RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Пятніца, 29 Верасьня 2000

Сёньня



Сёньня ля прахадной вытворчага аб’яднаньня “Шкловалакно” у Полацку сябрамі заводзкай суполкі Вольнага прафсаюза быў выстаўлены пікет. Яго ўдзельнікі пратэставалі супраць прымусовага пераводу работнікаў аб’яднаньня на кантрактную форму працы.

Як паведаміў кіраўнік прафсуполкі Віктар Сукаў, рабочыя не жадаюць працаваць па кантракце, паводле якога, яны мусяць насуперак уласнай волі удзельнічаць у сельгаспрацах і камуністычных суботніках, а таксама, пры адсутнасьці грошай у заводзкай касе, атрымліваць зарплату натуральнай прадукцыяй.

Удзельнікі пікету трымалі ў руках прафсаюзныя сьцягі, лёзунгі, якія заклікалі ўступаць у шэрагі Вольных прафсаюзаў ды плякат з надпісам “Такі кантракт – гэта рабства”. Раздаваліся таксама ўлёткі з патрабаваньнем скасаваньня тых артыкулаў працоўнага пагадненьня, якія ператвараюць чалавека наёмнай працы ў бяспраўнага парабка.

Вінцэсь Мудроў, Полацак


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org