[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


28 Лютага 2007
Аляксандар Вайтовіч

Нарадзіўся 5 студзеня 1938 году ў вёсцы Рачкевічы Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1960). Доктар фізычна-матэматычных навук (1979), прафэсар (1985), член-карэспандэнт (1986), акадэмік НАН Беларусі (1996), правадзейны ўдзельнік Эўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і славеснасьці (1995).

Пасьля фізычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту 32 гады працаваў у Інстытуце фізыкі Акадэміі навук, прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да намесьніка дырэктара па навуковай працы. Затым быў дырэктарам Інстытуту малекулярнай і атамнай фізыкі Акадэміі навук Беларусі, а з траўня 1997 году – прэзыдэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Член Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2000). 19 сьнежня 2000 году абраны старшынём Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі другога скліканьня.
28 ліпеня 2003 году з-за правядзеньня незалежнай палітыкі ў Савеце Рэспублікі Вайтовіч быў адкліканы ўказам прэзыдэнта і з тае пары зазнаў ганеньні. У 2006 годзе браў удзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, аднак зьняў сваю кандыдатуру.

Мае жонку і сына.

Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996), ордэны “Знак Пашаны” (1981), Францыска Скарыны (1998), мэдалі.

Працы: 24 вынаходзтвы, 200 навуковых працаў, у тым ліку: Магнітаоптыка газавых лазэраў. Мн., 1984; Лазэры з анізатропнымі рэзанатарамі. Мн., 1990 (сумесна з В.Н.Северыковым).

Афіцыйны сайт: voitovich.com.

У інтэрвію Радыё Свабода Аляксандар Вайтовіч сказаў : “Чаму я застаўся ў палітыцы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў? Асноўная мэта – давесьці да грамадзтва, што цяперашняя ўлада робіць вельмі шмат таго, што не ідзе на карысьць краіне. Такую ўладу трэба мяняць. Рух “Супрацоўніцтва і прагрэс”, які мы стварылі разам з Сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада), і служыць гэтай мэце”.
19.12.2006
Ваша Свабода
10.01.2007
Аляксандар Рар

17.01.2007
Станіслаў Багданкевіч

24.01.2007
Алег Трусаў

31.01.2007
Станіслаў Гусак
07.02.2007
Алесь Бяляцкі

14.02.2007
Аляксандар Мілінкевіч

20.02.2007
Анатоль Лябедзька
07.03.2007
Навошта ўлады ўшаноўваюць Суворава?

14.03.2007
Юры Хашчавацкі

21.03.2007
Віктар Івашкевіч

28.03.2007
Івонка Сурвіла
04.04.2007
Малады фронт

11.04.2007
Аляксей Марачкін
18.04.2007
Валерыя Навадворская
25.04.2007
Іван Нікітчанка

02.05.2007
Жанна Літвіна

09.05.2007
Сяргей Драздоўскі

16.05.2007
Сакрат Яновіч

23.05.2007
Аляксей Янушэўскі

30.05.2007
Малады фронт

07.06.2007
Віктар Шэндэровіч
13.06.2007
Барыс Нямцоў
20.06.2007
Аляксандар Ярашук
27.06.2007
Уладзімер Падгол
04.07.2007
Карэн Ст’юарт
11.07.2007
Анатоль Шумчанка
18.07.2007
Алег Алкаеў

25.07.2007
Паэт Уладзімер Някляеў

29.07.2007
Андрэй Хадановіч.

08.08.2007
Валянцін Мацкевіч
15.08.2007
Валянцін Голубеў
08.01.2007
Сьвятлана Алексіевіч
29.08.2007
Леанід Путырскі
05.09.2007
Павал Севярынец
12.09.2007
Станіслаў Шушкевіч
19.09.2007
Віталь Сіліцкі
25.09.2007
Ўладзімер Арлоў
10.10.2007
Аляксандар Мілінкевіч
17.10.2007
Віктар Івашкевіч
24.10.2007
Юры Беленькі
31.10.2007
Леанід Маракоў
07.11.2007
Руся (Марына Шукюрава)
11.01.2007
Давід Какабадзэ: падзеі ў Грузіі
21.11.2007
Алесь Ліпай
27.11.2007
Райнэр Лінднэр
12.05.2007
Барыс Нямцоў
2003  2004  2005  2006
[ 26/02/2007 21:46 ]
Як вы ставіцеся да ганебнага джынсу,як сымбаля пераменаў, да ганебных і пачварных налепак на 25 сакавіка. Ці лічаце вы слушчнымі заклікі з прапановаю публічна паліць гэтыя паперкі?
Ведаеце, я такі недасьведчаны ў гэтых пытаньнях, якія мне задаюць, што мне цяжка на гэта адказаць. Нехта хоча джынс, нехта, можа, што другое – у кожнага сваё, хай яны вырашаюць. Я таксама спакойна стаўлюся да налепак і да бел-чырвона-белага сьцяга, і да цяперашняга сьцяга... Калі ад гэтага будзе больш народу, калі мы будзем што рабіць – я ня бачу ў гэтым ніякай заганы.
[ 26/02/2007 22:45 ]
Уважаемый Александр Павлович! 1. Лукашенко сказал, что готов сотрудничать хоть с дьяволом ;), а с кем Вы готовы сотрудничать внутри страны и за её пределами ради процветания республики? 2. Не секрет, что Ваши отношения с ректором Козулиным нельзя было назвать особо тёплыми. А как Вы относитесь к Козулину, как политику? С уважением, Максим.
1. Дзеля росквіту краіны гатовы супрацоўнічаць з усімі, хто не мае дачыненьня да злачынстваў. 2. Казулін сёньня вымагае маральнай падтрымкі і ён яе павінен атрымаць.
[ 26/02/2007 23:13 ]
Возможен ли, на Ваш взгляд, переход к демократии в Беларуси мирным путем?
Магчымы.
[ 26/02/2007 23:16 ]
Поддерживают ли с Вами отношения "Люди власти"? Если да, какие там бродят настроения? Спасибо.
Настроі магчымых зьменаў.
[ 27/02/2007 00:07 ]
Уважаемый Александр Павлович, в какой помощи нуждается Ваше движение и как можно связаться с Вами или помощниками? Намерены ли Вы совершать поездки по регионам?
Так, нам патрэбна дапамога ў нашым руху, і я буду ўдзячны, калі людзі будуць зьвязвацца са мной ці з маімі памочнікамі. Я думаю, што хутка зьявіцца спэцыяльны сайт, і мы дамо пра яго інфармацыю, празь яго будзе можна зьвязвацца. Таксама мы думаем, што будзем зьдзіць па рэгіёнах.
[ 27/02/2007 00:30 ]
Добрый день. Я работаю в системе исполнительной власти в Гомельской области. Александр Павлович, Вы очень заинтриговали меня и коллег «встречами в Москве с представителями политических и бизнес кругов России». Если не секрет, что это были за «круги», а также планируются ли у Вас какие-либо встречи с российскими политиками и встречи с руководством России на высшем уровне? Насколько Вы знакомы с Владимиром Путиным и его «преемниками»? У меня есть еще вопрос. Есть какая-либо возможность оказывать помощь движению «Сотрудничество и Прогресс», которое Вы возглавляете представителями исполнительной власти? Велика опасность быть «засвеченными», но есть желание менять ситуацию. Предложите, как можно с Вами взаимодействовать. Нам нужен человек, на которого мы может опереться. Козулин и тем более Милинкевич, не являются для нас таковыми. Спасибо за ответы и понимание. Сергей Владимирович
Я вельмі ўдзячны за гэтае пытаньне. Павінен сказаць, што і тады, калі я працаваў ва ўладзе, быў старшынём Савета рэспублікі, я шмат сустракаўся з тымі, хто працуе ва ўладзе ў рэгіёнах, з адміністрацыяй, і вынес уражаньне, што гэтыя людзі, многія зь іх, добра разумеюць стан краіны і хочуць пераменаў. Я бачу, што гэты чалавек, які даслаў гэтае пытаньне, з тых людзей. Мы зь вялікім задавальненьнем будзем супрацоўнічаць зь людзьмі з выканаўчай улады, і вядома, што мы павінны распрацаваць спосаб, каб гэтых людзей не "засьвечваць", і я думаю, што мы гэта ўсё зробім. Хай гэты чалавек адсочвае мой сайт, мой жывы журнал, і там ён нейкія сыгналы ўбачыць. Дзякую.
[ 27/02/2007 00:59 ]
Вітаю Вас, пан Алесь. Ці будзе Вы прымаць ўдзел у святкаванні дня Волі 25 сакавіка на плошчы Кастуся Каліноўскага? Увогуле, чаму Вы не прымаеце асабісты ўдзел у мітынгах? Вас ніколі не было чуваць на апазіцыйных выступах у мінулых годзе. Вы не бралі ўдзел у Чарнобыльскім шляху, не выступалі на маладзёвых канцэртах на плошчы Бангалор. Лічу, што палітыкі, павінны выступаць на падобных мерапрыемствах. Праз выбары ўладу на Беларусі немагчыма змяніць. Ці згодны Вы? Раю Вам звярнуцца да мінакоў і запрасіць на свята на плошчу. Было б лепш, каб Вы са сваімі аднадумцамі выйшлі самастойна на плошчу са сваім мікрафонам, а не разам з апазыцыяй, якая паехала зараз за грошамі ў ЗША. Жыве Беларусь! Антось
Прыму ўдзел ў святкаванні 25 сакавіка. Звярнуся к грамадзянам са зваротам з гэтай нагоды.
[ 27/02/2007 01:22 ]
Ці плануеце адчыняць суполккі Руху “Супрацоўніцтва і Прагрэс” у іншых краінах? Як можна далучыцца да руху?
Так, плануецца і ўжо робіцца, хутка аб гэтым інфармацыя будзе пададзена.
[ 27/02/2007 04:43 ]
Многоуважаемый Александр Павлович! Вопрос с уходом Александра Лукашенко решен на самом "верху" и это произойдет в течение ближайшего времени. Ваша кандидатура рассматривается в качестве одной из самых сильных. От номенклатуры начали подготовку к досрочным выборам Михаил Мясникович, Владимир Макей, Владимир Семашко и Сергей Сидорский. С кем из этих персон Вы готовы скооперироваться и работать в команде? Кого Вы рассматриваете на пост главы Правительства, а также кто из нынешних министров сохранит свои посты в случае Вашего избрания главой государства. Почтальён Феликс Держинский
Без каметарыяў па вядомых прычынах.

Дадатак: скажу крышку шырэй. Лічу, што ўсе чыноўнікі, міністры, прэм'ер-міністар, яго намесьнікі і ніжэйшыя пасады – усе людзі, якія ня маюць за сабой злачынстваў і зьяўляюцца прафэсіяналамі, трэба знайсьці ім месца ў кіраўніцтве краіны, тым больш што мнонія зь іх валодаюць інфармацыяй, ведаюць стан спраў у Рэспубліцы Беларусь і могуць быць вельмі карыснымі.
[ 27/02/2007 10:57 ]
Паважаны спадар Вайтовіч, як Вы ставіцеся да стану спраў у ВАКе Беларусі? Ці не здаецца Вам, што селета гэта месцішча цемрамешальства, дзякуючы дзейнасці якой беларуская навука адкацілася на многа год назад? Такое ўраджанне, што у ВАКе не засталося не тое што прафесійных, а проста сумленных людзей. У цяперашняй Беларусі няма сэнсу займацца навуковай дзейнасццю, таму што няма аніякай аб’ектыўнасці ў разглядзе дысертацыйных прац. Калі ласка, пракаментыруйце гэта сцвярджэнне і калі Вы згодны, як бачыце выйсце з гэтага становішча? Дзякуй. К.К.
Я згодны, але не на ўсе сто працэнтаў, як кажуць, бо што тычыцца прыродазнаўчых навук, то мне здаецца, што там ніякіх такіх рэчаў не адбываецца, пра якія піша аўтар. Адбываюцца нейкія непаразуменьні ў грамадзкіх навуках, іх шмат, і корань гэтых непаразуменьняў у тым, што ВАК стаў на пазыцыю: кагосьці прапускаць, а кагосьці не прапускаць, і менавіта па палітычных матывах. Вось у чым корань зла ў ВАКу. І гэта ўзьнікла, калі туды прыйшоў старшынём Рубінаў, і гэта працягваецца цяпер. Гэтую сытуацыю трэба зьмяніць. А ў прыродазнаўчых навуках, мне здаецца, там нармальная сытуацыя.
[ 27/02/2007 11:25 ]
Dzendobry.a ci mozhna dawedacca,xto z rasejskaha boku wystupiu zasnawalnikam ruchu "Supracounictwa j prahres"?
Расейскія грамадзяне беларускага паходжаньня.
[ 27/02/2007 14:06 ]
Шаноўны Аляксандр Паўлавіч! Вы вялікі вучоны і былі буйным эфектыўным арганізатарам навукі, калі кіравалі беларускай Акадэміяй навук. Чаму зараз Вы не арганізавалі калектыў прадуктыўных буйных вучоных, якія з прагрэсіўных пазіцый ўсебакова даследавалі б праблемы перспектыўнага развіцця Беларусі і дакладалі аб выніках у публікацыях? Няма такіх вучоных ці Вы не шукаеце іх? На жаль, зараз перспектыўныя праблемы развіцця Беларусі ў асноўным асвятляюць неспецыялісты ў галіне сацыяльнай навукі -- журналісты, літаратары, моваведы, прадстаўнікі мастацтва і проста самавучкі. Вы пойдзеце у накірунку, які яны Вам непрафесійна намалююць? Грамадзянін
Улады і цяперашняе кіраўніцтва Акадэміі навук усяляк перашкаджаюць арганізацыі такой працы. На апошнім Агульным сходзе Акадэміі Мясніковіч М.У. выкарыстаў запалохванні, каб не дапусціць такой працы. Але праблемы пэрспэктыўнага развіцьця Беларусі дасьледуюцца і шмат зроблена. На жаль, улады не дапускаюць шырокіх і значнымі тыражамі публікацый вынікаў гэтых даследаванняў.
[ 27/02/2007 14:19 ]
А дзе вы былі сп.(хутчэй таварыш) Вайтовіч у 1996 годзе, 2001 годзе? Дакладней зь кім вы былі? Вы насамрэч верыце ў нейкую палітычную падтрымку на Беларусі? Уладзь, Менск
Добры дзень, таварыш ці спадар Уладзь. Паколькі Вы выступаеце інкогніта, то вызначыць правільны зварот да Вас немагчыма. 1996 год для мяне быў запоўнены напружанай працай і вельмі значнымі падзеямі. Навука знаходзілася ў цяжкім стане і паўсядзённы клопат быў аб захаванні інстытута, дырэктарам якога мне давялося быць. Гэтая праца займала найбольш часу. Не кідаў і навуковай працы. У гэтым жа годзе афармляў матэрыялы на суісканне Дзяржаўнай прэміі, рабіў навуковыя даклады па гэтых матэрыялах у розных навуковых установах, у гэтым жа годзе і атрымаў Дзяржаўную прэмію ў галіне навукі. У гэтым жа годзе быў абраны акадэмікам. Палітыкай мала цікавіўся і не займаўся, як амаль усе члены акадэміі. А вось у 2001 годзе ўжо палітыка занялася мною. Гэта быў год, у які я зразумеў, што адбываецца ў краіне ў палітычнай сферы. На Ваша пытаньне, з кім я быў, адказваю: з маёй роднай краінай. Ваша апошняе пытаньне пастаўлена недакладна. Адказваю на яго так: веру ў палітычную падтрымку грамадзянамі Беларусі працы па пераводу краіны на шлях цывілізаванага ўстойлівага развіцця, па спыненьню панаваньня дыктатуры.
[ 27/02/2007 15:13 ]
Добрый день. Представьте себе, что прошёл год с сегодняшнего дня. Перечислите, пожалуйста, конкретные результаты существования движения. Антон.
Вось, Антон, вы хочаце, каб я быў такі прадказальнік, як там была ў Баўгарыі, я забыўся ўжо, як яе звалі – здаецца, Ванга, але я такімі магчымасьцямі, як яна, не валодаю. Аднак калі ўсё будзе разьвівацца так, як мы хочам, то мы хочам наступнага: далучыць да руху за перамены ў Беларусі, за выхад Беларусі на цывілізаваны, устойлівы шлях разьвіцьця, большую частку грамадзтва, чым гэта мае месца цяпер. Калі мы гэтай мэты дасягнем – значыць, мы зрабілі тое, што задумалі.
[ 27/02/2007 18:47 ]
Александр Павлович, вот Вы пишите у себя на сайте, что 19-25 марта были на площади и даже выступали там. Но мои друзья, которые стояли на площади, в том числе и ночью, вас не видели и (у)слышали. видимо, нужно громче говорить. Как Вы собирались пиариться у Владимира Соловьёва, если Лукашенко бы принял вызов "К барьеру". Он Вас одной харизмой бы раздавил и не поперхнулся, а Соловьев бы ещё и сверху добавил... если Вы претендуете на роль лидера, то постарайтесь иметь четкие ответы, мысли, цели; умейте это всё выразить так, чтобы завоевать доверие людей; ну и не бойтесь постоять за себя, особенно если Вы уверены в правильности своих идей (это так?). ну и главное, - нужна работа, которая покажет людям, чего Вы стОите, ответы на практически любые вопросы и так в интернете найти не проблема, если есть желание и умение им пользоваться. Если Вы хотите быть лидером, то берите мегафон и вперед на площадь 25 марта. Не прячьтесь за спины других людей и политиков. Идите как Борис Ельцин на пролом. Иначе, Вы будете просто в роли эксперта. P.S. Не хотел Вас ничем обидеть. просто высказал свою точку зрения.
Дзякуй за парады. Пракамэнтую – ня трэба думаць, што так ужо перад мікрафонам ці ў якой перадачы Лукашэнка можа сваёй харызмай некага задушыць, бо калі вядучы будзе даваць магчымасьць адказваць, то гэтага Лукашэнку можна загнаць у кут, бо ёсьць неаспрэчныя факты і аргумэнты.
[ 27/02/2007 19:31 ]
Аляксандр Паўлавіч! Запрашаем Вас да нас прачытаць лекцыю ў БДУ на факультэт міжнародных адносін. Наш дэкан А. Шарапа казаў, што ён вельмі паважае Ваc і будзе не супраць. Міхась, БДУ, 3 курс
Я згодзен прыйсьці і сустрэцца са студэнтамі, я заўсёды гатовы прыйсьці і сустрэцца з моладзьдзю.
[ 27/02/2007 20:49 ]
Спадар Аляксандр, як Вы лічыце, чаму, калі Вы даслалі ліст да партыі "Сумленная Расія" на Вас адразу накінулісь з розных бакоў: "Наша Ніва", Фядута і інш.? У той жа час, калі спадар Мілінкевіч піша лісты да Заходніх лідэраў і партый, той жа Фядута, Саннікаў, Вячорка, спяваюць яму оду: "Милінкевіча барані"? Няўжо палітыка "падвоенных стандартаў"? Ці гэта комплекс боязні нацыі перад Расіяй? З якімі партыямі Расіі Вы плануеце працаваць? Ці маеце намер працаваць з партыямі Заходняй Эўропы? Дзякуй за адказы.
Я думаю, што трэба працаваць як з партыямі Заходняй Эўропы, так і з партыямі Расіі. Расія ў нас, можна сказаць – стратэгічны партнэр, і нікуды ад гэтага не падзецца, і працаваць зь ёю трэба. І калі там нехта накінуўся – няхай гэта будзе на іх сумленьні, я не хачу марнаваць час, каб думаць, зь якой нагоды яны гэта рабілі.
[ 27/02/2007 20:52 ]
Александр Григорьевич, расскажите подробнее о Вашем предложении по поводу Всебелорусского народного собрания вместо Конгресса демократов.
Так, з задавальненьнем. Разумееце, кангрэс дэмакратычных сілаў задуманы як кангрэс для вырашэньня нейкіх пытаньняў палітычных партыяў. І я лічу, што трэба неяк палітычным партыям уздымацца вышэй над уласнымі інтарэсамі, і пачынаць думаць шырэй, у межах рсэпублікі. Таму я лічу, што трэба зрабіць – я думаю, што якраз магчыма так зрабіць. Зрабіць першую частку кангрэса – пытаньне аб пэрспэктывах, аб стане Рэспублікі Беларусь і пэрспэктывах яе разьвіцьця. І запрасіць на гэтую першую частку людзей, якія ня хочуць прыходзіць на кангрэс і там займацца справамі палітычных партый – нтэлігенцыю, экспэртаў, яшчэ нейкую частку грамадзтва – і абмеркаваць падрабязна, як і куды трэба рухацца Беларусі. І гэтае абмеркаваньне, магчыма, заключэньне, рэзалюцыю – шырока распаўсюдзіць сярод беларускага грамадзтва. 2-я частка – гэта тыя пытаньні, якія яны плянуюць, няхай яны вырашаюць там, бо яны цікавяць больш якраз палітычныя партыі. Я быў якраз на паседжаньні палітрады ў мінулы чацьвер, і сваю прапанову ім выказаў, і я вельмі задаволены, што ўсе пагадзіліся з тым, што трэба зрабіць такое першае пытаньне. Цяпер гэтае пытаньне пераходзіць у вобласьць рэальнага выкананьня.
[ 28/02/2007 00:42 ]
Вітаю Вас! Калі ласка, Ваша стаўленне да Зянона Пазьняка! Ці знаемы Вы ім? Ци плануеце з ім сутрэцца? Як Вы лічыце ці варта Зянону зараз вяртацца на Беларусь? Пятрусь Шмыткоў
Я не знаёмы з Пазьняком асабіста, ня ведаю, трэба яму вяртацца ці не – гэта яго рашэньне павінна быць, не маё, мне цяжка даваць яму якую-небудзь параду. А што да таго як сустрэцца – я гатовы сустрэцца з Пазьняком, гатовы ўважліва яго выслухаць, яго меркаваньні, бачаньне таго, што робіцца ў Рэспубліцы Беларусь. Магчыма, гэтая сустрэча лепей асьветліць нейкія бакі жыцьця Беларусі. Ад гэтай сустрэчы могуць узьнікнуць нейкія высновы для далейшай працы, і гэта было б карысна.
[ 28/02/2007 01:48 ]
Спадар Аляксандр, ці падрымаў М.Марыніч Ваш рух? Ёсць з ім нейкия стасункі?
У мяне вельмі добрыя адносіны са сп. Марынічам, і я зь ім час ад часу сустракаюся.
[ 28/02/2007 10:00 ]
Дзе вы будзеце 25 сакавика 2007 году?Ци пойдзеце вы на акцыю?
Я ўжо адказваў - я пайду.
[ 28/02/2007 10:57 ]
сп. Вайтовіч, як вы ацэньваеце дзейнасьць цяперашняга кіраўніцтва акадэміі навук?
Ведаеце, я нядаўна пра гэта крыху пісаў у сваім адказе на артыкул Рубінава, але, магчыма, ня ўсе чыталі. Мяне ўражвае вось што: што зусім некваліфікаваныя дзеяньні прадпрымае цяперашняе кіраўніцтва Акадэміі навук – чыноўніцкі падыход. Спачатку яны разбуралі такія ўтварэньні, як аб'яданьне, куды ўваходзілі навуковы інстытут і такія ўстановы, якія займаюцца ўкараненьнем навуковых дасягненьняў – яны разбурылі аб'яднаньне "Кібэрнэтыка". Цяпер яны гавораць пра нейкія цэнтры, прычым нават не абгрунтоўваюць мэтазгоднасьць стварэньня многіх зь іх. Цяпер яны, аказваецца, зноў утвараюць аб'яднаньне "Кібэрнэтыка". Ну, карацей, поўны хаос, няма ніякай мэты, ніякага пляну дзеяньняў – нейкая хаатычныя, мітусьлівыя рухі робяць. Яшчэ другое: вось гэты непрафэсіяналізм выяўляецца ў тым, што пачынаюць прызначаць дырэктарамі інстытутаў, магчыма, і вучоных, але неспэцыялістаў у тым напрамку, у якім працуе інстытут – гэта недапушчальна ў Акадэміі навук, таму што за сабой гэта пацягне, што потым і загадчыкамі лябараторыяў пачнуць прызначацца людзі некваліфікаваныя ў галіне дасьледаваньняў лябараторыі.

