RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Пятніца, 17 - Нядзеля, 19 Сакавіка 2000

Сёньня



Пэтэр Уль, сябра Жэнэўскай рабочай групы ААН у справе несправядлівага зьняволеньня, адрэагаваў на прысуд Андрэю Клімаву так:

(Уль: ) “Я толькі што даведаўся пра шасьцігадовы прысуд, вынесены беларускаму актывісту, дэпутату Клімаву. Я вельмі ўзрушаны гэтым. Было зразумела, што ўлады паспрабуюць яго засудзіць, але тое, што яго засудзілі на шэсьць гадоў – вельмі трывожыць.

Мне гэты выпадак прыпамінае – а я кажу з уласных успамінаў – падобныя працэсы, што праходзілі ў Чэхаславаччыне да 1990 году, калі людзей асуджалі за няйснуючыя ці фактычна няйснуючыя парушэньні закону ў галіне гаспадарчага ці маёмаснага права. Былі гэта фабрыкацыі.

Мы павінны пратэставаць супраць такой практыкі, таму што парушаецца ня толькі права тых людзей, якія ўтрымліваюцца ў зьняволеньні, але адбываецца злоўжываньне судовай сыстэмай, што ёсьць яшчэ большае злачынства, таму што суды мусяць быць незалежнымі і мусяць судзіць справядліва”.


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org