RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Сыбота, 25 Сакавіка 2000
 


Першы рэпартаж нашага карэспандэнта Валера Каліноўскага з плошчы Якуба Коласа ў Менску…  Працяг…

Агляд падзеяў, якія адбыліся сёньня ў Менску ды іншых гарадох Беларусі, а таксама за мяжой…  Працяг…

Сьведчаньне ўдзельніцы сёньняшніх падзеяў на вуліцах Менску, сябры Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Валянціны Мароз…  Працяг…

Другі рэпартаж нашага карэспандэнта. На гэты раз – са спартовай залі вайсковае часткі на вуліцы Маякоўскага ў Менску, куды ён трапіў разам зь іншымі затрыманымі і здолеў захаваць свой мабільны тэлефон. У рэпартажы – інтэрвію Анатоля Лябедзькі…  Працяг…

У Віцебску сёньня адбыліся затрыманьні арганізатараў і ўдзельнікаў сьвяточных мерапрыемстваў…  Працяг…

Пра вынікі апэрацыі “зачысткі” паведамляе наш карэспандэнт Любоў Лунёва…  Працяг…

У Лідзе сёньня адбыўся сьвяточны мітынг, прысьвечаны Дню Волі. Яго ладзілі супольнымі намаганьнямі БНФ пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі й БНФ пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка…  Працяг…

Заява, якую сёньня пад час сьвяткаваньня Дня Волі ў Празе прынялі Івонка Сурвіла, Васіль Быкаў, Зянон Пазьняк і Ганна Сурмач…  Працяг…

Рэакцыя на сёньняшнія падзеі ў Менску дакладчыка ў справе Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Вольфганга Бэрэндта і супрацоўніка сэктару Беларусі Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША Джона Армстранга…  Працяг…


Пятніца, 24 - Нядзеля, 26 Сакавіка 2000
 


Кіраўніцтва Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту адмовілася сёньня мяняць рашэньне аб забароне сьвяточнага шэсьця з нагоды Дня Волі. Новы кіраўнік сталіцы Міхаіл Паўлаў прапанаваў арганізатарам сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці БНР сабраць людзей на пляцы Бангалёр і правесьці там мітынг…  Працяг…

У акцыі Дзень Волі сярод іншых замежных назіральнікаў будуць браць удзел тры дэпутаты польскага Сэйму, што прадстаўляюць Акцыю выборчу “Салідарнасьць”. Сёньня яны сустракаліся з арганізатарамі сьвяточнай акцыі 25 Сакавіка і выказалі жаданьне асабіста пабачыць, як выконваюцца падставовыя правы грамадзянаў Беларусі. Польскія дэпутаты прывезьлі зварот да беларускіх патрыётаў ад лідэра “Салідарнасьці” Мар’яна Кшаклеўскага…  Працяг…

Мінулае начы пасьля некалькіх гадзінаў, праведзеных у міліцэйскім пастарунку, былі адпушчаныя “маладафронтаўцы”, якія ўвечары распаўсюджвалі налепкі-паведамленьні пра сьяткаваньне Дня Волі…  Працяг…

Заўтра ў Менску мае адбыцца акцыя пратэсту гандляроў “Камароўскага рынку”. Акцыю мяркуецца правесьці ў форме страйку, пад час якога прадпрымальнікі зьвернуцца да наведвальнікаў з прапановай супольнымі намаганьнямі абараніць у краіне прыватны бізнэс. Так было вырашана сёньня на сходзе прадстаўнікоў дробнага бізнэсу…  Працяг…

(эфір 23 сакавіка)
Сёньня кіраўнік Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Беларусі Ганс Георг Вік зьвярнуўся да старшыні менскага гарвыканкаму Міхаіла Паўлава. Пасол Вік падкрэсьлівае, што адказнасьць за любыя беспарадкі ў Менску 25 сакавіка будуць несьці гарадзкія ўлады…  Працяг…

У Прагу на сьвяткаваньне ўгодкаў утварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі прыбылі Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла і народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў…  Працяг…

ДА ЎВАГІ ЧЫТАЧОЎ
У сыботу 25 скавіка ўікэндавы выпуск сайту будзе часткова абноўлены інфармацыяй аб сьвяткаваньні ў Беларусі Дня Волі.

Адвакаты Андрэя Клімава абскардзілі прысуд, які тыдзень таму быў ванесены дэпутату судом Ленінскага раёну Менску…  Працяг…

25 сакавіка Аляксандар Лукашэнка накіроўваецца на Блізкі Ўсход. Да апошняга моманту было невядома, з кім з азіяцкіх лідэраў ён там сустрэнецца, і якой дзяржаўнай неабходнасьцю выкліканы гэты візыт…  Працяг…

26 сакавіка ў Расеі адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Як іхныя вынікі адаб’юцца на беларуска-расейскіх стасунках?…  Працяг…

Адзінай інтрыгай прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ў гэтую нядзелю ў Расеі, многія лічаць пытаньне – ці пераможа Ўладзімер Пуцін ужо ў першым туры. Ані ён, ані ягоныя апанэнты практычна не выкарыстоўвалі ў перадвыбарчай барацьбе тэму так званай інтэграцыі Беларусі й Расеі. Толькі Грыгоры Яўлінскі ўчора прынагодна выказаўся ў падтрымку незалежнасьці й дэмакратыі ў Беларусі…  Працяг…

На мінулым тыдні Рада Бясьпекі ААН разглядала пытаньне аб парушэньні міжнародных санкцыяў супраць ангольскага сэпаратысцкага руху УНІТА, які ўжо амаль 25 год вядзе вайну супраць законнага ўраду сваёй краіны. Сярод падазраваных у парушэньні гэтых санкцыяў – і ўрад Беларусі. Мікола Іваноў працягвае сваё расьледаваньне…  Працяг…

(эфір 23 сакавіка)
Цэнтральная камiсiя Рэспублiкi Беларусь у справе выбараў i правядзеньнi рэспублiканскiх рэфэрэндумаў падрыхтавала праект пастановы аб парадку асьвятленьня ў дзяржаўных сродках масавай iнфармацыi маючай адбыцца выбарчае кампанii. Пра гэта паведаміла сёньня старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына пад час круглага стала ў грамадзкім прэс-цэнтры Дома друку…  Працяг…

(эфір 25 Сакавіка)
Эканамічны агляд тыдня прафэсара Ўладзімера Кулажанкі…  Працяг…

Экспэрты ў галіне ўжываньня законаў са Злучаных Штатаў цьвердзяць, што адной з формаў беззаконьня, якая пашыраецца і дае рост прыбытку ва Ўсходняй Эўропе і краінах былога Савецкага Саюзу, ёсьць гандаль жанчынамі для заняткаў прастытуцыяй. У часе адпаведных слуханьняў у Вашынгтоне яны сказалі, што вызначыць памеры гэтай дзейнасьці цяжка. Адзін са сьведкаў у часе слуханьняў ахарактарызаваў іх як “жахлівыя”…  Працяг…

(эфір 23 сакавіка)
Неабжытая Спадчына:  Беларускі пальтаргайст…  Працяг…

НОВАЯ ПРАГРАМА
(эфір 22 сакавіка)
Карлаў Мост:  Чэхія і чэхі зблізку. Чэская нацыя і піва…  Працяг…

(эфір 19 сакавіка)
Праскі Акцэнт:  Значэньне і вынікі Маршу Свабоды-2…  Працяг…

(эфір 19 сакавіка)
Заўзятар:  Гульнявыя каманды на Алімпіяду ня едуць, заняпад беларускага боксу, баскэтбол без ныркі…  Працяг…

(эфір 18 сакавіка)
Сымбаль Веры:  Зацьверджаньне Ватыканам літургічных перакладаў айца Аляксандра Надсана…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  ІРАІДА МІСКО…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org