RFE/RL |
Субота, 25 Сакавіка 2000 |
Сёньня: |
У Лідзе сёньня адбыўся сьвяточны мітынг, прысьвечаны Дню Волі. Яго ладзілі супольнымі намаганьнямі БНФ пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі й БНФ пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка. Удзельнікі мітынгу сабраліся ўраніцу ля Кургану Несьмяротнасьці. Але не пасьпелі яны разгарнуць бел-чырвона-белыя сьцягі, як да іх падыйшлі міліцыянты й папрасілі перайсьці на іншае мейсца, на гэтак званую “культурную пляцоўку”, што месьціцца побач, але ў глыбокай яміне. Міліцыянты, відавочна, баяліся, каб да мітынгоўшчыкаў ля Кургану не далучыліся тыя жыхары гораду, якія якраз вярталіся з гарадзкога кірмашу. Мітынг у Лідзе сабраў каля 70-ці чалавек. Падрыхтаваў
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |