[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


25 Красавіка 2007
Іван Нікітчанка


Нікітчанка Іван Мікалаевіч нарадзіўся 10 студзеня 1939 г. у вёсцы Горыцы Пагарскага раёну Бранскай вобласьці (Расея). Скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут (1960), доктар сельскагаспадарчых навук (1979), прафэсар, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі (з 1986). Ляўрэат дзяржаўнай прэміі СССР (1982). У пачатку 1990-х гадоў уваходзіў у склад ценевага кабінэту Апазыцыі БНФ у ВС 12-га скліканьня.

Узначальвае Аргкамітэт па правядзеньні “Чарнобыльскага шляху – 2007”.

У інтэрвію Радыё Свабода Іван Нікітчанка сказаў: “Да ідэі будаўніцтва АЭС у Беларусі я стаўлюся вельмі адмоўна. Бо тыя 20 адсоткаў, што зьбіраюцца атрымаць празь яе будаўніцтва, можна атрымаць іншым шляхам. Найперш, праз мадэрнізацыю тэхналёгіяў. У адным толькі аграрным сэктары мы можам значна больш зэканоміць энэргіі, чым дасьць АЭС. І такая мадэрнізацыя вывела б нашу сельскую гаспадарку на патрэбны ўзровень і зрабіла б яе канкурэнтаздольнай.

А што да адносінаў Лукашэнкі да Чарнобыля, дык ён займаецца турызмам. Прыедзе ў зону, пагаворыць, нейкія праграмы прадставіць, – але нічога ня робіцца. “Чарнобыльскі шлях” мы правядзем абавязкова”.
19.12.2006
Ваша Свабода
10.01.2007
Аляксандар Рар

17.01.2007
Станіслаў Багданкевіч

24.01.2007
Алег Трусаў

31.01.2007
Станіслаў Гусак
07.02.2007
Алесь Бяляцкі

14.02.2007
Аляксандар Мілінкевіч

20.02.2007
Анатоль Лябедзька
28.02.2007
Аляксандар Вайтовіч
07.03.2007
Навошта ўлады ўшаноўваюць Суворава?

14.03.2007
Юры Хашчавацкі

21.03.2007
Віктар Івашкевіч

28.03.2007
Івонка Сурвіла
04.04.2007
Малады фронт

11.04.2007
Аляксей Марачкін
18.04.2007
Валерыя Навадворская
02.05.2007
Жанна Літвіна

09.05.2007
Сяргей Драздоўскі

16.05.2007
Сакрат Яновіч

23.05.2007
Аляксей Янушэўскі

30.05.2007
Малады фронт

07.06.2007
Віктар Шэндэровіч
13.06.2007
Барыс Нямцоў
20.06.2007
Аляксандар Ярашук
27.06.2007
Уладзімер Падгол
04.07.2007
Карэн Ст’юарт
11.07.2007
Анатоль Шумчанка
18.07.2007
Алег Алкаеў

25.07.2007
Паэт Уладзімер Някляеў

29.07.2007
Андрэй Хадановіч.

08.08.2007
Валянцін Мацкевіч
15.08.2007
Валянцін Голубеў
08.01.2007
Сьвятлана Алексіевіч
29.08.2007
Леанід Путырскі
05.09.2007
Павал Севярынец
12.09.2007
Станіслаў Шушкевіч
19.09.2007
Віталь Сіліцкі
25.09.2007
Ўладзімер Арлоў
10.10.2007
Аляксандар Мілінкевіч
17.10.2007
Віктар Івашкевіч
24.10.2007
Юры Беленькі
31.10.2007
Леанід Маракоў
07.11.2007
Руся (Марына Шукюрава)
11.01.2007
Давід Какабадзэ: падзеі ў Грузіі
21.11.2007
Алесь Ліпай
27.11.2007
Райнэр Лінднэр
12.05.2007
Барыс Нямцоў
2003  2004  2005  2006
[ 24/04/2007 00:38 ]
Shanouny spadar Nikitchanka, Yak shyroka raspausudzilasia raduiacyia pa Belarusi? Dze yaie bolei sionnia? Chy pavialichvaecca kolkasc zabrudzhanyh terrytoryi u Menskim rayone, napryklad? Chy lichycie Vy, shto treba merac radyiazyiny fon kozhny dzen? Yak abyhodzicca z praduktami, kali niama upeunennasci, adkul yany? Vialiki dziakui za toe, shto vy robice, i za vashye adkazy. Z pavagai, Sviatlana
Сёньня радыяцыяй забруджана амаль уся тэрыторыя Беларусі – дзе болей, дзе меней. Больш там, дзе яна была і спачатку – поўдзень Гомельшчыны і Берасьцейшчыны, паўночны ўсход Магілеўскай вобласьці. Плошча, забруджаная радыёнуклідамі, з моманту апошняга маніторынгу тэрыторыі ў 1987 годзе павялічылася – па афіцыйным уліку, на 42 тысячы гэктараў. Акрамя таго, стронцыям забруджана калі 500 000 га.

У Менскім раёне няма забруджаных земляў, па афіцыйных дадзеных. Але гэта можа быць і ня так. Таму што ў свой час у 1987 годзе быў сакрэтны загад па Дзяржаграпраму БССР, па якім разьвезена было па ўсіх камбікармовых заводах Беларусі мільён тон радыяактыўнага зерня, 1 660 000 тон радыяактыўнага абястлушчанага малака, 200 000 тон травяной мукі, 52 000 тон радыяктыўных костак у выглядзе мясакоснай мукі. Гэта скармлівалася на птушкафабрыках і сьвінаводчых комплексах. А потым вырабляўся кампост, які ўносілі на палі ў якасьці ўгнаеньняў. Таму я лічу, што амаль уся тэрыторыя Беларусі забруджана, але шмат дзе яе ніхто не правяраў. І зараз ніхто ня хоча гэтага рабіць.

Таму я і прапаную правесьці пагалоўнае абсьледаваньне людзей на радыяактыўнасьць цела.
[ 24/04/2007 15:28 ]
Dzien dobry Iwan Nikitczienka.Ja uczastnik likwidacyi awarii cziernobylskoj AES.S 1986 po 1988 god ja uczilsia w Piedagogiczeskom Institutie goroda Mozyr,w 1987 godu lietom administracyja instituta zaczitala nam prikaz czto wsie my dolrzny jehat w cziernobylskuju zonu kto nie pojedet tot ekzamieny nie cdast.Ja pojehal,rabotal ja i moi sokursniki 1 misiac, niedolieko ot AES gdieto 1 ili 2 km.Potom ja uszol iz instituta a moi sokursniki kto byl uczastnikom poluczili dokumienty likwidatorow awarii AES.?Mogu li ja dobitsia poluczit cwoi zakonnyje dokumienty.W arhiwah instituta wsio zacziszenno.S nami byli priepodowatieli Usow i [Nazarienko urze pokojnyj].Podrobno ja rasskazywal na radio Svaboda.Dziakuj.Mikołaj Saskiewicz Rzeczpospolita Polska,ja iz Kalinkowicz Belarus.
Гэта не адзіны выпадак, такіх выпадкаў зараз усплывае шмат. Справа ў тым, што ў той час была вялікая сакрэтнасьць, і нават лекарам забаранялі ставіць дыягназ “прычына хваробы – радыяактыўнае выпраменьваньне”. Я ў гэтым пераканаўся на асабістым вопыце. У мяне першыя прыкметы апраменьваньня зьявіліся ў верасьні 1986 году. Але дыягназ паставілі толькі ў сакавіку 1987. Мы цяпер праводзім сэмінары ў рэгіёнах, сустракаемся зь людзьмі ў Мазыры, у Калінкавічах. Пачалася другая хваля накату на чарнобыльцаў. Іх нават пазбаўляюць пасьведчаньняў удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы. Мэдычныя камісіі адмаўляюць пры камісаваньні на групы інваліднасьці тое, што захворваньне зьвязанае зь ліквідацыяй наступстваў катастрофы. Таму, каб абараніць такіх людзей, мы ўтварылі ініцыятыўную групу па стварэньні народнага руху ў справе абароны пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Зараз ствараюцца мясцовыя арганізацыі, 25 траўня мы ўтвараем Аргкамітэт. Аўтар пытаньня можа да нас зьвярнуцца.
[ 24/04/2007 17:12 ]
Паважаны, Іван Мікалаевіч! Ці маеце Вы інфармацыю, што ўлады па-ранейшаму "разбаўляюць" брудныя с-г прадукты чыстымі, найперш, адносна збожжа? Як навуковец я ведаю, што амэрыцый, кадмій, плютоній, увайшоўшы ў мэтабалічны цыкл арганізму, ужо не пакідаюць арганізм, больш таго, істотна ўплываюць на зьмяншэньне трываласьці арганізму і нават зьмяняюць эфэкт дзеяньня лекаў. Ці Вы ведаеце нешта наконт Праграмы новых лекаў, якія ўлічваюць эндагенныя радыянукліды ? Дзякуй. ВАЛЕРЫ ГРЫЦУК
Такіх лекаў пакуль што няма. А што ўводзяць зараз у прадукты – ніхто ня ведае, бо сыстэма кантролю, якая была ўтворана ў 1980-ыя гады – уся разбураная.

Мы маем дадзеныя, што такія рэчы ў харчовых прадуктах, у прыватнасьці, у мясе, ёсьць.
[ 25/04/2007 08:33 ]
Пытаньне ад радыё Свабода. Шаноўны Іван Мікалаевіч, днямі ў заходнім друку апублікаваная інфармацыя пра тое, што адразу пасьля чарнобыльскага выбуху ў 1986 годзе забруджаныя хмары былі з самалётаў “пасаджаныя” на тэрыторыю Беларусі (вецер дзьмуў у бок Масквы). Інфармацыя ня новая -- такія размовы былі і ў канцы 1980-ых гадоў. Што Вам вядома пра гэта?
Вядома, што такое было.

Але прычына ня толькі ў тым, каб не пусьціць радыяактыўныя хмары на Маскву. Але і прыкрыць Кіеўскае вадасховішча. Таму што галоўны вадазабор Кіеву быў у гэтым вадасховішчы.

Прыкладна месяц лёталі самалёты, распыляючы азотнакіслае срэбра, каб не ўтвараліся дажджавыя хмары. А гэтым часам была сьпёка, слуп радыяактыўнай палі ўзьняўся ў стратасфэру, а там свае накірункі ветру накіравалі пыл у Нарвэгію, Ірляндыю, Нямеччыну, у баварскія Альпы. І пасыпалі, канешне, беларускую зямлю. А потым ўтварыліся дажджавыя хмары і асадзілі гэты радыяактыўны бруд паўсюль. Таму такая мазаічнасьць забруджаньня і цяжкасьці для людзей.
[ 25/04/2007 08:36 ]
Як Вы ставіцеся да пазыцыі Мілінкевіча, які заявіў, што ня пойдзе на Чарнобыльскім шляху на Бангалёр?
Адмоўна.

У дадзеным выпадку асабістыя амбіцыі павінны быць убаку. “Чарнобыльскі шлях” – гэта памяць пра тых, хто ўжо ў зямлі, хто хутка сыдзе. Гэта ўшанаваньне памяці, і тут асабістыя амбіцыі – недарэчныя.
[ 25/04/2007 09:55 ]
Добры дзень. У мяне пытаньне адносна сёлетняга "Чарнобыльскага шляху". Паводле паведамленьняў прэсы, Аргкамітэт падаваў заяўку на правядзеньне шэсьця ад плошчы Я.Коласа да Нацыянальнай бібліятэкі. Адказ быў чаканым: бібліятэку замянілі на парк Дружбы народаў. Пасьля было паведамленьне пра адмаўленьне Мілінкевіча ісьці на Бангалор, які ўжо стаў лаянкай у сэнсе правядзеньня там апазыцыйных мітынгаў, і рэакцыя Івашкевіча: "Вельмі шкада і вельмі дзіўна, штоМілінкевіч лічыць прыкрым прыйсьці 26 красавіка разам зь іншымі ўдзельнікамі акцыі да Чарнобыльскай капліцы й ушанаваць памяць ахвяраў катастрофы на ЧАЭС." Дык вось пытаньне. Калі Бангалор — гэта менавіта тое, што трэба, нашто было падаваць заяўку на бібліятэку? Што за цырк у гэтым аргамітэце? Дзякуй. Павел.
Справа ў тым, што на Бангалоры пабудаваная адмысловая капліца памяці ахвяраў Чарнобылю. Куды ж нам ісьці? А бібліятэка была названа дзеля праверкі рэакцыі кіраўніцтва на прапановы Захаду аб дэмакратызацыі Беларусі. Мы ведалі, што калі яны не зьмяніліся – нам не дазволяць. Не зьмяніліся.
[ 25/04/2007 10:41 ]
Якия рэальныя дзеяньні вы зьбіраецесь праводзіць акрамя таптаньня па Менску? Што за апошнія пяць год было зробленя каб дапамогчы ахвярам Чарнобыля?
Намі зроблена якраз больш, чым афіцыйнымі ўладамі. Хаця ў нас няма іх магчымасьцяў. Па-першае, мы прапрацавалі сыстэму абароны грамадзянаў, пацярпелых ад катастрофы, і ня толькі іх, але і іншых, бо забруджаныя прадукты харчаваньня возяць і ў “чысты” Менск.

Па-другое, распрацавалі прэпараты, якія блякуюць радыянукліды ў арганізьме. У 2002 годзе гэты праект быў ухвалены АН і накіраваны ў Дзяржкамчарнобыль. Але адтуль ужо пяты год адказу ніякага няма.

Арганізаваны збор сродкаў для пацярпелых сярод насельніцтва. Сёньня быў я быў сьведкам, як два хлопчыкі гадоў па 12 апускалі ў скрыню некалькі сторублёвых паперак.

А Лукашэнка практычна забараніў гуманітарную дапамогу з-за мяжы. Ён жа практычна скасаваў і аздараўленьне дзяцей за мяжой.
[ 25/04/2007 12:27 ]
Калi на ЧШ прыйдзе больш 50.000 чалавек - вы зьменіце маршрут акцыі?
Не. Пойдзем туды, дзе прызначана ўшанаваць памяць ахвяраў.
[ 25/04/2007 12:40 ]
Sp Nikitchnaka, jak vy prakamentujece vysnovy AAN da 20-j hadaviny Charnobyla, shto z bolshaha use u paradku i katatstrafichnyja vyniki, pra jakija use hady trubili mnohija, u tl i Vy, nia spraudzilisa?
Гэта няхай будзе на сумленьні тых, хто так кажа. Я б толькі параіў чыноўнікам з ААН паехаць хоць на тыдзень у забруджаныя раёны і паесьці тыя прадукты. А потым замерыць узровень радыяактыўнасьці і рыхтавацца да інфаркту, бо першай церпіць сардэчна-судзінная сыстэма.
[ 25/04/2007 12:42 ]
Сп. Нікітчэнка, ці на вашу думку, нешто істлтнае напісалі беларускія пісьменьнікі пра Чарнобыль і яго ролю для нацыі? Што бы вы параілі пачытаць?
Пару тыдняў таму была прэзэнтацыя кнігі Алеся Адамовіча пра Чарнобыль. Я б параіў пачытаць яе. Канешне, варта прачытаць і “Ваўчыную яму” Васіля Быкава.
[ 25/04/2007 12:44 ]
Г-н академик, сотрудничаете ли вы с русскими и украинскими коллегами в вопросе Чернобыля? Сотрудничают ли политическия силы - например, завтра, будут ли белорусы на манифестациях в Украине. И наоборот, приглашали ли вы кого либо из Брянска и Чернигова в Минск?
Так, ёсьць і тое, і тое. Будуць у нас госьці, і нашыя прадстаўнікі будуць браць удзел у акцыях за мяжой Беларусі.
[ 25/04/2007 12:45 ]
Каго трэба судзіць за Чарнобыль -- Слюнькова, Малафеева, Гарбачова? Хто нясе палітычную адказнасьць?
Гарбачоў. Астатнія былі выканаўцы камуністычнага “прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму”.
[ 25/04/2007 12:47 ]
Лукашенко ездит в Чернобыль, встречается с людьми, и в целом делаеи так как они хотят - не переселяет, разрешвет работать и есть, что вырастет - и люди довольны. А остальная, чистая Беларусь, только рада -- вот и вся солидарность.
Я называю такія паездкі Лукашэнкі турыстычнымі. Ад іх ніякай карысьці, толькі паліцца паліва. А калі б ён паглядзеў, як дзяўчынка есьць толькі рысавую кашу без нічога, ён бы па іншаму, магчыма, казаў і дзейнічаў.
[ 25/04/2007 13:22 ]
почему оппозиция потокает прихотям городских властей?
Калі маецца на ўвазе Чарнобыльскі шлях – я ня думаю, што гэіта патаканьне. Калі нехта прагне ісьці пад дубінкі, дык хай ідзе. Але гэта бессэнсоўна.
[ 25/04/2007 13:59 ]
Вэб-рэдактар: Завяршаем канфэрэнцыю.
Дзякую усім, хто даслаў пытаньні. Жадаю усім пазьбегнуць наступстваў чарнобыльскай катастрофы.
 галоўная
 угару