RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Серада, 11 Кастрычніка 2000
 


Амбасадар ЗША ў Пастаяннай Радзе Арганізацыі ў справе бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе Дэвід Джонсан выказаў заклапочанасьць сытуацыяй у Беларусі і выказаў меркаваньне, што “у цяперашніх умовах цяжка зразумець, якім чынам у Беларусі могуць адбыцца вольныя, справядлівыя і празрыстыя выбары”…  Працяг…

У другой палове дня ў Менск прыляцеў кіраўнік Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Жэрар Штудман. Ягонае зьяўленьне зноў зрабіла актуальнай заблытаную тэму — наконт статусу замежных грамадзянаў, якія прыяжджаюць у Беларусь, каб назіраць за выбарамі…  Працяг…

3-ці зьезд Фэдэрацыі прафсаюзаў ухваліў курс беларускіх прафсаюзаў на рашучую абарону сваіх правоў ад гвалту ўладаў. Старшынём Фэдэрацыі пераабраны Ўладзімір Ганчарык…  Працяг…

Працягваюцца пікеты й раcпаўсюд улётак і газэтаў з заклікам да байкоту выбараў. Сёньня ў Менску насупраць будынку КГБ, калі агітатары раздавалі газэты, іх затрымала міліцыя…  Працяг…

Выканаўчая ўлада, прадчуваючы невялікую выбарчую актыўнасьць у нядзелю, праз сваю ідэалягічную вэртыкаль на прадпрыемствах фактычна прымушае рабочых і спэцыялістаў браць удзел у датэрміновым галасаваньні. Карэспандэнцыя з Гомелю…  Працяг…

У вёсках Камянецкага раёну агітатары за дэпутата цяперашняй Палаты Аляксандра Зінчанку раздалі выбаршчыкам грэчку, муку ды цукар…  Працяг…

З пачаткам датэрміновага галасаваньня ў Палату прадстаўнікоў найбольшая актыўнасьць назіраецца ў працаўнікоў выканкамаў, якія адказваюць за вынікі кампаніі. Паведамленьне зь Віцебску…  Працяг…

Каб пераканаць людзей ісьці галасаваць, у Горадню прыехаў памочнік Аляксандра Лукашэнкі Сяргей Посахаў…  Працяг…

Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт ня зьменіць свайго рашэньня адносна мейсца правядзеньня вулічнай акцыі «Супраць дыктатуры й выбарчага фарсу», што маецца ладзіць апазыцыя 14 кастрычніка. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Менскага гарадзкога выканкаму Міхал Паўлаў…  Працяг…

Кіраўніцтва Маладога Фронту падвяло сёньня першыя вынікі сваёй жартоўнай акцыі пад назваю “Вырабы-00”, якая праводзіцца ў рамках кампаніі байкоту восеньскіх выбараў. Паводле словаў лідэра Маладога Фронту Паўла Севярынца, арганізатары акцыі “Вырабы” хацелі празь сьмех паказаць грамадзянам Беларусі, што галасаваньне 15 кастрычніка насамрэч ня ёсьць сапраўднымі выбарамі…  Працяг…

Сёньня ў Віцебску завяршыўся судовы працэс у справе Барыса Хамайды, Уладзіміра Плешчанкі, Дзьмітрыя Піменава. Наступная справа будзе разглядаца заўтра ў Воршы…  Працяг…

Старшыня Жодзінскае рады БНФ Аляксей Лапіцкі зьвярнуўся з афіцыйнай заяваю ў мясцовую міліцыю, у якой запатрабаваў расьсьледваньня факту публічнага зьбіцьця тутэйшымі прыхільнікамі расейскага профашыстоўскага руху “РНЕ” ягонага 14-гадовага сына Алеся…  Працяг…

Экспэрты міністэрства эканомікі лічаць нявыгаднай пастаўку ў Беларусь кубінскага цукру на тых умовах, які прапаноўвае кубінскі бок. Тым ня менш, крыніца карэспандэнта Радыё Свабода паведамляе, што Аляксандар Лукашэнка выдаў загад рыхтаваць адпаведнае пагадненьне з кубінскім урадам…  Працяг…

Чым бяднейшымі становяцца людзі, тым радзей яны карыстаюцца паслугамі таксі. У выніку таксаматорныя паркі Беларусі ўсё часьцей становяцца банкрутамі. Кіроўцы менскага таксапарку “Легаўтатранс” незадаволеныя нізкімі заробкамі й цяжкімі ўмовамі працы і не выключаюць, што будуць вымушаныя пайсьці на акцыю пратэсту…  Працяг…

У выніку выбараў і пазьнейшых дэманстрацыяў Югаславіяй пачынае кіраваць дэмакратычны прэзыдэнт Войіслаў Каштуніца, які, аднак, далей сутыкаецца з супрацівам з боку палітычных апанэнтаў у парлямэнце і ўрадзе Сэрбіі. Хаця былы прэзыдэнт Югаславіі Мілошэвіч закрыўся ў адной са сваіх рэзыдэнцыяў і публічна не паказваецца, аднак ягоныя шматлікія прыхільнікі на кіруючых пасадах не аблягчаюць Каштуніцы поўнага пераняцьця ўлады…  Працяг…

Намаганьнямі дыпляматаў розных краінаў палестынскія хваляваньні, а разам з тым – пратэсты ў арабскiх краінах супраць Ізраілю, удалося крыху суцішыць. Аднак, многія аналітыкі лічаць, што да аднаўленьня мірнага працэсу на Блізкім Усходзе яшчэ вельмі далёка. Аб гэтым пішуць многія заходнія выданьні…  Працяг…

Прэзыдэнт Радыё Свабода Томас Дайн назваў непрымальным нядаўні прысуд у справе журналіста Андрэя Бабіцкага. Прыводзім афіцыйную пазіцыю Радыё Свабода ў гэтай справе…  Працяг…


***

(эфір 11 кастрычніка)
Лісты з Каліфорніі:  Ліст чацьверты. 11 кастрычніка 2000 году…  Працяг…

(эфір 10 кастрычніка)
Карлаў мост: Жыцьцё чэскіх пэнсіянэраў і плянаваная пэнсійная рэформа…  Працяг…

(эфір 7 кастрычніка)
Вольная студыя:  Сучасная беларуская літаратура па-швэдзку…  Працяг…

(эфір 7 кастрычніка)
Бывайце здаровыя:  Новае пра бясплоднасьць…  Працяг…

(эфір 6 кастрычніка)
На доўгім шляху:  Мэдыі ў несвабодным грамадзтве: сродак інфармацыі ці маніпуляцыi?…  Працяг…

(эфір 5 кастрычніка)
Паштовая Скрынка 111:  Дык ісьці ці не ісьці на выбары, лёс Мілошавіча - прыклад для Лукашэнкі, ці адбіваюць рэальнасьць вынікі сацыялягічных апытаньняў ды іншыя тэмы…  Працяг…

(эфір 5 кастрычніка)
Неабжытая спадчына:  Гальшанскія прывіды -2. Размова Вячаслава Ракіцкага з Чаславай Акулевіч…  Працяг…

(эфір 4 кастрычніка)
Лісты з Каліфорніі:  Ліст трэці. 4 кастрычніка 2000 году…  Працяг…

(эфір 3 кастрычніка)
У сьвет на заробкі:  Працаўладкаваньне ў Ірляндыі-ІІ. Як паехаць? Да каго зьвярнуцца?…  Працяг…

(эфір 3 кастрычніка)
СС-2000:  Узмацненньне пазыцыяў афіцэраў КГБ у Расеі ды іншае…  Працяг…

(эфір 28 верасьня)
Неабжытая спадчына:  Гальшанскія прывіды. Размова Вячаслава Ракіцкага з Чаславай Акулевіч…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  АЛЯКСЕЙ КАРОЛЬ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org