Потым, мяне вельмі зьдзівіла тое, што адбылося на апошнім агульным сходзе Акадэміі навук, 7 лютага. Там паўстала пытаньне наступнае: цяпер, калі мы па іншаму будзем купляць энэрганосьбіты, будзем выходзіць на міравыя цэны, на міравы кошт, паўстае пытаньне – як разьвіваць эканоміку Беларусі, якімі карыстацца прынцыпамі? І паўстала пытаньне, што давайце мы зьбярэм агульны сход Акадэміі, спачатку – аддзяленьняў, і абмяркуем, як разьвівацца эканоміцы Беларусі, які ўнёсак можа зрабіць навука ў гэтае разьвіцьцё. І так мяне ўразіла, што пан Мясьніковіч выступіў з пагрозамі ў адрас гэтай ідэі. Ён сказаў: калі мы гэта будзем абмяркоўваць, то можа так здарыцца, што мы нічога ўжо ня зможам абмяркоўваць, такі празрысты намёк зрабіў. Ня кажучы ўжо пра тое, што калі пачалі галасаваць па гэтай прапанове, то ён у парушэньне нашай Канстытуцыі і статуту Акадэміі пачаў загадваць – запісвайце ў пратакол таго, хто галасуе ня так, як трэба. Вы разумееце? Такога ў Акадэміі ніколі не было. Вось такая сытуацыя ў Акадэміі. Проста як быццам уладзе не патрэбен гэты інтэлектуальны патэнцыял, які накоплены ў Акадэміі.
[ 28/02/2007 10:58 ]
Наколькі Беларусь -- каруспаваная краіна, у параўнаньні з Украінай і Расеяй?
Параўноўваць вельмі цяжка, таму што там больш празрыста – у Ўкраіне, у Расеі таксама. Прыклад маленькі: калі сын Юшчанкі некуды паехаў, нешта зь ім здарылася – пра гэта ўсё было напісана ва Ўкраіне, і ў нас. А ў нас жа нічога такога ня пішуць, калі здараецца з сынам Лукашэнкі. Ходзяць толькі чуткі – вось страляў ён недзе, як Казулін казаў – а дзе гэта напісана? Пра гэта павінны ўсе ведаць. Таму і з карупцыяй тут вельмі цяжка супастаўленьні рабіць, тым больш што ў нас прыняты вось такі, на мой погляд, антыканстытуцыйны закон, згодна зь якім можна не судзіць карупцыянэра, а крыху паўшчуваць, ён грошы нейкія камусьці ўнясе – невядома каму, уладзе ці можа яшчэ каму, апрача як у бюджэт дзяржавы – і ўсё, і яго судзіць нават ня будуць, хоць у канстытуцыі ясна сказана, што вінаватым чалавек прызнаецца толькі па суду, а тут сказана, што ён вінаваты, грошы трэба вярнуць, але суда не было – і хто гэта прыняў рашэньне? Гэта зроблена для таго, каб не прыдаваць галоснасьці прозьвішчы карупцыянэраў. Калі пра Жураўкову мы яшчэ чулі, што яна карупцыянэрка, нажываецца на нафце расійскай, то цяпер мы ні пра каго не пачуем, бо нічога ня будзе давацца ў сродкі масавай інфармацыі. Таму гэта будзе ўсё "пад вадою", як кажуць, надводная частка айсбэргу ўжо будзе не адна дзясятая, як у прыродзе, а можа, адна сотая, а ўсё астатняе – пад вадой.
[ 28/02/2007 12:44 ]
Сп. Вайтовіч, якое ваша стаўленьне да кангрэсу дэмсілаў і разыцыі А. Мілінкевіча? Чым вы тлумачыце спрэчкі сярод апазыцыі -- прыватнымі амбіцыямі, ці вычарпанасьцю мінулага пэрыяду і неабходнасьцю новага падыходу?
Я ўжо казаў пра кангрэс дэмакратычных сіл – яны робяць гэты Кангрэс унутранай справай гэтых палітыкаў, якія ўваходзяць у палітычныя партыі, хоць Мілінкевіч, як быццам, ня сябра палітычнай партыі, але ён адтуль выйшаў і абапіраецца на БНФ да гэтага часу. Я лічу, што трэба ўсім узьняцца вышэй за гэта і працаваць. І няма чаго тут дзяліць партфэлі пакуль што, таму што іх трэба дзяліць тады, калі надыдзе час, цяпер трэба працаваць.
[ 28/02/2007 13:26 ]
Паважаны сп.Вайтовіч, вы асабіста каго лічыце сапраўдным Нацыянальным Лідэрам Беларусі,які ўсім сваім жыццём і дзеяньнямі заслугоўвае быць першай асобай краіны і які прынёс бы найбольшую карысць адраджэньню Беларусі ? Дзякуй. Туравец Віктар.
Я не хачу адказваць на гэтае пытаньне, бо я павінен называць нейкія прозьвішчы – вы ведаеце, якая ў нас сытуацыя ў краіне. Нельга атрымаць сапраўды такой шырокай інфармацыі ня толькі пра дзеяньні ўлады, але таксама і пра дзеяньні асоб, якія знаходзяцца ці не знаходзяцца ва ўладзе. Вядома, што ў нас знойдзецца вельмі шмат людзей у 10-мільённай краіне, якія, я ўпэўнены, маглі б выконваць абавязкі прэзыдэнта рэспублікі намнога лепей, чым гэта робіць сёньня Лукашэнка, які проста ставіць краіну ў такое незайздроснае становішча – ён пасварыўся з Захадам, не выяжджае на Захад, гэта ўсё вельмі шкодна для краіны. Ён цяпер сварыцца з Расіяй – мабыць, не настолькі пасварыцца, каб не выяжджаць, але гэта таксама не на карысьць Рэспублікі Беларусь. Я ніколі ня чуў ад сп. Лукашэнкі якіх-небудзь прапаноў, рашэньняў, якія б ён прапаноўваў – у мяне такое ўражаньне, што гэта вельмі нізкага ўзроўню па інтэлекту чалавек, так здарылася, што ён апынуўся ва ўладзе на самай вяршыні піраміды, а потым зрабіў усё, каб працягваць да канца свайго жыцьця. Гэта шкодна для Беларусі. У Беларусі шмат ёсьць людзей, якія, будучы на пасадзе прэзыдэнта рэспублікі, кіравалі б краінай намнога лепей, чым цяпер Лукашэнка.
