RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Аўторак, 10 Кастрычніка 2000
 


Парлямэнцкая “тройка” ПА АБСЭ, ПА Рады Эўропы і Эўрапарлямэнту прыбудзе ў Менск 12 кастрычніка і будзе знаходзіцца ў краіне да 17 кастрычніка. Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі Беларусі называюць эўарпейскіх пасланцоў афіцыйнымі назіральнікамі за выбарамі. Мы яшчэ раз удакладняем статус дэлегацыі “тройкі”. На сувязі ў Бэрліне Вольфганг Бэрэндт…  Працяг…

Распачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах у гэтак званую “Палату прадстаўнікоў”. Наш карэспандэнт наведаў участак для галасаваньня ў цэнтры Менску, у Купалаўскай выбарчай акрузе, і даведаўся, што іншагароднім студэнтам настойліва раяць галасаваць ужо цяпер…  Працяг…

Хоць датэрміновае галасаваньне ў гэтак званаю «Палату прадстаўнікоў» ўжо пачалосяых, аднак на этапе агітацыі ня ўсе кандыдаты ў дэпутаты мелі магчымасьць зьвярнуцца празь дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі да сваіх выбаршчыкаў…  Працяг…

Сэрыя затрыманьняў у Віцебску працягваецца. Прыкладна а 13 гадзіне сёньня каля дзьвярэй выбарчых участковых камісіяў, якія знаходзяцца у саракавой віцебскай школе, быў затрыманы 16-гадовы Яніс Чучман. Хлопец прыляпіў улётку з заклікам “Моладзь супраць выбараў!”…  Працяг…

9 кастрычніка ў Ашмянах быў затрыманы міліцыяй прадстаўнік Беларускага Гэльсынскага камітэту Пётра Явідовіч. Затрыманьне адбылося на выбарчым участку. Складзены пратакол…  Працяг…

Кіраўніцтва сталічнага гарадзкога выканкаму не дало дазволу прадстаўнікам аб’яднанай апазыцыі правесьці 14 кастрычніка ў цэнтры Менску маніфэстацыю пад назвай “Супраць дыктатуры й выбарчага фарсу”. Чыноўнікі прапанавалі правесьці мітынг на пляцы Бангалёр. Лідэры апазыцыі з гэтым рашэньнем не пагадзіліся і маюць намер правесьці калёну дэманстрантаў ад Акадэміі навук да пляцу Незалежнасьці…  Працяг…

Сёньня французкая газэта La Tamp надрукавала артыкул, прысьвечаны палітычнай сытуацыі ў Беларусі і магчымасьцям яе разьвіцьця паводле югаслаўскага сцэнару…  Працяг…

Група палітычных і грамадзкіх дзяячоў Беларусі аб'явіла пра стварэньне грамадзянскага камітэту «Выбар-2001». Як паведаміў нашаму карэспандэнту адзін з заснавальнікаў новае структуры Генадзь Грушавы, галоўная мэта камітэту — пошук адзінага кандыдата на будучых прэзыдэнцкіх выбарах…  Працяг…

Сьведкі ў справе Юліі Чыгір заяўляюць пра правакацыйную ролю некаторых міліцэйскіх начальнікаў у інцыдэнце, што адбыўся з удзелам жонкі былога прэм’ера…  Працяг…

У Менску распачаўcя зьезд Фэдэрацыі прафсаюзаў…  Працяг…

У нядзелю ў Летуве адбыліся выбары ў Сойм. У хуткім часе будзе сфармаваны новы ўрад і абраны новы прэм’ер Летувіскае Рэспублікі. Як адаб’юцца гэтыя падзеі на стасунках Беларусі й Летувы, ці адбудуцца прынцыповыя зьмены ў двухбаковых узаемных дачыненьнях? Меркаваньні на гэты конт некаторых летувіскіх палітыкаў і Сямёна Шарэцкага…  Працяг…

Прэм’ер-міністар Ізраілю Эхуд Барак адтэрмінаваў свой ультыматум, згодна зь якім усе мірныя перамовы з палестынцамі будуць спыненыя, калі ня скончацца беспарадкі. Тым часам генэральны сакратар Кофі Анан прыбыў на Блізкі Ўсход, спрабуючы дапамагчы ў разьвязаньні канфлікту мірным шляхам. Аднак, напружанасць на Блізкім Усходзе не спадае…  Працяг…

Учора Эўразьвяз прыняў рашэньне аб скасаваньні санкцыяў супраць Югаславіі за выключэньнем абмежаваньняў, датычных былога прэзыдэнта Мілошавіча і ягоных памагатых. Югаславія атрамала запросіны да гэтак званага Стабілізацыйнага Пакту для Балканаў і неўзабаве атрымае 2 мільярды даляраў дапамогі…  Працяг…


***

(эфір 7 кастрычніка)
Вольная студыя:  Сучасная беларуская літаратура па-швэдзку…  Працяг…

(эфір 7 кастрычніка)
Бывайце здаровыя:  Новае пра бясплоднасьць…  Працяг…

(эфір 6 кастрычніка)
На доўгім шляху:  Мэдыі ў несвабодным грамадзтве: сродак інфармацыі ці маніпуляцыi?…  Працяг…

(эфір 5 кастрычніка)
Паштовая Скрынка 111:  Дык ісьці ці не ісьці на выбары, лёс Мілошавіча - прыклад для Лукашэнкі, ці адбіваюць рэальнасьць вынікі сацыялягічных апытаньняў ды іншыя тэмы…  Працяг…

(эфір 4 кастрычніка)
Лісты з Каліфорніі:  Ліст трэці. 4 кастрычніка 2000 году…  Працяг…

(эфір 3 кастрычніка)
У сьвет на заробкі:  Працаўладкаваньне ў Ірляндыі-ІІ. Як паехаць? Да каго зьвярнуцца?…  Працяг…

(эфір 3 кастрычніка)
СС-2000:  Узмацненньне пазыцыяў афіцэраў КГБ у Расеі ды іншае…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  АЛЕНА ІВАНОВА…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org