RFE/RL |
Серада, 20 Верасьня 2000
Тэхнічныя экспэрты зь Бюро дэмакратычных ініцыятываў і правоў чалавека, якія знаходзяцца ў Беларусі, пакінуць краіну ў дзень выбараў. Такую заяву зрабіў сёньня кіраўнік Бюро Жэрар Штудэман, які на адзін дзень прыляцеў у Менск… Працяг… У Берасьцi адна з акруговых камiсіяў, нават не зарэгiстраваўшы кiраўнiка абласной арганiзацыi Беларускае Сацыял-Дэмакратычнае партыi “Народная Грамада” Анатоля Ляўковiча, працягвае зьбiраць зьвесткi пра ягоныя даходы. Калi раней абвiнавачваньне тычылася таго, што спадар Ляўковiч незадэкляраваў 882 рублi, атрыманых за прачытаную лекцыю, дык цяпер шукаюць ганарары, атрыманыя за публiкацыi ў мясцовым друку… Працяг… У Сацыял-Дэмакратычнай “Народнае Грамадзе” насьпяваюць сур’ёзныя зьмены. Група сябраў ЦК БСДП, ня згодных з пазыцыяй старшыні Мікалая Статкевіча ў пытаньні ўдзелу ў выбарах накіравала ў нізавыя партыйныя структуры адмысловую заяву. У ёй сябраў партыі заклікаюць далучыцца да фракцыі, якая будзе трымацца прынцыпаў аб’яднанай апазыцыі… Працяг…
(эфір 19 верасьня)
Скандалам завершылася сёньня прадстаўленьне трупе тэатру беларускае драматургіі “Вольная сцэна” прызначанага міністэрствам культуры новага мастацкага кіраўніка Валерыя Анісенкі. Акторы ў адзін голас папрасілі яго пакінуць тэатар… Працяг… Пяты дзень сыднэйскай Алімпіяды прынес беларускай камандзе нерыемны клопат, ды такі, якога беларускі алімпійскі рух яшчэ ня ведаў. Старшыня мэдычнай камісіі Міжнароднага Алімпійскага камітэту прынц Аляксандар дэ Мэрот заявіў, што ў беларускага кідальніка молату, 23-гадовага Вадзіма Дзевятоўскага выяўленая наяўнасьць стэроіду пандралёну, узровень якога ў 20 разоў перавысіў дазволены… Працяг… Тамара Віньнікава заявіла нашаму радыё пра немагчымасьць яе выдачы ў Беларусь брытанскімі ўладамі. Былая галоўная банкірка краіны спаслалася на адсутнасьць адпаведнае дамовы паміж уладамі Беларусі й Вялікай Брытаніі… Працяг… Пакуль з нагоды паліўнага крызысу страйкуюць эўрапейскія кіроўцы, у Беларусі чарговы раз павялічаныя цэны на нафтапрадукты. А ці здольныя беларускія кіроўцы на страйк? З гэтым пытаньнем нашая карэспандэнтка зьвярнулася да розных асобаў, хто мае дачыненьне да транспарту… Працяг…
У Эўропе працягваюцца пратэсты з нагоды падвышэньня цэнаў на бэнзін.
Гэтай праблеме прысьвечаная сустрэча міністраў транспарту краінаў Эўрапейскага
Зьвязу, якія сабраліся сёньня на нараду ў Люксэмбуругу.
Аляксандар Лукашэнка днямі даручыў ураду праз год давесьці сярэдні заробак беларусаў да 100 даляраў на месяц. Гэтым самым ён прызнаў надзвычай нізкі ўзровень жыцьця ў краіне. На сёньня каля паловы беларусаў жыве менш чым на адзін даляр у дзень, што лічыцца ў сьвеце ўзроўнем галечы… Працяг… Міжнародны валютны фонд вітае ўсталяваньне ў Беларусі адзінага абменнага курсу замежных валютаў, але да аднаўленьня крэдытаваньня пакуль яшчэ далёка. Пра гэта заявіў сёньня прадстаўнік МВФ у Летуве ды Беларусі Марк Гортан… Працяг…
(эфір 19 верасьня)
Мінулі першыя тры месяцы дзейнасьці створанага ў сыстэме салігорскага трэсту “Шахтаспэцбуд” гаспадарча-разьліковага ўчастку, дзе выключна ўсе наёмныя работнікі ёсьць сябрамі Беларускага Незалежнага прафсаюзу. Як зазначае эканамістка ўчастку Тацяна Калода, зараз ейныя калегі выйшлі на самыя высокія ў трэсьце заробкі… Працяг…
(эфір 19 верасьня)
(эфір 19 верасьня)
(эфір 19 верасьня)
(эфір 16 верасьня)
(эфір 15 верасьня)
(эфір 14 верасьня)
(эфір 14 верасьня)
Галасы Стагодзьдзя: ЮРАСЬ НАВУМЕНКА… Працяг…
|
Радыё СВАБОДА |
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc.,
All Rights Reserved.
http://www.rferl.org |