RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Чацьвер, 28 Верасьня 2000
 


Прадстаўнік Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Пастаяннай радзе Арганізацыі Бясьпекі й Супрацоўніцтва ў Эўропе Дэвід Джонсан выступіў сёньня з новай заявай адносна выбараў у Беларусі…  Працяг…

Дзяржаўны сакратар ЗША Мадлен Олбрайт учора заявіла, што ЗША не плянуюць дасылаць назіральнікаў на парлямэнцкія выбары ў Беларусі й просяць саюзьнікаў не дасылаць сваіх прадстаўнікоў на гэтыя выбары, якія, паводле Олбрайт, ня будуць ані свабоднымі, ані справядлівымі. Рэакцыя апазыцыі і МЗС…  Працяг…

Нягледзячы на просьбу ўраду ЗША, сфармуляваную Мадлен Олбрайт, не накіроўваць назіральнікаў на выбары ў Беларусь, расейская Дума вырашыла сфармаваць сваю дэлегацыю. У склад назіральнікаў увайшлі прадстаўнікі ўсіх думскіх фракцыяў. Для нашай праграмы гэты факт камэнтуе член фракцыі СПС, кіраўнік санкт-пецярбурскай арганізацыі “Дэмакратычная Расея” Юлі Рыбакоў…  Працяг…

Лідэр БСДП “Народная Грамада” Мікола Статкевіч сёньня заявіў, што ён будзе працягваць свой удзел у выбарах у гэтак званую “палату прадстаўнікоў”. Гэта адбылося нягледзячы на ранейшыя ягоныя заявы пра тое, што ён здыме сваю кандыдатуру на выбарах у “палату”, калі ня будуць зарэгістраваныя кандыдатамі іншыя сябры ягонае партыі. Частка сяброў “Народнае Грамады” лічыць гэтае рашэньне памылковым…  Працяг…

Рэпрэсіі супраць удзельнікаў кампаніі байкоту восеньскіх выбараў працягваюцца. Толькі ўчора міліцыяй у Менску было затрымана восем сябраў БНФ, якія раздавалі грамадзянам адмысловыя выпускі газэтаў “Народная Воля” і “Наша свабода”, а таксама кідалі ў паштовыя скрынкі ўлёткі з заклікам удзельнічаць у дазволеным уладамі “Маршы Свабоды” 1 кастрычніка…  Працяг…

Міністэрства замежных справаў упершыню афіцыйна пракамэнтавала вынікі выбараў у Югаславіі ды праанансавала прыезд на беларускія выбары ў гэтак званую “палату прадстаўнікоў” аж 80 назіральнікаў з 17 краінаў сьвету, у тым ліку Бэльгіі ды Італіі. Але адпаведныя амбасады ў Менску гэтага не пацьвярджаюць…  Працяг…

Сябры Кансультацыйнае рады апазыцыйных палітычных партыяў на паседжаньні абмеркавалі сваю дзейнасьць. Больш-менш выразна акрэсьліліся дзьве пазыцыі ў адносінах да выбараў у “Палату прадстаўнікоў”…  Працяг…

Для беларускіх міліцыянтаў падрыхтоўка да “Маршу Свабоды – 3” супала з прызначэньнем новага міністра ўнутраных справаў. Ці зьбіраецца спадар Навумаў браць прыклад са свайго папярэдніка Сівакова, які пад час акцыяў апазыцыі выводзіў на вуліцы беларускае сталіцы тысячы салдат унутраных войскаў і баявую тэхніку?…  Працяг…

Пакуль усясьветная супольнасьць павольна адыходзіць ад паліўнага крызысу, беларускія ўлады працягваюць падвышаць кошты на паліва. Цягам толькі аднаго месяцу яны ўзьняліся да ўзроўню сярэднеэўрапейскіх. Самы папулярны, 92-гі бэнзын, упершыню за час існаваньня сувэрэннае Беларусі дасягнуў адзнакі поўдаляры за літар…  Працяг…

Мытныя ворганы Беларусі рыхтуюцца да новаўводзінаў на расейскім кірунку. З 1 кастрычніка, як мы паведамлялі, Менск заплянаваў у гэтак званай “саюзнай дзяржаве” буйнамаштабную рэвізію мытных узаемадачыненьняў. Сёньня пра гэтыя зьмены распавядалася на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі Дзяржаўнага мытнага камітэту краіны…  Працяг…

Сёньня ў Празе на дзень раней заплянаванага тэрміну завершыла сваю працу штогадовае паседжаньне Ўсясьветнага банку і Міжнароднага валютнага фонду. Падчас трохдзённага паседжаньня адбываліся жорсткія сутычкі маніфэстантаў, што пратэставалі супраць міжнародных фінансавых арганізацыяў, з сіламі правапарадку…  Працяг…

(эфір 27 верасьня)
У Беларусі выйшла ў сьвет скандальная кніга адного з буйных дзеячоў белагвардзейскага руху, пісьменьніка Яўгена Чырыкава “Зьвер зь бездані”. У былым Савецкім Саюзе гэтую кнігу заўжды лічылі антысавецкім творам. Упершыню раман быў надрукаваны ў Празе ў 1924 годзе на чэскай, а потым на расейскай мове. І толькі цяпер, праз 76 год, гэтая кніга была надрукаваная ў Беларусі, дзе ў свой час жыў пісьменьнік…  Працяг…

Выйшаў чарговы нумар штотыднёвіка “Рабочы”…  Працяг…


***

(эфір 27 верасьня)
Лісты з Каліфорніі:  Ліст другі. 27 верасьня 2000 году…  Працяг…

(эфір 24 верасьня)
Праскі Акцэнт:  Незалежная прэса і выбары…  Працяг…

(эфір 23 верасьня)
Сымбаль Веры:  Пастановы Сыноду Каталіцкай царквы ў Беларусі…  Працяг…

(эфір 26 верасьня)
СС-2000:  Ці блефуе КГБ Беларусі, калі гаворыць пра посьпехі ў вышуку шпіёнаў ды іншае…  Працяг…

(эфір 26 верасьня)
Карлаў Мост:  Фэстываль вінаробства ў Маравіі…  Працяг…

(эфір 24 верасьня)
Заўзятар:  Інтэрвію Кацярыны Карстэн. Посьпехі й правалы беларускае каманды…  Працяг…

(эфір 24 верасьня)
Бывайце Здаровыя:  Сэкс на здароўе - ІІI…  Працяг…

(эфір 23 верасьня)
Вольная Студыя:  Швэдзкі перакладчык Стафан Скот пра Васіля Быкава…  Працяг…

(эфір 22 верасьня)
На доўгім шляху:  Што можа парлямэнт: досьвед Малдовы і Ўкраіны – выключэньне з правілаў ці прыклад для іншых?…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  МІКОЛА КАНАШ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org