RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Панядзелак, 25 Верасьня 2000
 


Сёньня ўвечары стала вядома, што Менскі гарадзскі выканаўчы камітэт дазволіў правядзеньне 1 кастрычніка Маршу Свабоды-3. Адразу ж пасьля паседжаньня ў Менгарвыканкаме на сувязь з намі выйшаў прэсавы сакратар грамадзкай ініцыятывы “Хартыя-97” Алег Бябенін…  Працяг…

Гарадзкiя ўлады Менску спрабуюць забаранiць прызначаны на 1 кастрычнiка “Марш Свабоды-3”, бо iм не падабаецца ягоная антывыбарчая скiраванасьць. Лукашэнкаў куратар сталiцы Аляксандар Сазонаў заявiў, што не дазволiць заклiкаў да байкоту выбараў у “палату прадстаўнiкоў”, але арганiзатары маршу кажуць, што акцыя абавязкова адзбудзецца…  Працяг…

Вядомы адвакат Гары Паганяйла заяўляе пра неправамоцнасьць Цэнтральнай выбарчай камісіі і патрабуе грамадзка-юрыдычнай экспэртызы дакумэнтаў, на падставе якіх была створаная гэтая камісія…  Працяг…

Замежныя тэхнічныя экспэрты з Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека ня будуць выконваць функцыі міжнародных назіральнікаў ў дзень выбараў у “палату прадстаўнікоў” 15 кастрычніка. Згодна з іхным мандатам, вызначаным рэкамэндацыямі трэцяй тэхнічнай канфэрэнцыі ў Вене, яны абмяжуюцца толькі вывучэньнем сытуацыі ў Беларусі ў перадвыбарчы пэрыяд…  Працяг…

Больш за 74% выбаршчыкаў прынялі ўдзел ва ўчорашніх прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбарах у Югаславіі. А пасьля іх заканчэньня тысячы прыхільнікаў апазыцыі выйшлі на вуліцы сэрбскіх гарадоў, каб сьвяткаваць заканчэньне 13-гадовай эры панаваньня Слабадана Мілошавіча…  Працяг…

Менская міліцыя ўчора жорстка заціснула акцыю беларускіх анархістаў, якія пратэставалі супраць гэтак званай ўсясьветнай глябалізацыі. У выніку, былі затрыманыя чацьвёра анархістаў і два журналісты. Усіх іх абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі і ў дробным хуліганстве…  Працяг…

Сёньня ў Менску прайшла буйная канфэрэнцыя “Беларусь: мадэлі будучага”. Ейныя ўдзельнікі абмеркавалі канцэпцыю разьвіцьця краіны пад назовам “Стратэгія для Беларусі”. Цікава, што Мечыслаў Грыб – вядучы канфэрэнцыі, ён жа кіраўнік рабочай групы падрыхтоўкі стратэгіі, некалькі разоў нагадваў удзельнікам дыскусіі пра тое, што канфэрэнцыя не палітычная, і яна не прысьвечаная выбарам у парлямэнт…  Працяг…

(эфір 23 верасьня)
Прадстаўнікі аб’яднанай апазыцыі арганізавалі сёньня ў Менску шэсьць сустрэчаў з выбаршчыкамі, каб патлумачыць людзям сваю пазыцыю адносна восеньнскіх выбараў у гэтак званую “палату прадстаўнікоў”. Наш карэспандэнт наведаў адну з такіх сустрэчаў, каб высьветліць ці падтрымліваюць грамадзяне ідэю байкоту выбараў…  Працяг…

Актывісты “Мартыралёгу Беларусі” да дня памінаньня продкаў заклікалі распачаць акцыю ўсталяваньня крыжоў на ўсіх курапацкіх магілах. З цягам часу такіх крыжоў павінна стаяць каля шасьці сотняў. Яны будуць ня толькі ўшаноўваць месцы пахаваньня сталінскіх ахвяраў, але і ахоўваць іх ад вандалаў…  Працяг…

Сёньня 235 год з дня нараджэньня славутага кампазытара, дыплямата, паўстанца Міхала Клеафаса Агінскага. Напярэдадні, у нядзелю, у мястэчку Залесьсе на Смаргоншчыне, дзе сям’я Агінскіх пражыла больш за 20 гадоў, адбылася сьвяточная імпрэза. Але сьвята атрымалася з сумным падтэкстам: цудоўная мясьціна, некалі названая сучасьнікамі Агінскага Паўночнымі Афінамі, гіне пад гнётам часу…  Працяг…

(эфір 23 верасьня)
Зінаіда Ганчар патрабуе ад дэпутатаў лукашэнкавага “парлямэнту” справаздачу аб тым, што яны зрабілі, каб знайсьці намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара.
Кіраўская раённая пракуратура адмовілася ўзбуджаць справу супраць асобаў, якія месяц таму спрабавалі ўварвацца ў дом Васіля Старавойтава.
Дэпутат Андрэй Клімаў адбывае пакараньне ў менскай калёніі.
Працэс над жонкаю экс-прэм’ера Міхала Чыгіра Юліяй Чыгір пачнецца 2 кастрычніка…  Працяг…

(эфір 23 верасьня)
У суботу 23 верасьня чытачы “Народнае Волі” атрымалі незвычайны нумар газэты. Яна выйшла на васьмі старонках, замест звычайных чатырох, і атрымалася надзвычай прыгожай і цікавай. Падставы выданьня такога нумару — юбілей газэты…  Працяг…

(эфір 23 верасьня)
Навіны культуры мінулага тыдня…  Працяг…


***

(эфір 22 верасьня)
На доўгім шляху:  Што можа парлямэнт: досьвед Малдовы і Ўкраіны – выключэньне з правілаў ці прыклад для іншых?…  Працяг…

(эфір 21 верасьня)
Вольная Студыя:  Швэдзкі перакладчык Стафан Скот пра Васіля Быкава…  Працяг…

(эфір 21 верасьня)
Паштовая Скрынка 111:  Ці можна быць адначасова цяжарнай і цнатлівай - слухачы абмяркоўваюць тых дэмакратаў, што бяруць удзел у выбарах ды іншыя тэмы…  Працяг…

(эфір 21 верасьня)
Неабжытая Спадчына:  Роля падробак у гісторыі і культуры Беларусі…  Працяг…

(эфір 20 верасьня)
Лісты з Каліфорніі:  Ліст першы. 20 верасьня 2000 году…  Працяг…

(эфір 20 верасьня)
Gaudeamus:  Унівэрсытэцкі дыплём - праз Інтэрнэт…  Працяг…

(эфір 19 верасьня)
CC-2000:  Беларусь напярэдадні выбараў: актыўнасьць спэцслужбаў ня зьменшылася ды іншае…  Працяг…

(эфір 18 верасьня)
Ад панядзелка да панядзелка:  “Прэса для прэсы”…  Працяг…

(эфір 17 верасьня)
Заўзятар:  Алімпійскае апытаньне. Век, рост, вага нашае зборнай. Норавы “спартовых”
чыноўнікаў — 2…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  АЛЕСЬ АНЦІПЕНКА…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org