RFE/RL |
Панядзелак, 27 Сакавіка 2000 |
Сёньня |
(эфір 26 сакавіка) Гаворыць народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў. Мне думаецца, што тыя падзеі, якія адбыліся ў Менску 25 сакавіка, вельмі паказальныя ў пэўных адносінах. Найперш у тым сэнсе, што палітыка рэжыму ніколькі не мяняецца на працягу апошніх гадоў. Хаця пасьля Маршу Свабоды паявілася нейкая ілюзія ў некаторай часткі нашага грамадзтва, што пад узьдзеяньнем унутраных сілаў, а таксама міжнародных, рэжым зьмякчае свае адносіны да беларускай дэмакратыі. Ну але ўсё гэта вельмі ілюзорна і вельмі няпэўна працягвалася і вельмі коратка доўжылася. І вось падзеі 25-га паказалі, што рэжым вяртаецца да сваіх ранейшых, я б сказаў, клясычных мэтадаў падаўленьня. І тут немагчымыя ніякія перамовы – ані пад эгідай міжнародных арганізацыяў, ані пры саступках апазыцыі. Ён будзе няўхільна доўжыць сваю палітыку і далей. Асабліва цяпер, у атмасфэры таго, што адбываецца ў Расеі ў сувязі з перамогай пэўных сілаў, якія канешне натхняюць пэўным чынам, надаюць другое дыханьне нашай беларускай дыктатуры. Васіль Быкаў Прага, 26 сакавіка 2000 г.
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |