|
Леанід Маракоў
У сераду 31 кастрычніка а 13 гадзіне паводле менскага часу на вэб-сайце Свабоды пачынаецца онлайн-канфэрэнцыя з пісьменьнікам і гісторыкам Леанідам Мараковым.
Леанід Маракоў нарадзіўся ў 1958 годзе. Аўтар даведнікаў “Валеры Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст”, “Вынішчэнне”. Аўтар кніг прозы: “Непамяркоўныя I”, “Непамяркоўныя II”, “Непамяркоўныя. Трэцяя спроба”, “Трое”, “100 мініяцюр”. Выдаў тры тамы складзенага ім энцыклапедычнага даведніку “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі 1794-1991”. Аўтар біяграфіяў некалькіх тысяч літаратараў, навукоўцаў, грамадзкіх дзеячоў Беларусі.
Ляўрэат літаратурнай прэміі Беларускага ПЭЦ-цэнтру імя Францішка Багушэвіча (2006).
Днямі ў сядзібе артыі БНФ адбылася прэзэнтацыя ягонай новай кнігі “Ахвяры і каты”, дзе акрамя імёнаў загіблых называюцца прозьвішчы тых, хто непасрэдна зьнішчаў абвінавачаных у антысаветызьме ды нацыяналізьме. |
|
2003
2004
2005
2006 |
[ 30/10/2007 09:02 ] |
Добры Дзень, спадар Маракаў!
Асаблівых пытаньняз задаваць ня буду, бо, здаецца, што хацеў пачуць, то ўжо змог прачытаць у вашым інтэрвью у "Вольнай студыі"
Так што, хачу вас толькі пазачыць здароўя й волі.
P.S.
Ці ёсьць у вас магчымасьць прыехаць у Салігорск правесьці прэзентацыі вашае кнігі?
Рыгор, Салігорск. |
Гэткая магчымасьць ёсьць, але не раней за 15—20 лістапада 2007. Наперадзе яшчэ прэзэнтацыі ў Магілёве, Горадні, Берасьці… |
[ 30/10/2007 11:07 ] |
Ці ўдалося Вам папрацаваць у архівах КДБ у пачатку 1990- гадоў, калі напужаныя хваляй дэмакратыі гэбоўцы былі вымушаныя іх прыадчыніць на кароткі тэрмін? |
Не ўдалося. Але ўдалося іншым дасьледчыкам. Яны і перадалі мне свае запісы. Амаль год я іх расшыфроўваў… |
[ 30/10/2007 11:08 ] |
Чаму пэнсыя маёра КДБ, на сумленьні якога чалавечыя лёсы, большая, чым пэнсыя акадэміка, ня кажучы ўжо пра пэнсыю настаўніка ці лекара? |
Гэткіх пытаньняў можна задаць 2 мільёны…
Чаму ў нас зарплата 200-300 даляраў, а не 2-3 тысячы?
Чаму няма ніводнага апазыцыйнага тэлевізійнага каналу?
Чаму жыхар Вільні ці Таліна сеў у цягнік і паехаў у Бэрлін, Рым, Парыж, Вэнэцыю, а беларуса сьцягнуць з таго цягніка… Дзе ваш штэмпель, віза, га? Дзе?
Чаму ў нас большасьць народу ходзяць па Мінску з тварамі, быццам па тым твары хвіліну таму кулаком урэзалі?
Чаму я цяпер адказваю на пытаньне і недзе, паралельна, думаю: а ня прыйдуць ці хлопцы з квадратнымі галовамі да мяне “ў госьці” гэтай ноччу? |
[ 30/10/2007 11:11 ] |
Паважаны спадар Маракоў! Дзякуй Вам за вашу вялiкую працу. У мяне такое пытаньне: цi не было ў вас праблемаў з нашым уладамi? Я маю на ўвазе, цi не спрабавалi вас неяк спынiць, папярэдзiць? Наколькi вольны ў вас доступ да архiўных матэрыялаў? Дзякуй, Сяргей, Узда |
Ні ў мяне, ні ў ніякага іншага, як мне здаецца, гісторыка няма цяпер доступу да спэцархіваў у Беларусі.
Але ёсьць яшчэ іншыя архівы. Віленскія, Маскоўскія, Санкт-Пецярбургскія, Варшаўскія, Кіеўскія…
Праблем з уладамі, дакладней з КДБ, пакуль не было. Упэўнены, што ТАМ ўсё ведаюць, але пакуль мяне не чапаюць. Відаць, у гэтай службы таксама ёсьць людзі неабыякавыя да гісторыі… Ды й за што мяне чапаць, я ж законы ніякія не парушаю, нават цяперашнія… |
[ 30/10/2007 14:09 ] |
Добры дзень Шаноўны Леанід!
Я змушэны быць у апазыцыі да ўлады 29 гадоў,
ад абароны Верхнега Гораду ў Менску. змагаюся на розны спосаб супраць дыктатуры. Вельмі добра ведаю актывістаў апазыцыі.
У большасьці бачу неэфектыўную несамаахвярную працу, нават у тых хто крычыць аб сваім нацыяналізме. Даслаў пытаньне Юрыю Белянькаму чым КХП дапамагла Вам. Гэты нацыяналіст ( само слова для мяне добрае) не адказаў на пытаньне, як і на іншыя.
Толькі паказаў свае замбаваньне лідэрам. Я лічу Вас Чалавекам выключна самаахвярным( гэта не камплімент). які здейсніў грмадзянскі ўчынак асілка.
Сярод актывістаў нацыянальнага руху ёсьць шмат гісторыкаў, журналістаў, графаманаў. Але чаму ніхто з іх не пачаў ( не зрабіў) такі высілак як Вы? Што Вы думаеце наконт гэтага? Дзе дапамога Вам ад антыкамуністаў, бадай ставіць крыжы - гэта замала? Дзе дапамога Вам ад сямей рэпрэсаваных? Дзе дапамога Вам ад розных фантомных камітэтэтаў, якія ладзяць псеўдазмагары і "ушанавацелі"? Што Вы думаеце на гэты конт? Якая дапамога Вам трэба зараз?
Вялікі дзякуй за Вашу самаахвярную працу.
Валеры Грыцук |
Акрамя сяброў ніхто не дапамагае. Але і сябрам ужо цяжка дапамагаць. Зьехалі многія далей ад радзімы. |
[ 30/10/2007 16:09 ] |
Shanouny sp. Leanid!
Paraice kali laska, z chaho treba pachynac poshuk zniklyh surodzichau? Kali z arhivau KGB, chy esc yany dastupnymi da shyrokih kolau hramadztva? Pra yakie inshye krynicy infarmacyi Vy vedaece?
Dze mozhna nabyc Vasye knihi?
Vyaliki dzyakui za Vashu shchyruyu pracu pa achyscennu duhounaha stanu nashyh ludzei. Zychu Vam douhih hod zhyccya i pospehau.
Sviatlana |
Пра рэпрэсаваных сваякоў зьвесткі вам павінны даць у КДБ. Мае ж кнігі можна набыць, калі патэлефанаваць ў Менск на мой маб. тэл. 7-53-82-12. |
[ 30/10/2007 16:49 ] |
Спадар Маркау,
Якiя вулiцы Менску цi iнншых гарадоу Беларусi носяць iмя вядомых вам катау? Можа есць сэнс правесцi кампанiю iнфармавання насельнiцтва на гэтых вулiцах? Хай людзi ведаюць, што жывуць на вулiцы, якая носiць iмя забойцы iх родных. |
Каты не любілі рэклямы і жылі ціха і багата ў сваіх 4-пакаёвых “сталінках”. Але дзе пахаваны яны амаль усе, думаю, вы здагадваецеся…
|
[ 30/10/2007 18:37 ] |
Сп. Леанід, хацелася б спытаць пра характар сталінскіх рэпрэсій у Заходняй Беларусі: месцы растрэлаў, маштаб рэпрэсій у параўнанні з усходам? |
На ўсходе рэпрэсавана ня менш за 500 тысяч. На захадзе -- каля 100 тысяч. Але лічбы гэтыя вельмі прыблізныя… |
[ 30/10/2007 21:25 ] |
Вітаю Леаніда Маракова. Справа якую вы робіце вельмі патрэбная. Скажыце чым вам можа дапамагчы шэраговы беларус? З павагай Сяргей. |
Можа толькі тым, калі дапаможа з выданьнем біяграфій расстраляных і закатаваных. |
[ 31/10/2007 08:05 ] |
Паважаны Леанід, якіе кнігі cучасных беларускіх пісьменнікау вы читаеце? Ваше стауленьне да Славаміра Адамовіча і Альгерда Бахарэвіча? |
Больш ня кнігі, а асобныя рэчы. З захапленьнем чытаю апавяданьні, канешне ж, Арлова, Станкевіча, Пташнікава, Федарэнкі, Кудраўца, Сцяпана, Клімковіча, Пятровіча, Гіля, Глобуса… Мог кагосьці і прапусьціць… Таксама заўсёды чытаю рэцэнзіі крытыкаў Жукоўскага, Кісліцынай, Жыбуля, Галубовіча, Шаўляковай…
З паэтаў… Калісьці быў у захапленьні ад Сыса. Нават дыхаць ня мог, калі чытаў ягоныя вершы-навэлы.
