RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Пятніца, 17 - Нядзеля, 19 Сакавіка 2000

Сёньня



Выканаўчы дырэктар Міжнароднай Лігі правоў чалавека Кэці Фіцпатрык пра прысуд Андрэю Клімаву:

(Фіцпатрык: ) “У першую чаргу хачу выказаць спачуваньне ягонай маці і жонцы, бо ведаю, як яны цяжка змагаліся: сустракаліся з усімі замежнымі дэлегацыямі, у тым ліку,з нашай (увосень летась), і яны рабілі ўсё магчымае, каб абараніць Клімава.

Тое, што лукашэнкаўскі рэжым так паступіў у гэтай справе – вельмі трывожны сымптом. Я добра ведаю, што рэжым хацеў адвесьці вочы ад сутнасьці справы, а менавіта, ад таго, што Клімаў падпісаў заяву за імпічмэнт Лукашэнкі, і, у адрозьненьне ад іншых падпісантаў, ён не баяўся і не пераставаў змагацца. Гэта – сапраўдная прычына ягонага затрыманьня.

Яны прыдумалі нейкае эканамічнае злачынства, але такое заўсёды можна прыдумаць у цяперашняй сыстэме ў Беларусі, дзе, фактычна, усе эканамічныя трансакцыі крыміналізаваныя ўрадам, які не зацікаўлены ў разьвіцьці прыватнага сэктару.

Так што мы асабіста лічым Клімава палітычным вязьнем. Гэта сапраўдная трагедыя для Беларусі.

Мы будзем змагацца за ягонае вызваленьне. Мы разглядаем ягонае вызваленьне, а таксама вызваленьне іншых палітвязьняў як перадумову правядзеньня выбараў у Беларусі”.


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org