[ 28/02/2007 14:53 ]
Спадар Аляксандар, у Вас вочы баязлівыя, у іх нейкі страх. Таму ў Вашую самастойнасць не веру. Даруйце, калі пакрыўдзіў.
Гэта не пытаньне, гэта сьцьвярджэньне нейкае - калі ў якога ёсьць такое сьцьвярджэньне, дык ёсьць.
[ 28/02/2007 14:55 ]
Спадар Аляксандар, нейкі час як спікер Сэнату Вы былі трэцяй асобай у дзяржаве, пасьля прэзыдэнта і прэмьера. Таму ведаеце "табель аб рангах" у вышэйшым эшэлоне ўлады. Як Вы ацэньваеце, паводле гэтага "табелю", месца сынка Лукашэнкі, якога Лукашэнка ўвёў у склад Рады Бясьпекі?
Я б зьвярнуў вашу ўвагу на ўмоўнасьць гэтай табэлі ва ўладзе. Сапраўды, як я ішоў ва ўладу, мне думалася, што Лукашэнка пойдзе на апошні тэрмін, і трэба будзе рабіць шмат працы, таму што яе неабходна рабіць. А калі я прыйшоў ва ўладу, то хутка, амаль за некалькі месяцаў, усё зразумеў, што адбываецца ў палітычнай сфэры ў рэспубліцы. Там ёсьць адна асоба ў табэлі аб рангах, а ўсе астатнія – вы можаце іх першымі, другімі, трэцімі й г.д. ставіць – але яны наагул не другія, ня трэція, не чацьвёртыя, яны так нізка ў параўнаньні зь першай, што я ня ведаю, наколькі прыступак ніжэй за першую – вось такая сыстэма ўлады створана. Што тычыцца сына, то ён назначаны падначаленым бацькі насуперак заканадаўчым актам, якія дзейнічаюць у краіне – акты ёсьць, якія абараняюць гэта рабіць. А тое, што ён прызначаны, я бачу наступным чынам: Лукашэнка настолькі нікому не давярае, што цяпер для яго адкрылася магчымасьць падымаць сына, якому ён давярае. Ён ставіць сына на прыступку, зь якой той бы мог ажыцьцяўляць нейкі кантроль над краінай, і ён думае, што якраз гэты кантроль будзе даносіць Лукашэнку ўсё, што мае месца быць.
[ 28/02/2007 14:59 ]
Спадар Вайтовіч! У звароце да "справядлівай расіі" Вы просіце з Казуліным і Дунаевым спрыяння дэмакратыі на Беларусі з боку Расеі. Як вы уяўляеце гэта? а) Адхіленне АГЛ ад уўлады б) фінансаванне вашых структур? Патлумачце, калі ласка...
Палітычная заява – гэта крыху іншае, чым непасрэдная праца. У палітычнай заяве звычайна пішацца ў агульнай форме, а канкрэтная палітычная праца – адбываецца у той форме, у якой ўдаецца дамовіцца.
[ 28/02/2007 15:01 ]
Спадар Вайтовіч! Чаму для Вас БСДП (грамада) толькі Сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)? Мусіць вашы партнэры не ведаюць гісторыю Грамады і бачаць партыю на расейскі капыл?
Ня вельмі зразумеў пытаньне. Ведаю, што ёсьць іншыя дэмакратычныя партыі.
[ 28/02/2007 15:06 ]
З вашай бшяграфіі вынікаеб што вы тыповы прадукт савецкай сістэмы, ваш асабісты сайт напісаны на мове каляністаў якія 200 ракоў калечаць нашу краіну. Пакуль А. Лукашэнка трымаў вас у кармушцы вы не служылі ямую Ці не лепш вам све здольнасці і веды рэалізаваць у фізіцы за мяжой?
Гэта думка аўтара пытаньня, мая думка – іншая.
[ 28/02/2007 15:13 ]
Уважаемый Александр Павлович! Как Вы относитесь к реформам, проходящим в НАНБ?
Там ніякіх рэформаў не адбываецца, а ідзе чыноўніцкая паказуха. Рэформаў ніякіх няма, ніхто іх не прапаноўваў, ніхто не абмяркоўваў. Паказуха , якая ёсьць, уплывае на стан справаў не станоўча, а адмоўна.
[ 28/02/2007 15:19 ]
Ці ёсць у вашых бліжэйшых планах стварэнне філіяў Вашага руху ў абласных цэнтрах Беларусі? І ў прыватнасці ў Віцебску?
Ёсьць. Сачыце за маім вэб-сайтам.
[ 28/02/2007 15:59 ]
Вэб-рэдактар: завяршаем онлайн-канфэрэнцыю.
Мае ўражаньні добрыя, я з задавальненьнем адказваў на пытаньні, нават вострыя. Хаця, мне здаецца, ня варта задаваць пытаньні, якія ня тычыцца справы, а тычацца ацэнак іншых асоб. Звычайна я не выказваю адносінаў да іншых асобаў, за рэдкім-рэдкім-рэдкім выключэньнем. Жадаю слухачам Свабоды і наведнікам сайту па_першае, здароўя, па-другое, посьпехаў ў дзейнасьці, як прафэсійнай і палітычнай. І запрашаю усіх прыйсьці 25 сакавіка на вуліцы Менску і адсьвяткаваць дзень гадавіну БНР.
 галоўная
 угару