RFE/RL |
Пятніца, 16 Чэрвеня 2000
Кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Міхал Мясьніковіч на сустрэчы за “круглым сталом” з прадстаўнікамі дзяржаўных і недзяржаўных мас-мэдыяў акрэсьліў шлях, па якім Беларусь хоча весьці далейшую інтэграцыю з Расеяй. Пры гэтым спадар Мясьніковіч заявіў, што сувэрэнітэт Беларусі павінен захавацца ў поўным аб’ёме… Працяг… Былы кіраўнік галоўнае дзяржаўна-праўнае ўправы адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандар Пласкавіцкі, які 24 траўня звольніўся з адміністрацыі, сёньня адказваў на пытаньні журналістаў. Паводле словаў Пласкавіцкага, цяпер ён мае намер удзельнічаць у рэалізацыі праекту пад назовам “Будучы прэзыдэнт Беларусі”… Працяг… Сёньня ў Барысаўскім гарадзкім судзе пачалося слуханьне адміністрацыйнай справы адносна ўдзельнікаў учорашняга несанкцыяванага пікетаваньня, якое правялі актывісты БСДП “Народная Грамада” Аляксандр Абрамовіч, Алеся Ясюк і Антон Дзялежнікаў - супраць хібаў у мэдычным абслугоўваньні Барысава… Працяг… Сёньня на чарговым паседжаньні арганізацыйнага камітэту правядзеньня 4-га Кангрэсу дэмакратычных сілаў былі вызначаныя квоты прадстаўінцтва на гэты форум ад партыяў, незалежных арганізацыяў і рэгіёнаў. Усяго, паводле словаў сябры аргкамітэту Вячаслава Сіўчыка, 2-га ліпеня зьбяруцца да 900 дэлегатаў… Працяг… Навуковы камітэт ААН, які займаецца вывучэньнем эфэкту атамнай радыяцыі, апублікаваў новы даклад, у якім даецца больш памяркоўнай ацэнка наступстваў Чарнобыльскай катастрофы… Працяг… Сёньняшні дзень вядомы ў літаратурным календары 20-га стагоддзя як “Блюмздэй”—дзень Леапольда Блюма, героя рамана Джэймса Джойса “Уліс”. Падзеі гэтага ці ня самага славутага шэдэўра стагодзьдзя адбываюцца на працягу аднаго дня, 16 чэрвеня 1904 году. Зь перакладчыкам “Уліса” на беларускую мову Янам Максімюком гутарыць Аляксандар Лукашук… Працяг… Адзін зь лідэраў сэрбскай апазыцыі Вук Драшкавіч быў паранены ўчора позна ўвечары ў выніку ўзброенага замаху. Гэта адбылося на Адрыятычным ўзьбярэжжы ў Чарнагорыі, куды палітык выехаў на два дні на вакацыі. Цяпер вакол дома, дзе спыніўся Драшкавіч, дзяжураць моцна ўзброеныя чарнагорскія паліцыянты… Працяг… Экс-прэм’ер Беларусі Міхал Чыгір аднавіў працоўную дзейнасьць у якасьці кансультанта адной зь беларускіх камэрцыйных фірмаў. Чыгір заяўляе, што становішча у беларускім бізнэсу вельмі складанае, але не губляе надзеі на посьпех… Працяг… Былы кіраўнік акцыянэрнага таварыства “Расьсьвет” Васіль Старавойтаў адзначыў свой 76-ты дзень нараджэньня. Сярод тых, хто віншаваў славутага беларускага гаспадарніка, двойчы Героя сацыялістычнае працы, не аказалася аніводнага калегі па калгасным ладзе… Працяг… Сёньня ў Першамайскім судзе Менску разглядаўся пазоў аб абароне гонару й годнасьці пэнсіянэркі Веры Церлюкевіч да вядучага праграмы “Рэзананс” Аляксандра Зімоўскага, які летасць, камэнтаруючы падзеі 17-га кастрычніка, абражаў удзельнікаў “Маршу Свабоды”… Працяг… У Берасьцейскай вобласьці завершанае папярэдняе сьледзтва ў справе забойства праваслаўнага сьвятара айца Міхаіла Сычука. Справа ўжо перададзеная ў суд… Працяг… Эканамічны агляд тыдня прафэсара Ўладзімера Кулажанкі… Працяг… З надыходам лета на гомельскіх рынках усё больш зьяўляецца прадукцыі з агародаў, лесу, вадаёмаў-- зеляніна, грыбы, ягады, рыба. Чаго толькі не прадаюць людзі, каб атрымаць дадатковую капейку на пражытак. Але не заўсёды прапанаваная прадукцыя бездакорная ў радыёлягічным пляне… Працяг… Па традыцыі, многія жыхары Лепельшчыны ў дзень Сьвятой Троіцы йдуць на могілкі, каб пакланіцца магілам продкаў, распавесьці нябожчыкам пра свае праблемы на гэтым сьвеце… Працяг… Прыкладна месяц таму ў прыдзьвінскай вёсцы Лучна, што ў Полацкім раёне, зьвявілася адмысловая геалягічная тэхніка. Па Дзьвіне пайшлі вадамерныя катары. На пытаньне вяскоўцаў, што тут зьбіраюцца рабіць, барадатыя дзядзькі ў штармоўках адказалі: будзем будаваць ГЭС… Працяг…
(эфір 17 чэрвеня)
(эфір 16 чэрвеня)
(эфір 15 чэрвеня)
(эфір 13 чэрвеня)
(эфір 11 чэрвеня)
Галасы Стагодзьдзя: ВІКТАР ШВЭД… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |