З нагоды затрыманьня 35 журналістаў пад час дэманстрацыі ў Менску 25
сакавіка Эма Грэй, каардынатар Міжнароднага камітэту ў падтрымку журналістаў,
выступіла з адпаведнай заявай.
Яна заклікала беларускія ўлады дакладна расьсьледаваць інцыдэнт:
“Мы выказваем абурэньне з нагоды незаконнага затрыманьня журналістаў,
якія зьбіраліся апісваць мірную дэманстрацыю апазыцыі. Мы патрабуем ад
беларускіх уладаў расьсьледаваць факты жорсткасьці з боку міліцыі і прыцягнуць
да адказнасьці тых, хто вінаваты ў гэтым”.
|