RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Панядзелак, 27 Сакавіка 2000
 


Якая афіцыйная рэакцыя беларускіх уладаў на падзеі 25 сакавіка ў Менску і ці паўплываюць яны на правядзеньне намечанага на 29 сакавіка першага пасяджэньня прадстаўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў у рамках гэтак званага “дыялёгу”? Як вядома, яшчэ 25 сакавіка Аляксандар Лукашэнка адразу ўхваліў дзеяньні ворганаў правапарадку. Тым ня менш, цяпер афіцыйная пазыцыя ў пэўнай ступені карэктуецца…  Працяг…

Кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў абурана жорсткімі й неадэкватнымі паводзінамі міліцыі ў вадносінах да журналістаў 25 сакавіка ў Менску. Прадстаўнікі БАЖ лічаць, што сіламі правапарадку былі парушаныя Канстытуцыя краіны, закон аб друку ды іншыя законы. Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуе ад уладаў правесьці расьледаваньне й пакараць вінаватых у незаконным затрыманьні карэспандэнтаў…  Працяг…

У панядзелак у Савецкім судзе Менску пачаліся суды над затрыманымі ўдзельнікамі апазыцыйнай акцыі 25 сакавіка…  Працяг…

Агульны “хапун” пад час Дня Волі не абмінуў і Віцебск. Як ужо паведамляла Радыё Свабода, некалькі чалавек былі арыштаваныя яшчэ да пачатку дазволенага ўладамі шесьця. За ўчорашні дзень была ўдакладненая лічба затрыманых. Сёньня адбыліся суды…  Працяг…

Міліцыянты, якія сьведчаць на працэсах супраць затрыманых пад час падзеяў 25-га сакавіка, блытаюцца ў паказаньнях, ідуць наўпрост на фальсыфікацыю і падман. Пра гэта сьведчаць назіральнікі за працэсамі й абвінавачваныя, у тым ліку карэспандэнт Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч, які распавёў пра тое, як яго пачалі судзіць разам зь іншымі затрыманымі…  Працяг…

Арганізацыя Міжнародная Амністыя выступіла із заявай з нагоды затрыманьня журналістаў у Менску 25 сакавіка…  Працяг…

Рэакцыя на сыботнія падзеі ў Беларусі намесьніка старшыні камісіі замежных справаў Сойму Польшчы Лонгіна Пастусяка…  Працяг…

Рэакцыя на разгон і арышты мірных дэманстрантаў у Менску ды іншых гарадох Беларусі намесніка старшыні камісіі замежных справаў літоўскага Сойму Ігнацаса Уждавеніса…  Працяг…

(эфір 26 сакавіка)
Лідэры БНФ пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі лічаць, што сваімі ўчорашнімі дзеяньнямі ў разгоне мірнае дэманстрацыі ў Менску, улады канчаткова зьнішчылі ілюзіі адносна правядзеньня ў Беларусі гэтак званага грамадзкага дыялёгу й дэмакратычных выбараў. Паводле словаў паплечнікаў спадара Вячоркі, рэпрэсіі ўладаў у Менску 25 сакавіка не перашкодзяць апазыцыі на належным узроўні правесьці наступныя акцыі беларускае палітычнае “Вясны-2000”…  Працяг…

(эфір 26 сакавіка)
Ужо суткі больш за сотню затрыманых людзей знаходзяцца ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна. Заўтра яны будуць адвезеныя ў суды Менску, каб атрымаць свае пакараньні. Сьведчыць Віктар Івашкевіч…  Працяг…

(эфір 26 сакавіка)
Рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў у Дзень Волі ў Менску шакавалі ўвесь сьвет, а перадусім, яны ўразілі тых беларусаў, якія ніколі не гублялі надзеі адносна лёсу Бацькаўшчыны. Гаворыць Прэзыдэнт Рады БНР Івонка Сурвіла…  Працяг…

(эфір 26 сакавіка)
Гаворыць народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў…  Працяг…

Візыт Алясандра Лукашэнкі ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты зацягваецца. Лукашэнка мае намер вярнуцца ў Беларусь толькі 29 сакавіка…  Працяг…

Уладзімер Пуцін быў абраны прэзыдэнтам Расеі ў першым жа туры галасаваньня, які адбыўся ў мінулую нядзелю. Як галасавалі расейцы, якія жывуць у Беларусі?…  Працяг…

Расея абрала новага прэзыдэнта. Сьледам за канцлерам Нямеччыны Герхардам Шродэрам, які першы прыслаў свае віншаваньні Владзіміру Пуціну, на ягонае імя пачалі прыходзіць віншаваньні ад лідэраў іншых краінаў. У той самы час, заходняя прэса ізноў пачала нагадваць, чаго чакае ад Пуціна цывілізаваны сьвет…  Працяг…

Дзень Волі 25 Сакавіка 2000
 


Першы рэпартаж нашага карэспандэнта Валера Каліноўскага з плошчы Якуба Коласа ў Менску…  Працяг…

Агляд падзеяў, якія адбыліся сёньня ў Менску ды іншых гарадох Беларусі, а таксама за мяжой…  Працяг…

Сьведчаньне ўдзельніцы сёньняшніх падзеяў на вуліцах Менску, сябры Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Валянціны Мароз…  Працяг…

Другі рэпартаж нашага карэспандэнта. На гэты раз – са спартовай залі вайсковае часткі на вуліцы Маякоўскага ў Менску, куды ён трапіў разам зь іншымі затрыманымі і здолеў захаваць свой мабільны тэлефон. У рэпартажы – інтэрвію Анатоля Лябедзькі…  Працяг…

У Віцебску сёньня адбыліся затрыманьні арганізатараў і ўдзельнікаў сьвяточных мерапрыемстваў…  Працяг…

Пра вынікі апэрацыі “зачысткі” паведамляе наш карэспандэнт Любоў Лунёва…  Працяг…

У Лідзе сёньня адбыўся сьвяточны мітынг, прысьвечаны Дню Волі. Яго ладзілі супольнымі намаганьнямі БНФ пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі й БНФ пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка…  Працяг…

Заява, якую сёньня пад час сьвяткаваньня Дня Волі ў Празе прынялі Івонка Сурвіла, Васіль Быкаў, Зянон Пазьняк і Ганна Сурмач…  Працяг…

Рэакцыя на сёньняшнія падзеі ў Менску дакладчыка ў справе Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Вольфганга Бэрэндта і супрацоўніка сэктару Беларусі Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША Джона Армстранга…  Працяг…


***

(эфір 23 сакавіка)
Неабжытая Спадчына:  Беларускі пальтаргайст…  Працяг…

НОВАЯ ПРАГРАМА
(эфір 22 сакавіка)
Карлаў Мост:  Чэхія і чэхі зблізку. Чэская нацыя і піва…  Працяг…

(эфір 20 сакавіка)
Ад панядзелка да панядзелка:  Крымінальная тэматыка ў беларускай прэсе…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  ВЯЧАСЛАЎ ЕЛЬКАНОВІЧ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org