Але цяпер мяне цікавяць толькі успаміны, тых, хто змог выжыць у сталінскіх казематах і ня проста выжыць, але й дажыць да нашага часу, і ня проста дажыць, але перадаць нам сваю памяць. |
[ 31/10/2007 09:24 ] |
Дзе можна набыць Вашыя творы? Ці ёсць сайт, адкуль можна іх спампаваць? Павал. Менск |
Вам дастаткова набраць на любым пошукавым сайце маё імя і прозьвішча і тое-сёе знойдзеце. Тое-сёе – гэта кніг гэтак 5-6 з 20, якія ўжо выйшлі. Але калі зьявіцца жаданьне патрымаць кнігу ў руках, нясьпешна пагартаць яе, тады, калі ласка тэлефануйце на нумар 7-53-82-12 (МТС). |
[ 31/10/2007 11:58 ] |
Дзень добры Пан Леaнид Мараков.Пытанне до Пана.1.Я считаю что Слава Богу что свершилась Февральская Революця 1917 года которую ждали многие угнетённые Народы российской империи.Но коммунистический переворот в октебре это была катострофа,к власти прилша бандитская хунта.Згодны Пан со мной альбо не.2.Кто першы создал концентрационные абозы ленин альбо троцкий,кто?.Дзякуй.31.10.2007г.Николай Саскевич.Польша,я из Беларуси. [ад вэб-рэдактара: гэтае пытаньне, як і іншыя, падаецца ў арыгінальным напісаньні] |
Не, не бандыцкая хунта, а бандыцка-маньяцкая. Бо нават бандыта за грошы на волю адпускаюць, а ад сталінскіх катаў ніякія грошы не выратавалі. Бо нэпманаўцаў стралялі разам з інжынэрамі да настаўнікамі.
Па другое. Якая розьніца, той ці гэты вялікі бальшавік спусьціў свору сабак на нашых дзядоў ці прадзедаў. Ім ад гэтага лягчэй не было. |
[ 31/10/2007 12:58 ] |
Пытаньне праз СМС: “Спадар Маракоў, колькі людзей была расстраляна ў 1937 годзе ў Лошыцкім Яры? Дзякуй вялікі”. |
Я ўжо сто разоў казаў, што пасьля 1936 года стралялі ў энкавэдысцкіх турмах. У Лошыцы, Курапатах і іншых мясьцінах толькі дабівалі.
Па успамінах сучасьнікаў, аднакамернікаў, тых, каму удалося вырвацца з “амэрыканкі”, нават з камэры на расстрэл трое турэмшчыкаў не маглі аднаго ледзь жывога падследнага выцягнуць. Зубамі чапляўся за нары…
Магу таксама ўдакладніць, што ў Менску толькі за 1937 год расстраляна больш за 10 тысяч чалавек. |
[ 31/10/2007 13:19 ] |
Где можно приобрести книгу (книги)? Реакция на заметки "об" в Интернете показывает, что книга могла бы стать бестселлером при условии граммотного издания и распространения. |
Я ужо казаў, што каб набыць кнігу, трэба ўсяго толькі набраць нумар 7-53-82-12. “Грамотного”, відаць, азначае на расейскай мове? Мабыць Вы і маеце рацыю. Але як аднаўляць гісторыю Беларусі на мове акупантаў? І ўсё ж шчыра прызнаюся, адно вядомае маскоўскае выдавецтва ўжо прапанавала мне перавыдаць “Ахвяраў…” на расейскай. І відаць, гэта трэба будзе зрабіць…
Чым болей людзей прачытае пра сталінскія “подзьвігі”, тым болей шанцаў, што яны не паўторацца ў будучыні… |
[ 31/10/2007 13:24 ] |
Dzien dobry Pan Leanid Makaraw.Pytannie do Pana.1.Jak Pan dumajet gdie spriatano zoloto Wielikogo Kniazia Radziwila.Najdut eto zoloto albo nie.2.Skarzycie kogda nibud Naszy Wielikije Kniezja jezdili w Rym na spatkannie z Papaj Rymskim,jesli tak to kogda i kto.3.W Polsze w Warszawie jesc Koroliewskij zamok,siejczas tam muziej.Ja byl tam wielikolepno istorija Polszy i istorija Nasza W.K.L.byla sowmiestnoj.I ja choczu sprosic Pana polskij gid goworil nam czto w etoj komnacie nachoditsia sierdce Wielikogo T.Koscuszki,Wielikogo dlia Polszy,USA i Bielarusi.A skarzycie jesc tam eto sierdce albo nie.31.10.2007r.Mikolaj Saskiewicz,ja z Bielarusi,zadaju woprosy 2 raz. |
Гэтае пытаньне трэба пераадрасаваць, скажам, Алегу Дзярновічу ці Алесю Беламу, ці … Карацей, можа, вы не зразумелі пра што тут ў нас ідзе гутарка? Дык я нагадаю: пра сталінскія рэпрэсіі супраць беларусаў 1920-х – 1950-х гадоў. А тэлефоны вышэй пералічаных дасьледчыкаў, Вы можаце спытаць у рэдакцыі “Нашай нівы”. |
[ 31/10/2007 13:26 ] |
Ці існуюць якія матэрыялы пра прымусовую дэпартацыю працавітых сялян, т.зв. кулакоў падчас калектівізацыі? Іх можа не катавалі і не растралялі адразу, але яны таксама ахвяры камунізму. |
Часткова існуюць, часткова не. Асобна па Гомельскай вобласці. Там увогуле тварылася бязмежжа ў бязмежжы. Па Магілёўскай, Віцебскай, Менскай, Берасьцейскай і Гарадзенскай вобласьцях не багатыя зьвесткі, але ёсьць. Асобна па 1937 і 1939 гадах. |
[ 31/10/2007 13:30 ] |
ДЗе бярэце нрошы на выданне сваіх кніг? |
Каб выдаць другі том рэпрэсаваных, прадаў відэа і тэлевізар, каб трэці - аўтамабіль. Цяпер пазычаю і паступова вяртаю. Дзякуй Богу, кнігамі маімі людзі цікавяцца… |
[ 31/10/2007 13:35 ] |
Добры дзень, сп. Леанід! Якія падарожжы па Беларусі вы плануеце здзейсніць і чаму? Якое са здзейсненых падарожжаў Вас найбольш уразіла і чым? Поспехаў! Усяго найлепшага! |
Уразіла паездка да 90-гадовага біёляга Франца Гінтаўта, рэпрэсаванага разам з Лукашам Калюгам, Сяргеям Астрэйкам, Уладзімірам Дудзіцкім, Міхасём Кавалём і іншымі выпускнікамі знакамітага Белпэдтэхнікуму.
Потым ня мог роўна дыхаць, калі знайшоў магілу маці вышэйзгаданага Калюгі, якога Максім Гарэцкі, між іншым, лічыў за самага таленавітага беларускага празаіка. Самага таленавітага яны і расстралялі ў 1937. Баялася Масква таленавітых беларусаў. І, здаецца, цяпер баіцца. |
[ 31/10/2007 14:10 ] |
Дзякуй! Скажыце, а Вам пасля ўсіх гэтых даследванняў не становіцца страшна? Тут чытаеш, і настрой адразу псуецца... А калі гэта днямі вывучаць, дык, мабыць, зусім дрэнна стане. ці вы неяк па-іншаму навучыліся да гэтага ставіцца? |
Мне ня страшна, мне проста здаецца, што пакутнікі апошнім часам клікаюць мяне да сябе. А мо гэта мяне цягне да іх. Стаміўся. За 8 гадоў 20 тамоў. 15 тысяч біяграфій расстраляных і закатаваных. |
[ 31/10/2007 14:12 ] |
што асабіста вас мацней за ўсё ўразіла ў вывучанным матэрыяле? |
Што ў канцлагерах расстрэльвалі падлеткаў.
Што ў турмах садзілі людзей на кол, як у сярэднявэччы.
Што зьбівалі непаўнагадовых дзяўчат шомпаламі.
Што дасюль ніхто не адпомшчаны. |
[ 31/10/2007 14:12 ] |
Дык дзе пахавы ўсе каты? а то я не магу здагадацца |
А я не магу публічна заклікаць да зьнішчэньня іх магіл. Ужо прабачце, калі ласка. Думаю, там, наверсе, зь імі і бяз нас разабраліся… |
[ 31/10/2007 16:23 ] |
Вэб-рэдактар: завяршаем нашую онлайн-канфэрэнцыю. |
Пажаданьне ўсім нам -- працаваць, змагацца кожнаму ў сваёй галіне. Хацеў бы, каб мяне падтрымалі іншыя гісторыкі, таксама заняліся рэпрэсіямі, бо аднаму -- вельмі цяжка. Пісьменьнікам хачу пажадаць натхненьня, нягледзячы на такі сумны час. Жадаю ўсім веры ў нашу шчасьлівую будучыню, а вера нам дапаможа і змагацца за яе, і дачакацца гэтай будучыні. |
|
|