RFE/RL |
Сыбота, 25 Сакавіка 2000 |
Сёньня |
Заява, якую сёньня пад час сьвяткаваньня Дня Волі ў Празе прынялі Івонка Сурвіла, Васіль Быкаў, Зянон Пазьняк і Ганна Сурмач. Беларусь, якая аднавіла сваю незалежнасьць Актам 25 сакавіка 1918 году, на мяжы стагодзьдзяў апынулася пад пагрозаю страты дзяржаўнасьці. Праімпэрскі дыктатарскі рэжым Лукашэнкі трымае накірунак на аб’яднаньне з Расеяй, зьнішчае нацыянальную культуру і беларускую мову. У выніку таталітарнага перасьледу ўсё больш беларусаў вымушаныя пакідаць Бацькаўшчыну, уліваючыся ў трэцюю хвалю беларускай палітычнай эміграцыі. Знаходзячыся ў замежжы, мы лічым неабходным усімі магчымымі спосабамі падтрымліваць дэмакратычную апазыцыю ў Беларусі ў яе змаганьні з дыктатарскім лукашэнкаўскім рэжымам, спрыяць інфармаваньню парлямэнтаў і ўрадаў, грамадзкасьці заходніх краінаў пра становішча на Бацькаўшчыне, і заклікаем да гэтага ўсіх беларусаў, дзе б яны не знаходзіліся. Мы аб’ядноўваем свае намаганьні вакол Рады БНР як легітымнага прадстаўніка сувэрэнных правоў беларускага народу, замацаваных Актам 25 сакавіка 1918 году. 25 сакавіка 2000 году, Прага Івонка Сурвіла, Старшыня Рады БНР Васіль Быкаў, пісьменьнік Зянон Пазьняк, Старшыня БНФ Ганна Сурмач, Старшыня згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |