[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


24 Кастрычніка 2007
Юры Беленькі
У сераду, 24 кастрычніка, а 13 гадзіне паводле менскага часу ў Інтэрнэце на вэб-сайце Свабоды адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з выканаўцам абавязкаў старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі Беларускага Народнага Фронту Юрасём Беленькім.

Нарадзіўся 5 мая 1960 г. у Менску ў сямьі рабочых. Беларус. У 1982 г. закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі па спэцыяльнасьці "фінансы і крэдыт". У 1982-84 гг. працаваў кантралёрам-рэвізорам кантрольна-рэвізійнага ўпраўленьня міністэрства фінансаў Беларусі. У 1984-86 гг. служыў у арміі. Афіцэр рэзэрва. У 1986-1995 гг. працаваў на прадпрыемствах канцэрна "Амкадор" у Менску: начальнікам фінансавага аддзела завода "Ударнік", намесьнікам генэральнага дырэктара ТАА "Амкадор-Траст". Па накіраваньню прадпрыемства прайшоў курсы навучаньня: ў 1990 г. у Англіі па банкаўскай справе і фінансах, у 1994 г. - у Нямеччыне па пытаньнях сыстэмных трансфармацыяў эканомікі. Сябра Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" з самага пачатку існаваньня Фронту ў 1988 г. У 1990 г. быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня і дэпутатам Менскага гарадзкога савета. Працаваў у складзе апазыцыі Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце Беларусі. Адзін з аўтараў "Канцэпцыі эканамічнай рэформы ў Беларусі", распрацаванай і прадстаўленай Беларускім Народным Фронтам. Уваходзіў у склад Ценевага Кабінэту Апазыцыі БНФ, у красавіку 1995 г. браў удзел у галадоўцы дэпутатаў БНФ супраць ініцыянаванага Лукашэнкам рэфэрэндуму. З 1995 г. па цяперашні час зьяўляецца намесьнікам cтаршыні Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ, выканаўцам абавязкаў у Беларусі cтаршыні Фронту і КХП-БНФ.

Паводле ініцыятывы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, у нядзелю 28 кастрычніка мае адбыцца шэцьце і мітынг у Курапатах.

«Курапаты – тое месца, якое дадае нам трываласьці і моцы духоўнай, -- сказаў Юры Беленькі ў інтэрвію Свабодзе. --. Тыя беларусы, якія ганарацца нашай гісторыяй, якія хочуць дабра свайму народу і вераць у ягоную сьветлую будучыню, мусяць прыйсьці на Дзяды і аддаць даніну павагу продкам».
19.12.2006
Ваша Свабода
10.01.2007
Аляксандар Рар

17.01.2007
Станіслаў Багданкевіч

24.01.2007
Алег Трусаў

31.01.2007
Станіслаў Гусак
07.02.2007
Алесь Бяляцкі

14.02.2007
Аляксандар Мілінкевіч

20.02.2007
Анатоль Лябедзька
28.02.2007
Аляксандар Вайтовіч
07.03.2007
Навошта ўлады ўшаноўваюць Суворава?

14.03.2007
Юры Хашчавацкі

21.03.2007
Віктар Івашкевіч

28.03.2007
Івонка Сурвіла
04.04.2007
Малады фронт

11.04.2007
Аляксей Марачкін
18.04.2007
Валерыя Навадворская
25.04.2007
Іван Нікітчанка

02.05.2007
Жанна Літвіна

09.05.2007
Сяргей Драздоўскі

16.05.2007
Сакрат Яновіч

23.05.2007
Аляксей Янушэўскі

30.05.2007
Малады фронт

07.06.2007
Віктар Шэндэровіч
13.06.2007
Барыс Нямцоў
20.06.2007
Аляксандар Ярашук
27.06.2007
Уладзімер Падгол
04.07.2007
Карэн Ст’юарт
11.07.2007
Анатоль Шумчанка
18.07.2007
Алег Алкаеў

25.07.2007
Паэт Уладзімер Някляеў

29.07.2007
Андрэй Хадановіч.

08.08.2007
Валянцін Мацкевіч
15.08.2007
Валянцін Голубеў
08.01.2007
Сьвятлана Алексіевіч
29.08.2007
Леанід Путырскі
05.09.2007
Павал Севярынец
12.09.2007
Станіслаў Шушкевіч
19.09.2007
Віталь Сіліцкі
25.09.2007
Ўладзімер Арлоў
10.10.2007
Аляксандар Мілінкевіч
17.10.2007
Віктар Івашкевіч
31.10.2007
Леанід Маракоў
07.11.2007
Руся (Марына Шукюрава)
11.01.2007
Давід Какабадзэ: падзеі ў Грузіі
21.11.2007
Алесь Ліпай
27.11.2007
Райнэр Лінднэр
12.05.2007
Барыс Нямцоў
2003  2004  2005  2006
[ 23/10/2007 02:33 ]
Паважаны, спадар Юрась! Я, сябра Партыі БНФ з 1995 года, толькі таго БНФ які існаваў да 1999 году. Маю пасьведчаньне, падпісанага Зянонам Пазьняком, чым вельмі ганаруся.Але. Мне незразумела чаму старшыны БНФ выкрысліў шмат адданных і сумленных сяброў Форнту ў тым ліку і мяне з маёй жонкай Галінай Арцёменка. Мы шчыра падтрымліваем нацыянальную ідэю і як можам змагаемся за яе тут ў эміграцыі. Мы падзяляем думку аб небяспецы з Ўсходу. Мы вельмі не задаволены дзейнасьцю АДС і В.Вячоркі, ў прыватнасьці. Аднак нам не зразумела чаму мы не патрэбны і З.Пазьняку у справе змаганьня за вольную, квітнеючую Беларусь. На ўсе нашы звароты да яго мы не атрымалі ніводнага адказу.Лічым, што патрэбна аб'яднаць намаганьні нашых палітычных ўцекачоў ў Эўропе. Бо аднымі дэклярацыямі перамогі не атрымаць. Пры жаданьні З Пазьняк ў стане быў гэта зрабіць даўно, аднак відаць гэта яму не патрэбна. Ад гэтага вельмі балюча і крыўдна за нашых землякоў. З павагай. Яўген Мурашка. Нямеччына.
Спадар Яўген, давайце па-шчырасьці -- Вы выкрэсьлілі з БНФ сябе самі, калі сталі на пазыцыю чужога па духу і сутнасьці Фронту прагматызму абвешчаную тады, ў 1999 годзе сп. Вячоркам ды ягонымі калегамі “прагматыкамі” новай плятформай для БНФ. Памятаеце абяцанкі: “Будуць стаўкі, офісы, кампутары”?” Абяцаюць сур’ёзныя людзі!” І зрабіць для гэтага трэба нейкую дробязь – адхіліць ад старшынства Пазьняка! Калі ж не удалося гэтае рэалізаваць – пайшлі на прамы падлог і хлусьню. Але 30-ці срэбранікаў хапіла толькі на тое для чаго яны прызначаліся – для расколу Фронту, для здрады. Вы не атрымалі таго што Вам абяцалі, вось і крыўдуеце на Вячорку. Але чаго ж Вы чакалі? Прагматызм у палітыцы ( зазірніце ў падручнікі па паліталёгіі) гэта тое што ў побыце называюць звычайным шкурніцтвам.

Сёньня Вы апэлюеце да Зянона Пазьняка, чалавека, які стаіць на плятформе маральнасьці ў палітыцы. Чаму Вы да яго зьвяртайцеся? Вы пераканаліся ў праўдзівасьці ягонай пазыцыі, хочаце далучыцца, як Вы пішаце, да змаганьня за нацыянальную ідэю? Дык рабіце гэта ў адпаведнасьці з гэтай ідэяй ды маральлю, будзьце пасьлядоўны. Публічна распавядзіце пра дзеяньні “прагматыкаў” па развале Фронту, пра сапраўдную, “прагматычную” матывацыю іх дзеяньняў. А найперш, раскрыйце грамадзтву праўду пра мэханізмы правядзеньня ў 1999 годзе правакацыйнай кампаніі арганізаванай В. Ганчаром пад назвай “Альтэрнатыўныя выбары прэзыдэнта”, у якой Вам была адведзеная не апошняя роля. У палітыцы, як прынамсі і ў жыцьці, гэта адзіны шлях каб выходзіць з падобных сытуацый. Інакш Вашыя звароты да старшыні Фронту выглядаюць як няшчырыя і ня маюць даверу.
[ 23/10/2007 10:26 ]
Як можна называць нашую апазыцыю "так званай", яе найлепшыя прадстаўнікі зьніклі бязь вестак, лідэры і актывімсты сядзяць у турмах,ідуць над міліцэйскія дубінкі на кожнай акцыі, а ваш "лідэр" вырашыў "змагацца" за мяжой, што і робіць апошнія 10 год. А калі вашыя актывісты па вашым жа дадзўеным сабралі 120 тысяч подпісаў за яго рэгістацыю, ён адмовіўся падаваць іх у выбаркамы, бо не хацеў прыяжжаць на Беларусь і ісці на Плошчу 19 сакавіка.
Вызначэньне “так званая апазыцыя” можна замяніць на паліткарэктнае, з эўрапейскага лексыкону, прынамсі як прапанавала пару гадоў таму адна незалежная газэта вызначэньне “хатняя апазыцыя”, ці меньш паліткарэктнае “прыдворная апызыцыя” , можна шчыра, як вызначыла сябе самое спн. Абрамава “прарасейская апазыцыя”, ці салідна, як прапанаваў сп. Пуцін, “конструктівная оппозіція”. Мне здаецца, больш адпавядае сутнасьці гэтай апазыцыі вызначэньне “прамаскоўская апазыцыя”. Бо кіраўнікі гэтай апазыцыі час ад часу езьдзяцць ў Маскву, праводзяць закрытыя сустрэчы ў СВОПе ( Совет по внешней і оборонной палітіке), пэрыядычна робяць заявы, што калі яны прыйдуць да улады ў Беларусі, то працэс інтэграцыі з Расеяй пойдзе нашмат хутчэй ( сп. Лябедзька ды іншыя). Хаця мае права на жыцьцё і “прыдворная”. У 1999-2000 г.г. спадары Вячорка, Статкевіч, Лебедзька, Хадыка ды іншыя вялі на працягу года сакрэтныя перамовы ў півярні “Ракаўскі бровар” з прадстаўнікамі лукашэнкаўскага рэжыму. Не дзень, не два, не нават месяц, цэлы год! Пра што цэлы год можна было ў таямніцы ад беларускага грамадзтва, як прынамсі, спадары Вячорка і Хадыка і ў таямніцы ад калег па Фронту, дамаўляцца з рэжымам? Пра маршы на Бангалор? Пра супольныя дзеяньні супраць нацыянальна-вызвольнага руху? Пра палітбізнэс? Маўчаць да гэтае пары. Толькі аднойчы сп. Лукашэнка трошачкі прыадчыніў таямніцу, памятаеце ягоны выгук да свайго паплечніка па выбарах 1994 года сп. Лябедзькі : “Ну какой с тебя Толя міністр іностранных дел?”

ФСБ забіла лідэраў нацыянальна-вызвольных рухаў, такіх як Чарнавіл, Гамсахурдзія, Дудаеў... У верасні-кастрычніку 1995 года мы ведалі, што створана спэцпадразьдзяленьне па ліквідацыі Зянона Пазьняка. Па сцэнару забойства лідэра Фронту павінна было быць прадстаўлена як справа рук самых фронтаўцаў “пры непрыгожых абставінах”. Ставілася мэта не толькі забіць старшыню БНФ, але і зганьбіць і яго і Фронт. Дзякаваць Богу, гэтыя пляны праваліліся. А выдатны аналітычны розум сп. Пазьняка ды ягоная воля працуюць на Беларусь. Прынамсі, колькі разоў , ў розных варыяцыях даходзіла інфармацыя пра тое якую злосьць у рэжыму выклікае тая акалічнасьць, што яны ня могуць дастаць Пазьняка.
[ 23/10/2007 10:26 ]
Шаноўны спадар Беленькі, даўно падтрымліваю палітычныя мэты ды ідэалы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, ды хацеў бы далучыцца да партыі. Якім чынам я магу стаць сябрам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ?
На нашых сайтах ёсьць Е-мэйлы, скантактуемся.
[ 23/10/2007 10:28 ]
Колькі сяброў вашай партыі за апошні былі затрыманыы за працу з насельніцтвам(арганізацыя масавых акцый, рапаўсюд улётак)
Асабіста я апошні раз атрымаў «суткі» з фармулёўкай суда за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу на Кастрычніцкай плошчы (15 сутак) ў красавіку летась. Разам са мной на нарах на Акрэсьціна ў адной камэры былі два сябра і два прыхільніка нашай партыі. Мы нацэльваем сябраў партыі, асабліва моладзь, на тое каб па-магчымасьці пазьбягаць затрыманьняў, нам патрыбны не затрыманьні а вынікі ад працы. Калі ж сябра Партыі, ці прыхільнік трапляе пад рэпрэсіі, робім усё магчымае, каб абараніць яго. У той жа час мы з вялікай павагай ставімся да людзей, якія выбралі шлях адкрытага самаахвярнага змаганьня. Як прыклад -- мужнае змаганьне светлай памяці Уладзіміра Плешчанкі.
[ 23/10/2007 10:31 ]
Чым Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя зараз займаецца на ніве Адраджэньня? Ці займаецца Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя беларускімі культурніцкімі суполкамі, якія былі на Беларусі шырока распаўсюджаныя ад пачатку да сярэдзіны дзевяностых. Чаму і куды на Вашую думку яны зьніклі? Няўжо справа Беларускага Адраджэньня ўжо завершаная?
Уся нашая палітычная дзейнасьць як у вузкім, чыста палітычным рэчышчы, так і ў шырокім яе значэньні накіраваная на Адраджэньне. Беларуская палітыка можа быць эфектыўнай тады, калі ў яе ёсьць беларускае духоўнае і культурніцкае апірышча ў грамадзтве. З другога боку чыста палітычныя мэтады мусяць быць накіраваныя на адраджэньне мовы і культуры. Тут ёсьць рух у двух накірунках Як прыклад, нашая апошняя праграма па барацьбе з гвалтоўнай асіміляцыяй беларусаў, якая атрымала высокую ацэнку сярод адраджэнскіх колаў як ў Беларусі так і ў беларускага замежжа. Што тычыцца культурніцкіх суполак, гэта можа быць адна з формаў беларускай працы, трэба шукаць і новыя эфектыўныя формы, шырокія магчымасьці дзеля гэтага дае інтэрнэт. Канечне справа Беларускага Адраджэньня не завершаная. Трэба салідарна і аддана працаваць дзеля гэтае сьвятое мэты.
[ 23/10/2007 10:33 ]
Кіраўнік Кансэрватыўна-Хрысьціянскае Партыі Зянон Пазьняк знаходзіцца зараз за межамі Беларусі. Як гэта ўплывае на магчымасьць кіраваць партыяй? Якія ўладныя суадносіны паміж Зянонам Пазьняком ды яго намесьнікамі на Беларусі?
Сучасныя сродкі камунікацыі дазваляюць эфэктыўна кіраваць партыяй. Зянон Пазьняк абраны старшынём партыі, зьезд абраў двух намесьнікаў старшыні, Сяргея Папкова і Юрыя Беленькага. Па прапанове старшыні Партыі Юры Беленькі зацьвержаны Соймам партыі выканаўцам абавязкаў старшыні Партыі ў Беларусі.
[ 23/10/2007 10:35 ]
Якія, на Вашую думку, вагу ды палітычны ўплыў мае Кансэрватыўна-Хрысьціняская Партыя БНФ на Беларусі? Якія Вы бачыце магчымасьці для пашырэньня ўплыву ды ў якой вобласьці грамадзкага жыцьця?
Не зусім карэктна даваць ацэнку вагі партыі, адным з кіраўнікоў якой ты зьўляешся. Пашырэньне ўплыву можа адбыцца толькі праз працу, сыстэмную, штодзённую, крапатлівую працу. Пры гэтым трэба мець мужнасьць стаяць на сваім незалежна ад палітычнай каньюктуры, дзеяньняў непрыяцеляў ды спакусам саступіць ад стратэгіі у бок тактыкі. І любіць Беларусь.
[ 23/10/2007 10:41 ]
Беларускае Адраджэньне магчымае ў выпадку прыходу Кансэрватыўна-Хрысьціянскае Партыі да ўлады праз інстытуцыянальныя зьмены. Але ж легальны прыход да ўлады немагчымы пад акупацыяй.Беларускае Адраджэньне магчыма фарсіраваць праз сыстэму беларускіх суполак ды распаўсюд беларускасьці, беларускай культуры ды мовы, беларускага нацыяналістычнага сьветапогляду ў грамадзтве.Ці разумее гэта шаноўнае кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскае Партыі БНФ? Якія крокі Вы зьбіраецеся рабіць у гэтым накірунку?
Мы разумеем жыцьцёвую неабходнасьць Беларускага Адраджэньня. І робім усё магчымае, што ў нашых сілах. Адным з праграмных накірункаў нашай дзейнасьці ёсьць і палітычная асьвета насельніцтва.
[ 23/10/2007 10:41 ]
Вы - беларускі нацыяналіст?
Я беларус з усіх бакоў, і з вонку і з унутры. Я люблю Беларусь і Беларускі Сусьвет. І працую дзеля Беларускай Нацыянальнай Ідэі. Калі гэты вобраз адпавядае Вашаму ўяўленьню хто ёсьць беларускі нацыяналіст, то так.
[ 23/10/2007 10:42 ]
Як выглядае беларускі нацыяналістычны сьветапогляд у сфэры гісторыі? Якія акцэнты ён ставіць у сфэры беларускае гісторыі?
Давайце пакінем гістарычны аспэкт прафэсіяналам – беларускім гісторыкам.
[ 23/10/2007 10:43 ]
Што гаворыць беларускі нацыяналістычны сьветапогляд беларускаму нацыяналісту ў сфэры мовы? Што ён гаворыць пра расейскую мову ды ейны ўплыў?
Лепш за Дуніна-Марцінкевіча тут не скажаш.
[ 23/10/2007 10:45 ]
Што Вы мяркуеце пра дзейнасьць беларускіх нацыяналістаў пад нямецкай акупацыяй?
І пад нямецкай акупацыяй і пад адкрытай расейскай і пад сёньняшняй унутранай расейскай былі і ёсьць шчырыя рупліўцы нівы беларускай , вялікая ім пашана. Можна прывесьці словы Васіля Быкава пра беларускіх настаўнікаў, якія пад нямецкай акупацыяй не дазволілі здурнець цэламу пакаленьню.
[ 23/10/2007 10:45 ]
Якім чынам мы можам даведацца імёны тых, каго забіла маскоўскае НКВД у Курапатах?
Усталяваць беларускую уладу ў Беларусі.
[ 23/10/2007 10:46 ]
Чаму, на Вашую думку Лукашэнка лічыць нацыяналізм "страшным злом". Зь якой мэтай ён ілжэ беларускаму народу пра беларускі нацыяналізм?
Расейскія спэцслужбы прывялі Лукашэнку да улады ў Беларусі. Кліент выконвае волю гаспадароў.
[ 23/10/2007 10:48 ]
Зь якой мэтай невядомыя правакатары, на вашую думку, псуюць помнік смершаўцу ў Бабры? Няўжо каб кінуць цень на Алеся Пушкіна?
На жаль я ня курсе гэтых падзеяў. Абавязкова пацікаўлюся, што там адбываецца.
[ 23/10/2007 10:50 ]
Хто яны, на вашую думку? Тыя, хто паскудзяць крыжы ды помнікі ў Курапатах? Чаму адчуваюць сваю поўную беспакаранасьць пад акупацыйным рэжымам? Няўжо так будзе заўсёды?
Канечне, заўсёды так ня будзе.Пасьля таго, як беларусы прыбяруць акупацыйны рэжым заказчыкі і выканаўцы вандальскіх акцыяў панясуць адказнасьць ў адпаведнасьці з заканадаўствам Беларускай Дзяржавы.
[ 23/10/2007 10:55 ]
Як вы ставіцеся да прафанацыйнае дзейнасьці афіцыйнай апазіцыі на чале зь Мілінкевічам ды Калякіным?
25 сакавіка 2006 года я і быў сьведкам таго, як Мілінкевіч адводзіў людзей з плошчы Каліноўскага. Гэтую сцэну, прынамсі назіралі і журналісты РС спадары Глод і Карбалевіч. Я тады звярнуў іхную ўвагу на дзеяньні “апазыцыянэра” і папрасіў расказаць аб убачаным радыёслухачам. Не расказалі. Тады ўдалося задаць пытаньне сп. Вячорку, што значыць гэты адвод. Атрымаў адказ, маўляў, такое рашэньне напярэдадні прыняў штаб. А ўвогуле свае ацэнкі наконт прамаскоўскай апазыцыі я ўжо выказаў. Пра кіраўніка выбарчага штабу Мілінкевіча, кіраўніка камуністычнай партыі сп. Калякіна, калі нейкая партыя пасьля таго, што вядома пра злачынствы расейскіх камуністаў і нямецкіх фашыстаў, упрымае назоў гэтых злачынных арганізацый, яна прымае на сябе палітычную адказнасьць за гэтыя злачынствы...
[ 23/10/2007 10:57 ]
Афіцыйная апазіцыя атрымоўвае на працягу апошніх дзесяці год істотную фінансавую падамогу з замежжа? Ці зрабілі яны хоць нешта для беларускай справы ды Беларускага Адраджэньня на гэтыя грошы?
На гэтае пытаньне хай яны адкажуць самі.
[ 23/10/2007 10:59 ]
Калі і дзе можна сустрэцца зь лідарамі Кансэрватыўна-Хрысьціянскае Партыі ў Менску? Ці маеце Вы персанальную электронную адрэсу?
Можна скантактавацца і дамовіцца аб сустрэчы праз электронныя адрэсы указаныя на сайтах. Пакінуў у рэдакцыі РС нумар свайго тэлефону.
[ 23/10/2007 11:02 ]
Спрабаваў знайсьці Ваш офіс, але на жаль не знайшоў (згодна савецкай традыцыі на дамах проста адсутнічаюць шыльды з назовам вуліцы ды нумарам дома). Ці не маглі б Вы размясьціць на сайце мапу, як знайсьці Ваш офіс?
Наш офіс па адрасе Варвашэні,8, быў атрыманы дзякуючы вялізарным намаганьням і дэпутатскаму статусу Зянона Пазьняка (у ВярхоўнымСавеце) і Галіны Вашчанкі (Пазьняк) (у Менгарсавеце). У 1999 годзе па-бандытску, у начы, зламіўшы замкі яго захапілі людзі, якімі сёння кіруе сп. В.Вячорка. Непасрэдна кіраваў захопам офісу Вячаслаў Сіўчык. Глыбінны сэнс апэрацыі, пэўна, быў у тым каб распачаць бойку з наступным пракручваньнем адснятых кадраў на БТ. Такі сцэнар быў рэалізаваны ва Ўкраіне ў дачыненьні Руха і меў для яго катастрафічныя наступствы. У Беларусі гэты сцэнар праваліўся. З ўсяго што атрымалі спэцслужбы, дык гэта толькі магчымасьць перахопліваць нашую паштовую карэспандэнцыю ды браць пад кантроль людзей якія прыходзяць «у фронт»…

Калі хочаце сустрэцца, то прапаную зноў-такі праз Е-мэйл ды тэлефон.
[ 23/10/2007 11:07 ]
Гвалтоўная беларусізацыя беларусаў пры дапамозе іх роднай беларускай мовы нанесла толькі шкоду на пачатку дзевяностых ды адштурхнула расейскамоўных беларусаў ад беларувскай справы. А што Вы думаеце на гэты конт?
Думаю, што Вы міжволі паўтараеце байку, зьляпаную на Лубянцы.

Успомніце, як ва ўмовах адноснай свабоды наперад ірванула беларуская кальтура, тыя ж Раінчык з Ханком стваралі выдатыя творы. Якія выдатныя кніжныя серыі сталі друкавацца, нават стадыён «Дынама» цалкам запоўнены заўзятарамі і расквечаны нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі пад час гульняў нацыянальнай футбольнай зборнай! І ў процівагу -- стан прыдушанасьці беларускага грамадства сёньня.
[ 23/10/2007 11:08 ]
Ці выступаеце Вы за самастойнасьць праваслаўнай ды каталіцкай цэркваў на Беларусі?
РПЦ ёсьць структура Лубянкі якая дзейнічае супраць Беларускай Дзяржавы, праводзіць палітыку русыфікацыі і асіміляцыі Беларусы адновяць дзейнасьць сваёй Беларускай аўтакефальнай царквы. Каталіцкая царква у Беларусі праводзіць вельмі важную працу па духоўнаму адраджэньню народа.
[ 23/10/2007 11:09 ]
Што рабіла ды робіць Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя ў справе распаўсюду хрысьціянскае веры ў атэістычным постсавецкім грамадзтве на Беларусі?
Распаўсюджваньне хрысьціянскае веры -- справа Царквы, а не партыяў. Мы светская партыя, якая мае ідэялогію, пагрунтаваную на хрысьціянскіх каштоўнасьцяў.
[ 23/10/2007 11:16 ]
Ці маеце вы нейкія сувязі з спадаром Эрнстам Сабілам ды ягонай царквой?
З пастырам Эрнстам Сабілам ў мяне вельмі цёплыя і прыязныя адносіны, Гэты чалавек мусіць служыць беларусам, у першую чаргу маладым, прыкладам мужнасьці і веры. У 18 год гэты чалавек толькі за тое, што любіў Бога і любіў Беларусь, быў асуджаны расейскімі акупантамі да растрэлу. Растрэл замянілі на 25 гадоў лягераў. У расейскіх канцлягерах адпакутаваў 13 гадоў, не скарыўся перад акупантамі, захаваў веру і любоў да Бацькаўшчыны.
[ 23/10/2007 11:17 ]
Як вы ацэньваеце дзейнасьць ды творчасьць Алеся Пушкіна? Хацелася б пабачыць яго сярод сяброў Кансэрватыўна-Храсьціянскае Партыі.
Я думаю, што ён мае талент, якому яшчэ належыць раскрыцца. Можа, калі-небудзь Алесь і прыме каштоўнасьці, якія з’ядналі нас.
[ 23/10/2007 11:20 ]
Як Вы ставіцеся да дзейнасьці спадара Зьміцера Піменава, кіраўніка беларуска-эўрапейскага задзіночаньня ў Бельгіі?
На жаль, пра ягоную дзейнасьць я маю больш адмоўнай інфармацыі, чым станоўчай.
[ 23/10/2007 11:23 ]
Ці зьбіраецца Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя БНФ разам сьвяткаваць Каляды? Калі ТАК, то дзе ды калі?
Калі атрымліваецца знайсьці памяшканьне -- наладзім каляднае сьвята для дзетак. Кантактуйце з намі.
[ 23/10/2007 11:25 ]
Колькі складае зараз партыйны ўнёсак штомесяц для сябраў Вашае Партыі?
У нас толькі ахвяраваньні.
[ 23/10/2007 12:00 ]
Якое ваше стауленьне да такіх арганізацый, як "Беларуская партыя свабоды", "Правы Альянс", "Белы Легыен", ці супрацоунічаеце з імі?
Адмоўнае. Вельмі добра раскрыў сутнасьць гэтых арганізацый Зянон Пазьняк у сваёй працы «Беларуска-расейская вайна».
[ 23/10/2007 12:34 ]
Скажыце ,спадар Юры,чаму унтры КХП такое варожае стаўленне да ўсіх,хто не член вашай партыі?Чаму вы ніколі не размаўляеце з людзьмі падчас выбарчых кампаній?Прэзідэнтская ня ў лік,бо не можаце сабраць подпісы.Не аднойчы чуў ад сур'ёзных людзей,што КХП як ніводная іншая палітычная арганізацыя нагадвае рэлігійную секту.Мне здаецца,слова "хрысціянская" у назве партыі не зусім адпавядае сутнасці гэтага слова.Прабачце,калі пакрыўдзіў.Андрэй.Мінск.
З моманту утварэньня Фронту «сур'ёзныя людзі» вядуць жорсткую і сур'ёзную барацьбу супраць арганізацыі, якая ўзьняла сьцяг нацыянальнага Адраджэньня. Адтуль усе гэтыя «штампікі» ды «страшылкі». У 1989 годзе вялікім накладам нават выпусцілі «в помощь агитатору, пропагандисту» кнігу, дзе падрабязна распісывалася, якія антытэзы на прграмныя палажэньні Фронту трэба запускаць, пры гэтым прышпільваючы падобныя ярлычкі.
[ 23/10/2007 13:36 ]
День добры шаноуны Пан Юрась Беленьки.Пытання до Пана.1.Можно ли верить тем апазицыйным веларуским палитыкам у которых есть работа,бизнес в россии и сувязи з российской вастью.2.Верит ли Пан,чиченцам которые выехали и выезжают в Еропу,среди них на мой погляд очень много кадыровских трусливых,исламских правокаторов,просто работают на кремль.И на Пана погляд для чего они едут в Еропу.3.Есть ли в Вашей партии мусульманки или бывшие муслманки.4.Почему США не поможет экономичеси и военно братксой для нас Польше,так чтобы Польша стала на уровне з Германией.Ведь сильная Польша может решить очень много восточно Европейских проблем в том числе и нашу Беларускую.З павагай до Пана и КХП БНФ,Николай Саскевич,город Калинковичи-Варшава,Беларусь-Польша.23.10.2007.г.
Трэба давярацць сумленнным людзям, адказным за свае дзеяньні і словы. Я разумею Ваш скепсіс адносна асобаў, якія маюць сувязі з расейскай уладай. Бо як можна захавацць прыстойнасць і мараль абцяпваючы дзелішкі з глыбока амаральнай супольнасьцю? Расея сёньня накіроўвае вялікія грашовыя рэсурсы і людзей на Захад, для таго, каб там праводзіць палітыку так, як яна гэта разумее. Прыкладна год таму тагачасны расейскі прэмьер Фрадкоў, які сёньня займае пасаду кіраўніка службы зьнешняй выведкі Расеі, у адказ на патрабаваньне міністраў аб дадатковым фінансаваньні сацыяльнай сфэры ў Расеі, у сувязі зь вялікімі дадатковымі паступленьнямі ад продажы нафты і газу, заявіў: «Всё – на внешнее направление». Натуральна, разам з грашовымі патокамі ідуць на Захад і людзі ад гэтай «канторкі». І ня важна, хто яны па нацыянальнасьці, этнічным паходжаньні ці веравызнаньні. У іх – адно вызначэньне – ФСБ.

У складзе нашай партыі - беларусы розных этнічных групаў і розных веравызнаньняў.

Як вядома, ЗША вельмі моцна эканамічна дапамаглі Польшчы ў яе посткамуністычны пэрыяд.
[ 23/10/2007 15:14 ]
Цяпер у Партыі БНФ адбываецца барацьба за лідэрства - пра намер канкураваць з Вінцуком Вячоркам заявілі Віктар Івашкевіч і Алесь Міхалевіч. Як вы ацэньваеце гэтыя працэсы? Ці магчымая ратацыя кіраўніцтва ў КХП-БНФ на дэмакратычнай аснове?
У прагматыкаў працэсы адбываюцца ў іх жа прагматычных межах і ў іх жа прагматычных мэтах. Таму няма аніякага значэньня, хто зь іх возьме верх.

У Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ абраньне кіраўніцтва адбываецца ў адпаведнасьці з дэмакратычнымі прынцыпамі, якія закладзеныя ў Статут партыі.
[ 23/10/2007 17:57 ]
З-за чаго разваліўся пазьнякоўскі Фронт? З-за таго, што дарослым дзядзькам сказалі гуляць у дзіцячыя гульні. Напрыклад, у грамадзянства віртуальнай БНР. Потым былі прэзыдэнцкія выбары 1999 года. Дзядзька Зянон, зь яго прарочым геніем, калі сотні і сотні людзей пацярпелі ад ціску ўладаў, проста ўсіх кінуў. Паступіў, як звычайны правакатар. Сёньняшняя місія вашага КХП, таксама, абсалютна не зразумелая. У выбарах вы не ўдзельнічаеце. Значыць, не ставіце мэтай прыход да ўлады. У вас, як і ў АРЛ, вакол – адны ворагі і агенты КДБ (у Лукі – шпіёны). Не кажыце толькі банальныя словы, што “мы адстойваем незалежнасьць Беларусі”. Лука – таксама за незалежнасьць. Сядзіць Зянон за мяжой, ну і няхай сядзіць! Колькі яшчэ год: 10, 15? Цяпер патрэбен лідэр, які зьбярэ 100 тысячаў і прывядзе на Кастрычніцкі пляц і скажа: “Далоў!”. Зянон не прывядзе, Мілінкевіч не прывядзе, Вячорка і Статкевіч, таксама. Можа Вы гэта зробіце? Уладзімір.
Прычыны і матывацыі людзей, якія пайшлі на раскол Фронту, дастаткова ясна прадстаўленыя ў адказах на папярэднія пытаньні. Яшчэ раз магу падкрэсьліць, -- Фронт паўстаў як адраджэнцкая арганізацыя, заснаваная на маральных прынцыпах дзейнасьці. У 1999 годзе шэраг асобаў прапанавалі перайсьці на супрацьлеглыя прынцыпы – прагматычныя. Што з гэтага атрымалася – вельмі вобразна вызначыла моладзь, падараваўшы “прагматыкам” савочкі для збору сабачага “дабра” на Бангалёры.
[ 23/10/2007 18:19 ]
Прывітаньне, паважаны Юры! Цалкам ухваляю ваш дагляд могілак. Але КХП перабольшвае ўплыў агентуры Расеі. Чым КХП дапамог Леаніду Маракову? Ты таксама быў у ліку тых, кто не захацеў слухаць мой прагноз ( які спраўдзіўся ) і маю праграму для двух частак БНФ у 1995г. У праграме для "сектантаў" я прапаноўваў таксама і праграму нядзельных беларускіх школак. Чаму КХП так і не стварыла гэтыя школы? Вы маеце памяшканьне, якое , дарэчы я дамогся, як дэпутат. Твой калега, Валянцін Голубеў, які не захацеў адказваць на маі простыя пытаньня, абвінаваціў мяне у тым, што мяне не падтрымала !? большасьць сябраў БНФ -- а таму я нібы не меў рацыю. Большасьць немцаў падтрымлівала Гітлера, большасьць беларусаў падтрымлівала Лукашэнка. ЦІ большасьць мае рацыю, ці мае рацыю розум? Зычу перамог у змаганьні з дыктатурай, а не дэмакратамі. ВАЛЕРЫ ГРЫЦУК
Выдатную школу нам, кіраўнікам Фронту, яго старшыні Пазьняку, намесьнікам Папкову і Беленькаму, сябрам Крыжаноўскаму ды Шуту, даў Вярхоўны Савет. Мы ня толькі дасягнуць Незалежнасьці Беларусі, але і даведаліся пра тыя таемныя мэханізмы, якія схаваныя ад вачэй большасьці грамадзянаў, але дзейнічалі і дзейнічаюць у нашай дзяржаве. Я, па праўдзе сказаць, магу зразумець людзей, якія ня мелі такога аб’ёмнага, глыбокага і прафэсыйнага досьведу аб дзеяньні гэтых мэханізмаў. Мы ж, тыя, хто даведаўся пра іх, гаворым сёньня: структуры расейскіх спэцслужбаў вялі і вядуць сыстэмную, шматаспэктную працу, накіраваную на разбурэньне і беларускай дзяржавы, і на зьнішчэньне беларусаў як нацыі.
[ 23/10/2007 19:48 ]
Спадар Юрась, як Вы патлумачыце, чаму Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ, якая адмовілася ад усялякіх грантаў і прагматызму, тым ня менш, фактычна, зьяўляецца самай актыўнай апазыцыйнай цяперашняй уладзе партыяй і адзінай паважанай партыяй сярод беларусаў ? Кастусь.
Мы, ня маючы вяровак ці путаў пад назвай “гранты”, маем – свабоду ў вызначэньні тактыкі і стратэгіі дзеяньня партыі. А дзеяньні сугучна з сумленьнем заўжды нашмат больш эфэктыўныя па сваіх выніках, чым дзеяньні залежных ад чужой волі ды грошай людзей.
[ 23/10/2007 19:59 ]
šanouny Jury Adamavič! Maju da vas dva pytańni: 1) Ci nia ličycie Vy, što Bielaruski Narodny Front musić stvaryć cieniavy Urad, jak heta bylo raniej? Režym nie trymajecca zaraz stabilna. 2) Ci nia źmienicca palityka Polščy u dačynieńni da Bielarusi paśla pieramohi liberalau na vybarach u Sejm? Dziakuj! Raman
Першае. Я лічу (і гэта пазыцыя ня толькі мая, гэта ёсьць пазыцыя партыі), што тая каманда прафэсіяналаў, якая ў 1992 годзе стварыла лепшую эканамічную канцэпцыю пад агульным кіраўніцтвам Зянона Пазьняка, ды іншыя спэцыялісты, пры аднаўленьні ў у краіне беларускай улады, зробяць усё неабходнае для імклівага разьвіцьця як яе эканомікі, так і грамадзтва ў цэлым.

Другое. Польшча – гэта вельмі прыемна канстатаваць – стала на ногі як эўрапэйская дэмакратычная краіна. Вяртаньне ў лона палітыкі расейскай імпэрыі – немагчымае. У Польшчы адбываюцца нармальныя дэмакратычныя працэсы. Я шчыра жадаю польскаму народу дабра і росквіту.
[ 23/10/2007 20:13 ]
Юры Адамавіч, на Ваш погляд, якая была б сітуацыя ў нашай краіне, калі Прэзыдэнтам Беларусі быў бы Зянон Пазьняк? Валеры і Тацьцянаkandinav55
Сытуацыя была б наступная. У эканамічным пляне (што прынамсі адзначалі ўсе, і МВФ, і асобныя эканамісты), Беларусь апярэдзіла б іншыя краіны былога СССР у разы. Бо менавіта эканамічная праграма пад рэдакцыяй Зянона Пазьняка, якую я згадваў, улічвала ўсе нашыя перавагі і была накіраваная на максымальную рэалізацыю гэтых перавагаў. У агульнаграмадзкім пляне – мы б мелі эўрапэйскую, дэмакратычную, квітнеючую краіну.
[ 23/10/2007 20:43 ]
Вы на самой справе лiчаце, што расейская амбасада спецыяльна пабудавана каля дзецячай болнiцы, каб была мажлвасць схавацца "за жывым шчытом беларускiх дзяцей у выпадку авiя ды ракетных ударау", як пiша прапазьнякоускi сайт "Беларускай салiдарнасцi" http://www.bielarus.net/archives/2007/10/08/1304 толькi не трэба доуга распавядаць пра расейскую акупацыю i г.д. Адкажыце проста згодны вы з вышэйапiсанай думкай цi не?
У водаахоўнай зоне, насуперак усіх дзеючых нормаў, будуецца вялізарны жыльлёва-офісны комплекс. Каля дзіцячай бальніцы. Якая матывацыя? Чаму гэта робіцца? Калі выключыць тую вэрсію, якая была выказаная – мне, сапраўды, цяжка зразумець. Адзінае, што прыходзіць на розум – словы клясыка: “Умом Россию не понять…”. Дарэчы, цікава было б пачуць меркаваньні слухачоў, чаму гэта адбываецца.
[ 23/10/2007 21:20 ]
Добры дзень. Юры, скажыце, калі ласка, што на сёньня зьяўляецца асноўным накірункам дзейнасьці партыі? Прыбіраньне тэрыторыі ў Курапатах? Чытаньне вершаў ля помнікаў беларускім паэтам? Антыпсэўдаапазыцыйная прапаґанда? Нешта іншае? І ў сувязі з гэтым, што значнае і паказальнае са зробленага за бягучы год вы б вылучылі? Дзякуй, Павел, г. Менск.
Мне здаецца, я ўжо пра гэта адказаў раней. Магу яшчэ раз падкрэсьліць, што як вельмі пэрспэктыўную на бягучы момант мы разглядаем праграму партыі па змаганьні з асіміляцыяй беларусаў. Зноў паўтаруся – гэта ня толькі нашае вызначэньне, але і многіх людзей, якія не ўваходзяць у склад партыі.
[ 23/10/2007 21:36 ]
Вітаю. Сусьветнай практыкай зьяўляецца стварэньне пры партыях моладзевых арганізацыяў. Падчас працы ў якіх маладыя людзі набіраюцца вопыту ў камунікацыях з іншымі групамі, арганізатарскага вопыту і г.д. Натуральна, што моладзі лягчэй асвоіцца ў сваім асяродку, чым адразу існаваць (улівацца) у "дарослую" арганізацыю: тут прычынай і розныя падыходы да вырашэньня пытаньняў, і рознае бачаньне зьяваў і сьвету, пэўная "закасьценеласьць" старога пакаленьня, урэшце канфлікт "айцоў і дзяцей" так бы мовіць. Як праводзіцца моладзевая палітыка ў КХП? Хто з кіраўніцтва адказны за правядзеньне гэта палітыкі ў партыі? Чаму нічога не чуваць пра моладзь КХП? Максім Крук, Берасьце
Я цалкам згодны з аўтарам пытаньня, зь ягоным вызначэньнем мэханізму ўзаемадачыненьне моладзевых арганізацыяў у палітычных партыяў. Таму арганізацыя ў партыі працы з маладымі людзьмі робіцца прыблізна па такіх жа прынцыпах. Я зьяўляюся адказным за правядзеньне моладзевай палітыкі ў партыі. Спадар Максім, калі хочаце даведацца болей – можам сустрэцца.
[ 23/10/2007 21:42 ]
Як вы пашыраеце шэрагі партыі, прыцягваеце прыхільнікаў? У інтэрнэце я ня змог знайсьці адрас офісу КХП-БНФ ці хоць кантактныя тэлефоны. Па адрасе той кватэры на "Ўсходзе", які даў мне адзін знаёмы, нікога не аказалася. Ігнат
Дзіўна было б, каб партыя адраджэнцкага, антыімпэрскага накірунку – мела нейкае нават падабенства свабоды дзеяньняў пад акупацыйным рэжымам. Гэта ёсьць рэчаіснасьць, з аднаго боку, з другога боку – ёсьць партыі якія маюць шыкоўныя офісы ў цэнтры Менску, а нам татальна адмаўляюць у арэндзе нават звычайнага пакойчыка, -- усё гэта вельмі красамоўна гаворыць, хто небясьпечны для рэжыму, а хто – не. Відавочна, што антыбеларускі рэжым будзе крайне варожа ставіцца да беларускай адраджэнцкай партыі. Пра кантакты я ўжо казаў вышэй.
[ 23/10/2007 21:50 ]
Вы шмат кажаце пра падстаўную псэўдаапазыцыю, пра яе пустую і часам шкодную дзейнасьць і перасьцерагаеце ад супрацы зь ёю. Што за ўсе гэтыя гады змаглі прапанаваць вы акрамя аналітыкі і мэмарыяльных акцыяў, якія вынікі гэтай працы ў лічбах (колькі новых чальцоў увайшло ў партыю, колькі чалавек прыцягнута да беларушчыны, да супрацы і ў чым яна і г.д.)?
Мне здаецца, на ўсе гэтыя пытаньні – і пра падстаўную апазыцыю, і пра нашую дзейнасьць я адказаў раней. Вынікі дасьць толькі праца, якая заснаваная не на нейкіх ілюзорных уяўленьнях, а на рэальнай ацэнцы сытуацыі ды адпаведных, сыходзячы з гэтай рэальнай сытуацыі, дзеяньнях.
[ 23/10/2007 21:50 ]
Як ідзе сёлета інфармацыйная падрыхтоўка да Дзядоў - ці надрукавая улёткі і налепкі, ці можна было б дапамагчы з іх распаўсюдам? Ці вядзецца інфармацыйная кампанія, прымеркаваная да гэтай важнай акцыі ў інтэрнэце?
Інфармацыя пра шэсьце і мітынг на Дзяды падавалася на Радыё Свабода , а таксама ў іншых выданьнях (як электронных, так і друкаваных), у прыватнасьці, радыёстанцыяй Рацыя, газэтамі “Наша Ніва” і “Народная воля”. Таксама і тым карыстальнікам Інтэрнэту, якія праз кантакты са сваімі знаёмцамі, праз блогі, ды іншыя рэсурсы, пашыраюць інфармацыю пра Дзяды. Далучайцеся да гэтай высакароднай працы!
[ 23/10/2007 21:59 ]
Як вы ставіцеся да байкоту выбараў-2008 і чым гэтае стаўленьне абумоўлена? але не проста байкоту, а байкоту з рэгістрацыяй і здыманьнем кандыдатаў. справа ў тым, што ня ўсе палітычныя сілы можна пераканаць (колькі б прыкладаў з канфіскацыяй улётак зарэгістраванага Вячоркі на мясцовых выбараў не прыводзіць) у тым, што ў прынцыпе рэгістрацыя нічога не дае… Але шмат хто станоўча ставіцца да ідэі актыўнага байкоту і яны мяркуюць што рэгістрацыя кандыдатаў можа дапамагчы распаўсюджваньню матэрыялаў аб байкоце. Лёгіка безумоўна тут ёсьць. Дык вось пытаньне: калі ва ўлётках і заявах зарэгістраваных кандыдатаў будзе адразу прапісана "байкот", калі яны адразу будуць казаць пра сваё зьняцьцё яшчэ да пачатку датэрміновага галасаваньня - ці будзе гэта шкодным і ці павінна жорстка крытыкавацца і чаму?
Тут варта сказаць пра рэальныя, адэкватныя існуючай сытуацыі дзеяньні і – дзеяньні ілюзорныя. Так ужо мы, людзі, пабудаваныя, што часам ілюзіі прыемныя для нас, грэюць нас, а суровая рэчаіснасьць вочы коле. Але не было яшчэ аніводнага выпадку, каб дзеяньні ў ілюзорным рэчышчы далі вынік. Мяркуйце самі. Прынамсі, кажу гэта як чалавек, які перамог у жорсткай барацьбе на выбарах у Вярхоўны Савет краіны і Менскі гарадзкі Савет у 1990 годзе. І які перамог на выбарах у Вярхоўны Савет у 1995 годзе, набраўшы 52 працэнты, і ўлады былі вымушаныя, каб не прапусьціць у парлямэнт, штучна завысіць на 60 чалавек з амаль 12-ці тысяч выбаршчыкаў (!) кворум для абраньня, прымяніўшы на ўчастку падвоеныя сьпіскі выбаршчыкаў, а затым паведаміць, што да кворуму і не хапіла гэтых 60-ці галасоў (гэта – афіцыйныя дадзеныя выбарчай камісіі).
[ 23/10/2007 22:57 ]
Я русскоязычная гражданка Беларуси, и к сожалению, не владею в достаточной мере беларускай мовай, но поддерживаю методы и цели вашей Партии. Могу общаться первоначально только на неправильном беларуском языке. Есть ли возможность изучения языка и членства в Вашей Партии для меня?
Абсалютна натуральная сытуацыя, калі чалавек, які не валодае іншай мовай, спачатку ня можа дасканала ёй карыстацца. Але я хачу падтрымаць спадарыню, якая задала пытаньне. На маю думку, гэты чалавек варты павагі. Не саромцеся, кантактуйце, дапаможам.
[ 23/10/2007 22:58 ]
Апошняе віншаваньне Зянона Пазьняка было напісанае лацінкай. Як ставіцца Ваша Партыя да беларускай лацінкі?
Зянон Пазьняк шмат камунікуе па сьвеце, і не заўсёды ёсьць магчымасьць друкаваць кірыліцай (можа проста ня быць пад рукой адпаведнай клявіятуры). Гэта гістарычны факт, што беларуская культура, беларуская мова, дасягнулі найбольшага росквіту у творах, напісаных кірыліцай. Але было б вялікай памылкай забыцца пра тае факты, што шматлікія творы дзеячоў беларускага нацыянальнага Адраджэньня, прынамсі такіх, як Колас і Купала, у свой час выдаваліся і на лацінцы.
[ 23/10/2007 23:34 ]
Партыі Калякіна, Вячоркі, Лябедзькі і інш. лічацца апазіцыйнымі да існуючага ў Беларусі рэжыму. Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя, якую ўзначальвае З. Пазьняк таксама апазіцыйная. Чаму Вы не разам, у чым Вашы палітычныя разыходжанні? Аляксей Купрыянавіч
Шаноўны Аляксей Купрыянавіч! Мне здаецца, я дастаткова адказаў на падобныя пытаньні раней. Магу дадаць, што ў 1999 годзе, калі частка фронтаўцаў спакусілася на “прагматызм”, адначасна спадар Хадыка ў бюлетэні “Избиратель” выказаўся наступным чынам: маўляў, нацыянальная ідэя выжыла сябе, і што трэба пераходзіць Фронту на такія пазыцыі, якія выяўляе Аб’яднаая грамадзянская партыя. АГП, прынамсі ў той момант (і гэта нават можна знайсьці ў архіве Свабоды), разам з шэрагам расейскім палітыкаў, у тым ліку і спадаром Прымаковым, выступіла з заявай аб тым, што Лукашэнка марудзіць з пабудовай “саэзнай дзяржавы” і што трэба гэты працэс паскорыць.
[ 23/10/2007 23:44 ]
1)Паважаны сп.Беленькі, афіцыйная прэса неаднаразова пісала пра грошы, якія апазіцыя атрымлівае з-за мяжы.Пытанне:на якія сродкі існуе ваша партыя?На якія грошы у Курапатах былі усталяваны сотні крыжоў? 2)На якіх прынцыпах існуе ваша партыя?Дзякуй.Валянцін.
Дзякуй, Валянцін. Часткова я адказаў вышэй. Мы не атрымліваем аніякіх грошай ні ад каго. Зусім ні ад каго. Партыя існуе выключна на ахвяраваньні і самаадданасьць яе сябраў. Хачу нагадаць, што вядомы спадар Ганс Георг Вік тры гады таму рассакрэціў у “Белорусской газете”, што аб’яднаная апазыцыя, створаная з дапамогай таго ж спадара Віка, зейнічае па праграмах, якія ім, спадаром Вікам, узгадняліся з КДБ, а грошы пад гэтую дзейнасьць былі выдаткаваныя Эўразьвязам.

У Курапатах усе крыжы ўсталяваныя за кошт шчырых ахвяраваньняў сумленных людзей. Цудоўным чынам Гасподзь зрабіў так, што нячыстыя грошы ніякім чынам не былі выкарыстаныя для стварэньня Народнага Мэмарыялу ў Курапатах.
[ 23/10/2007 23:51 ]
Добры дзень,сп.Беленькі.На пачатку перабудовы ўладамі была прынята праграма па адраджэнні беларускай мовы, разлічаная на дзесяць гадоў.Яна(праграма) не выканана.Чаму на Ваш погляд так мэтанакіравана і інтэнсіўна выцясняецца беларуская мова з усіх сфераў ужытку? Чаму нацыянальная сімволіка:герб і сцяг - заменена на савецкія ўзоры?З павагай,Сяргей Віктаравіч.Менск
Трэба нагадаць, што ўжо да сярэдзіны 1980 гадоў для спэцыялістаў абсалютна ясна стала зразумела, што СССР імкліва коціцца да свайго поўнага эканамічнага банкруцтва. У прыватнасьці, у 1995 годзе пра гэта паведаміў генэрал-лейтэнант КДБ Любімаў. Таму быў прыняты комплекс мераў па паслабленьню напружанасьці ў грамадзтве. У тым ліку давалася большая свабода заціснутым нацыянальным мовам і культурам. Але. Як паведаміў той жа Любімаў, гэта зусім не азначала, што расейская імпэрыя шчыра дае такую вольніцу народам. Пры першай жа магчымасьці яны плянавалі ўсё адкруціць назад. Што мы сёньня і назіраем там, дзе ўладу мае расейскі КДБ. Канешне, наколькі дазваляюць ім адкручваць назад народы, якія адчулі смак гэтай вольніцы. Сёньняшнія выказваньні прафэсыйных расейскіх імпэрцаў-асімілятараў наконт Беларусі і існаваньня беларускай мовы і культуры выглядаюць наступным чынам. Маўляў, у нас няма праблемы захапіць Беларусь. Але мы ня хочам мець юрыдычныя ды іншыя праблемы, якія мы мелі з былымі прыбалтыйскімі рэспублікамі. Таму трэба набліжаць фундамэнтальныя каштоўнасьці беларусаў да каштоўнасьцяў расейцаў. І, як яны пішуць, на гэта можа спатрэбіцца пакаленьні. Інакш кажучы, рэалізуецца доўгатэрміновая праграма па ліквідацыі беларусаў як нацыі, Беларусі як дзяржавы.
[ 24/10/2007 10:12 ]
Шаноўны спадар Беленькі, скажыце, калі ласка: чаму адбыўся раскол Народнага Фронту ў 1999 годзе? Якая роля ў цяперашніх палітычных падзеях В. Вячоркі, Ю. Хадыкі, В. Сіўчыка? Дзякуй. Уладзімер
Я ўжо адказваў на такое пытаньне вышэй.
[ 24/10/2007 11:08 ]
Колькі гадоў сочым усёй сям'ёй за палітычнымі падзеямі. Ваша партыя ні разу не падставіла ні моладзь, ні вашых прыхільнікаў. Вы не вадзілі людзей на бангалор, на фальшывыя выбары і рэферэндумы. Хочам быць з вамі, хочам дапамагаць, але разумеем, што страцім працу самі (мы на дзяржаўнай службе), дзеці займаюцца прадпрымальніцтвам, адзін вучыцца. Хочацца плакаць ад гэтага бязсілля. Усё, што можам - чытаем Беларускія кнігі, Біблію на Беларускай мове і размаўляем па Беларуску толькі дома. Ведаю, што мы не адна такая сям'я. ШТО РАБІЦЬ? Як перакульнуць сітуацыю?
Дзякую за вельмі добрае і актуальнае пытаньне. Я часткова адказаў на яго, калі казаў, што вынікі палітычнай дзейнасьці могуць быць тады, калі яны пагрунтаваныя на беларускім духу і беларускай культуры. Рабіце тое, што вы можаце рабіць у гэтай сытуацыі. Гаварыце па-беларуску, распаўсюджвайце беларускую кнігу, беларускую песьню, беларускі дух. Вашая воля, вашая рашучасьць у гэтай справе дасьць вынік. Людзі ўсё цудоўна бачаць і адчуваюць. Калі вашая жыцьцёвая пазыцыя, пагрунтаваная на беларускай мове і культуры, будзе цьвёрдай і пасьлядоўнай, людзі заўважаць гэта і будуць побач з вамі ў гэтай сьвятой справе. Менавіта такія астраўкі, каменныя, трывалыя астраўкі, ствараюць моц, фундамэнт Беларускаму Адраджэньню. Вось тады сытуацыя зьменіцца, і ніякая варожая сіла ня здолее адолець Беларусь.
[ 24/10/2007 11:35 ]
Здравствуйте, спадар Юрась. Прабачце, што па-расейску. На сайте вашей партии немало критики т.н. официальной оппозиции, мол, все эти акции – это увод активистов демократического движения в сторону от реальной борьбы. Недавний опрос на Радио Свобода показал, что 73% опрошенных (я так понимаю, что почти все они придерживаются демократических взглядов) либо оценивают результаты европейского марша как отрицательные, либо вообще не понимают его целей. Получается, что вы правы и активисты действительно сильно разочаровались в действиях, как вы называете, псевдо оппозиции, и устали от однотипных малоэффективных акций. Они соскучились по реальной результативной работе, и ждут альтернативную силу, которая предложила бы ясные понятные цели и простые эффективные средства их достижения. КХП БНФ находится в стороне и в некоторой степени противопоставляет себя ОДС, то есть великолепно подходит на роль той самой альтернативной силы. Вопросы: 1) почему вы не пользуетесь ситуацией и не переманиваете этих активистов к себе? 2) «Дзяды» и «Куропаты» - это очень важно, но к сожалению мало интересует простых людей. Почему вы не используете популистские лозунги для привлечения простых граждан – ведь это было бы куда эффективнее?
У народзе кажуць: у хлусьні – кароткія ногі. Папулізм – гэта форма хлусьні. Вы самі цудоўна паказалі, як маршысты на Бангалёр дахлусіліся атрымалі адпаведны вынік. Я не дарма казаў пра стварэньне моцнага падмурку беларускага Адраджэньня. Гэта, у тым ліку, і наша Беларуская Салідарнасьць, нашыя ўзаемападтрымка адно аднаго, беларускай мове, у адстойваньні нашых беларускіх інтарэсаў. Здолеем на гэтых прынцыпах зьяднацца – ад рэжыму толькі пыл паляціць.
[ 24/10/2007 12:30 ]
Dziakuj vialiki spadar Juryj,shto hodna i prystojna "niasece nash Bela-chyrvona-bely sciah".Ja veru,shto belarusy buduc usjo bolsh i bolsh hurtavacca vakol jaho, i z honaram uzdymac jqaho usio vyshej i vyshej.Nasha hryscianskaia moladz - tamu iaskravy pryklad i nasha nadzeia.Daj Bogh Vam zdarouia,mocy duha ,aptymizmu.Prauda i salidarnasc peramohuc! Berazhy Vas Bozha. ZYVE VOLNAIA BELARUS! z pavahaj Andrei.
Дзякуй Вам, Андрэй, за шчырыя словы падтрымкі.
[ 24/10/2007 12:40 ]
Добры дзень, сп. Ю. Беленькі. У 1995 годзе дэпутаты апазыцыі ў Вярхоўным Савеце пачалі галадоўку і былі жорстка зьбіты амонам. Чаго апазыцыя дабівалася, чаго дабілася і ці варта было ісьці па такому шляху? Павал.
Вельмі добра пра падзеі і тае начы, і абставіны як у Вярхоўным Савеце, так і ў грамадзтве паказаў у сваёй кнізе “Сем гадоў Адраджэньня” Сяргей Навумчык. У палітыцы, як і ў жыцьці, бываюць і сьвяточныя моманты (як 25 жніўня 1991 году, калі некаторыя людзі плакалі ад шчасьця на плошчы Незалежнасьці). Але бываюць і цяжкія часы, калі трэба стаяць, змагацца за сваё, за праўду, нягледзячы ні на якія абставіны. Біблейская ісьціна: адзін чалавек можа стаяць у праёме скалы і не пусьціць ворага. Наша акцыя тады паказала ўсяму сьвету, што у Беларусі ўсталяваўся бандыцкі рэжым, што любыя дзеяньні гэтага рэжыму, у першую чаргу па далучэньні Беларусі да Расеі (а некаторыя ўжо рыхтаваліся мяняць какарды на міліцэйскіх фуражках на расейскага двухгаловага арла), - такія дзеяньні ня будуць легітымнымі. І гэта мела надзвычай важнае значэньне ў сьвеце наступных падзеяў, і было вельмі важным чыньнікам у спыненьні расейскай агрэсіі на Беларусі.
[ 24/10/2007 12:44 ]
Прывітаньне. Мяне завуць Арцём. Мне чатырнаццаць гадоў. Дзе можна набыць кнігі З. Пазьняка аб Курапатах і Беларуска-расейская вайна. Да пабачэньня.
Праз кантакты па Е-мэйлу і тэлефоны. А таксама прыходзьце на Талаку ў Курапатах – мы ладзім іх штосуботы.
[ 24/10/2007 12:46 ]
Калі, калі ўжо да нас, у Беларусь, верніцца Зянон Пазняк? Бо менавіта ён лідэр мінуўшага, сучаснага і мы спадзяемся будучыні! Калі?
Трэба змагацца, каб былі гарантыі вяртаньня ў Беларусь ўсіх палітычных выгнаньнікаў. Трэба дамагацца ад Эўрапэйскіх структураў ціску на рэжым з мэтаю атрымаць гарантыі бясьпекі вяртаньня на Беларусь Зянона Пазьняка ды іншых палітычных выгнаньнікаў.
[ 24/10/2007 13:10 ]
Шаноўны спадар Беленькі, патлумачце калі ласка, чаму Вашая партыя сьвядома адмаўляецца ад дапамогі замежных палітычных фондаў. Звычайна гэтая дапамога альбо запрашэньні на канферэнцыі не зьвязаныя з нейкімі палітычнымі патрабаваньнямі да ўдзельнікаў, ды прадстаўляе сабой адно толькі агульную дапамогу ў прызнаньні ды магчымасьці высказацца для ўдзельнікаў палітычнай дзейнасьці. Справа ў тым, што як мінімум замест мямлі Мілінкевіча па замежжу маглі б езьдзіць вы - спадар Папкоў, ды набіраць папулярнасьць для сваёй партыі.
Я ўжо вышэй казаў – мы свабодныя ад чужой палітычнай волі. Калі б яны прапанавалі ахвяраваньні на крыжы ў Курапатах, без выстаўленьня нейкіх умоваў – канешне, мы б з удзячнасьцю прынялі такія ахвяраваньні дзеля стварэньня Народнага Мэмарыялу. Але такіх прапаноў не было.
[ 24/10/2007 13:11 ]
1.Вы былі дэпутатам Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня. Як Вы ацэньваеце ролю Зянона Пазьняка ў тых лёсавызначальных для Беларусі падзеях? 2. Вядома выказваньне сп. Хадыкі пра тое, што "нациоянальная идея изжила себя".Але ж менавіта на нацыянальнай плятформе грунтуецца дзейнасьць Беларускага Народнага Фронту. Вынікам здрады нацыянальнай ідэі зьявіліся дзеянбні пэўнай групоўкі па расколу Фронту, імітацыі палітычнага змаганьня, бутафорскія "маршы" ў балота. Ці не надышоў час казаць гэтым людзям праўду ў вочы, ды так, каб ведала ўсё грамадзтва?
На першае пытаньне адказ такі. Бог праявіў літасьць да нас, беларусаў, можа, за тыя бязьвінныя ахвяры, якія панесьлі ад розных акупантаў, і ў лёсавызначальны момант даў нашаму народу чалавека, які бачыў і цьвёрда ведаў, што трэба рабіць. Калі ў жніўні 1991-га абваліўся ГКЧП, была эйфарыя. І адзіны чалавек, які меў не эйфарыю, а зусім іншы, супрацьлеглы настрой – трывогу, адказнасьць, быў Пазьняк. Апазыцыя БНФ на чале з Пазьняком здолела сабраць Вярхоўны Савет (настаялі на скліканьні пазачарговай сэсіі) – і на працягу трох дзён, калі расейская імпэрыя яшчэ не адышла ад шоку, былі прынятыя усе неабходныя заканадаўчыя акты, кія ўсталёўвалі юрыдычную, у адпаведнасьці з міжнародным правам, Незалежнасьць Беларусі. Што прынамсі істотным чынам паўплывала на мірны, а не ваенны, як у Югаславіі, распад савецкай імпэрыі і пазбавіла народы ад крывавых жахаў. Бо ўжо праз тры дні, калі Масква апомнілася, і ейныя агенты ў нашым Вярхоўным Савеце атрымалі адпаведныя інструкцыі і запатрабавалі адмены рашэньняў наданьні Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы – ужо было позна. Бо каб адмяніць, патрабавалася канстытуцыйная большасьць, дзьве траціны дэпутатаў, а гэта ўжо было немагчыма. Ізноў жа: менавіта дзякуючы Пазьняку хада гісторыі (магчыма, на ўсёй постсавецкай прасторы) была пераведзеная ў мірнае рэчышча.

Наконт выказваньня сп. Хадыкі я ўжо адказваў раней. Згодны з Вамі, праўду трэба казаць.
[ 24/10/2007 14:01 ]
якия у Вас узаемаадносины с Пазняком?
Мне здаецца, гэта бачна з кантэксту гэтай канфэрэнцыі. Добрыя, сяброўскія.
[ 24/10/2007 14:47 ]
Слава Україні! Жыве Беларусь! Мяне завуць Ясафат, я вітаю Вас з вільній України, з Тэрнопальшчыны, там людзі дабіліся сваёй незалежнасьці і вітаюцца зараз праслаўляючы Бога й сваю Бацькаўшчыну. Не магу я ўзяць удзкл на малітве на Курапатах, але буду маліцца за забітую НКВД беларускую інтелегенцыю на Курапатах на магілах салдатаў УПА, каторых забілі НКВД.
Дзякуй за Вашу салідарнасьць. Слава Україні! Жыве Беларусь!
[ 24/10/2007 15:25 ]
Dobry dzen spadar Jury.Cikava byla by pachuc vashy dumki na kont adradzhennia Belaruskai Hryscianskai Demakratyi,dzejnasci Paula Siaverynca,Maladoha Fronty.Ci robicca shto nebudz z vashaha boku u patrymku Zmicera Dashkevicha?Dziakuj za adkazy.z pavahaj Andrei
Хачу нагадаць, што лідэрам хрысьціянскай дэмакратыі на Беларусі (у Заходняй Беларусі) зьяўляўся Ян Пазьняк, які быў забіты расейскімі бальшавікамі ў 1939 годзе. Тое, што Зянон Пазьняк на момант, калі ўзначаліў Фронт, меў яснае ўяўленьне і пра палітычную дзейнасьць, і перакананьні хрысьціянскага дэмакрата, -- адыграла вельмі важную ролю, у тым ліку і ў тых пераломных момантах гісторыі, пра якія я казаў. У прыватнасьці, цьвёрдае стаяньне на плятформе маральнасьці ў палітыцы. У 1999 годзе Павал Севярынец актыўна падтрымаў дзеяньні “прагматыкаў” па расколу Фронту. Як жа ён сёньня можа вызначаць сваё месца ў палітыцы як хрысьціянскага дэмакрата? Калі ж Павал зьмяніў свае погляды з прагматычных на тыя, пра якія ён сёньня гаворыць – дык для гэтага ёсьць адзіны шлях: публічна заявіць пра гэта, расказаўшы пра памылковасьць сваіх дзеяньняў у 1999 годзе. Калі ж гэтага ня робіцца – даволі працяглы час -- гэта сьведчыць, мякка кажучы, аб няшчырасьці гэтага чалавека ці нейкім спэцыфічным разуменьні хрысьціянскай дэмакратыі.

Па праўдзе сказаць, трэба шчыра прызнаць, маглі б мы і сапраўды акрамя чыста маральнай падтрымкі зрабіць і практычныя нейкія захады для Зьміцера Дашкевіча.
[ 24/10/2007 15:30 ]
Дзень добры, спадар Юрась. 1)Менавіта ваша стаўленьне да сп. Казуліна? 2)Як вы ацэньваеце мінулы Эўрапейскі Марш? Дзякуй Алесь Чарнышоў
Паўтаруся, што ацэнку “маршу на балота” зрабіла моладзь, падараваўшы савочкі арганізатарам. Па-чалавечы мне шкада Казуліна, чалавека, якога, як я разумею, падманулі, і замест прэзыдэнцкага крэсла паслалі на нары. Але ай гэта будзе прыкладам усім тым, хто яшчэ мае ілюзіі наконт таго, што можна гуляцца ў нейкія гульні з Масквой.
[ 24/10/2007 15:49 ]
Ці могуць падзеі ў Беларусі прывесці да новых Курапат? На маю думку усё ідзе да гэтага. Душэнне нацыянальнага бізнеса, культуры матэрыяльнай і духоўнай. Тое, што міліцыя ўжо не выконвае заканадаўства,а толькі загад - відавочна, лінія сталіна, пры уладзе тоеж гб, людзей прывучаюць да пакуль маленькіх рэпрэсій (ругался матом, оправлял нужду ) і г.д. Як вы ацэньваеце небяспеку? Шчырая павага вашай партыі. Віктар.
Чалавечая псыхіка так пабудаваная, што кожнаму новаму пакаленьню ня хочацца верыць, што яно будзе мець такі трагічны досьвед, які мелі ягоныя папярэднікі. Пра тое, што трагедыя Курапатаў можа паўтарыцца – сёньня нам кажа досьвед Чачні. Памятаеце, нядаўна ў Брусэлі, у Эўрапарлямэнце забаранілі фотавыставу, якая адлюстроўвала зьверствы расейскага ФСБ. На здымках былі забітыя людзі са сьлядамі жахлівых катаваньняў. Можна казаць, што расейскае ФСБ па зьверствах пераўзышло гітлераўскае гестапа. Арганізацыі, чые людзі сёньня робяць рэчы, якіх не вытрымлівае псыхіка сытых эўрадэпутатаў, сёньня знаходзяцца пры ўладзе ў Крамлі. Трэба ўсьвядоміць, наколькі гэта страшная небясьпека ня толькі для Беларусі – а і для ўсяго сьвету.
[ 24/10/2007 16:08 ]
Ці не думае партыя КХП мець хлопцаў, якія б у пэўных абставінах магліб стать таранам супраць гарыл, што не маюць ні роду ні племя. Мы палічыліб гэта за гонар?
Я думаю, што кожны беларус сёньня, ва ўмовах акупацыі, мусіць вызначыць для сябе, у якой сфэры змаганьня за Айчыну ён мог бы праявіць сябе найлепшым чынам.
[ 24/10/2007 16:13 ]
Уважаемый Юрий! Сразу прошу простить, что обращаюсь к Вам на русском... На начало деятельности БНФ под руководством Позняка пришлась моя молодость. До сих пор помню тот поъем, те надежды, тот энтузиазм. К сожалению, все сложилось не так, как ожидалось. Но я по-прежнему с глубоким уважением и почтением отношусь к Зянону Станиславовичу. После его отъезда я ушел во "внутреннюю эмиграцию", моя жизнь и политика шли параллельными курсами, почти не пересекаясь. Только накануне выборов 2006 года, воспользовавшись тем, что у меня появился интернет, зашел на форумы ТУТ.by за информацией. И во обнаружил, что на этих форумах действует группа пользователей, позиционирующих себя сторонниками Позняка, но своими грубыми, часто хамскими высказываниями, радикализмом, граничащим с фанатизмом,приносящими репутации КХП и Позняка огромный вред. Вы, наверное, не в курсе, что происходит на ТУТе, но мне кажется, что в интересах КХП будет обратить внимание на деятельность этой интернет-бригады (пользователи Latte Macchiato , Пятрусь, Ксаверий) и объяснить другим пользователям, какое отношение имеют эти люди к Позняку, имеют ли они право высказываться от его имени. Спасибо. Александр.
Дзякую за тое, што зьвярнулі ўвагу. Я не чытаў ТУТ. бай і не зусім разумею, пра што канкрэтна гаворка. А што да кампрамэтацыі, дык яна не перапынялася ні на хвіліну з моманту апублікаваньня Пазьняком праўды пра трагедыю у Курапатах, -- вось ужо больш як дзевятнаццаць гадоў.
[ 24/10/2007 16:17 ]
Уважаемый Юрась, Вы сказали, что вам не предлагал ни один фонд своей помощи, чтобы установить в Куропатах кресты. Но как же фонды о вас узнают, если вы сами не расскажете о своих нуждах? Ведь на это надо работать. Само собой - ничего никто не узнает.
Мы пастаянна бачым у Курапатах простых людзей. З Польшчы, зь Нямеччыны, з Чэхіі, з Літвы, з Амэрыкі. І з кожным годам усё больш і больш прыходзіць людзей ва ўрочышча. Усё больш людзей у сьвеце па розных каналах даведваюцца пра гэтае месца, і ахвяруюцца сваім часам, каб прыехаць туды. Чаму багатыя фонды, якія маюць прафэсійны пэрсанал, і ў тым ліку прадстаўнікоў у Беларусі, не паводзяць сябе падобным чынам – гэтае пытаньне да іх.
[ 24/10/2007 16:40 ]
Добрый день Юрий Адамович. Помню Вас ещё по Амкодору. Убедился, что у Позняка много сторонников. Почему бы как-то не объединить нас, или пока это нецелесообразно? Чем можно помочь КХП-БНФ, Зенону Позняку? Передайте ему искренние слова поддержки.
Дзякуй за падтрымку, шаноўны калега. Найлепшай падтрымкай пэрсанальна Пазьняку была б, сапраўды, нашая Беларуская Салідарнасьць. Аб’ядноўваца трэба. Больш таго – толькі праз салідарнасьць, узаемную дапамогу, мы прыйдзем да свабоды і дэмакратыі ў Беларусі.
[ 24/10/2007 16:55 ]
Вэб-рэдактар: завяршаем нашу онлайн-канфэрэнцыю.
Уражаньні ад канфэрэнцыі самыя добрыя. Для мяне гэта пацьверджаньне, што я адчуваю і настрой людзей у беларускім грамадзтве, і тыя тэндэнцыі, якія, на маю вялікую радасьць, маюць станоўчую, прабеларускую накіраванасьць. Я ніколі не сумняваўся, што беларусы адродзяць сваю краіну, сваю дзяржаву, мову і культуру. Сёньня я атрымаў дадатковае пацьверджаньне гэтым маім перакананьням. Жадаю слухачам Свабоды і наведнікам вэб-сайту – дабра вам і вашым сем’ям у вольнай, дэмакратычнай Беларусі. Жыве Беларусь!
 галоўная
 угару