[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


21 Сакавіка 2007
Віктар Івашкевіч


Віктар Івашкевіч нарадзіўся 21 верасьня 1959 г. у Менску.

З пачатку 1980 гадоў – у моладзевым нацыянальным руху, удзельнік “Майстроўні”, “Талакі”. З 1988 – у Беларускім Народным Фронце. Быў арганізатарам страйкамаў на менскіх прадпрыемствах у 1991 годзе. Шмат разоў падвяргаўся адміністрацыйным пакараньням і арыштам. Быў рэдактарам газэты “Рабочы”. У кастрычніку 2002 году быў асуджаны на два гады за публікацыю артыкула “Злодзей павінен сядзець у турме”, у якім пракуратура ўбачыла паклёп на прэзыдэнта.

Намесьнік старшыні партыі БНФ.

Мае сына і ўнука.

У інтэрвію “Свабодзе”, гаворачы пра мэты акцыі 25 сакавіка, Віктар Івашкевіч сказаў:

“Галоўная мэта -- прадэманстраваць сьвету, беларускаму грамадзтву і беларускай уладзе, што вялікая колькасьць людзей у Беларусі хоча дэмакратычных пераменаў. І тыя людзі, якіх гэтая група насельніцтва прызнае сваімі лідэрамі, павінны прымаць удзел у перамовах паміж Эўропай і беларускім урадам, паміж Расеяй і беларускім урадам, у перамовах паміж Эўропай і Расеяй".
19.12.2006
Ваша Свабода
10.01.2007
Аляксандар Рар

17.01.2007
Станіслаў Багданкевіч

24.01.2007
Алег Трусаў

31.01.2007
Станіслаў Гусак
07.02.2007
Алесь Бяляцкі

14.02.2007
Аляксандар Мілінкевіч

20.02.2007
Анатоль Лябедзька
28.02.2007
Аляксандар Вайтовіч
07.03.2007
Навошта ўлады ўшаноўваюць Суворава?

14.03.2007
Юры Хашчавацкі

28.03.2007
Івонка Сурвіла
04.04.2007
Малады фронт

11.04.2007
Аляксей Марачкін
18.04.2007
Валерыя Навадворская
25.04.2007
Іван Нікітчанка

02.05.2007
Жанна Літвіна

09.05.2007
Сяргей Драздоўскі

16.05.2007
Сакрат Яновіч

23.05.2007
Аляксей Янушэўскі

30.05.2007
Малады фронт

07.06.2007
Віктар Шэндэровіч
13.06.2007
Барыс Нямцоў
20.06.2007
Аляксандар Ярашук
27.06.2007
Уладзімер Падгол
04.07.2007
Карэн Ст’юарт
11.07.2007
Анатоль Шумчанка
18.07.2007
Алег Алкаеў

25.07.2007
Паэт Уладзімер Някляеў

29.07.2007
Андрэй Хадановіч.

08.08.2007
Валянцін Мацкевіч
15.08.2007
Валянцін Голубеў
08.01.2007
Сьвятлана Алексіевіч
29.08.2007
Леанід Путырскі
05.09.2007
Павал Севярынец
12.09.2007
Станіслаў Шушкевіч
19.09.2007
Віталь Сіліцкі
25.09.2007
Ўладзімер Арлоў
10.10.2007
Аляксандар Мілінкевіч
17.10.2007
Віктар Івашкевіч
24.10.2007
Юры Беленькі
31.10.2007
Леанід Маракоў
07.11.2007
Руся (Марына Шукюрава)
11.01.2007
Давід Какабадзэ: падзеі ў Грузіі
21.11.2007
Алесь Ліпай
27.11.2007
Райнэр Лінднэр
12.05.2007
Барыс Нямцоў
2003  2004  2005  2006
[ 19/03/2007 20:07 ]
Прывітаньне, сп. Івашкевіч. Віктар, чаму для вас З.Пазьняк не Нацыянальны Лідэр, а для В.Быкава заўсёды Пазьняк быў першым ? У чым вы не згодны з Пазьняком і няўжо Мілінкевіч сапраўды заслугоўвае быць першым ? Толькі прашу вас, адкажыце, што ваша сэрца і сумленьне думае на гэты конт, а не адказвайце з прагматычных меркаваньняў,маўляў,народ яшчэ не гатовы думаць,разумець і падтрымаць Пазьняка. Дзякуй. Туравец Віктар.
Я зь Зянонам Станіслававічам Пазьняком быў поруч і поплеч да таго моманту, калі ён зь Беларусі зьехаў. Паехаць увасьлед я не захацеў і застаюся ў Беларусі. Калі Зянон Станіслававіч зьявіцца тут у Беларусі, будзем разам змагацца за нашы ідэалы. Калі ён за мяжой, ён робіць, што там можа, я раблю на Беларусі. У нас не атрымліваецца сумесных акцый.
[ 19/03/2007 21:06 ]
есть ли у вас какой нибудь план типа блокирования парламентаили разиденции.
Не, ніякія сілавыя дзеяньні мы не зьбіраемся рабіць, бо імітацыі рэвалюцыі не патрэбна, а тое, што 25-га яшчэ не існуе рэвалюцыйнага настрою, то мы гэта бачым.
[ 19/03/2007 21:13 ]
можно ли будет без проблем прийти на площадь Калиновского 25 марта?
Варыянт адзін: гэтая плошча можа быць ачэпленая, таму лепей адразу зьбірацца на падыходзе да яе з боку цырка, з тым каб потым арганізавана ісьці на месца дазволенага збору на Акадэмію навук. Калі ж плошча будзе не ачэплена, то людзі зьбяруцца на плошчы і пойдуць адтуль па праспэкце да Акадэміі навук.
[ 19/03/2007 21:27 ]
У артыкуле на Радыё Свабода, які месьціцца па гэтай спасылцы http://svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/03/6a022eed-9feb-4a2b-9ac9-785f46539aa1.html Вы сказалі, што аб удзеле ў мітынгу 25 сакавіка выказалася каля 8 тысяч чалавек. Вы, вядома ж, мелі на ўвазе гэты сайт http://www.pledgebank.com/DzienVoli2007, бо на яго вядзе спасылка з сайта, які ўзгаданы ў артыкуле. На 3 сакавіка, калі Вы аб гэтым сказалі, толькі 792 чалавекі выказаліся пра ўдзел у дэманстрацыі. На сёньня, 19 сакавіка, гэтая лічба - 1.143. Зь якой мэтай Вы пайшлі на сьвядомы падман слухачоў Радыё Свабода? Ці не здаецца Вам, што непрыгожа выкарыстоўваць у барацьбе за высокія ідэалы метады БТ? Нічога асабістага. Міхал
Мне сказалі журналісты такую інфармацыю.
[ 19/03/2007 22:07 ]
Вы ведаеце, што ўнутры Партыі БНФ разыгрываецца "карта Мілінкевіча": Міхалевіч і Губарэвіч яго любяць, а Вячорка і Івашкевіч яго ня любяць. Наколькі шчыры Міхалевіч? Ці не стаіць за гэтым зь ягонага боку банальны матэрыяльны інтарэс?
Хачу сказаць пра Вячорку і Івашкевіча, якія ня любяць Мілінкевіча. Што значыць "ня любяць"? Мы ня любім мужчын, мы любім жанчын. А супрацоўнічаць зь Мілінкевічам мы гатовыя. Але так, як гэта робяць мужчыны. Не на падставе пачуцьцяў, а на падставе абсалютна канкрэтных дамоўленасьцяў, канкрэтнай працы. Дамовіліся нешта зрабіць – зрабілі. Разам скарысталіся вынікамі. Кожны павінен цягнуць нейкую сваю лямку працы. Вось і ўсё. Мы ставімся да спадара Мілінкевіча як да саюзьніка, зь якім трэба наладзіць канструктыўную працу. А перавод узаемаадносінаў на глебу “хто каго любіць” – гэта сьмешна.
[ 19/03/2007 23:03 ]
Sp. Ivashkevich, jak vy stavicesia da zazkliku sp. Milinkevicha da A.Lukashenki adznachyc 25 sakaviak razam? Pry jakih umovah vy sami zhadzilisia b sviatkavac razam z Luakshenkam?
Справа ў тым, што ўмовы сфармуляваныя Эўрапейскім зьвязам – вызваліць палітвязьняў, спыніць сілавое падаўленьне вулічных маніфэстацыяў, прыбраць артыкулы Крымінальнага кодэксу, паводле якіх зьяўляюцца гэтыя палітвязьні, даць магчымасьць свабодна распаўсюджваць незалежную прэсу і ўнесьці папраўкі ў выбарчае заканадаўства, каб можна было кантраляваць дзейнасьць выбарчых камісій. Гэта ў комплексе. Але нават калі б Лукашэнка вызваліў усіх палітвязьняў і адмяніў артыкулы, паводле якіх яны туды патрапілі, гэта ўжо была б магчымасьць весьці дыялёг. Нагадаю, што 25 лютага 1990 году Зянон Пазьняк і сакратар кампартыі Сакалоў разам праводзілі мітынг на плошчы Леніна.
[ 19/03/2007 23:39 ]
Ці будзе ў Дня Волі свая служба бяспекі? (людзi якiя будуць кантраляваць ход правядзення мітынгу і выкідваць з натоўпу правакатараў)
Так, будзе.
[ 19/03/2007 23:40 ]
vam yasche nenadakuchila ludzhyam duryc golavu?
.
[ 20/03/2007 01:00 ]
Ваша асабістае дачыненьне да Зянона Пазьняка і да развалу БНФ 1999 году? Няўжо вы не бачыце небяспеку для Беларусі ў твары карумпаванай "Объедененной оппозiцii", у прыватнасьці Лябедзька, Вячорка? Амбіцыі гэтых людзей ставяць пад сумненьне апазіцыйнасць сёньняшняй БНФ. Ці плануеце вы выстаўляць сваёй кандыдатуру на постаць старшыні БНФ у Беларусі? З Павагай да вас...шматлікія яе страцілі. Пінск.
Вылучацца на старшыню БНФ не зьбіраюся, мяне задавальняе асоба Вячоркі. Ніхто не перашкаджае прыхільнікам Пазьняка і КХП сумесна ўдзельнічаць у акцыях з БНФ на чале зь Вячоркам, ці праводзіць свае масавыя акцыі. Вось, 25 сакавіка – дата, якая, здаецца, павінна ўсіх аб'яднаць, таму што мы ўсе змагаемася за Незалежнасьць. Няхай на Кастрычніцкую плошчу ў 12 гадзін прыходзяць і прадстаўнікі КХП і са сваёй масавай калёнай далучаюцца да агульнай. Ці правядуць сваю масавую акцыю і пакажуць нам, як трэба гэта рабіць.
[ 20/03/2007 01:43 ]
Ужо 12 год мы дэманструем сьвету,што нас шмат.Калі будзем рэальна змагацца за ўладу,а не займацца балбатнёй пра сьветлую дэмакратычную будучыню?
Справа ў тым, што нашая галоўная барацьба – за мазгі беларускіх людзей.І перамагчы мы можам толькі тады, калі большасьць беларусаў будуць вызнаваць нашыя ідэялы. А калі спадар прапануе нейкія іншыя мэтады – ну дык хай стварае партызанскі атрад. Справа ў тым, што тым, хто крытыкуе дзейнасьць сёньняшняй апазыцыі, ніхто не перашкаджае рабіць лепш і больш эфэктыўна. Тады яны могуць сказаць: "Вось вы займаецеся лухтой, а вось мы робім пераможныя сцэнары". Калі ласка, наперад!
[ 20/03/2007 03:01 ]
Добрый день! Скажите насколько вы согласны с мнениием Петра Кравченко. Петр Кравченко: «Вызревает группа оппозиционных политиков, но не связанных с нынешней оппозицией. Нынешняя оппозиция никогда не придет к власти, это импотенты. Среди них, как, впрочем, и везде, хватает провокаторов и авантюристов. Считаю, что подставлять молодежь под палки – безответственно. Оппозиция перечеркнула сама себя, это и ее вина и наша беда, есть очень достойные люди. Однако, народ не любит проигравших. За 10 лет Западом потрачено 220 миллионов евро на создание гражданского общества. Где эти деньги? Как пыль на башмаках. Запад не знает реального положения здесь, доверяют экспертам. По большому счету, им нет дела до Беларуси, управление Евросоюза забюрократизировано. Что касается американских денег для оппозиции, то цифра в 27 миллионов долларов у обывателя вызывает шок. Однако реально в последние 2-3 года эти деньги не дают, 1-2 миллиона доходит, остальное расписывается по другим бюджетам, тратится на поездки чиновников». Это он заявил пару дней назад в Бресте!
Хачу сказаць каротка. Няхай спадар Краўчанка пакажа, як трэба. І калі ён пераможа рэжым, я яму буду плякаць у ладкі. Але я ня думаю, што мэтад змаганьня з рэжымам – гэта абліваньне брудам тых, хто з гэтым рэжымам змагаецца. Пакажы, як трэба! Зрабі лепей! А не скуголь, што іншыя нешта ня так робяць. Хто спадару Краўчанку перашкаджае разгарнуць масавы народны рух і скінуць рэжым, які пакуль што ня могуць скінуць тыя, хто гэтым займаецца 15 год?
[ 20/03/2007 11:10 ]
Калі дакладна будзе вядома месца правядзеньня мітынгу? Усе рыхтуюцца ісьці на плошчу Каліноўскага, але ўлады далі дазвол на шэсьце ад Акадэміі навук да пл. Бангалор. Як будуць інфармавацца людзі, калі налепкі з запрашэньнем на пл. Каліноўскага на ўсіх слупах Менску і ня толькі! І дзе можна прачытаць дакладную інфармацыі пра падзеі (расклад іх) на Дзень Волі? І яшчэ, Лукашэнка 25-га, кажуць, будзе ва В'етнаме. Чула, што мітынгі падаўляюцца мацней і больш жорстка, калі яго няма ў краіне. А што Вы думаеце на гэты конт. (АМАП на пл. Каліноўскага стаіць з 19 сакавіка!)
Сапраўды, улады далі дазвол на збор на Акадэміі навук, але, як слушна было сказана, людзі прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу. Заяўнікі мітынга прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу з тым, каб арганізавана прывесьці людзей на Акадэмію навук. Людзі зьбіраюцца на Кастрычніцкай плошчы, і потым арганізавана ідуць на месца дазволенага збору.
[ 20/03/2007 12:15 ]
Добры дзень! Што рабiць, калi 25 Сакавiка пл. Калiноўскага будзе ачэпленая? Сяргей, Узда
Паколькі мы ня ведаем, ці будзе яна ачэпленая ці не, то раім ісьці на плошчу Каліноўскага з боку цырка, і калі плошча будзе ачэпленая, то, сабраўшыся там, людзі пойдуць да Акадэміі навук.
[ 20/03/2007 15:18 ]
Спадар Івашкевіч, як пытаецца на сваім сайце Свабода -- а як зьмянілася ваша і вашай сям"і жыцьцё за год пасьля выбараў прэзыдэнта? Палепшылася ці пагоршылася?
У мяне нарадзіўся ўнук. Калі маецца на ўвазе ў матэрыяльным пляне – дык, напэўна, не зьмянілася.
[ 20/03/2007 16:43 ]
Так это праздник или боевая акция? Праздник должен быть в душе. Что вы впредлагаете для души?
Гэта дэманстрацыя прыхільнікаў дэмакратыі і Незалежнасьці Беларусі. Кожны прыхільнік дэмакратыі павінен выйсьці на Кастрычніцкую плошчу і тым самым прадэманстраваць, што ёсьць каму бараніць Незалежнасьць Беларусі. А для душы -- няхай кожны прыдумае, як яму сьвяткаваць у цёплай сяброўскай кампаніі.
[ 20/03/2007 20:27 ]
<абраза, выдалена -- рэд. > А калі не збяроцца 25-га шмат людзей - то гэта сведчыць , што насельніцтва задаволена дыктатарам? Дарэчы палітолаг-канфарміст В.Сіліцкі так і сведчыць усёй Эўропе. Ці Вы згодны? Ці есьць шансы у Міхалевіча быць абраным на старшыню БНФ ? Вітаўт
Колькасьць выйшаўшых на вуліцу дэманструе градус грамадзкага настрою і гатовасьць прыхільнікаў дэмакратыі адкрыта выказваць сваю пазыцыю. Калі мала -- значыць, мала.

А наконт старшыні БНФ – я лічу, што ў Вінцука Вячоркі больш шанцаў, чым у спадара Міхалевіча.
[ 20/03/2007 22:14 ]
viktar kakaya vasha specialnost',sluzhili li v armii?zanimalis' li sportom?dzyakui
Я служыў у войску ў будаўнічым батальёне. Адукацыя рабочая -- сьлесар-рамонтнік, вышэйшая -- журналіст. 10 год працаваў грузчыкам і стропальшчыкам на чыгунцы, што можна параўнаць з рэгулярнымі заняткамі цяжкай атлетыкай і акрабатыкай.
[ 20/03/2007 22:27 ]
25 будзе такі ж сцэнар ,як і 26 красавіка мінулага году? Альбо мы застанемся на кастрычніцкай плошчы і там будзе мітынг?Ці магчымы нейкія актыўныя варыянты накшталт пахода куды-небудзь ці намётавага мястэчка?
Ужо было сказана, што мы зьбіраемся на Кастрычніцкай плошчы і ідзем да будынку Акадэміі навук. Гэта і ёсьць актыўны варыянт праз увесь горад. Да штурмаў "зімніх" і "бастыліяў" грамадзтва яшчэ не сасьпела.
[ 20/03/2007 23:13 ]
Что лично Вы и Ваши соратники сделали полезного за прошедший год? Кроме пустой говорильни и разборок между оппозиционными лидерами, к сожалению, ничего не могу припомнить. Осознаёте ли Вы свою ответственность за спад протестных настроений в обществе?
Наша партыя БНФ праводзіла агітацыю за свае ідэі пад час кампаніі на мясцовых выбарах. Наша партыя рыхтуе акцыю 25 сакавіка. Спадары, якія лічаць, што гэта замала – могуць зрабіць болей самі.
[ 21/03/2007 03:01 ]
Уважаемый Виктор! Опросы общественного мнения на белоусских форумах и сайтах, где идет обсуждение где и как собираться 25 марта склюняются к тому, что в случае перекрытия октябрьской площади (на ней начались профилактические ремонктные работы) не следует идти в в Купаловский парк или парк Горького, как это предлагает БНФ. Нужно идти к стратечески важным объектам. Таким является телецентр, площадь независимости и привокзальная площадь. Более 80 % считает, что в случае невозможности попать на плолщадь Калиновского, следует незамедлительно идти на площадь Незавивсимости, а еще лучше на железнодорожный вокзал. Ваше мнение? Когда будуте принимать решение, подумайте, что кроме мнения политиков, есть мнения участнков будущих событий. Если политики не смогут договориться, есть закрытие договоренности интернет-пользователей двигяться в сторону вокзала разными путями и проводить там митинг. Палатки на площади 2006 года ставил не Милинкевич, а молодежь.
Ісьці да стратэгічна важных аб’ектаў мае сэнс толькі тады, калі ты ідзеш туды з рэальнай мэтай заняць гэтыя аб’екты. Ісьці ж да такіх аб’ектаў, ня маючы мэты іх заняць – гэта ёсьць імітацыя актыўнай барацьбы і гульня ў рэвалюцыю.
[ 21/03/2007 09:12 ]
Мілінкевіч атрымаў на АДС 900 тыс даляраў і прысвоіх іх сабе. Міхалевіч будуе сабе трэцюю кватэру. Іх сябручкі купляюць сабе машыны. Я не хачу пляткарыць, але ці ня бачые тут узаемасувязі? як змагацца зь Міхалевічыўшчынай і палітычным бізнэсам? Фядупа П.
Я ня маю зьвестак ні пра якія карупцыі і прысваеньня грошаў, якія павінны ісьці на агульную справу, гэтымі спадарамі. Зь іншага боку, лічу, што для арганізацыі дзейнасьці апазыцыі, варта прымяніць некаторыя тэхналёгіі, запазычаныя ў бізнэс-арганізацый.
[ 21/03/2007 09:15 ]
Мілінкевіч у інтэрв'ю АФН сказаў, што на прэзыдэнцкую кампанію яго вылучыў БАРЦ, і ён заўжды ідзе ад рэгіёнаў. БНФ яго не вылучаў? Таксама што вы думаеце пра стратэгію Мілінкевіча, у якой асобным пунктам прапісана, "не ўжываць нацыянальную сымболіку", маўляў, "яна ёсадпужвае людзей"? ДЗякуй. Трымайцеся. Я ня сябра, але падтрымліваю БНФ. І калі вылуачць кандыдата на прэзыдэнта, то Вячорку!!! Сяржук
Галоўная праблема ўзаемаадносінаў БНФ з Мілінкевічам – была тая, што Мілінкевіч не фармуляваў ясна сваю стратэгію і пазыцыю. І вось гэта нявызначанасьць у фармулёўках і ёсьць тым, што перашкаджае рэальнай працы.
[ 21/03/2007 09:16 ]
Шаноўны Віктар! Ці не атрымаецца так: калі акцыя 25-га праваліцца, Мілінкевіч усё зваліць на аргкамітэт і на вас? а калі атрымаецца, то ўсе лаўры зьесьць і не падавіцца? што вы думаеце? зноў Сяржук
Я разглядаю Мілінкевіча ў падрыхтоўцы акцыі як саюзьніка.
[ 21/03/2007 10:09 ]
Добрый вечер! ВОПРОС: достала ваша (лично и партии) бездейственность, раскажите хотябы куда, во сколько приходить 25го. ЗАМЕЧАНИЕ: Думаю тупо спрашивать почему так 96 год был потерян, почему нету никакой орагнизации, почему нельзя все спланировать заранее всем и все сказать (не надо говорить что ждали разрешения проведения акции...) Надеюсь что прозвучат хоть раз конструктивные предложения с трибуны, что кто-то возьмет на себя отвественность...
Яшчэ раз абвяшчаю, што збор 25 сакавіка у 12 гадзін на Кастрычніцкай плошчы. А каб актыўна ўплываць на палітыку партыі БНФ, трэба ў яе ўступіць. Можа, Вы і будзеце тым лідэрам, якога так не хапае беларускай апазыцыі.
[ 21/03/2007 10:20 ]
почему мое предыдущее сообщение не запостилось, це за цензура ?
.
[ 21/03/2007 10:34 ]
Вы кажаце, што галоўная мэта "прадэманстраваць сьвету... што вялікая колькасьць людзей у Беларусі хоча дэмакратычных пераменаў". Атрымліваецца, дэманстрацыя дзеля дэманстрацыі. Такое я бачу ужо не адзін год, ніякіх вынікаў гэта не прыносіць. Ці здольныя вы на дзеяньні, якія рэбрам паставяць перад уладамі пытаньні вызваленьня палітвязьняў і дэмакратызацыі ўнутраннага жыцьця? Ці ёсьць у вас плян на 25 сакавіка і ці дастаткова ён амбіцыйны? Дзякуй.
25 сакавіка гэтага году немагчыма ніякіх пераваротаў, рэвалюцыяў, гвалтоўнага захопу дзяржаўных будынкаў і ўлады. Рэальна прымусіць уладу да нейкіх саступак здолее толькі ўсеагульны страйк ці эканамічны крызыс, а хутчэй – і адно, і другое адначасна. Але каб гэта страйк адбыўся, трэба весьці плянамерную агітацыю сярод мас насельніцтва, што дасягаецца доўгай і ўпартай працай, а не разавымі акцыямі. Акцыя 25 сакавіка – гэта частка агульнага пляну, а не “чароўны ключык”.
[ 21/03/2007 10:54 ]
Спадар Івашкевіч! А ці спрабавалі вы зрабіць глушылки для адключэння спецсувязи АМАПА? Гэта не вельмі складаныя прыборы і працуюць яны ад батарээйкі. Схемы можна знайсці ў інтэрнеце. Радыуюс дзення ад 100 метраў да кіламетра. Коншт не больш 100 даляраў. Калі прыбор пачынае працаваць, то нават калькулятар не працуе. Тым самым вы забярэце каардынацыю ў АМАПА. Не спіце.
Дзякуй за прапанову, але было б супэр, каб ініцыятыўныя людзі, якія ведаюць, як гэта зрабіць, ўзялі б і зрабілі. І заблякавалі. Дзеля гэтага “высачайшая санкцыя” кіраўніцтва апазыцыі непатрэбная. Вызвольны рух – гэта, у першую чаргу, масавая ініцыятыва, а не назіраньне ў якасьці заўзятара за гульнёй на футбольным полі.
[ 21/03/2007 11:12 ]
Ці хопіць у вас духу казлікаць да захопу адміністратыўнага будынку? Гэтага ўсё ад вас чакалі летась і будуць чакаць 25 сакавіка
25 сакавіка гэтага году такога ня будзе.
[ 21/03/2007 11:20 ]
Дабрыдзень! Як Вы адносіцеся да ініцыятывы Скрабца з Фраловым правесьці 2-га красавіка шэсьце ў гонар “яднаньня” Беларусі і Расіі? Дзякуй, Антон, Вялейка
Калі заявіцелі мітынгу ішлі на паседжаньне выканкаму, я прапанаваў ім прапанаваць менскім уладам здзелку: беларускія ўлады не разганяюць удзельнікаў акцыі 25 сакавіка, а ўдзельнікі акцыі 25 сакавіка разганяюць самі ўдзельнікаў акцыі 2 красавіка. Гэта жарт, у якім ёсьць доля жарту.
[ 21/03/2007 14:56 ]
Вы пишите "Калі ж плошча будзе не ачэплена, то людзі зьбяруцца на плошчы і пойдуць адтуль па праспэкце да Акадэміі навук." Т.е. митинга и концерта на площади не будет? :-) В что издеваетесь? Опять на бангалор?
Не на Бангалор, а да Акадэміі навук.
[ 21/03/2007 15:01 ]
Шаноуны Вiктар, як Вы ставiцеся да iдэi запальвання свечак увечары 25 сакавiка а 20й гадзiне на плошчы Калiоускага шматлiкiмi прысутнымi. Мяркую што: 1.Гэткiм чынам можна было б памянуць Памяць усiх Змагароу за лепшую долю; 2.Уладам i Народу было б яскрава паказана аб мiрнай скiраванасьцi акцыi; 3.На усялякi выпадак калi "нехта у чарговы раз ад страху" адключыць асвятленне. Жыве Вольная Беларусь! Казiмiр Таупека (зразумела, што псеуданiм)
Прыгожая ідэя, калі толькі яна пасьпее авалодаць хаця б часткай людзей.
[ 21/03/2007 15:09 ]
вам за что небудь стыдно бывает, профессиональные оппозиционеры? Назовите хотя бы три ошибки, которые следовало бы делат иначе.
Памылкі, якія робяцца апазыцыянэрамі, якія гэтым займаюца стала, ёсьць прадмет для абмеркаваньня з тымі, хто хоча займацца працай. Прыходзьце ў сядзібу БНФ, я з Вамі гатовы хоць гадзіну абмяркоўваць і памылкі, і перамогі. Але калі няма жаданьня рэальна працаваць, дык такія пытаньні -- дэмагогія.
[ 21/03/2007 15:10 ]
Trymajsia Viktar -- sustremensia na Akrescina! Zhyve Belarus!
Жыве!
[ 21/03/2007 15:12 ]
Вы збіраецеся ісьць на месца дазволенага Лукашэнкам месца збору??? Ці не падаецца вам, што у такім разе вы праводзіце акцыя не для вашых беларускіх прыхільнікаў, а для спадара ван дэр Ліндэна? Што вы адкажаце той моладзі, якая ішла на рыск (у адрозьненьні ад Вас) і не адзін тыдзень разносіла ўлёткі па дамах? P.s. Мне за Вас сорамна
У адрозьненьне ад шматлікай моладзі, якая рызыкавала затрыманьнем на пару гадзін пад час разносу ўлётак, я адседзеў год на “хіміі” за “антыпрэзыдэнцкую агітацыю”, і не падумаў зьбегчы ў Польшчу па праграме Каліноўскага, якой тады і не было. І зараз, арганізуючы акцыю, я не хаваюся ад адказнасьці. І мне ня сорамна.
[ 21/03/2007 15:14 ]
"Справа ў тым, што нашая галоўная барацьба – за мазгі беларускіх людзей.І перамагчы мы можам толькі тады, калі большасьць беларусаў будуць вызнаваць нашыя ідэялы" Беларускія людзя ня любяць, калі на мітынгаг вы проста пудрыце ім мазгі і ныеце ў мікрафон, як вас прыціскаюць. Патрэбныя дзенньні. Хіба Вы лідар, калі ня здольны на ўчынкі?
Удакладніце, якіх учынкаў Вы хочаце ад лідэраў – самаспаленьня, ці чаго яшчэ больш рашучага? Арганізоўваючы мітынгі, мы не скардзімся, што нас прыціскаюць, а імкнемся падштурхнуць людзей, якія проста ходзяць на мітынгі, да актыўнай працы ў палітычных партыях. Бо толькі тады, калі ў актыўнай палітычнай працы будуць прымаць удзел ня некалькі тысячаў, як сёньня, а некалькі сотняў тысячаў – можна пераламіць сытуацыю. Проста хадзіць на мітынг раз у год – замала, спадар крытык.
[ 21/03/2007 15:16 ]
Дзень Добры! Прачытаўшы папярэднія пасты, я ў глубокай роспачы! Зьбіраўся ісці сам і хацеў запрасіць сяброў, а цяпер не пайду, бо гэта ганьба -- скарыцца ўладам і ісьці да Акадэміі Навук, а потым на Бангалёр. З-за гэтага апазыцыю і ня любяць у народзе, бо яна на кожным кроку паказвае сваю слабасць. Мо ўжо годзе баяцаа?
Ідзіце куды, куды лічыце патрэбным.
[ 21/03/2007 15:18 ]
Добры дзень! Ці існуе які-небудзь сцэнар акцыі 25 Сакавіка? Калі так, ці не маглі б Вы пра яго распавесьці. Дзякуй, Яўген.
Я ўжо вышэй адказваў на такое пытаньне.
[ 21/03/2007 15:22 ]
Вось Вы кажаце "не падабаецца -- рабіце самі". Але навошта вы ўзяліся за арганізацыю, калі нічога рабіць не збіраецеся? Калі назвалі сябе лідарам, дык дзейнічайце адпаведна. Вы не змагаецеся за голавы людзей, вы адпужваеце іх сваёй безхрэбетнасьцю і нерашучасьцю. "Ва ўстановах часам ёсьць во такія бабы. Дзецца, робяць яны штось, але справы малы. Ды такая не ўцячэ! Скажам ёй нарэшце: Мо бяз вас было б лягчэй? Паспрабуйце злесьці"
Яшчэ раз магу параіць нашым рашучым радыкалам стварыць сваю радыкальную партыю і арганізаваць рэвалюцыю, так, як яны гэта бачаць і, напэўна, могуць. Я разумею. Што шмат хто хоча, каб зьявіўся нейкі герой-чараўнік, зрабіў цуд і прынёс шчасьлівае жыцьцё. Але такога ня будзе. У тых, каму не падабаецца сёньняшняя сытуацыя ў Беларусі, тры шляхі. Далучацца да ўжо існуючых палітычных партыяў і сваім удзелам узмацніць іх дзейнасьць, другі варыянт – стварыць сваю арганізацыю, мэта і дзейнасьць якой адпавядала б Вашым ідэалам, і трэці – нічога не рабіць, балбытаць і задаваць быццам бы каверзныя пытаньні.
[ 21/03/2007 15:27 ]
Ці будзе Марш свабоды 2007 ? Сяржук
Увосені гэтага году акцыя апазыцыі будзе абавязкова. Пасьля пачатку атапляльнага сэзону і атрыманьня насельніцтвам новых жыровак за кватэрную плату.
[ 21/03/2007 15:27 ]
А чаму бы не сабрацца ўсёй талпой, і не ўваліць гэтым гнідам па поўнай праграмме?! Ўзяць, і захапіць рэзідэнцыю Лукашэнкі!!!
... і паламаць там крэслы, пабіць вокны, і аддаваць загады ў адключаныя тэлефоны? Такая акцыя ўжо дакладна не павялічыць колькасьць прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў у Беларусі. Прэзыдэнцкі палац трэба займаць толькі тады, калі ты падрыхтаваны зь яго кіраваць дзяржавай.
[ 21/03/2007 15:32 ]
1. Што Вы, як арганизатар, будзеце рабiць, кали больш радыкальна настроеная частка мiтынгоўцаў пачне дзейничаць "па сваёй праграме"? 2. Па маiх дадзеных, у аргкамiтэту няма нiяких фiнансавых рэсурсаў. Нiўводнай краiне без $$ прыгожую акцыю не зробиш. Чым год займалися палiтыкi? Можа, трэба было аргкамитэту шчыра прызнацца и за 2 месяцы пачаць збор па 20$ на акцыю. А.С., Менск
Першае. Ахвяраваць на дзейнасьць апазыцыі можна на працягу году, заходзячы ў офісы партыяў, у тым ліку і БНФ. Другое. Каб кожны з радыкальна настроеных людзей прынёс з сабой на вудзе закуплены Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, у нас бы была акцыя як мінімум пяці тысяч сьцягоў. Але большая частка “радыкалаў” баіцца прынесьці з сабой сьцяг, каб не падстаўляцца. І апошняе. Ніхто ня можа перашкодзіць па заканчэньні агульнай акцыі ісьці каму куды ахвота.
[ 21/03/2007 15:50 ]
JAKAJA WIERAGODNAS'C' TAGO SZTO 25 PACZNIECCA CHAPUN?- RAZUMIEJU, SZTO ROZUMAM ULADU NIE ZRAZUMIOEC', ALE ZK... DZIAKUJ
Я думаю, што хапун будзе лякальны, па сьпісах тых актывістаў, якія “засьвечаныя” ужо даўно ў дзейнасьці апазыцыйных структур. Ну і, натуральна, улады ня будуць спакойна глядзець, калі некаторыя асобы захочуць штурмаваць дзяржаўныя і адміністрацыйныя будынкі. Але тыя актывісты, якім пагражаюць арышты, надта з гэтага не сумуюць і успрымаюць гэта як неабходную частку сваёй палітычнай барацьбы.
[ 21/03/2007 15:52 ]
Як дапамагчы дэмакратычнаму руху? Міхась.
Уступіць у партыю БНФ. А там, калі Вы далучыцеся да дзейнасьці, Вы выбярэце ў межах сваіх магчымасьцяў кавалак сыстэмнай працы, які будзе Вам па сілах.
[ 21/03/2007 15:52 ]
Ja tak razumieju iznou^ jak "barany" 25 isci na Bangaljor? Ci warta tudy isci?
Маючы вушы, павінен пачуць, што было сказана: трэба ісьці ад Кастрычніцкай плошчы да Акадэміі навук. Я ні разу нічога не сказаў пра Бангалор.
[ 21/03/2007 15:52 ]
Скажите, чего вы хотите добиться акцией 25-го марта? Какова ее цель?
Мэта – каб крамлёўскія ўлады адмовіліся ад фантазіяў на прадмет “саюзнай дзяржавы” . Другое. Каб Эўразьвяз на перамовах з Менскам працягваў патрабаваць дэмакратычных рэформаў. І каб беларускія ўлады пачалі звыкацца з думкай, што ім давядзецца прызнаць існаваньне з дэмакратычнай апазыцыяй у Беларусі і сесьці зь ёй за стол перамоваў.
[ 21/03/2007 15:56 ]
Ja pa takim scenary u^ pazornym marszy pryjmac` nja budu.
Прыміце ўдзел у стварэньні партызанскага атраду і ўзначальце яго.
[ 21/03/2007 16:02 ]
Persanal'na Vam,Viktar i astatnim arganizataram S'viata zhadaju, kab u gety dzen' Vam prydalasia jak maga bol'sh muzhnas'ci i rashuchas'ci!!! Zhyve Belarus'! Dzianis
Жыве!
[ 21/03/2007 16:12 ]
Мяркуючы па пытаньнях і Вашых адказах, Вам варта чакаць сюрпрызаў і неспадзяванак ад саміх удзельнікаў. Яны ня палзяляюць Ваш плян. Вы гатовы да сюрпрызаў?
Мы гатовы да сюрпрызаў.
[ 21/03/2007 16:15 ]
Вы сапраўды лічаце, што грамадства не саспела да зьменаў пры галактычных коштах на жыльлё, прыгонным праве і газава-нафтавым крызісе?
Усе гэтыя крызысныя моманты на сёньня не дасягнулі крытычнай мяжы. І гэта Вы можаце пабачыць, паразмаўляўшы з суседзямі. На сёньняшні дзень на вуліцу выходзіць ня больш дзесятай часткі тых, хто мае дэмакратычныя перакананьні, і якім лукашэнкаўская калгасная дыктатура брыдкая з эстэтычнага пункту гледжаньня. Выхад на вуліцу людзей, якіх бы штурхала эканамічная незадаволенасьць, яшчэ не сасьпеў.
[ 21/03/2007 16:17 ]
Проста хачу сказаць: Віктар, Вы НЕ падла; здаецца, такіх людзей цяпер мала.
Дзякуй.
[ 21/03/2007 16:23 ]
Спадар Івашкевіч. Мяркуючы па гэтай канферэнцыі, вы абсалюта не ў курсе грамадскіх настрояў і не разумееце публікі, з якой вядзеце размову. Пагаджаецеся?
Я разумею публіку, зь якой вяду размову. Але не лічу патрэбным заігрываць з інфантыльнымі мроямі і марамі. Я не зьбіраюся ўпрошваць і тым больш заўлякаць на акцыю нейкімі абяцанкамі. Я заклікаю асэнсаваных людзей стаць побач у змаганьні за свабодную, незалежную Беларусь, як роўны з роўным, вольны з вольным.
[ 21/03/2007 16:33 ]
На одной из встреч Милинкевич заявил, что, если соберется 100 000 человек, то режим падет. Допустим в воскресенье соберутся 100 000. Вы их тоже поведете на Академию Наук?
Калі зьбярэцца 100 000 , гэта будзе сьведчыць, што грамадзкія настроі павярнуліся. І тады на перамовы з апазыцыяй прыйдуць прадстаўнікі сілавых структур.
[ 21/03/2007 16:36 ]
Вэб-рэдактар: завяршаем он-лайн канфэрэнцыю.
Я спадзяюся, што ўсе людзі, якія маюць і маюць ідэалы свабоды і Незалежнасьці Беларусі, прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу і разам з намі пройдуць па праспэкце да Акадэміі навук. Тым самым прадэманстраваўшы іншым беларускім грамадзянам, якія па нейкіх прычынах сядзяць у хаце і ўсяму ўсясьветнаму супольніцтву,які будзе чытаць у інфармацыйных матэрыялах пра гэтую акцыю, што ў Беларусі ёсьць шмат людзей, якія не баяцца адкрыта дэкляраваць свае ідэалы свабоды і Незалежнасьці Беларусі. І гэтая дэманстрацыя павінна адбіць жаданьне марыць пра нейкія інкарпарацыі Беларусі з Расеяй, таму што яны будуць бачыць, што калі гэтулькі людзей за Незалежнасьць, дык займаца "саюзнымі праектамі" няма ніякага сэнсу.
 галоўная
 угару