RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Серада, 27 Верасьня 2000
 


Выступаючы сёньня ў камітэце міжнародных справаў Кангрэсу ЗША на слуханьнях у справе амэрыканска-расейскіх адносінаў, дзяржаўны сакратар ЗША Мадлен Олбрайт пацьвердзіла заклапочанасьць ЗША тым, што яна назвала парушэньнем канстытуцыі з боку Лукашэнкі, праведзенага ім роспуску парлямэнту, а таксама падазрэньнем, што ён мае адносіны да зьнікненьня некалькіх вядомых апазыцыйных дзеячоў…  Працяг…

Прадстаўнікі менскіх ўладаў і апазыцыі заяўляюць пра тое, што яны пагадзіліся на кампраміс адносна ўмоваў і фармату правядзеньня “Маршу Свабоды – 3”, які пройдзе 1 кастрычніка ў Менску. Хаця ў аргкамітэту “Маршу Свабоды” засталіся прэтэнзіі да ўлады…  Працяг…

Да абвешчанага аб’яднанай апазыцыяй “Маршу Свабоды” засталося чатыры дні. Арганізатары плянуюць вывесьці ў гэты дзень на вуліцы да 100 тысячаў чалавек. А як ставяцца да маючай адбыцца акцыі звычайныя грамадзяне? Думкаю мінакоў на менскіх вуліцах сёньня цікавіўся наш карэспандэнт…  Працяг…

Замежныя тэхнічныя экспэрты, што прыехалі ў Менск з нагоды правядзеньня выбараў у “палату прадстаўнікоў”, сёньня пачалі знаёміцца з рэгіёнамі. Першым на захад Беларусі накіраваўся экспэрт Браян Бонар…  Працяг…

Беларускім уладам не шанцуе зь міжнароднымі назіральнікамі на выбарах у “палату прадстаўнікоў”. Далёкі Кітай адмаўляецца ад адпаведнага запрашэньня, а парлямэнт суседняе Латвіі забараніў тром сваім дэпутатам службовую выправу ў Менск на 15 кастрычніка…  Працяг…

У судзе Чыгуначнага раёну Гомелю разглядалася адміністрацыйная справа рабочага заводу «Электраапаратура», старшыні гарадзкое суполкі БНФ Анатоля Паплаўнага пра яшчэ толькі намер байкатаваць выбары…  Працяг…

Папярэджаньні — пакуль такія прысуды выносіць судзьдзя ў адміністрацыйных справах Першамайскага суду Юры Гарбадоўскі затрыманым удзельнікам акцыі “Сустрэча з выбаршчыкамі”. Разам з тым з судовых працэсаў вынікае, што міліцыянты, якія затрымліваюць пікетоўцаў, нават ня ведаюць, на падставе якога заканадаўства яны гэта робяць…  Працяг…

Кампанія “Слаўнафта” і ўрад Беларусі працягваюць спробы мадэрнізацыі Мазырскага нафтаперапрацоўнага заводу. Сёньня ў Менску бакі падпісалі пагадненьне ў рэканструкцыі гэтага высокапрыбытковага прадпрыемства…  Працяг…

(эфір 26 верасьня)
На справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі Менскага абласнога аб’яднаньня галіновых прафсаюзаў ФПБ Уладзімер Ганчарык заявіў, што зь сёньняшняга дня падатковымі ворганамі зачынены банкаўскі рахунак аздараўляльнай прафсаюзнай арганізацыі “Беларуськурорт” ды зьбіраюцца зачыніць рахункі самой Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларускай. Але гэта не перашкодзіла яму рэкамэндаваць дэлегатам канфэрэнцыі абраць на пасаду намесьніка аднаго са старшыняў згаданага аб’яднаньня аднаго з высокапастаўленых чыноўнікаў Менскага абласнога выканкаму…  Працяг…

(эфір 26 верасьня)
Падобна, цягам бліжэйшага часу ў радыйным эфіры зьявіцца чарговая FM-станцыя. Працоўная назва, зарэгістраваная ў Дзяржаўнай інспэкцыі электрасувязі — “Радыё БДУ”. Але лягічныя меркаваньні, што эфір будзе ў нечым адукацыйным і, тым больш, беларускамоўным, ня маюць падставаў: стылістыка “Радыё БДУ” мала чым будзе адрозьнівацца ад аналягічных расейскамоўных радыёстанцыяў…  Працяг…

У Празе працягваецца штогадовая канфэрэнцыя Міжнароднага Валютнага фонду і Ўсясьветнага банку, якая суправаджаецца вулічнымі акцыямі пратэсту…  Працяг…

Учора ўвечары падкантрольная ўраду Фэдэральная Выбарчая Камісія Югаславіі абвесьціла, што прэзыдэнт Слабадан Мілошавіч мае менш галасоў, чым прэтэндэнт на прэзыдэнцкую пасаду, прадстаўнік аб’яднанай апазыцыі Ваіслаў Каштуніца. У той самы час Выбарчая Камісія не прызнала канчатковай перамогі Каштуніцы. Так пачынаецца артыкул у сёньняшнім нумары газэты New York Times, прысьвечаны выбарчай сытуацыі ў Югаславіі…  Працяг…


***

(эфір 27 верасьня)
Лісты з Каліфорніі:  Ліст другі. 27 верасьня 2000 году…  Працяг…

(эфір 26 верасьня)
СС-2000:  Ці блефуе КГБ Беларусі, калі гаворыць пра посьпехі ў вышуку шпіёнаў ды іншае…  Працяг…

(эфір 26 верасьня)
Карлаў Мост:  Фэстываль вінаробства ў Маравіі…  Працяг…

(эфір 24 верасьня)
Заўзятар:  Інтэрвію Кацярыны Карстэн. Посьпехі й правалы беларускае каманды…  Працяг…

(эфір 24 верасьня)
Бывайце Здаровыя:  Сэкс на здароўе - ІІI…  Працяг…

(эфір 23 верасьня)
Вольная Студыя:  Швэдзкі перакладчык Стафан Скот пра Васіля Быкава…  Працяг…

(эфір 22 верасьня)
На доўгім шляху:  Што можа парлямэнт: досьвед Малдовы і Ўкраіны – выключэньне з правілаў ці прыклад для іншых?…  Працяг…

(эфір 21 верасьня)
Паштовая Скрынка 111:  Ці можна быць адначасова цяжарнай і цнатлівай - слухачы абмяркоўваюць тых дэмакратаў, што бяруць удзел у выбарах ды іншыя тэмы…  Працяг…

(эфір 21 верасьня)
Неабжытая Спадчына:  Роля падробак у гісторыі і культуры Беларусі…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  КАСТУСЬ ЯРМОЛЕНКА…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org