RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Аўторак, 24 Кастрычніка 2000
 


Украіна занепакоеная напружанымі дачыненьнямі Беларусі з Эўрапейскімі арганізацыямі, – заявіў сёньня начальнік прэсавай службы Міністэрства замежных справаў Украіны Ігар Грушко…  Працяг…

Міжнародная грамадзкасьць працягвае рэагаваць на канфлікт вакол незалежнай друкарні Мэджык. Да Аляксандра Лукашэнкі зьвярнулася Міжнародная асацыяцыя газэтаў, якая прадстаўляе 17 тысячаў выданьняў з 93 краін…  Працяг…

Міхал Чыгір абвесьціў пра сваё рашэньне ня ўдзельнічаць у другім туры выбараў у лукашэнкавы “парлямэнт”. Экс-прэм’ер перакананы, што ўлады сфальшавалі вынікі выбараў у акрузе, дзе ён балятаваўся, і таму ён ня бачыць для сябе магчымым удзельнічаць ў “выбарчым спэктаклі”…  Працяг…

У адной з выбарчых акругаў Бабруйску застаўся толькі адзін кандыдат у “Палату прадстаўнікоў” Аляксандар Шпілеўскі. Ягоны канкурэнт зьняў сваю кандыдатуру ў абмен на месца ў “Савеце рэспублікі”…  Працяг…

Намесьнікі старшыні Аб’яднанае Грамадзянскае партыі Павал Данэйка ды Аляксандар Дабравольскі на сёньняшнім паседжаньні палітычнае рады прэзэнтавалі грунтоўны плян-сцэнар будучае прэзыдэнцкае кампаніі…  Працяг…

На прэзыдэнцкія выбары ў дзяржаўным бюджэце 2001 году заплянавана выдаткаваць 12 мільярдаў рублёў, што ўтрая больш, чым на выбары ў “Нацыянальны сход”. А вось падаходны падатак зь фізычных асобаў зьмяншаць усьлед за Расеяй беларускія ўлады не зьбіраюцца. Пра гэта паведамілі сёньня кіраўнікі Міністэрства фінансаў Беларусі…  Працяг…

(эфір 23 кастрычніка)
Выканаўчы дырэктар Міжнароднае лігі правоў чалавека Кэтрын Фіцпатрык днямі наведала Беларусь. Яна сустрэлася зь лідэрамі палітычных партыяў, праваабаронцамі й жонкамі зьніклых палітыкаў. Прапануем інтэрвію нашае карэспандэнткі з Кэтрын Фіцпатрык…  Працяг…

Расейскі друк надалей камэнтуе вынікі выбараў у Беларусі…  Працяг…

(эфір 23 кастрычніка)
Учора ў Менску ля станцыі мэтро “Ўсход” супрацоўнікі Першамайскага РАУС затрымалі студэнта Політэхнічнай акадэміі Андрэя Чарца за распаўсюд спэцвыпуску газэты “Наша Свабода”…  Працяг…

Мінуў год, як на гісторыка-этнаграфічны музэй “Засьцянковая хатка”, што ў Докшыцкім раёне Віцебскае вобласьці, быў учынены напад з боку чыноўнікаў мясцовых уладных ворганаў…  Працяг…

Менск ухваляе энэргетычнае супрацоўніцтва з Расеяй і выказвае незадавальненьне партнэрствам зь Летувою. Пра гэта заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі прэзыдэнт дзяржаўнага канцэрну “Белэнэрга” Яўген Мішук…  Працяг…

ДА ЎВАГІ СЛУХАЧОЎ
З 29 кастрычніка з пераходам на зімовы час мяняюцца некаторыя частоты і хвалі вяшчаньня Беларускай службы Радыё Свабода. Інфармацыю аб зьменах можна знайсьці ў разьдзеле "Час і хвалі" на галоўнай старонцы сайту.

Паблiзу аўтамагiстралi, што вядзе зь Берасьця ў Менск, у Кобрыньскiм раёне знаходзiцца вёска Лука. Але зь нядаўняга часу ўсе дарожныя паказальнiкi на гэтым участку шашы замененыя i цяпер паведамляюць, што побач зь трасаю знаходзiцца ня вёска, а племянны завод «Дружба»…  Працяг…

На Гомельскім суднарамонтным-суднабудаўнічым заводзе спушчыны на ваду першы ў краіне цеплаход клясы “рака-мора”. Але аптымістычных прагнозаў адносна станаўленьня Беларусі як морскай дзяржавы пакуль ніхто ня робіць. Уладныя чыноўнікі наогул не заўважылі гэту падзею…  Працяг…

Агляд замежнага друку. Аналізуючы наступствы саміту лідэраў арабскага сьвету ў Каіры, заходняя прэса канцэнтруе ўвагу на праблемах Блізкага Ўсходу…  Працяг…

Карупцыю называюць сапраўднай чумой сучаснасьці. Сваім аналізам гэтага працэсу дзеліцца на старонках Wall Street Journal былы прэм’ер і Міністар фінансаў Польшчы, а цяпер – старшыня кансультатыўнай групы Ўсясьветнага банку ў антыкарупцыйных пытаньнях Лешак Бальцаровіч…  Працяг…


***

(эфір 22 кастрычніка)
Заўзятар: “Off-side” супраць фашызму. Лёс алімпійскіх няўдачнікаў…  Працяг…

(эфір 22 кастрычніка)
Беларускі дыялёг на Інтэрнэце: Беларускія Настрадамусы й Касандры…  Працяг…

(эфір 21 кастрычніка)
Вольная студыя:  Беларускія вытокі Адама Міцкевіча, ягонай паэмы "Пан Тадэвуш" і аднайменнага кінафільму Анджэя Вайды…  Працяг…

(эфір 20 кастрычніка)
На доўгім шляху:  Самагубствы як люстра маральнага стану грамадзтва…  Працяг…

(эфір 19 кастрычніка)
Неабжытая спадчына:  Беларускія Настрадамусы й Касандры…  Працяг…

(эфір 19 кастрычніка)
Паштовая Скрынка 111:  Людзі пішуць пра выбары, не згаджаюцца з нашымі спасылкамі на сацыялягічныя апытаньні, дзячаць за перадачы ды іншыя тэмы…  Працяг…

(эфір 18 кастрычніка) Лісты з Каліфорніі:  Ліст пяты. 18 кастрычніка 2000 г.…  Працяг…

(эфір 18 кастрычніка)
GAUDEAMUS: Студэнцкая навуковая стажыроўка ў ЗША…  Працяг…

(эфір 17 кастрычніка)
У сьвет на заробкі: Працаўладкаваньне ў Ірляндыі-ІII…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  АЛЕГ РАМАНОЎСКІ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org