RFE/RL |
З гадамі разумею ісьціну, што больш помняцца эпізоды з маладога жыцьця.
І адзін зь іх адбыўся са мной, калі я праходзіў армейскую службу ў групоўцы
савецкіх войскаў у Германіі. Адбыўся ён на другім годзе маёй службы, а
тады служылі тры гады. У 1966 годзе. На тэрыторыі былой ГДР пад Магдэбургам.
У той час усе вечэньні праводзіліся па лясах, па палігонах. У 1966 годзе ўпершыню вучэньні прайшлі, і мы праехалі па трасах, вёсках і па невялікіх гарадах. Расказваю, што з гэтай прапановай зьвярнуўся Вальтэр Ульбрыхт, каб паказаць моц савецкай арміі, моц сацыялістычнага рэжыму. Здаецца, так. Але справа не ў палітыцы. Неяк быў у нас позьні вячэрні танкавы марш. Мой танк, дзе я быў камандзірам, замыкаў калёну ды йшоў апошнім. Па каменнай дарозе мы ніколі ня езьдзілі і ня ведалі, што шчабленьне з камянямі вельмі дрэннае. Аднак, перад адным пераездам – якраз закрыўся чыгуначны пераезд – мы адсталі ад калёны. Вечар, цёпла, лета. Пах мяты, сена. І вось я кажу свайму кіроўцу: Вано, жмі, даганяй! Ён быў з Украіны, але звалі яго Вано. Мы ўехалі ў вёску і не заўважылі, што там быў паварот на 90 градусаў. І тут я ўбачыў, як у слупе сьвету паўстае перад танкам дом Я крычу: Вано, рычагі Тармазі! Ён націскае на рычагі, я неяк азірнуўся назад і ўбачыў снапы іскраў з-пад гусеніцаў танка-62. У той час новага танка. І бачу, як павольна гэты танк уязджае ў дом, як мне падалося. Пушка прабівае дзірку зьверху, у пралом я бачу, як мужчына абдымае ўстаўшага на дыбы каня, супакойвае яго. Я запытаўся ў Вано, ці той жывы, бо на яго пасыпалася цэгла. Вано быў жывы. Я папрасіў яго ад’ехаць: назад, і цікаем… (Сьмяецца) Але мы не пасьпелі гэтага зрабіць. Адусюль сабраўся люд перад танкам, даклалі па інстанцыях. Дагналі мы потым нашую калёну, яна ўжо стаяла ў лесе. Сустракаў нас камбат, пастроілі батальён. Камбат яшчэ быў франтавік і кажа: “Як там Кароль каня вучыў па-расейску гаварыць?” На гэтым гісторыя ня скончылася, бо, як высьветлілася, гэта адбылося як раз у вёсцы, у якой нарадзілася Ева Браўн. Пакараць мяне не пакралі. Хаця пакаралі, але своеасабліва. Трэба было рамантаваць гэты дом. Адабралі зь дзесятак хлопцаў, якія паехалі адбудоўваць той будынак, хлеў па-сутнасьці. І што ўразіла аднаго з членаў майго экіпажу – вяскоўца, - электрычнасьць у хляву. Вясковец гаварыў: “Там жа ўсё, як у добрай вясковай хаце!” Хлопцы доўга дзякавалі мне, таму што рамантавалі яны той будынак тыдні з два, выязджаючы кожны дзень з гарнізону. Аляксей Кароль
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |