RFE/RL |
Панядзелак, 27 Сакавіка 2000 |
Сёньня |
Арганізацыя Міжнародная Амністыя выступіла із заявай з нагоды затрыманьня журналістаў у Менску 25 сакавіка. Няўклюдная спроба сьцішыць мясцовых і замежных журналістаў толькі павялічвае ганебны сьпіс парушэньняў правоў чалавека беларускімі ўладамі, гаворыцца ў заяве. Міжнародная Амністыя часта крытыкавала беларускія ўлады за перасьлед незалежных журналістаў і пэрыядычныя напады на свабоду прэсы. У сыботу яны прадэманстравалі сьвету, што нецярпімасьць да незалежнай думкі дасягнула ў Беларусі новага ўзроўню. Падаўленьне ў сыботу права беларусаў мірна зьбірацца і права журналістаў
паведамляць пра гэта, як зрабілі беларускія ўлады, зьяўляецца парушэньнем
падставовых правоў чалавека,
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |