Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША імгненна, яшчэ ўчора, адрэагаваў на пагрозы
Лукашэнкі ў адрас апазыцыі.ю на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне прадстаўнік
Дзярждэпартамэнту ЗША Філ Рэкер, у прыватнасьці, сказаў:
(Рэкер: ) “Любая помста людзям, якія мелі сустрэчы ў Вашынгтоне, была
б сур’ёзнаю памылкай, і напярэдадні выбараў у Беларусі, якія будуць пазьней
сёлета, далей адсунула б спробы аднавіць легітымны дэмакратычны працэс
у Беларусі. Мы заклікаем рэжым Лукашэнкі завяршыць палітычны крызыс у Беларусі
шляхам сапраўднага дыялёгу з апазыцыяй, які прывядзе да свабодных і дэмакратычных
выбараў”.
|