RFE/RL |
Серада, 28 Чэрвеня 2000
Сёньня – дзень гібелі Янкі Купалы. Па шматгадовай традыцыі а 12-й гадзіне ля мейсца апошняга спачыну прарока на Вайсковых могілках у Менску сёньня адбылася памінальная імпрэза… Працяг… Заўтра ў Менску адбудзецца перазахаваньне даваеннага начальніка ўправы НКВД-НКГБ Менскае вобласьці капітана Арцемія Васілеўскага… Працяг… У выніковым дакумэнце Варшаўскага форуму за дэмакратыю, які толькі што завяршыўся, утрымліваецца заклік – да 2025 году на плянэце не павінна застацца дыктатарскіх рэжымаў. Беларускія ўдзельнікі гэтага форуму зазначаюць, што дамагчыся дэмакратыі ў сваёй краіне трэба значна раней, літаральна – у бліжэйшыя гады… Працяг… Адбылося паседжаньне арганізацыйнага камітэту Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Зь пяці пытаньняў, што плянавалася разьгледзіць, за паўтары гадзіны было абмеркавана толькі адно – праекты тэкстаў выніковых дэклярацыяў КДС. Але нават па ім канчатковае рашэньне так і не было прынятае… Працяг… 390 тысячаў рублёў штрафу – такі прысуд вынесены арганізатару несанкцыянаванага пікету супраць дзеяньняў Менскага гарадзкога выканкаму Ўладзімеру Раманоўскаму. Штраф памерам 20 мінімальных заробкаў паводле судовага рашэньня павінна выплаціць удзельніца пікету Галіна Ганчарык, а Людміла Бажок атрымала папярэджаньне. Справа Аляксея Радзівонава спыненая… Працяг… Прэзыдэнт Міжнароднае Гэльсынскае фэдэрацыі Людміла Аляксеева зьвярнулася зь лістом да сябраў Беларускага Гэльсынскага камітэту, у якім выказваецца надзея, што яны здолеюць пераадолець супярэчнасьці… Працяг… Год таму селянін зь вёскі Выгар Лагойскага раёну Лявон Валуй, што вядомы нашым слухачам шматгадовай барацьбою супраць местачковых чыноўнікаў за права стварыць фэрмэрскую гаспадарку, атрымаў у пажыцьцёвую арэнду 10-гэктарны надзел зямлі. Але празь цяганіну мясцовых чыноўнікаў Лявон Валуй дагэтуль ня можа распачаць апрацоўку набытае зямлі… Працяг… На беларуска-ўкраінскай мяжы ўсё часьцей страляюць. Ледзьве скончылася разьбіральніцтва інцыдэнту на тэрыторыі Берасьцейскага памежнага аддзелу, як зброю скарысталі гомельскія памежнікі. Зь пісталета быў паранены грамадзянін Украіны, які на машыне “Ніва” кантрабандай перасякаў мяжу… Працяг… У хуткім часе мае адбыцца чарговы раўнд перамоваў беларускіх і расейскіх транспартнікаў у справе ўрэгуляваньня разнагалосьсяў. Шматлікія супярэчнасьці перашкаджаюць плянам кіраўнікоў гэтак званага Саюзу ў інтэграцыі транспартнае галіны… Працяг… Увечары ў Бярозе – раённым цэнтры Берасьцейскае вобласьці – адбудзецца мітынг-сход у падтрымку Ўсебеларускага зьезду за незалежнасьць… Працяг… Міністэрства адукацыі адрэагавала на патрабаваньні Таварыства Беларускае Мовы імя Францішка Скарыны спыніць зьнішчэньне беларускамоўных клясаў… Працяг… У Страсбургу працягваецца паседжаньне парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Як вядома, у красавіку асамблея разглядала магчымасьць спыненьня сяброўства Расеі ў гэтай арганізацыі з прычыны вайны ў Чачні і пазбавілі яе права голасу. Днямі выканаўчы ворган Рады – камітэт міністраў – рэкамэндаваў аднавіць правы Расеі, паколькі “Масква робіць крокі насустрач”… Працяг… Амэрыканская газэта The New York Times надрукавала артыкул, у якім паведамляе, што лідэры парлямэнцкіх фракцыяў Дзяржаўнае Думы Расеі зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам даць магчымасьць апазыцыі ўдзельнічаць у восеньскіх парлямэнцкіх выбарах… Працяг…
(эфір 28 чэрвеня)
(эфір 24 чэрвеня)
(эфір 27 чэрвеня)
(эфір 25 чэрвеня)
(эфір 25 чэрвеня)
(эфір 23 чэрвеня)
(эфір 25 чэрвеня)
(эфір 22 чэрвеня)
(эфір 22 чэрвеня)
(эфір 21 чэрвеня)
(эфір 20 чэрвеня)
(эфір 18 чэрвеня)
(эфір 17 чэрвеня)
(эфір 15 чэрвеня)
(эфір 13 чэрвеня)
Галасы Стагодзьдзя: ЗОЯ СМАРШЧОК… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |