RFE/RL |
Пятніца, 24 Сакавіка 2000 |
Сёньня |
На мінулым тыдні Рада Бясьпекі ААН разглядала пытаньне аб парушэньні міжнародных санкцыяў супраць ангольскага сэпаратысцкага руху УНІТА, які ўжо амаль 25 год вядзе вайну супраць законнага ўраду сваёй краіны. Сярод падазраваных у парушэньні гэтых санкцыяў – і ўрад Беларусі. Мікола Іваноў працягвае сваё расьледаваньне. На пачатку прыгадаю, што санкцыі супраць анголскага сэпаратысцкага руху УНІТА прадугледжвалі: - забарону на пастаўкі ўсіх відаў зброі сэпаратыстам;
Пасьля 7 гадоў дзеяньня гэтых санкцыяў высьветлілася, што яны ня дзейнічаюць. І вось чаму. Па-першае, афрыканскія краіны-суседзі Анголы, падзеленыя на прыхільнікаў і праціўнікаў ангольскага ўраду. Сярод тых, хто актыўна падтрымліваў і падтрымлівае сэпаратыстаў Савімбі, урады: Тога, Уганды, Руанды і Берага Слановае Косьці. Але найбольш актыўным саюзнікам Савімбі быў заірскі ўрад Мабуту Сэсэ Сэко, скінуты два гады таму. Заірскія ўлады куплялі нагэтулькі значную колькасьць зброі для УНІТЫ, што, нават, калі ў выніку ўзброенага паўстаньня Мабуту быў скінуты, ягоныя праціўнікі захапілі каля Кіншасы сотні тонаў зброі, якая належала УНІЦЕ, але якую ангольскія сэпаратысты па-просту ня ў стане былі пераварыць. З дакладу экспэртаў ААН вынікае, што ў абыход санкцыяў ААН урад Тога выдаваў тагалескія замежныя пашпарты высокапастаўленым членам кіраўніцтва УНІТЫ, а таксама членам іх сямей, а Нацыянальны банк краіны Бераг Слановае Косьці праводзіў фінансавыя апэрацыі для УНІТЫ. У Паўдневай Афрыцы, таксама насуперак санкцыям ААН, існавала пад фікцыйнай фірмовай вывескай прадстаўніцтва УНІТЫ, якое гандлявала дыямантамі і ажыцьцяўляла неабходныя закупкі. У якасьці адной з галоўных прычынаў лёгкага доступу УНІТЫ на міжнародны рынак зброі міжнародныя эксперты лічаць ягоную перанасычанасьць і надзвычайную актыўнасьць на ім посткамуністычных краінаў, у тым ліку і Беларусі. Вось як Сяргей Аніська, экспэрт у галіне гандлю зброяй, ацэньвае беларускі патэнцыял у гэтай галіне: (Аніска: ) “Беларускія сродкі масавай інфармацыі зьмяшчалі матэрыялы,
якія адлюстроўваюць некаторыя аспэкты гэтага гандлю. У прыватнасьці, паведамлялася,
што Судан купляў у Беларусі сыстэмы залпавага агню “Град”, Ангола – бронетранспартэры
і сыстэмы залпавага агню “Смерч”, Алжыр – зьнішчальнікі МіГ, Руанда – гарматны
ладунак. Ня выключана, што менавіта актыўны гандаль з афрыканскімі краінамі
дазволіў Беларусі па выніках 1997 году апынуцца на ганаровым 9 месцы сярод
краінаў-экспартэраў зброі. Але, ці магла беларуская зброя трапіць у краіны,
дзе ідуць баявыя дзеяньні? Напрклад, у Анголу, дзе пажар вайны палае ўжо
больш 25 гадоў?
Паводле дадзеных, якія мае Сяргей Аніська, беларуская зброя знайшлася на палях баёў у Анголе. Яна афіцыйна пастаўлялася ўраду Анголы. Але ці магла яна апынуцца і на другому баку фронту, у руках жаўнераў УНІТЫ? Экспэрты ААН лічаць, што – так. На працягу 1996-1998 гадоў у аэрапорце Андула, які знаходзіўся пад кантролем унітаўцаў прызямляліся дзясяткі самалётаў са зброяў для УНІТЫ. Бальшыня зь іх прылятала з Баўгарыі, але Баўгарыя была толькі транзытнай краінай. Мікола Іваноў (Аб тым, адкуль зброя магла пастаўляцца ў Баўгарыю, вы зможаце пачуць
у наступнай перадачы Міколы Іванова на гэтую тэму)
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |