RFE/RL |
Чацьвер, 9 Лістапада 2000
Удзельнікі Каардынацыйнае рады дэмакратычных сілаў ня здолелі сёньня зацьвердзіць асноўныя кірункі стратэгіі й тактыкі аб’яднанай апазыцыі на пэрыяд прэзыдэнцкіх выбараў. Прычынаю стала непаразуменьне й разыходжаньне ў поглядах паміж лідэрамі БНФ, АГП, БСДГ, прадстаўнікамі рэгіянальных радаў ды грамадзкіх арганізацыяў, з кіраўніком БСДП “Народная Грамада” Міколам Статкевічам… Працяг… Міністар юстыцыі Беларусі Генадзь Варанцоў заклікаў усе грамадзка-палітычныя ініцыятывы, прымеркаваныя да прэзыдэнцкіх выбараў, вылучаць і рэалізоўваць толькі ў рамках зарэгістраваных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў… Працяг… Сёньня ў Горадні адбыўся суд па адміністрацыйных справах, складзеных на Пятра Анісімовіча і Міколу Ворана. 1-га лістапада яны былі затрыманы каля помніка Янкі Купалы, пад час ушанаваньня памяці паэта. Абодва быццам бы непадпарадкаваліся міліцыі. Суд цалкам апраўдаў першага з іх, а Міколу Ворану быў прысуджаны штраф памерам адзін мінімальны заробак… Працяг… Беларускі Гэльсынскі камітэт працягвае кампанію аспрэчваньня вынікаў выбараў у гэтак званую “Палату прадстаўнікоў”. Сярод тых пракурораў, якія адмаўляюцца ўзбуджаць крымінальныя справы пра парушэньні выбарчага заканадаўства, зьяўляюцца вядомыя празь іншыя справы гучныя прозьвішчы… Працяг… Адразу пасьля выбараў у гэтак званую “Палату прадстаўнікоў” пачалося спаборніцтва паміж дэпутатамі за крэслы старшыняў камісіяў. Але неўзабаве высьветлілася, што большасьць партфэляў ужо разьмеркаваныя. У мінулую пятніцу на закрытай нарадзе кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Міхал Мясьніковіч агучыў імёны верагодных старшыняў парлямэнцкіх камісіяў… Працяг… Рэчыцкі гарадзкі суд пацьвердзіў абгрунтаванасьць высноваў назіральніка аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы” Зураба Барбакадзе адносна парушэньня выбарчага заканадаўства ўчастковай камісіяй №22 акругі 46-й у выбарах дэпутатаў у гэтак званую “Палату прадстаўнікоў”. Старшыня ўчастковае камісіі, дырэктарка школы Алена Сыч аштрафаваная на 4 мінімальныя заробкі — 14 тысячаў 400 рублёў… Працяг… Сваякі чатырох грамадзянаў Беларусі — спадароў Барычэўскага, Гапонава, Калаўра й Сікорскага — якія патрапілі ў бяду ў Расеі, напісалі сёньня чарговую скаргу ў Міністэрства замежных справаў краіны. Яны рашуча патрабуюць ўмяшаньня замежнапалітычнага ведамства ў гэтую справу… Працяг…
(эфір 8 лістапада)
Беларусь разьвіталася з сымбалем нацыянальнага тэатральнага мастацтва XX стагодзьдзя, якім была вялікая акторка Стафанія Станюта… Працяг… Афіцыйныя чыноўнікі заяўляюць, што ня бачылі фільму Паўла Шарамета “Дзікае паляваньне”, які прысвечаны знікненьню апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага. Між тым, і рэакцыя простых гледачоў на гэты фільм пакуль не выглядае вельмі актыўнай, што назіральнікі лічаць доказам нэгатыўных працэсаў у беларускім грамадзтве… Працяг… Аляксандар Лукашэнка на месца былога кіраўніка Дзяржаўнага камітэту авіяцыі Рыгора Фёдарава прызначыў Фёдара Іванова… Працяг… Пад час учорашняе нарады ў Растове-на-Доне прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што паўнавартасная мяжа з краінамі былога Савецкага Саюзу — толькі справа часу. Як будуць складвацца памежныя стасункі зь Беларусьсю, расейскі кіраўнік не ўдакладніў… Працяг… З амаль 6 мільёнаў галасоў выбаршчыкаў штату Флёрыда, якія прагаласавалі на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША, усяго менш за тысячу галасоў аддзяляe кандыдатаў на пасаду новага прэзыдэнта Амэрыкі: рэспубліканца Джорджа Буша і дэмакрата, цяперашняга віцэ-прэзыдэнта Эла Гора… Працяг… Злучаныя Штаты прапанавалі для абмеркаваньня ідэю прысутнасьці міжнародных назіральнікаў у зоне ізраільска-палестынскага канфлікту. Аднак Ізраіль неадкладна гэтую ідэю адкінуў. Між тым, ужо сёньня ў Вашынгтоне заплянаваная сустрэча прэзыдэнта Клінтана з палестынскім лідэрам Арафатам… Працяг…
(эфір 7 лістапада)
(эфір 6 лістапада)
(эфір 5 лістапада)
(эфір 2 лістапада)
(эфір 2 лістапада)
Галасы Стагодзьдзя: АЛЕНА ТКАЧОВА… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |