RFE/RL |
Пятніца, 17 Сакавіка 2000 |
Сёньня: |
У Менску пачаўся антываенны пікет “Мы грамадзяне Беларусі выказваем рашучы прачэст супраць ваенных дзяньняў у Чачні, дзе адбываецца сапраўдны гэнацыд чачэнскага народу,” – гаворыцца ў пэтыцыі, перададзенай у амбасаду Расеі. Сёньня 16-гадовы Алег не пайшоў у школу. Замест гэтага ён браў удзел у антываенным пікеце, што ладзіў “Малады Фронт”. Такіх, як Алег ля будынку па вуліцы Старажоўская ў Менску сабралося каля 10 чалавек. Цягам двух гадзінаў, стоячы пад бела-чырвона-белым і зялёна-бела-чырвона-бела-зялёным чачэнскім сьцягам ўдзельнікі пікету трымалі плякаты: “Не – гэнацыду чачэнскага народу!”, “Спыніць расейскую агрэсію ў Чачні!”, “Свабоду Ічкерыі” і “Каго пасьля Чачні Пуцін будзе “мочить в сортире”?” Час ад часу пікеты на вуліцах Менску праходзяць вельмі эмацыйна. Мінакі падыходзяць да ўдзельнікаў і наўпрост выказваюць сваё стаўленьне да пікету. Гэтым разам людзі абыякава чыталі плякаты, пазіралі на ўдзельнікаў акцыі і зыходзілі. Антываенны пікет плянавалася правесьці побач з будынкам амбасады Расеі. Аднак Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт дазволіў акцыю ў трохстах мэтрах ад дыпляматычнага прадстаўніцтва. Пікетоўцы ўпэўненыя, што праблема вайны ў Чачні актуальна для Беларусі. Яны лічаць: тое, што афіцыйная расейскія ўлады называюць “антытэрарыстычнай апэрацыяй”, можа напаткаць іншыя народы Расеі і бліжэйшых суседзяў. Ягор Маёрчык, Менск
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |