RFE/RL |
Пятніца, 17 - Нядзеля, 19 Сакавіка 2000
Сёньня была пастаўленая кропка ў працэсе над дэпутатам Вярхоўнага Савету, прадпрымальнікам Андрэем Клімавым, справу якога на працягу сямі месяцаў разглядала калегія Ленінскага суда Менску. Дэпутат прызнаны вінаватым у незаконным прысабечваньні дзяржаўнае маёмасьці й, паводле рашэньня судзьдзяў, адправіцца яшчэ на чатыры гады ў турму… Працяг… Заява Amnesty International у справе прысуду Андрэю Клімаву… Працяг… Выканаўчы дырэктар Міжнароднай Лігі правоў чалавека Кэці Фіцпатрык пра прысуд Андрэю Клімаву… Працяг… Пэтэр Уль, сябра Жэнэўскай рабочай групы ААН у справе несправядлівага зьняволеньня, адрэагаваў на прысуд Андрэю Клімаву так… Працяг… Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт разглядаў заяўкі на правядзеньне шэсьцяў і мітынгу на Дзень Волі 25 Сакавіка. Пасьля паўтарагадзіннага абмеркаваньня ён дазволіў толькі мітынг на пляцы Бангалёр. Шматлікія заяўнікі выказалі нязгоду з гэтым рашэньнем і адразу ж падрыхтавалі скаргу ў суд… Працяг… Намер адзначыць Дзень Волі 25 сакавіка “пры любых абставінах” аб’яднаная апазыцыя пацьвердзіла й на прэсавай канфэрэнцыі, што адбылася пасьля сканчэньня паседжаньня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту… Працяг… Сёньня Мікола Статкевіч, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада”, накіраваў ліст Аляксандру Лукашэнку, у якім параіў маліцца яму… Працяг…
(эфір 16 сакавіка)
Бацькі менскіх падлеткаў абураныя тым, што адміністрацыі навучальных установаў ужываюць недазволеныя меры, каб прадухіліць удзел юнакоў у апазыцыйных акцыях, як гэта было перад Маршам Свабоды-2… Працяг… У Менску адбылося паседжаньне рабочае групы ў правядзеньні гэтак званага “грамадзка-палітычнага дыялёгу”. На працягу амаль трох гадзінаў група грамадзкіх дзеячоў на чале з чыноўнікам адміністрацыі Лукашэнкі Ігарам Велічанскім абмяркоўвала праект рэглямэнту правядзеньня гэтага самага “дыялёгу”… Працяг… У Менску пачаўся антываенны пікет “Мы грамадзяне Беларусі выказваем рашучы прачэст супраць ваенных дзяньняў у Чачні, дзе адбываецца сапраўдны гэнацыд чачэнскага народу,” – гаворыцца ў пэтыцыі, перададзенай у амбасаду Расеі… Працяг… Амбасадар Беларусі ў Вашынгтоне Валеры Цапкала заявіў у інтэрвію беларускаму дзяржаўнаму радыё, што, нібыта, слуханьні беларускага пытаньня ў Кангрэсе ЗША, якія адбыліся 9 сакавіка, скончыліся правалам. Прычына – ня быў прыняты выніковы дакумэнт, рэзалюцыя, дэклярацыя альбо заява. Камэнтар Аляксандра Лукашука… Працяг… 25 рэжысэраў кінастудыі “Беларусьфільм” выказалі недавер намесьніку міністра культуры Юрыю Цьвяткову. Паводле меркаваньня рэжысэрскае Гільдыі, сем гадоў, на працягу якіх Цьвяткоў курыраваў беларускі кінематограф, сталі трагічнымі для “Беларусьфільму”… Працяг… Гэтымі днямі ў гарадзкія і раённыя аддзелы аховы здароўя, паліклінікі ды ў іншыя лячэбныя ўстановы Менскае, Магілёўскае, Берасьцейскае ды Віцебскай абласьцёў вялікая група грамадзянаў са скандалам вяртае пуцёўкі на аздараўленьне сваіх дзяцей у санаторыі “Беларусь”, які месьціцца ў горадзе Друскенінкай (Друскенікі) Летувіскае Рэспублікі. Прычына палягае ў тым, што 14 сакавіка гэтыя людзі не змаглі перасекчы дзяржаўную мяжу ў раёне Горадні… Працяг…
(эфір 16 сакавіка)
Чым бліжэй 26 сакавіка – дата прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі – тым больш становіцца відавочным, што новым гаспадаром Крамля будзе Ўладзімер Пуцін. Зь ліку 11-ці кандыдатаў, акрамя Пуціна, некаторыя шанцы мае толькі лідэр камуністаў Зюганаў. Адсюль сярод аглядальнікаў найбольшае зацікаўленьне менавіта гэтымі двума кандыдатамі ды іхнымі праграмамі… Працяг…
(эфір 16 сакавіка)
(эфір 16 сакавіка)
(эфір 13 сакавіка)
(эфір 12 сакавіка)
(эфір 12 сакавіка)
(эфір 12 сакавіка)
(эфір 11 сакавіка)
(эфір 11 сакавіка)
Галасы Стагодзьдзя: АЛА КУЗЬМІЦКАЯ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |