RFE/RL |
Серада, 31 Траўня 2000 |
Сёньня |
Выпадак Лявона Сьвеціка камэнтуе з Жэнэвы міжнародны каардынатар Хартыі-97 Андрэй Саньнікаў. (Саньнікаў: ) “Беларусь зьяўляецца ўдзельнікам факультатыўнага пратаколу да міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Паводле яго любы грамадзянін можа абскардзіць дзеяньні дзяржавы ў Камітэце правоў чалавека ААН. І трэба гэтым карыстацца. Такіх справаў з Беларусі шмат. Я ня хочу зараз называць прозьвішчы, каб не пашкодзіць тым грамадзянам. Я б параіў зьвяртацца ў гэты камітэт. Беларусь – сябра ААН і нясе юрыдычныя абавязкі. Спадар Сьвецік правільна зрабіў”. (Карэспандэнт: ) “Якія могуць быць вынікі гэтай справы?” (Саньнікаў: ) “Камітэт прыме рашэньне, і калі дзеяньні дзяржавы насілі супрацьпраўны характар, дык дзяржава павінна гэтае становішча выправіць – абвінавачаньні павінныя быць зьнятыя і страты павінныя быць кампэнсаваныя”. Гутарыла Алена Радкевіч
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |