RFE/RL |
Чацьвер, 16 Лістапада 2000
Аляксандар Лукашэнка стаў героем чарговага скандалу. СМІ распаўсюдзілі інфармацыю, што Тамара Рохліна, удава дэпутата Дзяржаўнай Думы Расеі генэрала Льва Рохліна, заявіла, што Лукашэнка дапамагаў генэралу грашыма для арганізацыі выступу сілавікоў у Расеі… Працяг… Беларускія чыноўнікі абвяргаюць заяву Рохлінай, а многія палітыкі лічаць яе сьцьверджаньні цалкам праўдападобнымі… Працяг… Другая асоба ў амбасадзе Беларусі ў Вашынгтоне — дарадца-пасланьнік Аркадзь Чарапанскі — вырашыў не вяртацца на радзіму ды застацца ў ЗША. Прэсавы сакратар беларускага МЗС Павал Латушка абвяргае паведамленьні, што дыплямат папрасіў у Злучаных Штатах палітычнага прытулку, ды заяўляе, што спадар Чарапанскі будзе працаваць ва Ўсясьветным банку ў Вашынгтоне. Аднак прадстаўнік Ўсясьветнага банку Люка Барбонэ, які знаходзіцца цяпер у Менску, кажа, што нічога ня ведае пра такога новага супрацоўніка… Працяг… Чарговы раз пракуратура адмовіла Беларускаму Гэльсынскаму камітэту ва ўзбуджэньні крымінальнае справы паводле фактаў парушэньняў пад час мінулых парлямэнцкіх выбараў… Працяг… Працягваюцца суды над удзельнікамі моладзевай акцыі 12 лістапада”… Працяг… Сёньня ў Полацкім гарадзкім судзе адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы па факце затрыманьня 14-га кастрычніка двух палачанаў, якія распаўсюджвалі ў цэнтры гораду ўлёткі… Працяг… Анатоль Малафееў зрабіў палітычную заяву: ён ня будзе прэтэндаваць на кіраўніцтва новай “Палатаю прадстаўнікоў”. Дэпутаты хочуць абмеркаваць пытаньне свайго кіраўніцтва з Аляксандрам Лукашэнкам… Працяг… Заўтра пачнецца 5-ы зьезд грамадзкага аб’яднаньня Саюз палякаў у Беларусі, галоўная сядзіба, якога знаходзіцца ў Горадні. Зьезд павінен будзе абраць новага старшыню… Працяг… У Жэневе ў Камітэце ААН супраць катаваньняў слухаўся пэрыядычны даклад Рэспублікі Беларусь… Працяг… Сёньня — Усясьветны дзень непаленьня. Паводле статыстыкі, штодзень з-за хваробаў, зьвязаных з паленьнем, у Беларусі паміраюць 42 чалавекі. Тым ня менш, колькасьць курцоў у краіне не зьмяншаецца, а сярод моладзі нават павялічваецца. Адметна, што сярод беларускіх курцоў шмат высокіх дзяржаўных чыноўнікаў… Працяг… У калгасах Гарадзеншчыны зноў ня плацяць грошай за працу. Няма чым. 512 мільёнаў рублёў—такая запазычанасьць перад калгасьнікамі… Працяг…
(эфір 15 лістапада)
Пад час нядаўняга наведваньня гістарычна-культурнага парку ў Лошыцы кіраўнікі гораду выказалі меркаваньне наконт магчымасьці адкрыцьця ў былым маёнтку пункту грамадзкага харчаваньня. Выратуе гэта гістарычную мясьціну або канчаткова зьнішчыць яе?… Працяг… Улады Смаргоні не пакідаюць спробаў ліквідаваць самае масавае недзяржаўнае выданьне рэгіёну — “Новую газэту Смаргоні”. Учора быў арыштаваны рахунак газэты, сёньня прадстаўнікі падатковай інспэкцыі спрабавалі апісаць маёмасьць рэдакцыі… Працяг…
(эфір 15 лістапада)
(эфір 15 лістапада)
Усяго праз два дні, як чакаеццца, будзе абвешчанае імя новага прэзыдэнта ЗША. Але пакуль напружанасьць вакол пераліку галасоў выбаршчыкаў не зьніжаецца… Працяг…
(эфір 16 лістапада)
(эфір 14 лістапада)
(эфір 14 лістапада)
(эфір 15 лістапада)
(эфір 15 лістапада)
(эфір 13 лістапада)
(эфір 12 лістапада)
(эфір 12 лістапада)
(эфір 11 лістапада)
(эфір 10 лістапада)
(эфір 9 лістапада)
(эфір 9 лістапада)
(эфір 7 лістапада)
Галасы Стагодзьдзя: УЛАДЗІМІР ПЕЦЮКЕВІЧ… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |