[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


23 Траўня 2007
Аляксей Янушэўскі


Аляксей Янушэўскі – актывіст “Маладога фронту”. Яго, а таксама Насту Палажанку, Барыса Гарэцкага, Алега Корбана і Зьмітра Хведарука, абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Судовы працэс пачнецца ў судзе Савецкага раёну Менску 28 траўня а 10-й раніцы.

Аляксей Янушэўскі знаходзіцца ў Чэхіі і днямі заявіў пра намер прасіць палітычны прытулак.

У інтэрвію “Свабодзе” Аляксей Янушэўскі сказаў: “Прыкладна 24-га красавіка я зьехаў зь Беларусі. На рашэньне зьехаць паўплывала тое, што зараз у Беларусі рэжым распачаў мэтанакіраваную вайну супраць дэмакратычнае беларускае моладзі, супраць “Маладога фронту”. І, на вялікі жаль, на сёньняшні момант мы можам прайграць гэтую вайну. З пункту гледжаньня таго, што ў рэжыму хопіць карнікаў гатовых нават крывавым тэрорам спыніць моладзевы супраціў. У такой сытуацыі стаіць пытаньне аб тым, каб супрацьстаяць гэтым рэпрэсіям усімі магчымымі сродкамі.

Мэтаю КДБ, на чале са спадаром Сьвістуном, які распачаў гэты тэрор, зьяўляецца зьнішчэньне “Маладога фронту”, як найбольш уплывовай моладзевай арганізацыі Беларусі. Ужо зараз, як вядома, супраць 7-мі маладафронтаўцаў узбуджаныя крымінальныя справы. Сьпіс, на вялікі жаль, магчыма, будзе яшчэ большы. І гэта тычыцца ня толькі “Маладога фронту”.

Свае дзеяньні я не зьбіраюся неяк апраўдваць ці тлумачыць. Бо крытыкаваць мяне могуць толькі сябры “Маладога фронту”, якія знаходзяцца пад крымінальным перасьледам. Тыя функцыі ў інфармацыйным накірунку, якія я выконваў на Бацькаўшчыне, буду цалкам выконваць і за мяжою. Зараз бы заклікаў усіх неабыякавых людзей прыйсьці 28-га траўня ў 10:00 на Лагойскі тракт, 3 (Савецкі суд), бо толькі грамадзкая салідарнасьць можа спыніць гэтыя рэпрэсіі. Вельмі прашу ўсіх беларусаў абараніць маладафронтаўцаў і не пакідаць беларускую моладзь сам-насам са злачынцамі, у руках якіх усе карныя органы краіны. Жыве Беларусь! “Малады фронт” не спыніць! Беларусь ня зьнішчыць!”
19.12.2006
Ваша Свабода
10.01.2007
Аляксандар Рар

17.01.2007
Станіслаў Багданкевіч

24.01.2007
Алег Трусаў

31.01.2007
Станіслаў Гусак
07.02.2007
Алесь Бяляцкі

14.02.2007
Аляксандар Мілінкевіч

20.02.2007
Анатоль Лябедзька
28.02.2007
Аляксандар Вайтовіч
07.03.2007
Навошта ўлады ўшаноўваюць Суворава?

14.03.2007
Юры Хашчавацкі

21.03.2007
Віктар Івашкевіч

28.03.2007
Івонка Сурвіла
04.04.2007
Малады фронт

11.04.2007
Аляксей Марачкін
18.04.2007
Валерыя Навадворская
25.04.2007
Іван Нікітчанка

02.05.2007
Жанна Літвіна

09.05.2007
Сяргей Драздоўскі

16.05.2007
Сакрат Яновіч

30.05.2007
Малады фронт

07.06.2007
Віктар Шэндэровіч
13.06.2007
Барыс Нямцоў
20.06.2007
Аляксандар Ярашук
27.06.2007
Уладзімер Падгол
04.07.2007
Карэн Ст’юарт
11.07.2007
Анатоль Шумчанка
18.07.2007
Алег Алкаеў

25.07.2007
Паэт Уладзімер Някляеў

29.07.2007
Андрэй Хадановіч.

08.08.2007
Валянцін Мацкевіч
15.08.2007
Валянцін Голубеў
08.01.2007
Сьвятлана Алексіевіч
29.08.2007
Леанід Путырскі
05.09.2007
Павал Севярынец
12.09.2007
Станіслаў Шушкевіч
19.09.2007
Віталь Сіліцкі
25.09.2007
Ўладзімер Арлоў
10.10.2007
Аляксандар Мілінкевіч
17.10.2007
Віктар Івашкевіч
24.10.2007
Юры Беленькі
31.10.2007
Леанід Маракоў
07.11.2007
Руся (Марына Шукюрава)
11.01.2007
Давід Какабадзэ: падзеі ў Грузіі
21.11.2007
Алесь Ліпай
27.11.2007
Райнэр Лінднэр
12.05.2007
Барыс Нямцоў
2003  2004  2005  2006
[ 18/05/2007 19:33 ]
Аляксей, палітычны прытулак - гэта Ваша асабістае рашэньне, ці яно неяк узгаднялася з іншымі актывістамі "Маладога Фронту"?
Скажам так: асабістае рашэньне, якое безумоўна ўзгаднялася зь іншымі актывістамі “Маладога Фронту” й прычынаю якога зьяўляецца МФ.
[ 18/05/2007 20:06 ]
Лёша, ты малайчына! Мы ганарымся тваім мужным учынкам і самаадданай працай у Чэхіі! Мы з усім справімся! Бо Малады Фронт для кожнага з нас - сям'я, сябры, адзінства! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! Маладафронтаўка
Дзякуй вялікі за добрыя словы! Аднак ніякага «мужнага ўчынку» у маіх дзеяньнях ня бачу. Дай Божа, каб нікому больш зь Беларусі не было патрэбна паўтарыць гэты ўчынак. “Малады Фронт” не спыніць! Жыве вечна!
[ 18/05/2007 20:09 ]
Дзякуй табе, Аляксей! Дзякуй за мужнасць, за змаганне, за ідэю і волю да перамогі! Дзякуй за твае цудоўныя артыкулы! Я ўпэўненная, што ў маладафронтаўцаў усё атрымаецца! Малады Фронт будучае Беларусі!
Дзякуй Вам за тое, што вы неабыякавыя да “Маладога Фронту”, за выказаную нам падтрымку. У маладафронтаўцаў абавязкова ўсё атрымаецца. Мы пераможам! Зь імі карныя ворганы, хлусьня й нянавісьць, з намі – Бог і Бацькаўшчына.
[ 18/05/2007 20:11 ]
Ці бачыце Вы, Аляксей, у каго-небудзь з Вашых сяброў-маладафронтаўцаў талент яскравага палітыка? і ці маюць яго тыя, на каго зараз заведзенна крымінальная справа? Распавядзіце Вашае стаўленне да кожнага з іх.
Пакуль што цяжка сказаць. Справа ў тым, што пакуль у нашае краіне, на вялікі жаль, няма палітычнае дзейнасьці ў тым нармальным эўрапейскім разуменьні. Ёсьць барацьба супраць дыктатарскага рэжыму. Беларуская моладзь самаахвярна змагаецца з карнымі ворганамі, КДБ, АМАПам, міліцыяй, якія выконваць палітычныя загады злачыннае ўлады. Тут палітыкі няма. Гэта бескампраміснае змаганьне лепшай часткі нашага народу супраць зьнішчэньня сьвятых каштоўнасьцяў беларускае нацыі. Тыя ж, хто спрабуюць яшчэ ісьці на нейкі «дыялёг», спрабуючы гуляць зь імі ў палітыку, толькі дапамагаюць уладзе ўмацоўваць свае пазыцыі на ніве мэтанакіраванага тэрору ў дачыненьні да Беларушчыны.

Што да будучыні тых актывістаў “Маладога Фронту”, на якіх заведзеная крымінальная справа, я перакананы, што калі зараз гэтыя людзі зьяўляюцца Асобамі зь вялікай літары, якіх настолькі баіцца рэжым, што арганізоўвае гэтыя рэпрэсіі, дык пасьля Перамогі прозьвішчы Хведарука, Палажанкі, Гарэцкага й Корбана будуць гучаць як сынонімы нескаронае мужнасьці, самаахвярнасьці й гераізму. Яны ўжо зараз так гучаць.
[ 18/05/2007 20:12 ]
Спадар Аляксей, чаго вы чакаеце ад суду над тымі, хто застаўся? Не віню Вас, наадварот! Малойца!
Чакаю ў першую чаргу таго, што гэты суд нарэшце зварухне беларускае грамадзтва й прымусіць яго зьмяніць сытуацыю ў нашае краіне. Што да прысуду, дык, калі шчыра, я ня веру ў нейкую дэмакратыю ў дачыненьні да “Маладога Фронту” з боку ўладаў. Вельмі баюся самага горшага, спадзяюся, безумоўна, што ўсе мае сябры застануцца на волі. За гэта й малюся... Вельмі спадзяюся й веру ў тое, што ўсе неабыякавыя людзі прыйдуць 28-га ў 10:00 на Лагойскі тракт, 3 у Савецкі суд, каб абараніць моладзь. Дай Божа, каб усё было добра.
[ 18/05/2007 22:43 ]
Жыве Беларусь. Почему Чехия а не Украина? (Согласен что на свободе с вас будет больше толку чем в тюрьме, но я считаю что Чехия слишком далеко от Беларуси, а в Украине уже есть более менее организованные структуры). Есть ли глобальный (стратегический) план борьбы с режимом? Заявит ли молодой фронт открыто на конгрессе демсил что теперешним лидерам оппозиции стоит уйти на пенсию? Жыве Беларусь
Выбраў Чэхію па даволі банальных жыцьцёвых прычынах, бо ўва Ўкраіне мне няма дзе жыць і працаваць на карысьць нашай Бацькаўшчыны, а ў Чэхіі жыве мой бацька. Хаця зразумела, што братэрская Ўкраіна мне абсалютна бліжэй. Ужо зараз магу сказаць, што атрымаўшы першую законную магчымасьць буду жыць там, дзе мая праца і прысутнасьць прынясе найбольш добрых вынікаў у справе дапамогі тым, хто змагаецца на Бацькаўшчыне. Што наконт глябальнага стратэгічнага пляну, гэты рэальны стратэгічны плян барацьбы з рэжымам ёсьць у беларускіх маладзёвых арганізацый, якія адны могуць зьмяніць сытуацыю ў краіне. Межы канфэрэнцыі не дазваляюць мне канкрэтна і падрабязна адказаць на пытаньне, але першым пунктам перамогі дэмакратычных сілаў павінен зьяўляцца лёзунг: "Не пустыя словы, а рэальныя справы".

Што да таго, ці будзе “Малады Фронт” спрабаваць на Кангрэсе зьмяніць сытуацыю ў саміх дэмакратычных сілах, дык хачу вас запэўніць, што МФ увесь час спрабаваў гэта зрабіць. Што будзе дакладна на такзваным Кангрэсе – я пакуль што ня ведаю. З майго асабістага пункту гледжаньня, трэба цалкам зьмяніць усе кіруючыя пасады ў апазыцыі, акрамя камунстаў – іх проста неабходна выдаліць зь ліку дэмакратычных сілаў. Да гэтага часу гэтаму перашкаджаў міт пра посьпехі і паляпшэньне сытуацыі і г.д., хаця на самой справе ўсё значна горш, рэпрэсіі толькі адбываюцца ў яшчэ большым маштабе.
[ 18/05/2007 23:09 ]
chto horoshego za poslednie godi dlia svoey strany vash front sdelal.esli vi tak lubite svou rodinu.zachem razrisovivat' doma,i gadit'.lutshe bi derev'ya posadili.pokrasili zabor.sozdali bi sport klubi.ved' vy etim ne patriotizmu uchite.a bezzakoniu.tolko govorit' po belarusski eto esche ne patriotizm .dzyakui
Цалкам з вамі згодны. Пафарбуем усе разам высокія платы, пасадзім каля іх дрэвы, пабудуем не спартовыя клюбы, але таксама будынкі – павесім на вокны краты, пасадзім туды ўсіх “непатрыётаў” і адродзім камунізм. Праўда, ёсьць невялічкая ўмова для поўнага шчасьця: трэба расстраляць, закатаваць і забіць яшчэ 80 мільёнаў нявінных людзей.
[ 18/05/2007 23:17 ]
Ці вядомая рэакцыя маладафронтаўцаў, якіх будуць судзіць 28-га траўня, на Ваш ад'езд з краіны?
Вядомая. Як я ўжо казаў, мой ад'езд узгадняўся з усімі лідэрамі “Маладога Фронту”.
[ 19/05/2007 15:29 ]
Падтрымліваю вас, бо будучы за мяжой можна дапамагаць Радзіме, а з за кратаў - НЕ.
Дзякуй вялікі, хаця меў я рацыю ці не – на гэтае пытаньне адкажа толькі час.
[ 19/05/2007 15:49 ]
якое першае уражаньне ад Чэхии? и ад иншых краинау, па тэрыторыи яких вам давялося ехаць?
Уражаньне ад Чэхіі даволі добрае. Вельмі прыемная краіна, якую шмат што зьвязвае зь Беларусьсю. Дрэннае ўражаньне склалася ў мяне толькі ад Расеі. Тое, што я там убачыў, я сабе нават не ўяўляў.
[ 19/05/2007 16:30 ]
Aliaksej! Uchvaliaju vas` uc`ynak! C`ym me`s` moladzewy Supraciu` budze nahadvac` herojau` Vasilia Bykava z "Z`ou`taha piasoc`ku", tym chutc`ej skanae hetaja chunta. Zmahary MUSIAC` byc` na Voli! A Ziamlia na u`sich adna. Zyc`u byc` saprau`dnym muz`c`ynaju - ne davacca i ne zdavacca!!!
Дзякуй вялікі, мы абавязкова пераможам. Няхай Бог дабраслаўляе вас.
[ 19/05/2007 22:32 ]
Чаму з вамі не паехалі за мяжу астатнія чацвера? І як ў вас гэта атрымалася? Вяртайцеся на радзіму!!! А пакуль бараніце дэмакратычныя інтарэсы па-за мяжой! Верам!Можам!Пераможам!
Абавязкова вярнуся на радзіму. Чаму не паехалі ўсе астатнія – мне здаецца, лепш спытаць у іх. Як у мяне атрымалася зьехаць, да гэтага часу не магу дакладна адказаць. Заклікаю вас прыйсьці 28 траўня на Лагойскі тракт, 3 у Савецкі суд, каб падтрымаць лідэраў “Маладога Фронту”.
[ 19/05/2007 23:07 ]
Лёшык! Крытыкаваць цябе ніхто і не збіраўся, бо ты сапраўды малайчына і ўсё правільна зрабіў! Ты не збег, ты проста зрабіў так, як будзе больш карысна ўсім нам! М ы з табой! І банальнгае пытанне: твае прагнозы наконт прысуду. ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ!
Дзякуй. Што адбудзецца на судзе і які будзе вынік – я пакуль не магу сказаць. Хаця, як я раней казаў, у дэмакратычныя паводзіны рэжыму і саступкі “Маладому Фронту” я ня веру. Дай Божа, каб усё скончылася добра. МФ не спыніць!
[ 19/05/2007 23:54 ]
ЦI НЕ ЗДАЕЦЦА ВАМ , ШТО ЗМIЦЕР ХВЕДАРУК ЯШЧЭ ЮНЫ КАБ КIРАВАЦЬ М.Ф. . УСЁЖ ГЭТА САМАЯ ВЯЛIКАЯ,НЕЗАЛЕЖНАЯ МАЛАДЗЁВАЯ АРГАНIЗАЦЫЯ У Р.Б.
Зьміцер Хведарук не зьяўляецца кіраўніком “Маладога Фронту”, прынамсі, пакуль што. У нас ёсьць адзіны і бясспрэчны лідэр – Зьміцер Дашкевіч. Хведарук жа быў абраны на пасаду кіраўніка Менскай гарадзкой арганізацыі МФ.
[ 20/05/2007 00:53 ]
Шаноўны Аляксей! Піша гэта твой сябра і паплечнік Арцём. Пытаньняў у мяне няма, усё зразумела і так, але хачу падтрымаць цябе і ўвесь "Малады Фронт" перад жорсткімі выпрабаваньнямі. Веру: будзем трымацца разам - і абавязкова пераможам! Асабіста хачу сказаць, што ты абсалютна правільна зрабіў, твой учынак абавязкова прынясе плён. Хай Бог бласлаўляе цябе! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!
Дзякуй табе, Арцём, за добрыя словы. Цяпер патрэбна ўсім неабыякавым да лёсу Беларусі людзям быць разам. Я яшчэ раз заклікаю прыйсьці 28 траўня ў 10:00 на Лагойскі тракт, 3.
[ 20/05/2007 00:56 ]
Прывітаньне, Аляксей. Ваш учынак - палюбому на вашым сумленьні. Але ж ці ня сорамна вам перад сваімі паплечнікамі? Тая ж Настасься Палажанка у горшым выпадку трапляе ў калёнію для непаўнагадовых. А гэта проста жах. Мужыкі шчэ справяцца, але, са словаў аднаго з вашых, да турмы ён не гатовы. Як вы сябе будзеце адчуваць на волі, калі вашыя сябры будуць за кратамі? І, асабліва, дзяўчына?
Як вы ўжо адзначылі, мой учынак на маім сумленьні. Сорамна павінна быць тым людзям, якія не зрабілі нічога, каб абараніць беларускую моладзь як перад пачаткам крымінальнай справы, гэтак і падчас яе. Задумайцеся, калі ласка, аб тым, чаму ўлады масава ўзбуджаюць крымінальныя справы практычна толькі на сяброў “Маладога Фронту”. Рэжым арганізоўвае тэрор у дачыненьні да сваіх палітычных апанэнтаў, гэта відавочна, але толькі да тых, хто сапраўды пагражае існаваньню дыктатуры ў нашай краіне. Узьнікае лягічнае пытаньне: што зь сябе ўяўляюць тады хаця б кіраўнікі палітычных партыяў? Сорамна павінна быць тым, хто з-за сваіх палітычных памылак і амбіцыяў дазваляе заставацца ва ўладзе злачынцам. Што да маіх асабістых пачуцьцяў, мне сапраўды сорамна перад Палажанкай, Хведаруком, Корбанам, Гарэцкім. Але толькі перад імі. Дай божа, каб ніхто зь іх не апынуўся за кратамі. Пытаньне наконт маіх адчуваньняў у выпадку дрэннага выніку суду лічу даволі цынічным.
[ 20/05/2007 01:08 ]
дзякуй Вам, спадар Аляксей, за шчырасьць...усё ж ёсьць у нашай апазіцыі думкі, адэкватныя сапраўднай рэчаіснасьці.... абрыдла чытаць і чуць ад актывістаў і лідэраў, якую пасьпяховую(!) барацьбу вядзем з рэжымам....калі на справе маем….тое, што маем…тэрор у адносінах да свабоды мысьленьня , фактычнае зьнішчэньне тае незалежнае суполкі… змаганьне за духоўнасьць і дэмакратыю? Змаганьне пачынаецца са згаладанай душы… але ж дзе тут…калі навокал сытыя страўнікі ды быдлячы менталітэт…. Мне адно не зразумела, чаму з вас пяцёх, з’ехаць і выратаваць сваё жыцьцё мужнасьці хапіла толькі ў адзінага? спадар Аляксей, ці ёсьць магчымасьць звязацца з Вамі ў Празе? Мушу быць там у ліпені.дзякуй. kasia šumskaia
Дзякуй вялікі. Толькі спадзяюся, што пры рэальным разуменьні сытуацыі ў краіне і ўспрыняцьці сапраўднай рэчаіснасьці ў вас ня зьнікне вера ў нашую Бацькаўшчыну, народ, у нашую перамогу. Трэба, нягледзячы ні на што, працягваць працу на ніве нацыянальнага адраджэньня, і ў рэшце рэшт гэта прынясе вялізны вынік, няхай не адразу. Сёньняшнюю беларускую рэчаіснасьць магчыма зьмяніць. У гісторыі іншых дый нашай краіны ёсьць шмат прыкладаў гэтага.

Зразумела, што ствараючы міты аб перамогах некаторыя лідэры дэмакратычных сілаў маюць для сябе нейкую карысьць. Але мы з вамі – не партыйныя і бюракратычныя дзеячы, што зьбіраюцца круглымі сталамі і сэмінарамі за мяжою перамагаць рэжым. Мы адраджэнцы, таму й павінны крок за крокам, праз выпрабаваньні і перашкоды ісьці да нашае агульнае мэты, беларускае Беларусі. Ня словы, а справы, ня енкі ды стогны, а дзеяньне ды змаганьне. Наконт таго, чаму не ўцяклі астатнія – як я ўжо і казаў, лепш спытацца ў іх. Толькі паверце, мужнасьці ў маім учынку не было ані кроплі.

Сустрэцца са мной у Празе, зразумела, магчыма, буду вельмі рады. Дашліце, калі ласка, ліст на афіцыйную скрыню Маладога фронту: info@mfront.net
[ 21/05/2007 09:26 ]
Дарагі брат! Мы цябе моцна-моцна любім! Будзем чакаць цябе на Радзіме, я веру, што ўсё скончыцца добра й ты ў хуткім часе павернешся.І пытаньне - а ты чэскай мовай валодаеш? Кася Галіцкая.
Дарагая сястра, дай Божа, каб усё скончылася добра. Кожную хвіліну свайго жыцьця ў эміграцыі чакаю таго моманту, калі буду мець магчымасьць вярнуцца ў нашую любую Беларусь. “Малады Фронт” не спыніць! Чэскую мову цалкам разумею, але не размаўляю.
[ 21/05/2007 15:11 ]
ци засталася у цябе у Беларуси каханая?
У мяне засталіся дзьве каханыя – Бацькаўшчына і адна беларусачка.
[ 21/05/2007 15:11 ]
дзе зьбираесься вучыцца?
Вучыцца зьбіраюся там жа, дзе і вучыўся – у Віленскім пэдагагічным унівэрсытэце.
[ 21/05/2007 15:12 ]
што табе будзе за "няяуку" на суд? (згодна нашых законау)
Будзе, што будзе. Зараз трэба хвалявацца за тых, хто застаўся на радзіме. Толькі ад салідарнасьці беларусаў залежыць вынік прысуду. Я па зразумелых прычынах ня веру ў тое, што выканаўцы палітычнай замовы прыслухаюцца да грамадзянаў іхнай жа краіны, але гэтым самым яны зробяць чарговы крок у бок канца панаваньня на Беларусі антыбеларускай улады. Калі ўсе неабыякавыя людзі прыйдуць на суд, каб абараніць беларускую моладзь, гэта можа стаць і павінна стаць штуршком да абуджэньня беларускай нацыі. Таму – 28 траўня, 10:00, Савецкі суд, Лагойскі тракт, 3. Маладафронтаўцы шчыра вераць у салідарнасьць свайго народа.
[ 21/05/2007 23:06 ]
Вітаю, Аляксею! Як чалевек, які рэлатыўна доўга ў Чэхіі й пасьпеўшы пабачыць працу беларусаў, наступныя пытаньні. Якім ты бачыш свае дальнейшае жыцьцё? Твае ўраджаньні, думкі, прапановы нам. З павагаю, -SB-
Сваё далейшае жыцьцё бачу ў тым жа кірунку, што й раней – праца на ніве нацыянальнага адраджэньня і жыцьцё для Беларусі. Уражаньні, скажам так, склаліся даволі розныя. Прапановы выкажу трошкі пазьней, пры прыватнай размове. Пакуль што з таго, што я ўбачыў у беларускім асяродку Чэхіі, я зрабіў 2 высновы: 1) трэба, на маю думку, максымальна накіраваць працу беларускай эміграцыі на справу дапамогі тым, хто змагаецца на Бацькаўшчыне. Дзейнасьць беларускіх патрыётаў за межамі нашай краіны павінна мець за мэту матэрыяльную, інфармацыйную і іншую падтрымку беларускіх нацыянальных сілаў у Беларусі. 2) Неабходна зьнішчыць міт аб нібыта непераможнасьці рэжыму і бессэнсоўнасьці дзейнасьці на карысьць беларускаму адраджэньню ў асяродку дзейнасьці беларускай эміграцыі.
[ 22/05/2007 11:02 ]
Аляксей,хутка суд,якімі ты бачыш яго вынікі, як, на твой погляд, будуць паводзіць сябе спецслужбы, ці будуць правакацыі й затрыманьні? Кася P.S.Мы вельмі сумуем, трымайся,у гэтай вайне перамога будзе за намі, бо з намі праўда й Ласка Божая! Малады Фронт не спыніць!
Прадказаць вынікі суду пакуль што цяжка. Лёгіку ў паводзінах рэжыму адшукаць немагчыма, таму тое, што будзе, не магу дакладна сказаць. Але ў дэмакратыю з боку ўладаў я шчыра ня веру. Дай Божа, каб гэтая плянаваная рэжымам палітычная расправа не адбылася. Што да магчымых правакацыяў спэцслужбаў, дык магу сказаць, што хутчэй за ўсё яны будуць, як перад кожнай акцыяй беларускай апазыцыі, таму патрэбныя ў гэтыя дні для ўсіх сяброў руху максымальная асьцярожнасьць і прыняцьце неабходных захадаў па бясьпецы. Верым, можам, пераможам!
[ 22/05/2007 11:45 ]
Ci vernieshsja na Belarus, jak abjacau,paslja vynjasennja pryhavoru - shtaf, ci usjoz planujesh papounic rady azylantu?
Вярнуся, калі я абяцаў.
[ 22/05/2007 11:58 ]
Аляксей, чытаў вашыя біяграфіі на на сайце Маладога Фронту і хачу задаць пытаньне. Скажыце, калі ласка, чаму вы ўсе, акрамя Барыса Гарэцкага робіце акцэнт на "шматлікія арышты і затрыманьні". Мне здаецца, што падчас напісаньня біяграфіі, а тым больш перад судом, трэба рабіць акцэнт толькі на станоўчя моманты. Як Вы лічыце?
Як чалавек, які гэтыя біяграфіі практычна пісаў, магу сказаць, што не хацеў, каб увага людзей асабліва была накіраваная на шматлікія арышты і затрыманьні. Але, магчыма, так атрымалася. У любым выпадку, біяграфіі былі зьмешчаныя для людзей, а не для карных ворганаў, якія будуць выносіць прысуд. А людзі зразумеюць. Нягледзячы на шматлікія затрыманьні, кожны з нас не парушаў закон нашай краіны, у адрозьненьне ад злачыннай улады.
[ 22/05/2007 16:32 ]
Аляксей, як Вы лічыце, вызваленьне паўла Севярынца сьведчыць пра нейкае памякчэньне сытуацыі датычна палітвязьняў у нашае краіне? Ці магчымае датэрміновае вызваленьне Артура й Зьмітра? Дзякуй. Няхай Гасподзь дабраслаўляе Вас.
Дзякуй за добрыя словы. Ня думаю, што вызваленьне Паўла Канстанцінавіча сьведчыць аб нейкім памякчэньні адносінаў да палітвязьняў. Асабліва калі Мікалай Статкевіч і Павал Севярынец амаль 2 гады знаходзіліся на так званай "хіміі" з-за незаконных палітычных прысудаў. Вельмі, праўда, спадзяюся на тое, што Зьміцер і Артур выйдуць на волю. Дай Божа, каб так атрымалася. Але думаць аб паляпшэньні сытуацыі і пачатку нейкага дыялёгу ня трэба. Ва ўладзе ў нашай краіне застаюцца людзі, якія абвінавачваюцца ў палітычных забойствах, арганізацыі масавых рэпрэсіяў і іншым. Таму нейкія размовы з рэжымам будуць проста зьдзекам з памяці Завадзкага, Красоўскага, Ганчара, Захаранкі, з усіх тых людзей, што пацярпелі ад рэжыму Лукашэнкі. Дыктатар ня можа стаць дэмакратам.
[ 22/05/2007 23:33 ]
Вітаю вас! Я толькі за вашу эміграцыю. Вам нельга тут заставацца: будзе тое ж самае, што і з З. Дашкевічам. Гэта ўжо мэтанакіраваная праца рэжыму. Жадаю вам усяго добрага. Я вас не спрабую неяк зьняважыць, проста скажу сапраўды: Чэхія для палітычнай эміграцыі - гэта выдатна. Калі вы кахаеце цяжкія напрамкі музыкі, то гэта супер(я думаю, што кахаеце). Чэхія - гэта Ahumado Granujo, Pandemia, Obscene Extreme, Brutal Assault і т.д. Часта прыязджаюць такія монстры, як Morbid Angel, SFU...:) Ну і вядома пытаньне: Хто ваш ідэал і аўтарытэт па жыцьці? Хто з'яўляўся такім і хто зараз? Дзякуй. Жыве Беларусь!
Дзякуй вялікі за добрыя словы. Пра свой асабісты ідэал палітыка мне пакуль што казаць цяжка, але з усіх тых людзей, якія найбольш зрабілі на ніве нацыянальнага адраджэньня, гэта ў першую чаргу Зянон Станіслававіч Пазьняк і Павал Канстанцінавіч Севярынец.

Спадзяюся, прыйдзе той час, калі нам ня прыйдзецца думаць аб палітыцы, захаваньні нашай нацыянальнай культуры, бо ў гэтым ня будзе патрэбы, і мы будзем спакойна разважаць аб музычных напрамках і аб тых стылях музыкі, якія нам падабаюцца.
[ 23/05/2007 02:11 ]
Вітаю, Аляксей. Апошнія падзеі паказваюць, што ўлады вымушаны пайсьці на саступкі і, хутчэй за ўсё, прысуд па вашай справе будзе даволі лаяльным. Ці зьбіраешся ты вярнуцца на Беларусь калі прысуд сапраўды будзе мінімальным (ці яго ўвогуле не будзе)? Дзякуй. З павагай, Сяржук М.
Як і абяцаў, калі ў Беларусі ня будзе небясьпекі для маёй працы на карысьць нацыянальнага адраджэньня, я вярнуся ў Беларусь. Але я ня веру, што ўлады пойдуць на нейкія саступкі. Яшчэ раз кажу, што ў нашай краіне ва ўладзе застаецца злачынны рэжым, які і далей будзе працягваць мэтанакіраванае зьнішчэньне Беларушчыны.
[ 23/05/2007 09:06 ]
Чаму ты так не любіш Партыю БНФ і Моладзь БНФ?
Я ня тое каб не люблю і не паважаю Партыю БНФ і Моладзь БНФ... На маё асабістае стаўленьне тут ня трэба цяпер зьвяртаць увагу. Я паважаю людзей, якія шмат робяць для Беларусі не пустымі словамі, а рэальнымі справамі. І дай Божа, каб і Партыя БНФ, і Моладзь БНФ, яе моладзевая філія, рабілі як мага больш дзеля нашай Бацькаўшчыны.
[ 23/05/2007 10:18 ]
Вітаю, Аляксей. Вядома, што ў апазыцыя да рэжыму і розныя палітычныя рухі ў Беларусі складаюць шырокі спэктар. Яны амаль супрацьстаяць адзін аднаму, кажучы пра змаганьне з дыктатурай. Расцэніваючы ваш учынак, як працяг змаганьня і як учынак асобнага патрыёта Беларусі, які будзе і далей рабіць як мага больш для Беларусі ці не пасьпяшылі вы "разрэклямаваць" выш ад'езд? Чым зьбіраецеся заняцца ў грамадзкім жыцьці пасьля ўладкаваньня прыватных праблемаў? З павагаю, Сяржук.
Паважаны Сяржук, я насамрэч не хацеў неяк рэклямаваць свой ад'езд альбо казаць аб тым, што я зьехаў. Прынамсі, мне самому няёмка за тое, што супрацоўнікі СМІ зрабілі зь яго нейкую навіну. Я лічу, што зараз гэта ня першаснае. Зараз трэба думаць аб тых, хто застаўся на Бацькаўшчыне і над кім, магчыма, будзе палітычная расправа. Нам трэба ўсім зараз працаваць, каб яна не адбылася.
[ 23/05/2007 11:31 ]
Аляксей! Я веру, што мы хутка ўбачымся. Трымайся! Юля
Паважаная Юля, дай Божа, каб мы хутка ўбачыліся, я веру ў нашу агульную перамогу. "Малады Фронт" не спыніць, Беларусь ня зьнішчыць!
[ 23/05/2007 11:57 ]
так-так..крычаць мы ўсе можам. Прызнайцеся - вы здаліся. вы слабы чалавек. Уцекчы самы просты спосаб, здрадзіць сваім сябрам, здрадзіць сваім словам, бо казалі вы зусім іншае..і з'ехалі. Напэўна хлусіць можна і зза мяжы, так лягчэй і адказнасці амаль няма. У мяне няма пытання..працуйце цяпер дзеля Чэхіі, бо ў Беларусі вас, Аляксей, ужо не прымуць. Тымчасовы
Дзякуй вялікі за пытаньне, але мне здаецца, што вы не зусім маеце рацыю. Я, магчыма, і слабы чалавек у параўнаньні са Зьмітром Хведаруком, Барысам Гарэцкім, Алегам Корбанам і Настай Палажанкай, але я ня веру, што вы сапраўды так думаеце, як напісалі. Паверце, што зараз ня трэба неяк разьядноўвацца ўсім дэмакратычным сілам, зараз трэба агулам працаваць на нашую агульную перамогу, каб абараніць беларускую моладзь. Няхай Бог дабраслаўляе вас.
[ 23/05/2007 13:05 ]
Як вы ацэньваеце становішча у краіне?І калі гэта скончыцца?
Ацэньваю, калі шчыра, ня вельмі добра. З часам усё больш узмацняюцца рэпрэсіі, ідзе тэрор у дачыненьні да беларускіх патрыётаў, да ўсёй Беларушчыны. Скончыцца гэта тады, калі наш народ адчуе сябе сапраўды беларусамі, калі беларуская нацыя адчуе, што мае сваю культуру, мову, дзяржаву і ня можа дазволіць злачыннай уладзе кіраваць гэтай дзяржавай.
[ 23/05/2007 13:12 ]
Как Вы объясните свои трусливый поступок - бегство из Беларуси?
