RFE/RL |
Аўторак, 28 Сакавіка 2000 |
Сёньня |
(эфір 27 сакавіка) Наш карэспандэнт Валер Каліноўскі згадвае падрабязнасьці свайго ўтрыманьня ў спартовай залі вайсковае часткі на вуліцы Маякоўскага ў Менску 25 сакавіка, у прыватнасьці, пра спробы арыштантаў сьпяваць беларускія песьні і пра зьдзекі вайскоўцаў з Анатоля Лябедзькі. (гучаць сьпевы)
Пасьля таго, як я пакінуў гэтую залю, адбыўся прыкры інцыдэнт. Потым паведамлялі відавочцы гэтага інцыдэнту. Ім сказалі, чаго вы тут знаходзіцеся, ідзіце – вы свабодныя. У гэты момант, калі яны пачалі выходзіць з гэтай залі, на іх накінулася нейкае падразьдзяленьне і пачало іх зьбіваць. Асабліва дасталося Анатолю Лябедзьку, якога трымалі два салдаты, а лейтэнант біў яго нагамі. Пасьля гэтага іх схапілі і адвезьлі на Акрэсьціна, і сёньня над імі адбываюцца суды”. (Ціхановіч: ) “Валер, вось калі вярнуцца такой зрокавай памяцьцю да гэтага дня. Вы былі там як журналіст, чым гэтая акцыя вызначалася, адрозьнівалася ад іншых, што ў ёй было характэрнага, чым яна застанецца ў вашай памяці?” (Каліноўскі: ) “Гэта бессэнсоўная жорсткасьць міліцэйскіх падразьдзяленьняў і салдат унутраных войскаў, зь якой яны затрымлівалі і зьбівалі людзей. Не было ніякага сэнсу гэта ўсё рабіць, не было ніякага сэнсу выкарыстоўваць сабак у гэтых падзеях, не было ніякага сэнсу чапляць журналістаў”. Гутарыла Алена Ціхановіч
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |