RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Аўторак, 28 Сакавіка 2000
 


Сёньня Дзяржаўны Дэпартамэнт ЗША прыняў заяву з нагоды падзеяў 25 сакавіка ў Беларусі…  Працяг…

У Савецкім судзе Менску працягваюцца суды над затрыманымі людзьмі пад час апазыцыйнай акцыі 25 сакавіка. Падаем падрабязнасьці сёньняшніх працэсаў…  Працяг…

Сёньня ў суд прымусова быў дастаўлены старшыня Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Мікола Статкевіч. Вось што ён паведаміў нашай рэдакцыі па тэлефоне…  Працяг…

Сёньня арганізатары акцыі, што адбылася на Дзень Волі ў Пінску, былі выкліканыя а 10-й гадзіне ў мясцовы ГАУС. 25 сакавіка ў Пінску прайшоў мітынг-канцэрт, у якім узялі ўдзел каля трохсот чалавек. Міліцыянты склалі пратаколы на Віктара Ярашука і Алеся Моргаля і накіравалі абодвух у суд…  Працяг…

Амэрыканскі кангрэсмэн Сэм Гэйдэнсан выступіў з асуджэньнем дзеяньняў беларускіх уладаў пад час сьвяткаваньня Дня Волі. У сваёй заяве кангрэсмэн Гэйдэнсан, сябра Камісіі замежных справаў Палаты Прадстаўнікоў скрытыкаваў дзеяньні міліцыі ў Менску і ўжыцьцё сілы да мірных дэманстрантаў. Сёньня кангрэсмэн даў інтэрвію Беларускай службе Радыё Свабода. Ля мікрафону Аляксандар Лукашук…  Працяг…

Рэакцыя на падзеі 25 сакавіка ў Менску сябра Эўрапейскага Парлямэнту, сябра трохасабовай парлямэнцкай камісіі, якая нядаўна наведала Беларусь, Ёнга Вірсмы…  Працяг…

Рэакцыя на разгон мірнай дэманстрацыі ў Менску дырэктара Маскоўскага бюро міжнароднай праваахоўчай арганізацыі “Human Rights Watch” Дэдэрыка Лохмана. Маскоўскае бюро гэтай арганізацыі курыруе сытуацыю ў Беларус…  Працяг…

З нагоды затрыманьня 35 журналістаў пад час дэманстрацыі ў Менску 25 сакавіка Эма Грэй, каардынатар Міжнароднага камітэту ў падтрымку журналістаў, выступіла з адпаведнай заявай…  Працяг…

Кіраўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў перадалі ў Менскі гарадзкі Савет адмысловы зварот, у якім просяць старшыню Ўладзімера Папкоўскага адрэагаваць на масавыя парушэньні правоў журналістаў з боку праваахоўных ворганаў 25 сакавіка ў Менску. Кіраўніцтва БАЖу таксама хацела выступіць на сёньняшняй сэсіі Менскага гарадзкога Савету…  Працяг…

Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ бліжэйшым часам плянуе стварыць уласную праваабарончую структуру, якая перадусім будзе займацца абаронаю ад перасьледу сябраў партыі. Такія дзеяньні выкліканыя, сярод іншага, тым, што больш за 50 сябраў КХП БНФ пацярпелі цягам Дня Волі. Некаторыя зь іх атрымалі цяжкія фізычныя пашкоджаньні…  Працяг…

(эфір 27 сакавіка)
Наш карэспандэнт Валер Каліноўскі згадвае падрабязнасьці свайго ўтрыманьня ў спартовай залі вайсковае часткі на вуліцы Маякоўскага ў Менску 25 сакавіка, у прыватнасьці, пра спробы арыштантаў сьпяваць беларускія песьні і пра зьдзекі вайскоўцаў з Анатоля Лябедзькі…  Працяг…

Менскі гарадзкі Савет 26 галасамі “за” пры 6 “супраць” ухваліў прызначэньне Аляксандрам Лукашэнкам на пасаду старшыні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту Міхала Паўлава. Прадстаўляў кандыдатуру Паўлава ягоны папярэднік, а цяпер кіраўнік ураду Ўладзімер Ярмошын…  Працяг…

Міхаiл Чыгір і ягоныя адвакаты заявілі пра недавер экспэрту Петракову зь міліцэйскага крыміналістычнага цэнтру, які пад час сьледзтва выконваў банкаўскую экспэртызу. Экс-прэм’ер лічыць экспэрта заангажаваным і некампэтэнтным, аднак суд з аргумэнтамі абвінавачванага не пагадзіўся…  Працяг…

Беларускія ўлады пачалі прапагандысцкую і арганізацыйную падрыхтоўку да дня 2 красавіка, які яны называюць “Сьвятам яднаньня народаў Беларусі й Расеі”. Адная зь першых акцыяў прайшла сёньня ў Грамадзкім прэсавым цэнтры, дзе на працягу 1,5 гадзіны 12 чыноўнікаў пераконвалі журналістаў і саміх сабе ў неабходнасьці інтэграцыі…  Працяг…

(эфір 27 сакавіка)
Абвешчаная на 27 сакавіка ў тэатры “Вольная сцэна” імпрэза маладых беларускіх паэтаў ды мастакоў пад назовам “Дзень Муміфікатара” не адбудзецца. Забарону наклала Міністэрства культуры…  Працяг…

“Заходнія лідэры асьцярожна працягваюць Пуціну руку”, “Дзяржавы былога савецкага блёку пабойваюцца Пуціна” , “Уладзімер Пуцін –вялікі незнаёмец для Захаду” – такімі загалоўкамі сёньня напоўненыя старонкі міжнароднага друку…  Працяг…

У мінулую нядзелю ў Злучынах Штатах Амэрыкі адбылася штогадовая цырымонія ўручэньня прэміяў Амэрыканскай Акадэміі кінамастацтваў “Оскар”. Фільм “Амэрыканскае хараство” прызнаны лепшым кінапрадуктам мінулага году…  Працяг…


***

(эфір 23 сакавіка)
Неабжытая Спадчына:  Беларускі пальтаргайст…  Працяг…

НОВАЯ ПРАГРАМА
(эфір 22 сакавіка)
Карлаў Мост:  Чэхія і чэхі зблізку. Чэская нацыя і піва…  Працяг…

(эфір 20 сакавіка)
Ад панядзелка да панядзелка:  Крымінальная тэматыка ў беларускай прэсе…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  АЛЕГ ТРУСАЎ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org