RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Аўторак, 28 Сакавіка 2000

Сёньня



Рэакцыя на разгон мірнай дэманстрацыі ў Менску дырэктара Маскоўскага бюро міжнароднай праваахоўчай арганізацыі “Human Rights Watch” Дэдэрыка Лохмана. Маскоўскае бюро гэтай арганізацыі курыруе сытуацыю ў Беларусі.

(Лохман: ) “Беларускія ўлады вельмі жорстка абышліся з гэтай дэманстрацыяй. Мы пільна вывучаем сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. І мушу сьцьвердзіць, што за апошнія гады гэтая сытуацыя вельмі пагоршылася. Беларускі ўрад стаў яшчэ больш рэпрэсыўным. І тое, што здарылася ў Менску ў мінулы ўікэнд – гэта лягічны працяг палітыкі беларускіх уладаў, за якой мы назіраем у апошнія гады.

Беларусь вельмі ізаляваная дзержава, і, ў выніку, яна ня надта адчувае націск з боку заходняга сьвету. Адзіная краіна, якая б магла мець на Беларусь рэальны ўплыў – гэта Расейская Фэдэрацыя. А да сёньняшняга дня Расея неяк ня сьпяшаецца ўплываць на палітыку беларускіх уладаў у галіне правоў чалавека. І таму беларускія ўлады не адчуваюць патрэбы зьмяніць сваю палітыку.

Мы плянуем узмацніць нашыя высілкі ў галіне маніторынгу сытуацыі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Мы цяпер займаемся расьсьледаваньнем таго, што здарылася ў мінулы ўікэнд у Менску. Мы хочам дакладна высьветліць, якія дакладана парушэньні міжнародных правоў чалавека адбыліся”.

Гутарыў

Мікола Іваноў


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org