RFE/RL |
Пятніца, 29 Верасьня 2000
АБВЕСТКА
Сёньня ў Вашынгтоне ў пакоі Бенджаміна Франкліна ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША адбылася цырымонія прывядзеньня да прысягі новага амбасадара Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі Майкла Козака. У цырымоніі бралі ўдзел прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту і Кангрэсу ЗША. На сувязі нашая вашынгтонская карэспандэнтка… Працяг… Учора прадстаўнік ЗША пры Пастаяннай радзе АБСЭ ў Вене Дэвід Джонсан зрабіў афіцыйную заяву ў справе Беларусі. У ёй беларускія ўлады заклікаюцца прыпыніць тактыку рэпрэсіяў супраць тых, хто выступае за байкот выбараў і дыскрымінацыю незалежных кандыдатаў. У сувязі з гэтым мы пазванілі ў Вену і папрасілі амбасадара Дэвіда Джонсана пракаментаваць ягоную заяву… Працяг… Заява Эўразьвязу ў справе Беларусі, прынятая 28 верасьня 2000 г… Працяг… Міліцыянты наладзілі сапраўднае паляваньне на пікетоўцаў і распаўсюднікаў улётак з заклікам да байкоту выбараў і ўдзелу ў “Маршы Свабоды – 3”. Міліцыянты пераважна забіраюць непаўнагадовых падлеткаў… Працяг… Перамога дэмакратаў у першым туры выбараў ў Югаславіі натхніла й беларускіх апазыцыянэраў. Адзін з арганізатараў “Маршу Свабоды – 3” Юры Хадыка лічыць, што югаслаўскі прыклад можа вельмі паўплываць на сытуацыю ў Беларусі. Інтэрвію ў Юрыя Хадыкі ўзяў наш аўтар Алег Грузьдзіловіч… Працяг… У Берасьцi адбыўся несанкцыянаваны пiкет, удзельнiкi якога заклiкалi жыхароў гораду адмовiцца ад удзелу ў выбарах у гэтак званую «Палату прадстаўнiкоў». Адначасова берасьцейцам нагадалi пра маючы адбыцца «Марш свабоды-3» i прапанавалi далучыцца да згаданай акцыi… Працяг… Цяпер, калі да выбараў у гэтак званую “Палату прадстаўнікоў” засталося ўсяго два тыдні, падкантрольныя ўладам акруговыя камісіі працягваюць пазбаўляцца ад непажаданых кандыдатаў у дэпутаты… Працяг… Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскае партыі БНФ пікетавалі офіс КНГ АБСЭ ў Менску ды перадалі супрацоўнікам групы заяву з патрабаваньнем адстаўкі кіраўніка КНГ Ганса-Георга Віка… Працяг… Сёньня ля прахадной вытворчага аб’яднаньня “Шкловалакно” у Полацку сябрамі заводзкай суполкі Вольнага прафсаюза быў выстаўлены пікет. Яго ўдзельнікі пратэставалі супраць прымусовага пераводу работнікаў аб’яднаньня на кантрактную форму працы… Працяг… 29 верасьня ў менскім Палацы Рэспублікі прайшоў I зьезд Саветаў, на якім прысутнічала каля 2,5 тысячы дэлегатаў ад мясцовых уладаў. Нашаму карэспандэнту, які прысутнічаў там, ён нагадаў ранейшыя партыйныя зьезды часу панаваньня КПСС… Працяг…
(эфір 28 верасьня)
Ужо месяц у Барысаве доўжыцца канфлікт між адміністрацыяй сярэдняе школы №7 і бацькамі вучняў гэтае школы. Бацькі скардзяцца, што дырэкцыя ды бацькоўскі камітэт прымушаюць іх аплочваць тыя патрэбы школы, якія мусіць фінансаваць дзяржава… Працяг… Зь 1 кастрычніка памер мінімальнага заробку ў Беларусі павялічыцца на 40%. Цяпер яна будзе складаць 3 тысячы 600 рублёў. Камэнтуючы для нашага радыё гэтае рашэньне беларускага ўраду, эканамічныя экспэрты называюць падвышэньне “мінімалкі” перадвыбарчым захадам, які да тога ж прывядзе да чарговага росту інфляцыі… Працяг… Учора ў Празе скончылася штогадовая сэсія Міжнароднага валютнага фонду і Ўсясьветнага банку. Прадстаўнікі беларускае дэлегацыі лічаць, што ва ўзаемаадносінах паміж краінаю і міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі пачалося пацяпленьне. Але ж для таго, каб атрымаць фінансаваньне з боку МВФ, Беларусі спатрэбіцца працяглы час… Працяг… 1 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца дзень пажылых людзей. Прагназуюць, што праз дзесяць гадоў на 100 працуючых беларусаў будзе прыпадаць 100 пэнсіянэраў. Беларусь паступова робіцца нацыяй пажылых людзей. Пра гэта заявіла на прэсавай канферэнцыі міністар сацыяльнай абароны Вольга Даргель. Яна таксама адзначыла беспадстаўныя абяцаньні, якія цяпер робяць кандыдаты ў дэпутаты “палаты прадстаўнікоў”, наконт магчымага падвышэньня пэнсіяў да 100-120 даляраў… Працяг…
(эфір 30 верасьня)
Югаслаўская апазыцыя абвінавачвае рэжым прэзыдэнта Слабадана Мілошавіча ў фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і заклікае сваіх прыхільнікаў пачаць кампанію грамадзянскага непадпарадкаваньня. Але ці здолее яна пераканаць Мілошавіча саступіць? З падрабязнасьцямі апошніх падзеяў у Югаславіі на падставе інфармацыі газэты New York Times – Мікола Іваноў… Працяг…
(эфір 28 верасьня)
(эфір 28 верасьня)
(эфір 27 верасьня)
(эфір 27 верасьня)
(эфір 24 верасьня)
(эфір 23 верасьня)
(эфір 26 верасьня)
(эфір 26 верасьня)
(эфір 24 верасьня)
(эфір 24 верасьня)
(эфір 23 верасьня)
(эфір 22 верасьня)
Галасы Стагодзьдзя: БАРЫС КІТ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |