[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


8 Жніўня 2007
Валянцін Мацкевіч
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з эканамічным аналітыкам Валянцінам Мацкевічам. Тэма -- ці фатальная для Беларусі энэргетычная залежнасьць?

Валянцін Мацкевіч нарадзіўся ў 1953 годзе ў Чашніках, што на Віцебшчыне. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут. Працаваў у будаўнічых арганізацыях і ў энэргетычнай сыстэме, у Дзяржаўным камітэце нафтапрадуктаў і да 2004 году – у міністэрстве энэргетыкі Рэспублікі Беларусь.

Валянцін Мацкевіч: "Беларускі ўрад патрапіў у пастку", 01.08.2007
19.12.2006
Ваша Свабода
10.01.2007
Аляксандар Рар

17.01.2007
Станіслаў Багданкевіч

24.01.2007
Алег Трусаў

31.01.2007
Станіслаў Гусак
07.02.2007
Алесь Бяляцкі

14.02.2007
Аляксандар Мілінкевіч

20.02.2007
Анатоль Лябедзька
28.02.2007
Аляксандар Вайтовіч
07.03.2007
Навошта ўлады ўшаноўваюць Суворава?

14.03.2007
Юры Хашчавацкі

21.03.2007
Віктар Івашкевіч

28.03.2007
Івонка Сурвіла
04.04.2007
Малады фронт

11.04.2007
Аляксей Марачкін
18.04.2007
Валерыя Навадворская
25.04.2007
Іван Нікітчанка

02.05.2007
Жанна Літвіна

09.05.2007
Сяргей Драздоўскі

16.05.2007
Сакрат Яновіч

23.05.2007
Аляксей Янушэўскі

30.05.2007
Малады фронт

07.06.2007
Віктар Шэндэровіч
13.06.2007
Барыс Нямцоў
20.06.2007
Аляксандар Ярашук
27.06.2007
Уладзімер Падгол
04.07.2007
Карэн Ст’юарт
11.07.2007
Анатоль Шумчанка
18.07.2007
Алег Алкаеў

25.07.2007
Паэт Уладзімер Някляеў

29.07.2007
Андрэй Хадановіч.

15.08.2007
Валянцін Голубеў
08.01.2007
Сьвятлана Алексіевіч
29.08.2007
Леанід Путырскі
05.09.2007
Павал Севярынец
12.09.2007
Станіслаў Шушкевіч
19.09.2007
Віталь Сіліцкі
25.09.2007
Ўладзімер Арлоў
10.10.2007
Аляксандар Мілінкевіч
17.10.2007
Віктар Івашкевіч
24.10.2007
Юры Беленькі
31.10.2007
Леанід Маракоў
07.11.2007
Руся (Марына Шукюрава)
11.01.2007
Давід Какабадзэ: падзеі ў Грузіі
21.11.2007
Алесь Ліпай
27.11.2007
Райнэр Лінднэр
12.05.2007
Барыс Нямцоў
2003  2004  2005  2006
[ 07/08/2007 13:06 ]
Ходзяць чуткi, што быццам бы ў гэтым месяцы будзе абвал беларускага рубля? Ваш камэнтар. Сяргей, Узда
Рост цэнаў і зьніжэньне пакупной здольнасьці беларускага рубля павінна было адбыцца напачатку года пасьля росту кошту прыроднага газу болей як у 2 разы. Перад тым, каб далей адказаць на гэтае пытанне, мы павінны ўсьвядоміць, зь якім урадам мы маем справу, ці дакладней, хто кіруе і зь якіх меркаванняў прымаюцца рашэньні? Таму што, ад адказу на гэтае пытаньне залежыць і адказ на Вашае пытаньне, сп.Сяргей.

Па тым, як Белтрансгаз паўгода аплочваў толькі 55% кошту спажываемага прыроднага газу, а неаплочаны запісвалі ў пазыку і адразу набегла 460 млн.даляраў пазыкі – я кажу: гэта поўная бязглузьдзіца. І ня трэба казаць што гэта малыя грошы для нашай эканомікі! Гэта вялікія грошы для Беларусі. Для параўнання я Вам скажу, што на 1 студзеня 2001 г. запазычаннасьць за газ складала 151 млн.дал., на 1 студзеня 2002 г. – 226 млн.дал., на 1 студзеня 2003 г. – 172 млн.дал. і гэта лічылася шмат. Газпрам таксама зьніжаў пастаўкі газу. Праўда, было за часамі Кебіча і раньняга Лукашэнкі па 1 млрд.дал. запазычанасьці за год. Але тады падпісваліся “нулявыя варыянты” і Беларусь вельмі хутка пазбавілася сумеснай маёмасьці за межамі, прыналежнай кампенсацыі за сумесны ваенны і рыбалоўны флот, аружэйны плутоній, які куплялі ЗША ў Расеі пасьля скарачэньня стратэгічных узбраеньняў.

Інфляцыя тады складала пад 1000% і болей ў год. Па ўсім відаць на гэты 1 млрд.даляраў і зараз нацэліліся Лукашэнка і ўрад. Канешне, пазыка пазыцы -- розьня. І вялікая пазыка не абавязкова адразу вядзе да інфляцыі – росту цэнаў і зьніжэння пакупной здольнасьці беларускага рубля. Але адкладваць “на потым” рашэньні, якія павінны вырашацца сеньня? А якім чынам разлічвацца потым, калі ўсе будзе праедзена?

Таму мяркую, што адказ ляжыць у палітычнай сфэры. Імклівы рост цэнаў не жадае дапусціць Лукашэнка. Таму што кароль аказаўся голы. І так званы “беларускі эканамічны цуд” аказаўся пустой балбатней. Але Лукашэнка, калі б быў моцны, ен бы пайшоў на нармальнаму, дыктаванаму эканамічнай навукай шляху. А не ідзе ен на гэтыя крокі таму, што ягоная палітычная база у 2007 годзе вельмі моцна звузілася. Па тым, якія чысткі ен праводзіць у вышэйшага чынавенства, сілавых структурах, наганяе страх на бізнэсоўцаў, “выкрывае шпіенаў”, кідае маладых актывістаў у турмы, я раблю выснову – стварылася “рэвалюцыйная сітуацыя”. Памятаеце: вярхі ня могуць кіраваць па-новаму, нізы ня хочуць жыць па-стараму. Лукашэнка гэта добра вывучыў у сваіх палітпрасветвучэльнях і спрабуе утаймаваць усе грамадства сваімі “прэданнымі” адфільтраванымі кадрамі.

На гэты раз грамадства павінна не паддацца, трэба супраціўляцца. Разам.

Калі сыходзіць з выкладзенай логіцы, тады адказ на Вашае простае пытанне будзе – так павінна быць. Але як будзе, залежыць ад нас, калі мы ня проста назіральнікі.
[ 07/08/2007 13:07 ]
Як зьберагчы беларускiя рублi? Куды лепш iх укласьцi? Антон, Вялейка
Рост цэнаў і абясцэньваньне беларускага рубля непазьбежныя, сп.Антон. Гэта многія зразумелі, таму назіраецца вялікі попыт на нерухомасць. У першаю чаргу – гэта жыльле. Адсюль – рост кошту жыльля. Ну і, канешне, зберажэнне грошаў у замежнай валюце – даляры, эўра.
[ 07/08/2007 13:41 ]
Спадар Мацкевіч, Японія ня мае сваіх радовішчаў нафты і газу, але жыве цудоўна. Венесуэла багатая нафтай, але народ там у жабрацтве. Калі ўжо да нашых кіраўнікоў дойдзе, што дабрабыт вызначаецца зусім не ўглевадародамі?
На словах кіраўніцтва гэта разумее. І час ад часу праз размовы пра каткі, газ і нафту праскользвае тэма высокатэхналягічнай прадукцыі. А на справе мала чаго зроблена за 16 гадоў незалежнасьці для пераўтварэньня нашай эканомікі ў сучасную эўрапэйскую канкурэнтаздольную. Указамі такую прадукцыю не вырабіш. На сучасную тэхналогію трэба вялікія грошы. А дамаўляцца і гуляць па прынятых у цывілізаваным свеце правілах сенняшнее кіраўніцтва так і не навучылася.
[ 07/08/2007 16:22 ]
Ці рэальна вярнуцца да ідэі Пазьняка пра Баліа-Чарнаморскі саюз уключна з калектарам ? Фактычна, Украіна, Польшча і Балтыя ўжо рэалізоўваюць гэтую ідэю Пазьняка, але без Беларусі.
Сеньняшняе кіраўніцтва ня здольнае дамаўляцца ня толькі са старымі дэмакратыямі, але і з бліжнімі суседзямі. Гэтае супрацоўніцтва можа быць наладжана дэмакратычным урадам, зацікаўленным ня тым, як усядзець на кіруючым крэсле, а для якога інтарэсы народа не пустыя словы, а вышэйшы сэнс працы.

У гэтым годзе пра ідэю Чарнаморска-Балтыйскага рэверсыўнага нафтапровада кіраўніцтва ўспомніла праз 15 гадоў. Але згублена шмат часу. Сеньня рэалізацыя гэтай ідэі магчыма часткова, толькі для забяспячэньня патрэб беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. А ідэя была -- атрымаць каспійскую нафту ня толькі для сябе, а стварыць транзытны шлях на Эўропу. Але ўжо падпісаны дамовы, што гэтая нафта пойдзе праз Украіну на Румынію і далей у Эўропу. Беларусь аказалася ў баку і адзін на адзін з расейскім нафтавым шантажом. Дарэчы, ідэя нафтавага калектару належыць Станіславу Гусаку – выдатнаму палітыку, які ў свой час уваходзіў у каманду Пазьняка на выбарах 1994 году і ў склад Ценевага кабінэту БНФ. Ен па прафесіі – энэргетык і я разам зь ім працаваў.
[ 07/08/2007 17:20 ]
Што будзе, калі ў выніку газпромаўскай палітыкі шантажу ў Еўропе пачнуць спажываць не расейскі газ, а паўночны? Беларусь згубіць статус транзытнай краіны? Як гэта адаб’еца на эканоміцы?
Рэаліі такія, што патрэбы эўрапэйскіх краінаў у энэрганосьбітах вялікія і яны ўсё болей узрастаюць. Хаця тая ж Нямеччына сяньня спажывае газ ня толькі расейскі. Расейскі газ складае 37% спажываньня Нямеччыныі. Але ж працягваецца будаўніцтва газапроваду па дне Балтыйскага мора “Паўночны паток” у абыход Польшы, Прыбалтыкі і Беларусі. Дарэчы, яго кошт у 3 разы большы, чым па сушы, а значыць і эксплюатацыя даражэйшая ў столькі ж разоў. Расея гуляе ў сваю газаваю і нафтавую гульню з эўрапейскімі краінамі, скупляе газапровады, купляе танкеры для перавозкі звадкаванага прыроднага газу, а потым мае аргумэнты для размовы з эўрапэйскімі краінамі паасобку. А беларускі транзытны рэсурс, і выгоды нашага гэаграфічнага становішча могуць аказацца незапатрбаванымі. Але ж треба працаваць з Эўропай, а не насіцца па Венесуэлах
[ 08/08/2007 09:56 ]
Вы долгое время работали в правительственных структурах. Скажите, есть ли в белорусском правительстве люди, которые способны мыслить стратегически и именно интересами государства, а не в категории "взятка-коттедж-собственный бизнес"? И где эти люди?
Я нядоўга там папрацаваў - гэта было пасьля абвяшчэньня Лукашэнкам лібэралізацыі эканомікі. І тады мне паступіла прапанова, і я, падумаўшы і ўзважыўшы, вырашыў пайсьці працаваць у Міністэрства энэргетыкі. Працаваў я там кансультантам ва Ўпраўленьні інвэстыцыяў. Праца складалася якраз з кантактаў з супрацоўнікамі Міністэрства эканомікі і іншых ведамстваў. Адмыслоўцы ва ўпраўленчым апараце вельмі прафэсійныя, вельмі падрыхтаваныя, маюць добрую адукацыю. прыватных размовах людзі якраз выяўляюць разуменьне нацыянальнага інтарэсу. Але часам ёсьць мысленьне не маштабамі стратэгічных інтарэсаў, так бы мовіць, недадумваньне да канца тых рашэньняў, якія прымаюцца. Гэта бачна і на газавых праблемах. Апарат прафэсійны, але ёсьць вялікая частка правінцыйшчыкаў (хаця я таксама з правінцыі). Але апарат у цэлым прафэсійны і здольны працаваць. І калі Лукашэнка сабе прыпісвае нейкія эканамічныя дасягненьні – дык я скажу, што яны зробленыя якраз ня ім.
[ 08/08/2007 10:26 ]
Як Вы мяркуеце, ёсьць альтэрнатыва газу і нафце ў Беларусі???
Альтэрнатывы няма. Таму што мясцовае паліва (дровы, водныя рэсурсы і г.д.) – гэта, усё ж, ня вырашыць праблему энэргазабесьпячэньня эканомікі. Увогуле, энэргія – як кроў, без яе эканоміка ня здольная працаваць. Ва ўсім сьвеце найбольшае спажываньне энэрганосьбітаў – якраз нафты і газу, для розных краінаў у розных прапорцыях. Для Беларусі газ займае 80 адсоткаў, астатняе – нафтапрадукты. Ёсьць і атамная эрэргетыка, пра якую ідзе сёньня гаворка.
[ 08/08/2007 11:19 ]
Праграмы разьвіцьця і рэструктурызацыі энэргетычнай галіны Беларусі, створаныя ў міністэрстве энэргетыкі ды канцэрну Белэнэрга выглядаюць разумнымі і параўнальнымі з праграмамі іншых эўрапейскіх краінаў. Але здаецца выканаць такія праграмы ва ўмовах Беларусі проста не магчыма, з-за скажаных рынкавых адносінаў. Што вы на то як адмысловец? Ян
Што датычна разьвіцьця энэргетыкі, дык тры гады таму (пэўна, сёньня сытуацыя не зьмянілася), не хапала інвэстыцыяў амаль паловы. Замест патрэбных 250 мільёнаў даляраў энэргетыка атрымлівала 120-130 мільёнаў. Таму праграмы могуць распрацоўвацца выдатныя, а як яны рэалізоўваюцца практычна – гэта вельмі вялікае пытаньне. Што да рэструктурызацыі, дык я прыхільнік таго, каб лібэралізацыя ў энэргетыцы рабілася ў апошнюю чаргу. Пасьля лібэралізацыі ў астатніх галінах. Інакш можна згубіць тое, на чым трымаецца ўся эканоміка.
[ 08/08/2007 12:56 ]
СЁньня паведамілі, што Беларусь расплацілася з Газпромам. Калі Вы прагназуеце наступны этап газавай вайны?
Пайшла аплата "з загашніку". Я вышэй пра гэта казаў. "Загашнік" вельмі хуткаапусьцее, і наступіць тое, на што разьлічвае расейскі бок, расейскія бізнэсоўцы -- пачнецца продаж беларускіх прадпрыемстваў. Я раней памыляўся, калі, працуючы ў Міністэрстве энэргетыкі, думаў, што падвышэньне коштаў на газ падштурхне да лібэральных пераўтварэньняў. Насамрэч, сваім урадам усе гады змагаюцца з рэчаіснасьцю. Не дамаўляюцца з Эўропай, не праводзіцца лібэралізацыя эканомікі. Спрабуюць указамі вырабляць канкурэнтназдольную прадукцыю. Але гэта абсурд.
[ 08/08/2007 13:37 ]
Якая Ваша думка аб альтэрнатыўнай энергетыцы ў Беларусі? Ці трэба будаваць АЭС? Які від паліва павінны быць у будучыні асноўным у Беларусі?
Альтэрнатыўная энэргетыка для Беларусі – гэта гідрарэсурсы, праекты якіх робяцца. Вельмі беспэрспектыўная ветравая энэргія, таму што ў нас няма той колькасьці ветравых дзён, неабходных для рэнтабэльнасьці гэтай энэргетыкі, у адрозьненьні ад Нямеччыны. І зусім нічога ня зроблена для выкарыстаньня адкідаў драўлянай і лясной вытворчасьці. За вопытам шмат разоў езьдзілі ў Швэцыю, знаёміліся з машынамі, усім тэхналягічным ланцугом, але так і не дайшло хаця б да пачатку рэалізацыі. І гэта ў Беларусі, якая мае такія вялікія лясныя рэсурсы! Але гэта ня можа скласьці вялікую частку вытворчасьці энэргіі.

Што да АЭС – гэта вельмі балючае пытаньне для Беларусі. Сёньня магутнасьці электраэнэргетыкі дастатковыя, каб забясьпечваць краіну энэргіяй. Пытаньне аб будаўніцтве АЭС можна было б разглядаць толькі ў тым выпадку, калі б эканоміка пачала (у першую чаргу прамысловасьць) разьвівацца вялікімі тэмпамі, калі б будаваліся новыя заводы (а не зачыняліся), пачалі б працаваць заводы, якія стаяць, і вось тады ўзьнікае патрэба ў дадатковай электраэнэргіі. Сёньня гэтага ня бачна, і ў бліжэйшай пэрспэктыве – таксама, у сувязі з эканамічнай палітыкай Лукашэнкі і ўраду.

Што да віду асноўнага паліва ў будучым, справа ў тым, што газ і нафта ідуць на скарачэньне здабычы. Выпрацоўка радовішчаў поўная, і надыходзіць час замены гэтых энэрганосьбітаў іншымі ня толькі для Беларусі, але і для ўсіх краінаў. Таму ў бліжэйшы час ня варта чакаць зьніжэньня коштаў нафты і газу – напэўна, нават наадварот.
[ 08/08/2007 13:53 ]
Вюб-рэдактар: завяршаем нашу онлайн-канфэрэнцыю
Дзякую усім удзельнікам . Пажаданьне такое: найперш, Незалежнасьці Беларусі. Незалежнасьць – гэта аснова, ад якой ідзе свабода асобы, свабода духу, свабода нацыі. Таксама пажадаў бы пераўтварэньня Беларусі ў нармальную, цывілізаваную і эўрапейскую краіну.
 галоўная
 угару