Тлумачыць ні перад кім свой учынак я не зьбіраюся. Як і казаў раней, крытыкаваць мяне могуць толькі тыя, супраць каго ўзбуджаная крымінальная справа.
[ 23/05/2007 13:15 ]
"Бо крытыкаваць мяне могуць толькі сябры “Маладога фронту”, якія знаходзяцца пад крымінальным перасьледам".... Смешно право. А вы представитель некой касты некритикуемых? По мне вы просто - трус, единственный из всех кто убежал от этой (хоть и позорной) уголовной статьи. Северинцу, Дашкевичу, Финкевичу и пр. политическим я верю, а вам сочувствую.
Ніяк не магу пракамэнтаваць ваша пытаньне. Адзіна што хачу заклікаць вас прыйсьці 28 траўня ў 10:00 на Лагойскі тракт, 3 у Савецкі суд, каб падтрымаць маладафронтаўцаў ня словамі, якія вы толькі што сказалі, а рэальнымі справамі. Няхай Бог дабраслаўляе вас.
[ 23/05/2007 13:19 ]
Як вы ставіцеся да таго што Зянон Пазьняк з'ехаў з Беларусі?
Камэнтаваць учынак Зянона Пазьняка я ня маю ніякага права. Гэта было асабістае рашэньне Зянона Станіслававіча. Толькі час пакажа, ці меў ён рацыю, ці не.
[ 23/05/2007 13:33 ]
Аляксей, ужо тое, што Вы зрабілі для Беларусі ў Беларусі, вартае павагі. Жадаю Вам плённай працы ў эміграцыі і галоўнае, не губляйце аптымізму.
Дзякуй вялікі за добрыя словы. Зараз нам усім трэба быць разам, і толькі аб'ядноўваючы ўсе беларускія нацыянальныя сілы мы пераможам. "Малады Фронт" не спыніць! 28 траўня, 10:00, Лагойскі тракт, 3.
[ 23/05/2007 13:42 ]
Leshyk, pryvitan'ne!!! Ne hvaljujsja ty iz za tago shto zjehau! I ne sluhaj tago hto kazha, shto ty zrabij kepska!!! Tam ty bydesh bol'sh patrebny, 4ym za kratami!!! Zhyve belarus'!
Дзякуй вялікі за добрыя словы. Жыве вечна! Малады Фронт – не спыніць!
[ 23/05/2007 13:45 ]
P.s. ja nakont, Sjarzhuk.M. on sam z'ehau, kali dlja njago stala nebjaspe4na na Bjalarusi! I 4amu on zaraz zadae takija pytan'ni?
Я не магу адказваць за дзеяньні іншых людзей, зараз жа тым, хто зьехаў , альбо ня зьехаў з Беларусі, трэба быць разам, каб спыніць гэты тэрор і абараніць беларускую моладзь.
[ 23/05/2007 13:56 ]
Откровенно говоря, глядя на Вас и на то, что Вы творите у меня появляется страх за свою страну (а моя страна - Беларусь!!!!, а не Чехия). Вместо того, чтобы прославлять страну, нести пользу и испытывать гордость за нее, и Вы и Ваши т.н. наставники, шаритесь по задворкам других стран, обливая ее грязью в своих гнусных речах. И единственная Ваша цель - деньги (скорее подачки) и власть. Взгяните на нашу Родину - она ведь самая лучшая!!! Я полностью согласен с тем, что патриотизм заключается не только в попытках говорить на родном языке. В Ваших знаниях Белорусского я, чесно говоря, сомневаюсь, да и просто в способнастях тоже. Оставте мою страну - демоны.
Дзякуй вялікі за камэнтар. Адразу бачна, што супрацоўнікі КДБ ўсё ж такі таксама ўмеюць карыстацца Інтэрнэтам.
[ 23/05/2007 13:56 ]
Братка, трымайся! Мы разам і мы пераможам! Мы з табою! МФ Наваградак
Дзякуй вялікі за падтрымку. Беларускую моладзь не спыніць, і перамога будзе вельмі хутка, я ў гэтым упэўнены.
[ 23/05/2007 13:58 ]
Чаму сябры МФ робяць усё магчымае, каб іх пасадзілі? Гэта нагадвае ці танны PR, ці звычайную дурасьць. Пісаць што той ці іншы чалавек з'яўляецца сябрам МФ - гэта крымінальны артыкул!
Сябры МФ ня робяць танны піяр, а проста дзейнічаюць на карысьць нацыянальнаму Адраджэньню. І тое, што на іх узбуджаюць крымінальныя справы, сьведчыць , што беларуская моладзь найбольш пагражае існуючаму рэжыму.
[ 23/05/2007 14:04 ]
Вэб-рэдактар: завяршаем онлайн-канфэрэнцыю. Вашае пажаданьне слухачам Свабоды і наведнікам вэб-сайту.
Хацеў бы пажадаць усім найперш веры ў нашую Беларусь, у перамогу нацыянальных сілаў. Заклікаю ўсіх прыйсьці ў Савецкі суд 28 траўня у 10.00 на Лагойскі тракт, 3 і падтрымаць маладафронтаўцаў. Будзем разам. Малады Фронт – не спыніць!
 галоўная
 угару