецца мамаграфія адзін раз у адзін-два гады ў жанчын, старэйшых за 45-50 гадоў. Яна дазваляе знайсьці пухліны памерам у некалькі мілімэтраў і нават меней (па наяўнасьці так званых мікракальцынатаў, што бывае пры так званым раку на нулявой стадыі - cancer in situ). У краінах з недастатковай колькасьцю сродкаў на мэдыцыну – асноўны націск робіцца на клінічнае абсьледаваньне і самаабсьледаваньне, што таксама значна паляпшае дыягностыку. Напрыклад, у Беларусі з 1994 па 2004 год запушчанасьць раку малочнай залозы, дзякуючы прафэсыйнаму і актыўнаму прымяненьню клінічнага абсьледаваньня і самаабсьледаваньня, зьменьшылася на 49 працэнтаў!

Б. Прыкметы раку – наяўнасьць ушчыльненьняў у малочнай залозе, могуць быць зьмяненьні на скуры (сьцяжэньне, высоўваньне), часам крывяністыя выдзяленьні з саска, часам павялічаныя лімфавузлы ў падмышачных вобласьцях. Але для жанчын важна ведаць: неабходна глядзець за сваімі малочнымі залозамі і пры усялякіх зьменах зьвяртацца да лекара. Пры неабходнасьці лекар прызначыць дадатковае абсьледваньне (мамаграфію, УЗІ і інш.).

В. Што тычыцца маркераў, дык пры раку малочнай залозы яны практычна “не працуюць” у сэнсе раньняй дыягностыкі. Таму іх і не прымяняюць для раньняй дыягностыкі названага захворваньня.
[ 25/08/2007 19:14 ]
1. Ці ёсьць пэўныя прадукты, ці вітаміны, якія можна назваць прафіляктычнымі супраць падобных захворваньняў? 2. Лічыцца, што нікатынавая залежнасьць правакуе гэткія завхорваньні. А калі чалавек кідае курыць, - гэта памяншае рызыку? Ці тое, што ўжо "накурана", застаецца ў арганізме?
Вядома, што недахоп вітамінаў у ежы, празьмернае выкарыстаньне жывёльных алеяў, вяндліны, мясных прадуктаў, алькаголю могуць прыводзіць да падвышэньня рызыкі ўзьнікненьня раку малочнай залозы, як і значная колькасьць шкодных прымесяў, якія ёсьць у шмат якіх прадуктах (радыёнукліды, солі цяжкіх мэталаў, гербіцыды, пэстыцыды і гэтак далей). Не выпадкова людзі імкнуцца выкарыстоўваць у ежу экалягічна чыстыя прадукты. Таму можна параіць усім выкарыстоўваць полівітаміны рэгулярна, а не адзін-два курсы ў год. Яны ужываюцца ў час альбо адразу пасьля ежы, і ў разумных тэрапэўтычных дозах. Празьмерная колькасьць вітамінаў нагэтулькі ж шкодная, як і іх недахоп. Акрамя таго, раім не злоўжываць алькаголем, сачыць за сваёй вагой, паболей ужываць садавіны і гародніны, паменей жывёльных алеяў, высокакалярыйнай ежы і вяндліны.

Нікатын спрыяе павелічэньню рызыкі разьвіцьця раку сьлізістай поласьці роту, губы, страваводу, гартані, лёгкіх, нырак, але ў адносінах раку малочнай залозы – гэта не даказана. Зразумела адно – калі Вы здольныя кінуць паліць, дык кідайце, бо акрамя раку існуе яшчэ шмат іншых хваробаў, зьвязаных з нікатынам. Асабіста я, напрыклад, не палю. Калі Вы кінеце паліць, гэта зьменьшыць рызыку шмат якіх хваробаў, хаця “грахі мінулага жыцьця”, канешне, могуць аддбівацца і на будучыні.
[ 26/08/2007 15:51 ]
Добрый день! Недавно видела репортаж про Яблочный Спас. Корреспондент и ведущая с серьёзными лицами вещали, что, скушав волшебное яблочко, можно излечиться от многих недугов, в т.ч. и онкологических. Теперь снова священники & журналисты втолковывают, что мощи Святого Владимира исцеляют даже от онкологических заболеваний. Кто-то же на это покупается и, потратив время на походы за чудом, пропускает срок, когда болезнь ещё можно остановить. Почему Вы, медики, молчите? Почему не возражают учёные? Неужели нет средств борьбы с этой темнотой? Здоровья Вам и спасибо за ответ.
