RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Чацьвер, 19 Кастрычніка 2000
 


Сёньня прадстаўніцтва ЗША ў АБСЭ выпусьціла адмысловую заяву ў справе выбараў у краінах АБСЭ. Мы таксама атрымалі тэкст прамовы прадстаўніка ЗША ў Арганізацыі бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе Джорджа Ўорда на канфэрэнцыі АБСЭ па чалавечым вымярэньні, якая адбываецца ў Варшаве, у якой ён закрануў сытуацыю ў Беларусі…  Працяг…

Напярэдадні прыезду ў Беларусь новага амбасадара ЗША Майкла Козака ды пасьля непрызнаньня Вашынгтонам вынікаў выбараў 15 кастрычніка афіцыйны Менск распачаў антыамэрыканскую кампанію, але сам Лукашэнка спрабуе яе прыглушыць…  Працяг…

Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў Кансультацыйна-назіральную групу АБСЭ ў Беларусі ў тым, што празь яе нібыта перадаваліся грошы на фінансаваньне масавых акцыяў беларускай апазыцыі…  Працяг…

Як паразу Аляксандра Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў ацанілі вынікі выбараў у гэтак званую Палату прадстоўнікоў удзельнікі сёньняшняга паседжаньня прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларусі 13 скліканьня…  Працяг…

“Паважаная рэдакцыя, мы б хацелі расказаць вам, як адбываліся выбары ў нашым унівэрсытэце”, – з адмысловым лістом зьвярнуліся да сродкаў масавай інфармацыі студэнты гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту. Факты, якія апісваюць навучэнцы, настолькі ўражваюць, што інфармацыя гарадзенскіх студэнтаў ужо гучыць за межамі Беларусі…  Працяг…

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Магілеву пачалося судовае разьбіральніцтва канфлікту, які здарыўся на адным з выбрачых участкаў паміж незалежнымі назіральнікамі і прадстаўнікамі выбарчай камісіі і раённай вэртыкалі…  Працяг…

Выканаўчае бюро Сацыял-Дэмакратычнае “Народнае Грамады” падсумавала вынікі ўдзелу сяброў партыі ў выбарах. Кіраўніцтва БСДП лічыць, што ўдзел у выбарах быў слушным рашэньнем, а тактыка байкоту пацярпела паразу. Сябры фракцыі “Народнае Грамады” “За адзінства” ня згодныя з гэтай высноваю…  Працяг…

У Менску суды працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы затрыманых распаўсюджвальнікаў газэтаў з заклікам да байкоту выбараў…  Працяг…

Юлія Чыгір заявіла сёньня ў апошнім слове на судзе, што не шкадуе пра свой учынак і ня лічыць сябе вінаватай. Прысуд жонцы экс-прэм’ера будзе агалошаны ў пятніцу, 20 кастрычніка…  Працяг…

ДА ЎВАГІ СЛУХАЧОЎ
З 29 кастрычніка з пераходам на зімовы час мяняюцца некаторыя частоты і хвалі вяшчаньня Беларускай службы Радыё Свабода. Інфармацыю аб зьменах можна знайсьці ў разьдзеле "Час і хвалі" на галоўнай старонцы сайту.

Своеасаблівыя харчовыя атрады зь ліку інспэктараў дзяржаўнага кантролю й спэцыялістаў абласных сельскагаспадарчых ворганаў накіроўваюцца зараз у калгасы й саўгасы Гомельскае вобласьці. Мэта адна — прымусіць вёску выканаць заказ на продаж збожжа дзяржаве…  Працяг…

Нечаканы працяг атрымала гiсторыя зь асьвячэньнем у Пружанскiм раёне помнiка паплечнiкам Кастуся Калiноўскага. Аднаго зь мясцовых выступоўцаў на адмысловым мiтынгу-рэквiему — Генадзя Сароку — абвiнавацiлi ў заклiку да байкоту выбараў i сёньня выклiкалi ў суд…  Працяг…

17-18 ліcтапада ў Менску пройдзе Першы беларускі фэстываль недзяржаўнае прэсы. Беларуская Асацыяцыя журналістаў у рэшце рэшт здолела знайсьці памяшканьне для яго правядзеньня — Палац вэтэранаў, які належыць Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларускай…  Працяг…

У грамадзкім аб'яднаньні Саюз палякаў Беларусі апошнім часам паглыбляецца канфлікт. У ягоным кіраўніцтве па-сутнасьці ўтварыліся два варагуючыя лягеры. А цяперашняму кіраўніку Саюза забаронены ўезд у Польшчу…  Працяг…

Апошнія паведамленьні з Блізкага Ўсходу сьведчаць, што напружаньне ў адносінах паміж Ізраілем і палестынцамі паволі спадае. Ізраіль пачаў выводзіць танкі ды іншае цяжкое ўзбраеньне з межаў аўтаноміі. Палестынская паліцыя зноў правяла арышты актывістаў мусульманскага фундамэнталісцкага руху Хамас. Але пэрспэктывы поўнага аднаўленьня мірнага працэсу пакуль што даволі змрочныя…  Працяг…


***

(эфір 18 кастрычніка)
GAUDEAMUS: Студэнцкая навуковая стажыроўка ў ЗША…  Працяг…

(эфір 17 кастрычніка)
У сьвет на заробкі: Працаўладкаваньне ў Ірляндыі-ІII…  Працяг…

(эфір 16 кастрычніка)
Ад панядзелка да панядзелка: Як асьвятляла незалежная прэса выбары 15 кастрычніка і акцыю “Байкот-2000”…  Працяг…

(эфір 14 кастрычніка)
Сымбаль веры: Беларуская Народная Праваслаўная Царква…  Працяг…

(эфір 13 кастрычніка)
На доўгім шляху:  Гісторыя сыходзіць у мінулае: вынікі выбараў у Польшчы і Літве…  Працяг…

(эфір 12 кастрычніка)
Паштовая Скрынка 111:  Яшчэ пра тое, ці ісьці ў нядзелю на выбары ды іншыя тэмы…  Працяг…

(эфір 11 кастрычніка)
Лісты з Каліфорніі:  Ліст чацьверты. 11 кастрычніка 2000 году…  Працяг…

Галасы Стагодзьдзя:  АЛЕСЬ ПІКУЛА…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org