[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


10 Кастрычніка 2007
Аляксандар Мілінкевіч
У сераду 10 кастрычніка а 13-ай гадзіне паводле менскага часу на вэб-сайце Свабоды адбылася он-лайн канфэрэнцыя з Аляксандрам Мілінкевічам.

Аляксандар Мілінкевіч, былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, нарадзіўся ў 1947 годзе ў Горадні. Скончыў Гарадзенскі пэдінстытут і асьпірантуру Інстытуту фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Стажыраваўся ва ўнівэрсытэце Монпэлье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім унівэрсытэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучаньня у эўрапейскім цэнтры дасьледаваньня праблемаў бясьпекі ў Гарміш-Партэнкірхэне (ФРН, 2000). У 1980-1984 гадох загадваў катэдрай Сэтыфскага ўнівэрсытэту (Альжыр), быў дацэнтам Гарадзенскага ўнівэрсытэту (1978-1980, 1984-2000).

Быў намесьнікам старшыні гарвыканкаму Горадні з 1990 па 1996. Заснавальнік і кіраўнік грамадзкай арганізацыі “Ратуша”. У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта Сямёна Домаша. Краязнаўца, знайшоў пахаваньне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, рэстаўраваў найстаражытнейшы ў Эўропе гарадзенскі вежавы гадзіньнік. Валодае ангельскай, францускай і польскай мовамі.

Ініцыятар руху “За свабоду”, якому адмоўлена ў рэгістрацыі.

Выступаючы ў празе на прадстаўнічай сустрэчы FORUM 2000, Аляксандар Мілінкевіч зазначыў, што савецкая спадчына надалей пакідае людзей у Беларусі дэмаралізаванымі, але дух свабоды жыве, асабліва сярод моладзі. 2006 год зьмяніў сытуацыю, людзі адчулі надзею і працягваюць выходзіць на вуліцы, каб наблізіцца да Эўропы. А. Мілінкевіч сказаў, што “свабода – гэта гонар, свабода – гэта адказнасьць перад Богам”. Ён заклікаў дапамагчы свабодзе ў Беларусі – “не пераносіць да нас вашу свабоду, а дапамагчы будаваць нашу”.
19.12.2006
Ваша Свабода
10.01.2007
Аляксандар Рар

17.01.2007
Станіслаў Багданкевіч

24.01.2007
Алег Трусаў

31.01.2007
Станіслаў Гусак
07.02.2007
Алесь Бяляцкі

14.02.2007
Аляксандар Мілінкевіч

20.02.2007
Анатоль Лябедзька
28.02.2007
Аляксандар Вайтовіч
07.03.2007
Навошта ўлады ўшаноўваюць Суворава?

14.03.2007
Юры Хашчавацкі

21.03.2007
Віктар Івашкевіч

28.03.2007
Івонка Сурвіла
04.04.2007
Малады фронт

11.04.2007
Аляксей Марачкін
18.04.2007
Валерыя Навадворская
25.04.2007
Іван Нікітчанка

02.05.2007
Жанна Літвіна

09.05.2007
Сяргей Драздоўскі

16.05.2007
Сакрат Яновіч

23.05.2007
Аляксей Янушэўскі

30.05.2007
Малады фронт

07.06.2007
Віктар Шэндэровіч
13.06.2007
Барыс Нямцоў
20.06.2007
Аляксандар Ярашук
27.06.2007
Уладзімер Падгол
04.07.2007
Карэн Ст’юарт
11.07.2007
Анатоль Шумчанка
18.07.2007
Алег Алкаеў

25.07.2007
Паэт Уладзімер Някляеў

29.07.2007
Андрэй Хадановіч.

08.08.2007
Валянцін Мацкевіч
15.08.2007
Валянцін Голубеў
08.01.2007
Сьвятлана Алексіевіч
29.08.2007
Леанід Путырскі
05.09.2007
Павал Севярынец
12.09.2007
Станіслаў Шушкевіч
19.09.2007
Віталь Сіліцкі
25.09.2007
Ўладзімер Арлоў
17.10.2007
Віктар Івашкевіч
24.10.2007
Юры Беленькі
31.10.2007
Леанід Маракоў
07.11.2007
Руся (Марына Шукюрава)
11.01.2007
Давід Какабадзэ: падзеі ў Грузіі
21.11.2007
Алесь Ліпай
27.11.2007
Райнэр Лінднэр
12.05.2007
Барыс Нямцоў
2003  2004  2005  2006
[ 08/10/2007 23:32 ]
добры дзень спадар Алесь! а працаваў як валянтэр у вашай камандзе на мінулых прэзідэнцкім выбарах, і подпісы збіралі, і агітацыяй займаліся. Я пасля выбараў з'ехаў на стажыроўку за мяжу і толькі зараз вярнуўся, я б хацеў папрацаваць падчас намтупных парламэнціх выбараў, ці будуць прадстаўнікі вашага штабу влучацца кандыдатамі ў дэпутаты.Ці будзе байкот?
У нас ёсьць розныя сцэнары. Галоўнае – гуляць не па іх правілах, а па нашых. Нам вельмі неабходная дапамога такіх людзей, як Вы. Прапаную зьвязацца праз свой сайт.
[ 08/10/2007 23:54 ]
Уважаемый Александр! 1. Каким будет Ваше участие в Европейском и Социальных маршах? 2. Насколько вы знаете ещё до выборов существовала компания "За свабоду", которая активно вас поддерживала. Так зачем создавать рух "За свабоду", если уже аналогичная сетка существует? 3. Когда будет окончена работа над сайтом milinkevich.org? 4. Ваш прогноз о политическо-экономической ситуации в стране на ближайший год. Спасибо
Я вырашыў сканцэнтравацца на Эўрапэйскім маршы, бо калі мы абярэм шлях у Эўропу, то і дабрабыт у нас зьявіцца.

Рух “За Свабоду” – гэта працяг той удалай кампаніі, і ён дазволіць яшчэ больш пашырыць сетку арганізацый, што нас падтрымліваюць, і далучыць асобных актывістаў.

Сайт фактычна гатовы. Спадзяюся, днямі пачне працу. Там прадугледжаныя інтэрактыўныя кантакты. Спадзяюся на дыялёг з Вамі.

Экспэрты лічаць, што сытуацыя будзе пагаршаццца, бо беларуская эканоміке нерэфармаваная, і неканкурэнтназдольная. Неабходна яе лібэралізацыя, і дэмакратызацыя ў грамадзтве. Улада не змагла скарыстацца на працягу 10 год з танных нафты і газу, каб мадэрнізаваць эканоміку.
[ 09/10/2007 10:52 ]
Добры Дзень, спадар Аляксандр. Заўсёды быў Вашым прыхільнікам, падабаліся Вашыя паводзіны, мова, рэакцыя на падзеі. Але апошнім часам проста ўражваюць Вашыя каментары. Скажыце, калі ласка хто іх Вам піша? Ці гэта праблемы з камандай? Я чуў, што ад Вас пачынаюць сыходзіць адукаваныя людзі. З павагай, Юрась Андрусевіч
Я разумею, што ня ўсе мае камэнтары могуць падабацца. У нас з Вамі могуць быць розныя думкі. У мяне добрая маладая прафэсійная каманда, і я ёй давяраю. Давайце падыскутуем на маім інтэрнэт-сайце.
[ 09/10/2007 11:37 ]
Прывiтанне Аляксандр Уладзiмiравiч! Па дадзеных арганізацыі за інфармацыйныя тэхналогіі і інавацыі (ITIF) Беларускі інтэрнэт зараз самы дарагі ў свеце. Для параўнання: у Расеі інтэрнэт танней нашага ў 300 раз, а ў Японіі ў 3,5 тысячы (!), у Еўропе прыкладна такая ж сітуацыя. Белтэлекам тлумчыць ГЭТА фінансаваннем нейкіх "сацыяльных праграм"... У сувязі з гэтым у мяне да вас 2 пытання: 1) Як зменіцца сітуацыя пасля прыходу вашай каманды да ўлады? 2) Хто адкажа за Белтелекамаўскi рэкет і нахабны ТАТАЛЬНЫ кантроль над карыстальнікамі (парушэнне прыватнасці, цэнзуру, праслухоўванне тэлефонаў і т.п.)? Cетку зараз практычна перадалі ў карыстанне КДБ.! Чаму апазіцыя якая рэгулярна складае спісы "невыязных" абыходзіць бокам гэтую сферу? Дыктатура - гэта не толькі працаўнікі праваахоўных і судовых органаў... З павагай, Снежны Чалавек.
Сытуацыя з Інтэрнэтам абавязкова зьменіцца на лепшае, бо ня будзе манаполіі дзяржавы і будзе канкурэнцыя правайдэраў.

Я не прыхільнік паляваньня на вядзьмарак, але ўсе тыя, хто парушае сёньня закон, панясуць адказнасьць. Абяцаю цьвёрда.
[ 09/10/2007 13:11 ]
Спадар Аляксандар!Дзень добры! Як Вы ўвогуле ставіцеся да тых беларусаў, якія маюць самасьвядомасьць,ужо не маладыя, якія памятаюць як жылося за часоў "саветаў" і ведаюць як людзі жывуць на захадзе, не уваходзяць у палітычныя рухі, працуюць, выкарыстоўваючы гэта, робяць усё магчымае, каб чымсьці дапамагчы актывістам у іх змаганьні за Будучыню. Ці не здаецца Вам, што пра іх апазыцыя ўвогуле ня хоча ведаць, не кажучы пра тое, што яны Ваш электарат.
...
[ 09/10/2007 13:12 ]
Але такіх нават сярод чыноўнікаў, ніжэйшага альбо сярэднягя ўзроўню, зашмат.Ці зьбіраецеся іх выкарыстоўваць - здаецца што нейкая справа на іх месцах працы магчыма параўнальна да выхаду на плошчу,альбо распаўсюджваньня ўлёткаў, а пасьледствы могуць быць нават большыя і не па адміністрацыйным кодаксе-Вы ж ведаеце,што калі каго-небудзь зь чыноўнікаў падазраюць у нелаяльнасьці ўладзе, дык адразу шукаюць на яго нешта на працы і вынікі гэткага пошуку нашмат больш вялікія ў параўнаньні зь маладзёвымі затрымкамі,ня гледзячы на тое,што тое,што робіць моладзь таксама вельмі важка(прыгадайце Казуліна,Клімава,Скрабца...)
...
[ 09/10/2007 13:13 ]
Яны ўсёй массай(чыноўнікі) не карупцыянеры,як гэта можа падацца,гэта дзяржава зараз такая, й вышэйшая ўлада сама распачынае гэткую карупцыю,а потым, атрымаўшы што было патрэбна, зь ёй змагаецца,караючы чыноўнікаў! Нам таксама трэба будучыня!!!
У мяне няма фобіі супраць чыноўнікаў. Сярод іх вельмі шмат прафэсыйных і сумленных людзей. Яны маюць усе шанцы, каб застацца ва ўладзе і разам з намі будаваць новую Беларусь.
[ 09/10/2007 13:27 ]
Сп. Мілінкевіч, дзякуй за Вашую працу! Мяне цікавіць, што будзе зь візамі ў суседнія краіны. Няўжо "жалезная заслона"?
Я і мае калегі па дэмсілах робім усё магчымае, каб візы былі таннейшыя. Напрыклад, два апошнія дні размаўляў аб гэтым з міністрамі замежных і ўнутраных справаў Чэхіі. Яны разумеюць гэтую праблему і спрабуюць яе разам з намі вырашыць. Вельмі важна, каб улада пачала дзейнічаць разам з намі, у інтарэсах народа. Мы ня можам дазволіць увесьці новую “бэрлінскую сьцяну”. Веру, што шанцы – ёсьць.
[ 10/10/2007 09:01 ]
Прывітаньне! Мне падаецца, што Эўрапейскі марш не зусім адэкватны часу. На дадзеным гістарычным этапе абсалютна бесперспектыўны. Лукашэнка будзе правіць яшчэ пару тэрмінаў. Эўрапейскі марш – гэта спроба паказаць фундатарам, што выдзеленыя гранты не былі змарнаваныя дарма. Хто галаву мае, той гэта разумее. Найбольш перспектыўна, мне падаецца, – апазіцыя павінна ўзначаліць прадпрымальніцкі рух. Узняць сьцяг. Зараз гэта больш актуальна. ПУПы (унітарныя прадпрыемствы) 95% прадпрымальнікаў не пацягнуць і ўвогуле ствараць не будуць. Аднак, дзяржава кажа: “Прысуд канчатковы і абмеркаваньню не падлягае. Зваротнай дарогі няма!”. Аднак і тут не ўсе прадпрымальнікі разумеюць, – з гэтым яшчэ не сутыкаліся,– што стварыўшы ПУП дадуць потым 2 калгасы ў прыдачу і будуць даіць на розныя фэсты. Праўдападобна, перад дзвярыма эканамічнага крызісу, дзяржава захацела загнаць усіх, хто не з прэзыдэнтам, у ПУПы. Вось тут – перспектыва! Так і бацьку разам можна заваліць. Уладзімір.
Беларусь сёньня вырашае пытаньне цывілізацыйнага выбару. І тэма руху ў Эўропу – надзвычай актуальная. Без такога выбару прадпрымальнікі будуць зьнішчаныя, і грамадзянскія свабоды – таксама. Я заклікаю ўсіх прадпрымальнікаў прыйсьці на ДАЗВОЛЕНЫ “Эўрапэйскі шлях”, бо гэта таксама спосаб вырашэньня іх праблемаў. Мы мусім быць разам!
[ 10/10/2007 09:20 ]
Александр Николаевич какое ваше отношение к Зянону Пазьняку сейчас, когда он вас обвиняет в проросийскости? Разговаривали вы с ним когда либо лично?
Адносіны нармальныя. Я не прымаю гэтага абвінавачваньня. Мы зь ім знаёмыя даўно, і шмат дыскутавалі. Хаця ў апошні час не сустракаліся.
[ 10/10/2007 09:56 ]
Аляксандр Уладзіміравіч, Вы абяцалі паспрабаваць знайсці паразуменьне з Вінцуком Вячоркам. Што перашкаджае вашаму дыялогу? Як Вы ставіцеся да магчымага новага расколу партыі БНФ (маецца на ўвазе канфлікт паміж Вячоркам і Міхалевічам)
З Вінцуком у нас адносіны не папсаваныя, хаця ёсьць розныя погляды на стратэгію дэмакратычных сілаў. Я не маю маральнага права ўплываць на выбары, якія маюць адбыцца ў БНФ, і лічу, што актывісты самі будуць рабіць вой выбар. Усе прэтэндэнты, з майго пункту гледжаньня – дастойныя людзі.
[ 10/10/2007 10:02 ]
Dobryj dzien shanouny spadar Aliaksandar. Ci nia lichycie Vy, shto Vashyja dziejanni nanosiac shkodu usej sprawie apazicyji? I jashche adno nakont ruhi "Za svabodu", urazhanie skladajecca, shto geta chargowaja fikcyja dziejnasci i vyciagvannie grishaj z Zahadu? Dziakuj.
Не, я так не лічу. Галоўная мэта руху “За Свабоду” – гэта аб’яднаць у дзеяньні максымальную колькасьць прыхільнікаў волі, і выйсьці за рамкі выключна партыйнай кааліцыі. Тыя, хто мяне добра ведаюць, “грантасмокам” – ня лічаць.
[ 10/10/2007 10:14 ]
Добры дзень, Аляксандар Уладзіміравіч! Віншую з узнагародай! Ад мяне не зусім пытаньне, але цэлая праблема. (Зразумела, што шляхі яе вырашэньне не на старонках форума). Але тут, на форуме Свабоды, хацелася б пачуць Вашыя думкі на гэты конт. А калі справа дойдзе да дзеяньняў, я - як і тысячы студэнтаў - гатовыя будзем падтрымаць і працаваць. Наступная праблема, на мой погляд, адна з галоўных, якая павінна быць вырашана дэмакратынымі сіламі, ці Рухам у прыватнасьці. Я маю на ўвазе студэнцкую тэму. Трэба нешта рабіць, каб не толькі нават абудзіць неабароненую студэнцкую грамаду (сухімі клічамі да дэмакратыі і свабоды можна зачапіць толькі адзінкі), а стаць бліжэй і даступнее студэнцаму асяродзьдзю. ЗБС, Студфармат (гэта такія студэнцкія аб'яднаньні) нешматлікія, бо даволі далёкія студэнтам. Думаю, ня трэба тлумачыць, якую моц ўяўляе зь сябе студэнцтва. Толькі ў тым выпадку, канешне, калі яно ўсьведамляе сябе тою сілаю. Маё галоўнае пытаньне да Вас: Як беларускім дэмакратам (назаву нас усіх так) стаць бліжэй беларускаму (не па мове ці глыбока асэнсаванай нацыянальнай прыналежнасьці, але па паходжаньні і грамадзянству) студэнту? Юрась Алейнік, сёлета выключаны з Акадэміі кіраваньня студэнт (yuras2006@gmail.com).
Моладзь і студэнты -- галоўная сіла пераўтварэньня ў любой краіне. За вамі – будучыня, і каму, як ня вам, яе набліжаць. Я ўпэўнены, што мы будзем павялічваць наш уплыў на студэнцкае асяродзьдзе, але самае галоўнае – гэта ваша самаарганізацыя, якой мы гатовыя спрыяць. Прапаную сустрэцца і абмеркаваць пытаньне.
[ 10/10/2007 11:53 ]
Паважаны Аляксандар, я студэнт, ? напярэдадн? эурапаейскага маршу хачу выказаць словы падзяк? ? падтрымк? за вашу мужнасць ? адданасць сваёй справе, ведайце студэнская супольнатсць заужды будзе падтрымл?ваць апаз?цыйную плынь нягледячы на усе праследванн? ? рэпрэс??. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!
Дзякуй за падтрымку ! Будзем разам!
[ 10/10/2007 13:45 ]
Асноўнай мэтай маршу з’яўляецца патрабаванне ад уладаў выканання дванаццаці патрабаванняў Еўразвязу. На мой погляд гэтыя патрабаваньні павінны патрабаваць перш за ўсё беларусы. Чаму не назвалі гэта мерапрыемства "Беларускі марш"? Дзякуй за адказ. Сяржук Сямёнаў.
Справа ў тым, што беларусы могуць пайсьці толькі па беларускім шляху, а накірунак у Эўропу – гэта мэта.
[ 10/10/2007 13:48 ]
Паважаны Аляксандр Уладзшмиравич, Які маршрут Эурапейскага Маршу вы упадабалі? І з якога боку ад Кастрычніцкай плошчы з вамі можна будзе сустрэцца?
Я прайду з боку цырку, і адтуль мы пачнем іпаход па цэнтральным праспэкце. Улада дазволіла “Эўрапэйскі марш” ад Акадэміі навук да Бангалору. Паколькі большасць людзей зьбярэцца на Кастрычніцкай плошчы, арганізатары прыйдуць туды і разам з удзельнікамі пойдуць па праспэкце да Акадэміі навук, а потым да Бангалору. Я супраць таго, каб хадзіць на Бангалор. Бо гэта парушэньне нашых канстытуцыйных правоў. Але на гэты раз, сьціснуўшы зубы, пайду разам з усімі, бо толькі ў дазволеным месцы могуць выступіць прадстаўнікі Эўразьвязу, якіх мы запрасілі да ўдзелу ў “маршы”. Нам вельмі важна пачуць іх слова. Бо ў іх і ў нас агульная мэта – Эўрапэйская Беларусь.
[ 10/10/2007 13:51 ]
Александр, Вы говорили, что у Вас рейтинг по стране свыше 25 % и он с каждым днем растет. Откуда у Вас такие данные? У Вас работает свой центр ЭКООМ?
Каля 25 працэнтаў, і гэта дадзеныя закрытых сацыялягічных дасьледваньняў. Гэта – так званы “пазытыўны рэйтынг”. Ён трошкі вырас у апошнія месяцы.
[ 10/10/2007 13:55 ]
Александр Владимирович, давайте сделаем так. Если на Европейский марш соберется меньше 10 тысяч человек, Вы тихонько уйдете на пенсию. Свою площадь, Вы лично «профукали» в марте 2006 года. Перед Вами были возможности переговоров с чиновниками, которые готовы были перейти к Вам, но вы упустили свой шанс.
Я з палітыкі не зыду, бо ў час прэзыдэнцкай кампаніі даваў слова людзям, што буду змагацца да перамогі. Я нікому не запыняю рабіцца лідэрам – наадварот, падтрымліваю маладых. І не лічу, што "Эўрапэйскі марш" – гэта канчатковае вызначэньне лёсу Беларусі. Гэта – этап.
[ 10/10/2007 13:57 ]
Добры дзень. Пасьля падзеяў леташняй вясны вы давалі рэжыму 2 гады. Колькі вы дасьцё яму цяпер? Дзякуй. Павел, Менск.
Няўдзячная справа быць прарокам. Хаця я абсалютна перакананы, што ўлада мае ўсё менш рэсурсаў – і маральных, і ідэйных, і фінансавых. Яна мае два шанцы. Або рэфармавацца, або – хутка зысьці, зысьці не па сваёй волі.
[ 10/10/2007 14:20 ]
Добры дзень, спадар Аляксандр! У свеце сённяшніх падзей мяне цікавіць наступнае пытанне. У Расеі зьмяніўся прэм'ер-міністр, як на Вашу думку гэта падзейнічае на Беларусь, ці чакаць нам нейкую зьмену з боку расейскай улады? І таксама ў снежні пройдудь у Расеі выбары, які найлепшы вынік будзе для Беларусі? Дзякую!
Я лічу, што палітыка Расеі адносна Беларусі ня зьменіцца і не залежыць ад бліжэйшых выбараў. Палітычнага далучэньня да Расеі не адбудзецца, але нам вельмі важна захаваць сваю эканамічную незалежнасьць. Мы мусім пабудаваць з Расеяй добрасуседзкія роўныя ўзаемакарысныя адносіны, а не стасункі старэйшага брата з малодшым.
[ 10/10/2007 14:24 ]
Вэб-рэдактар: завяршаем нашу онлайн-канфэрэнцыю.
Дзякуй усім удзельнікам за падтрымку і за крытыку. З прычыны недахопу часу ня змог адказаць на ўсе пытаньні, але мне іх перадалі, і праз колькі дзён адказы зьявяцца на сайце Свабоды. Жадаю усім выключна аптымізму, захаваць моц духу, і перадаваць гэта іншым.
 галоўная
 угару