Мы жывем у 21-ым стагодзьдзі, таму будзем казаць шчыра – ніякія “чароўныя” яблычкі не вылічваюць ад раку, як і іншыя “чароўныя” штучкі. Дапамагчы можа толькі афіцыйная мэдыцына з фізіятэрапіяй, гомеапатыяй і іншымі прызнанымі мэтадамі, але толькі пад кіраўніцтвам дактароў. Таму не губляйце час і грошы і пры наяўнасьці якіх заўгодна зьменаў ў малочных залозах – адразу зьвяртайцеся да лекара. І нават пры адсутнасьці зьменаў у малочных залозах – неабходна хаця б раз на год зьвяртацца да лекара дзеля агляду. Як бачыце, я не маўчу, а змагаюся з непісьменнасьцю рэгулярна, выступаючы ў газэтах, і на тэлебачаньні, і на радыё, выступаю і перад калектывамі жанчынаў.
[ 26/08/2007 15:52 ]
Добрый день, Леонид Алеексеевич! Рак стали диагностировать на ранних стадиях благодаря советскому академику Абелеву. Недавно появилась первая вакцина в онкологии – против рака шейки матки. Это поразительно – рак теперь можно предупредить! У современных белорусских учёных какие достижения в области онкологии? Спасибо. Ирина.
Акадэімк Абелеў зрабіў свой унёсак найперш у раньнюю дыягностыку рака печані, аднак раньняя дыягностыка раку большасьці органаў зьяўляецца яшчэ вельмі цяжкай праблемай. Яшчэ рана казаць і пра ролю вакцыны ў прафілактыцы раку шэйкі маткі, паколькі прычынаў гэтага раку шмат, і толькі будучыня ўсё паставіць на свае месцы. Сёньня ж нельга разьлічваць толькі на вакцыну, трэба памятаць і іншыя парады дактароў. На жаль, у прафіляктыцы раку посьпехі лекараў пакуль не вялікія, нават у самых заможных краінах. Статыстыка сьцьвярджае, што захворваньні ракам працягвае павялічвацца, асабліва гэта заўважальна на праблеме малочнай залозы. Менавіта таму асноўныя намаганьні навукоўцы робяць у справе раньняй дыягностыкі. Беларусь у гэтым дасягнула значных посьпехаў у апошнія дзесяць гадоў – з 1994 па 2004 год запушчанасьць раку малочнай залозы зьнізілася на 49 працэнтаў. У 2004 годзе першая і другая стадыі склалі 79,2 працэнты, што зьявілася лепшым паказчыкам на ўсёй постсавецкай прасторы (ва Украіне гэтая лічба калі 71 працэнта, у Расіі – каля 62 працэнты). Ёсьць у Беларусі і іншыя дасягненьні ў галіне дыягностыкі і лячэньня раку. Але фармат онлайн-канфэрэнцыі не дазваляе мне шмат казаць пра іх.
[ 26/08/2007 17:07 ]
Дыфузная мастапатыя сапраўды з'яўляецца пачаткам рака малочнай залозы? Пры якіх прызнаках трэба неадкладна ісці да доктара?
Дыфузная мастапатыя не зьяўляецца пачаткам раку малочнай залозы, хаця прычыны ў іх аднолькавыя. Дыфузная мастапатыя не зьяўляецца анкалагічным захворваньнем, не скарачае жыцьцё, але некалькі павялічвае рызыку раку малочнай залозы. Таму пры наяўнасьці мастапатыі неабходна назірацца ў лекара і атрымліваць прафілактычнае лекаваньне. Асабіста я перш за ўсё пачынаю лячэньне з гомеапатыі, якая ня шкодзіць арганізму і, у большасьці выпадкаў, добра дапамагае. А паколькі дыфузная мастапатыя працэс як бы хранічны – вельмі істотна, каб лячэньне за доўгія гады не нанесла вялікай шкоды, чым хвароба, якую лечыш. Вось чаму вельмі важна назірацца і лячыцца ў прафэсыйнага лекара. Зьвяртацца да лекара трэба пры якіх заўгодна зьменах у малочных залозах. Лепш дарэмныя турботы, чым згубіць час і жыцьцё.
[ 27/08/2007 12:42 ]
Які спосаб дыягностыкі дазваляе выявіць злаякасныя пухліны малочнай залозы на найбольш раньніх этапах? Зь якога узросту жанчына павінна пачынаць прафілактычныя абсьледваньні і як часта іх трэба рабіць?
Рак малочнай залозы на найбольш раньніх стадыях можна выявіць у жанчын пасьля 45 гадоў з дапамогай штогадовай мамаграфіі, у больш маладых жанчын – з дапамогай УЗІ альбо МРТ. Аднак, ужо пасьля 20 гадоў кожная жанчына павінна самастойна аглядаць малочныя залозы і хаця б раз на год зьвяртацца да лекара.
[ 28/08/2007 19:58 ]
7. Как влияет продолжительность кормления ребенка грудью на риск возникновения рака молочной железы?
Даказана, што працягласьць кармленьня дзіцяці грудзямі больш за шэсьць месяцаў зьмяньшае рызыку разьвіцьця малочнай залозы у паўтары разы. Ня кажучы ўжо пра тое, як гэта важна для здароўя самога дзіцяці.
[ 29/08/2007 01:19 ]
ЦІ патрэбна рабіць перапынак у прыеме "Мастадынона", і на колькі? Ці рэкомендуеце вы для карыстання "Proshestoshel", дыягназ мастопатія
Пры лячэньне мастапатыі я часьцей за ўсё рэкамэндую два курсы лячэньня мастадынонам па тры месяцы на год. Таму што мастапатыя , хутчэй за ўсё, суправаджае жанчыну ўсё жыцьцё, і лячыцца без перапынку вельмі цяжка. Proshestoshel можна ужываць пры моцных болях у грудзях, але трэба ведаць, што гэта гарманальны прэпарат, таму карыстацца ім вельмі доўгі час ня трэба.
[ 29/08/2007 08:53 ]
Pavazany prafesar, 12 hadou tamu mnie vydalili fibramiomu. apieracyja prajsla paspaichova. Ale pasla hetaha znajslasia mastapatyja u abiedzvuch hrudziach. Chadzu na pravierku. ciapier raz na hod, ale doktar kozny raz adrazu z nieradasnymi slovami, a pasla - supakoivaje i mianie i siabie. Ci varta u majim vypadku lacyc niejak mastapatyju /razumieju, sto nie bacacy pacyjenta, ciazka adkazac. choc tearytycna/. Moj doktar mnie rajic vitamin "E". i ci moza mastapatyja sama pa sabie zniknuc?
Па-першае, мастапатыя – гэта хранічнае захворваньне. Вельмі цяжка пазбавіцца прычын, якія яе выклікаюць. Таму лячыць мастапатыю трэба перыядычна, каб зьменшыць рызыку зьяўленьня больш небясьпечных хвароб, у тым ліку і раку. Пужацца дыягназу “мастапатыя” ня трэба, бо сама па сабе хвароба гэтая жыцьцё не ўкарочвае. Яна можа зьнікнуць і сама па сабе, калі зменьшчыцца колькасьць прычынаў. Лячэньне кожны доктар прызначае ў залежнасьці ад сваіх ведаў. Я заўсёды ўжываю у лячэньні і вітаміны, і супакойваючыя сродкі. А далей – штосьці з гамеопатыі, бо я ёю валодаю. Напрыклад, можна паспрабаваць Вам мастадынон. Гэта гамеапатычны прэпарат, які дапамагае ў 65-70 працэнтах, яго можна рэкамэндаваць, нават і ня бачачы пацыента.
[ 29/08/2007 09:17 ]
Spadar Lieanid, u internecie ja znajshla infarmacyju pra bija-dabauki z Rasii "indinol". Ci mozhacie shto-niebudz skazac pra hetyja leki? Jak vy stavicisia da bijadabavak? I ci prauda, shto rengen-pracedura malochnych zalozau shkodnaja?. Teresa, Vilnia
Пра біядабаўкі магу сказаць, што іх у сьвеце так шмат, што агулам ацэньваць іх вельмі цяжка. Сярод іх ёсьць такія, якія выкарыстоўваюцца ў лячэньні малочных залоз, але шмат і такіх, якія ўтрымліваюць “заморскія” расьліны, мэханізм дзеяньня якіх я і ня ведаю. Таму што ў навуковых колах яны не дасьледаваліся. Як прафэсіянал, я магу рэкамэндаваць толькі тое, што вядома ў навуковых колах. Названы Вам прэпарат я не выкарыстоўваў у сваёй практыцы, таму больш падрабязна пра яго гаварыць не магу.

Мамаграфія сапраўды крыху падвышае рызыку раку малочнай залозы, але карысьць ад яе шмат большая. Сьмяротнасьць ад раку малочнай залозы, дзякуючы мамаграфіі, праз 20-30 гадоў выкарыстаньня зьніжаецца на 20-30 працэнтаў. А рызыка раку падвышаецца толькі на 1 (адзін) працэнт. Таму калі ёсьць магчымасьць – рабіце мамаграфію адзін раз у адзін-два гады.
[ 29/08/2007 10:34 ]
Дзе ,напрыклад у ГомелI можна рэальна зрабiць мамаграму грудзi?
У Гомельскім анкалягічным дыспансэры.
[ 29/08/2007 11:14 ]
Скажыце калi ласка, цi мае уплыу менапауза на захворванзнi малочнай залозы? Ст.
Прэ-менапаўза і пачатак менапаўзы – самы небясьпечны пэрыяд, што датычыцца раку малочнай залозы, у сувязі з гарманальнай перабудовай жаночага арганізму. Таму ў гэты пэрыяд жанчына павінна і сама глядзець за сваімі малочнымі залозамі, і рэгулярна зьвяртацца да гінеколага. Але ня трэба чакаць захворваньняў, гэтыя мерапрыемствы павінны быць прафілактычныя.
[ 29/08/2007 11:42 ]
Паважаны прафэсар Путырскі! Скажыце, калі ласка: а) якую ролю адыгрывае ў адтрыманні раку, у прыватнасці раку малочнай залозы, стрэс? б) Якія меры асцярогі і прафілактыкі трэба прымаць маладой жанчыне (30 гадоў)? Ці трэба рабіць штогод мамаграфію і г.д. в) Калі жанчына хварэла ракам яічніка, ці ёсць тады падвышаная рызыка атрымання рака малочнай залозы. Вялікі дзякуй! Кацярына
А. Стрэс адыгрывае вялікую ролю ў зьяўленьні раку малочнай залозы. Заўважана, што тыя, хто больш нэрвуецца, атрымлівае больш стрэсаў, часьцей хварэюць на рак. Невыпадкова прафэсійныя анколагі рэкамэндуюць ужываць з прафіляктычнай мэтай супакойваючыя прэпараты (напрыклад, валерьяна, пустырнік, нова-пасіт і гэтак далей). Таму імкніцеся атрымліваць больш станоўчых эмоцый.

Б. У 30 гадоў прафіляктычную мамаграфію наогул ня трэба рабіць. У гэтым узросьце яна прынясе больш шкоды, чым карысьці. Лепей рабіце штогадовае УЗІ-дасьледаваньне. Мамаграфію трэба пачынаць рабіць дзесьці пасьля 45 гадоў. Наконт прафіляктыкі. Трымайце нэрвы ў парадку, а таксама -- раньнія роды і працяг кармленьня грудзямі больш за шэсьць месяцаў, адсутнасьць абортаў і розных жаночых хваробаў, сачыць за сваёй вагой, ёсьці і піць усё якаснае, не злоўжываць алкаголем, добра адпачываць, у тым ліку на сьвежым паветры, прымаць прафіляктычна вітаміны, займацца самадасьледаваньнем грудзей, штогадова зьвяртацца да гінеколага.. І – любіць сябе.

Калі быў рак яечніка – тады рызыка раку малочнай залозы падвышаная, па двух прычынах. Па-першае, у іх падобныя прычыны ўзьнікненьня. А па-другое, здараецца нашчадкавае захворваньне раку малочнай залозы (5-10 працэнтаў). У гэтым выпадку у жанчын падвышаная рызыка раку яічнікаў, і наадварот. Такім жанчынам, калі ёсьць магчымасьць, трэба прайсьці генэтычнае дасьледаваньне (пошук мутацый генаў BRCI-1, BRCI-2).
[ 29/08/2007 12:29 ]
Почему не лицензируются импортные лекарства, отличающиеся от отечественных отсутствием побочных эффектов, высокой эффективностью и т.п. Почему о новынках в фармакологии, связанных с мамологией, люди узнают по секрету. Примером может служить "Прожестогель" - препарат, предназначенный для лечения диффузной формы мастопатии, который широко применяется на практике. Жительницам Беларуси он, к сожалению, не доступен. А, предлагаемый "Бифунгин" жутко аллергичен, о чем говорят сани врачи, назначающие это лекарство. И это в стране, пережившей "Чернобыль". Зоя, Мнинск
Як правіла, рэгіструюць новыя прэпараты фірмы, якія будуць іх прадаваць, а не дзяржава. Таму прэтэнзіі варта накіроўваць да гэтых фірмаў. Пражэстажэль – гэта не панацэя ў лячэньні дыфузнай местапатыі. Ёсьць шмат прэпаратаў, якімі можна пасьпяхова лячыць гэтае захворваньне. Зьвярніцеся да мяне , і я Вам дапамагу. Што датычыца біфунгіна, то гэта імунамадулятар, а не спэцыфічны сродак для лячэньне местапатыі (гэта выцяжка з бярозавага грыбу чага).
[ 29/08/2007 12:55 ]
Спадар Леанiд, а цi ёсзцз нейкая узаемасувязь памiж палавымi адносiнамi i хваробамi малочнай залозы? скажам, адсустнасьць такiх адносiнау не павялiчвае рызыку захварець або наадварот? Iрына
Калі ў жанчыны ёсьць патрэба ў інтымных адносінах, а яна іх не задавальняе – дык канешне, гэта падвышае рызыку розных захворваньняў, у тым ліку і раку малочных залоз. Калі ж жанчыне ўсё гэта абыякава – то і рызыка не падвышаецца. Хаця мне здаецца, такіх жанчын вельмі мала. Тут мае значэньня ня столькі атрыманьне кропелькі тэстастэрону ад мужчыны, колькі станоўчыя эмоцыі. Вядома, што манашкі хварэюць у пяць-шэсьць разоў часьцей ракам малочнай залозы. Але тут мае большае значэньне тое, што яны не раджаюць і ня кормяць грудзямі. Таму каханьне паміж жанчынай і мужчынам дадае толькі здароўя. Жадаю і Вам моцнага каханьня!
[ 29/08/2007 13:38 ]
Сп прафэсар, а ці ёсьць якая небудзь роля мужчын у гэтай справе? Маеце вы рэкамэндацыі для мужчын?
Канешне. Здароўе жанчыны залежыць ад таго, хто зь ёй побач. Кахаючы муж можа нават хворую жанчыну зрабіць здаровай, і наадварот. А па-другое, напрыклад, у Італіі шмат пухліны малочнай залозы знаходзяць у жанчын мужчыны. У Беларусі гэта – вельмі рэдкі выпадак. Таму зьвяртаюся да мужчын: любіце сваіх каханых і сачыце за іх малочнымі залозамі хаця б адзін раз у месяц. Пры гэтым вы атрымаеце і асалоду дакрананьня да найбольш цудоўнага месца любімай жанчыны, і будзеце ўпэўнены, што там няма нічога небясьпечнага. А калі што заўважылі – абавязкова бярыце каханую за руку і ідзіце разам да доктара.
[ 29/08/2007 13:52 ]
Вэб-рэдактар: завяршаем нашую онлайн-канфэрэнцыю. Вашыя пажаданьні слухачам Свабоды і наведнікам нашага вэб-сайту.
Па-першае, хачу пажадаць духоўнага спакою, увагі і любві да сябе і, канешне, здароў’я. Па-другое, знайдзіце сабе прафэсійнага доктара, які будзе сачыць за Вашым здароў’ем. Па-трэцяе, нараджайце паболей дзяцей! Гэта – ня толькі нашая будучыня, але і нашае шчасьце.

А калі ў Вас засталіся пытаньні, Вы можаце знайсьці на іх адказы ў маёй кнізе “Як зьберагчы грудзі здаровымі. Парады ўрача-мамолага”. Аўтары – Л.А. Путырскі, Ю.Л. Путырскі, выдадзена ў выдавецтве “Вышэйшая школа”, Менск, 2004 год . У наступным годзе кніга будзе перавыдадзена, а таксама надрукавана ў Расіі. Нядаўна яна была ў продажы ў кнігарні “Светач” на праспэкце Пераможцаў у Менску. Таксама можна зьвярнуцца на сайт . (www.doktor.by). На ім ёсьць вытрымкі з гэтай кнігі, а таксама мае вершы, фотаздымкі.

Усяго вам добрага! Беражыце сваё здароў’е. Ня бойцеся задаваць пытаньне дактарам. Ніколі ня трэба чакаць хвароб, але ўважліва ставіцца да сябе – трэба!
 галоўная
 угару