RFE/RL |
Серада, 31 Траўня 2000
На думку старшыні Аб’яднанае Грамадзянскае партыі Анатоля Лябедзькі, візыт прадстаўнікоў беларускае апазыцыі ў Вашынгтон на 80 адсоткаў меў станоўчыя палітычныя вынікі. Пра гэта сьведчыць і нэрвовая рэакцыя на гэтую паездку з боку Аляксандра Лукашэнкі… Працяг… Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША імгненна, яшчэ ўчора, адрэагаваў на пагрозы Лукашэнкі ў адрас апазыцыі.ю на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філ Рэкер, у прыватнасьці, сказаў… Працяг… Рэакцыя на ўчорашні выступ Лукашэнкі дырэктара Міжнароднае Лігі правоў чалавека Кэці Фіцпатрык… Працяг… Кіраўніцтва Кансультацыйнае рады апазыцыйных палітычных партыяў запатрабавала сёньня выступу сваіх прадстаўнікоў у эфіры Беларускае тэлевізіі. Такой была першая рэакцыя апазыцыі на тое, як дзяржаўная тэлевізія паказала ўчорашні гэтак званы “грамадзка-палітычны дыялёг”… Працяг…
(эфір 30 траўня)
(эфір 30 траўня)
Экс-прэм’ер Беларусі Міхал Чыгір называе няпраўдаю зьвесткі Аляксандра Лукашэнкі пра тое, быццам ён пайшоў у адстаўку з прычыны шантажу з боку апазыцыі. Міхал Чыгір сьцьвярджае, што напярэдадні адстаўкі меў працяглую размову з Лукашэнкам пра неабходнасьць зьмены палітыкі, але Лукашэнка да яго не прыслухаўся… Працяг… Камісія правоў чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у Жэнэве (адрас у матэрыяле) прыняла да разгляду справу жыхара места Крычаў Магілеўскае вобласьці Лявона Сьвеціка. Пра гэта паведаміла крычаўскае грамадзкае аб’яднаньне “Кантакт-Цэнтар”… Працяг… Выпадак Лявона Сьвеціка камэнтуе з Жэнэвы міжнародны каардынатар Хартыі-97 Андрэй Саньнікаў… Працяг… Вярхоўны суд Беларусі завяршыў разгляд справы, якая тычыццца вядомае ў Менску рэклямнае газэты “Из рук в руки”. Беларускія выдаўцы газэты ў спрэчцы за таварны знак прайгралі працэс расейскай фірме… Працяг… Учора пад час свайго выступу перад удзельнікамі гэтак званага “грамадзка-палітычнага дыялёгу” Аляксандар Лукашэнка неаднаразова падкрэсьліваў, што Беларусь, у вадрозьненьне ад суседніх дзяржаў, ня будзе краінаю, дзе судзяць партызынаў. На ўвазе мелася Латвія, дзе якраз ідзе некалькі працэсаў над былымі супрацоўнікамі НКВД, якіх судзяць за злачынствы супраць мірных жыхароў… Працяг… Аляксандар Лукашэнка правёў нараду ў пытаньнях вышэйшае адукацыі… Працяг… Сыстэма пэнсійнага забесьпячэньня, якую беларускія ўлады падавалі як надзвычай стабільную і трывалую, насамрэч апынулася не такой ужо й стабільнай. У Гомельскай вобласьці, дзе жыве 404 тысячы пэнсіянэраў, першымі затрымку з выплатамі грошай адчулі працуючыя пэнсіянэры… Працяг… У Магілеўскім гарадзкім савеце рыхтуюцца скасаваць сваё ўласнае рашэньне аб спагнаньні падатку з тых юрыдычных асобаў, якія выкарыстоўваюць у сваёй назве найменьне Магілеву… Працяг… Сёньня працягваўся наступ расейскіх войскаў ў паўднёвых раёнах Чачні. У Грозным загінуў намесьнік паўнамоцнага прадстаўнікі ўраду Расеі ў Чачні Сяргей Зьвераў. Праваабарончая арганізацыя Amnesty International асудзіла канфіскацыю ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева-2 літаратуры пра парушэньні правоў чалавека ў Чачні… Працяг… Прэзыдэнт Расеі апынуўся ў цэнтры барацьбы за ўплыў на Крэмль паміж некалькімі моцнымі групоўкамі. Адну зь іх прадстаўляе вядомы расейскі магнат Барыс Беразоўскі. Ягоны ліст Уладзіміру Пуціну з крытыкай адміністрацыйнай рэформы сьведчыць пра ўзмацненьне ўнутрыпалітычнай барацьбы.Такую выснову робяць некаторыя заходнія СМІ, у прыватнасьці, газэта Washington Post… Працяг…
(эфір 30 траўня)
НОВАЯ ПРАГРАМА
(эфір 28 траўня)
(эфір 28 траўня)
Галасы Стагодзьдзя: ФЕЛІКС ХАЙМОВІЧ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |