[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


22 Сьнежня 2005
Тацяна Хома
У чацьвер, 22 сьнежня, адбудзецца он-лайн канфэрэнцыя з Тацянай Хомай, былой студэнткай Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту, якая была выключаная з БДЭУ пасьля таго, як у Францыі яе абралі ў кіраўніцтва Аб'яднаньня нацыянальных студэнцкіх зьвязаў Эўропы (ESIB).
Задавайце пытаньні
14.01.2005
Юры Зісер
08.02.2005
Уладзімер Арлоў
25.03.2005
Рыгор Барадулін
04.04.2005
Барыс Кіт
07.06.2005
Сяргей Дубавец
15.06.2005
Аляксандар Фядута
06.07.2005
Адам Глобус
12.07.2005
Павал Севярынец
08.08.2005
Анжаліка Борыс
25.08.2005
Уладзімер Някляеў
08.10.2005
Аляксандар Мілінкевіч
08.12.2005
Андрэй Саньнікаў
12.12.2005
Апытаньне наведнікаў сайту
2003  2004  2005  2006
[ 20/12/2005 08:57 ]
Таня, у вас жа ёсьць адкрыты дзёньнік-блог на Livejournal, дзе любы можа задаць вам пытаньне. Навошта вам было перціся на сайт Свабоды? Хочацца піяру? Нешта іншае? Марцін зь Менску
Ідэя правядзеньня гэтай канфэрэнцыі сыходзіла не ад мяне. Рэдакцыя Радыё Свабода са мной зьвязалася і прапанавала паўдзельнічаць. Я не бачыла прычынаў адмаўляць. Тым больш на форумах у інтэрнэт і наагул стала ўзьнікаць вельмі шмат чутак, гэта магчымасьць разьвеяць хоць некаторыя зь іх.
[ 20/12/2005 08:59 ]
Я, канечне, разумею Вашую сытуацыю і шчыра спачуваю на асабістым узроўні, але ў той жа час мне цікава, чаму вас запрасілі для ўдзелу ў форуме? Паглядзіце ў правую калёнку: Арлоў, Дубавец, Глобус, Фядута, Кіт, Барадулін. Якім чынам у гэтым сьпісе апынулася Таня Хома? Марцін зь Менску.
Я і сама няёмка адчуваю сябе ў адным шэрагу з такімі выбітнымі асобамі, але мне вельмі прыемна. Зь іншага боку гэтая “слава” мне зусім праз іншае далася. Ня думаю, што хтосьці мне можа зайздросьціць.
[ 20/12/2005 09:21 ]
Таня! Как представитель студенчества, скажите, могут ли демократические силы страны реально рассчитывать на поддержку столичного студенчества? Или молодые тоже запуган и на улицы не пойдут? Поддерживают ли президента студенты из деревень, процент которых так настойчиво увеличивали в последнее время? Спасибоза ответ и за мужество! Вы - смелая девушка!
Я думаю, што не заўсёды запужваньне зьяўляецца прычынай пасіўнасьці студэнтаў. Пагадзіцеся, што калі чалавек валодае інфармацыяй, мае вызначаную пазыцыю і цьвёрда на ёй стаіць, то ніякія запужваньні ў неабходны момант яго ня спыняць. На маю думку малая інфармаванасьць студэнтаў зьяўляецца адной з асноўных праблемаў, над вырашэньнем якой неабходна працаваць. Беларускія студэнты вельмі разумныя, ім трэба ўрэшце даць магчымасьць самім вырашаць свой лёс. А то прызвычаіліся ставіцца да студэнтаў, як да дзяцей, якіх неабходна выхоўваць, абмяжоўваць, трымаць пад кантролем.
[ 20/12/2005 09:39 ]
Не стыдно? Ехала бы отсюда.
Мне няма чаго саромецца.
[ 20/12/2005 11:09 ]
Якія вашыя пляны на будучыню? Ян
Бліжэйшы год я буду працаваць у радзе ЭСІБ, займацца эўрапейскімі студэнцкімі справамі. Напэўна, буду навучацца за мяжой бліжэйшы час. Калі мне адмовіць міністэрства адукацыі і суд, то, скончыўшы замежны ўнівэрсытэт, вярнуся на Беларусь, пачну тут працаваць і скончу свой факультэт на платнай аснове. Калі раптам мяне адновяць, то працягну навучаньне на завочным аддзяленьні.
[ 20/12/2005 11:40 ]
Привет! Как ты относишься к введению турникетов? Кого намерена поддержать на выборах? У тебя сейчас неплохие шансы провести хорошую агитацию в БГЭУ. О чем Вы говорили с Шимовым во время встреч? Как он вообще относиться к тому чтосделал? Видно что человек переживает и его заставили поставить подпись?
Пра турнікеты: Я чула пра выпадкі ўвядзеньня такой сыстэмы за мяжой, дзе яе неабходнасьць тлумачылі частымі выпадкамі страты маёмасьці ўнівэрсытэта. У нас жа хутчэй гэта зроблена для таго, каб зачыніць уваход ва ўнівэрсытэт, кіраўніцтва, напэўна, баіцца раздачы ўлётак і газэтаў. Сёньня пляную зайсьці ва ўнівэрсытэт забраць адну даведку, дык пакуль ня ведаю, як мне туды патрапіць.

Тым не менш, я ня чула, ці наагул неабходнасьць увядзеньня турнікетаў хтосьці тлумачыў студэнтам, ці запытваў іх думкі пра гэта. Гэта турбуе больш за ўсё. У Эўропе ўжо даўна прызвычаіліся да таго, што гэта нармальна запытваць думку студэнта па ўсім, што тычыцца яго.

Пра выбары: Маючы актыўную грамадзянскую пазыцыю, на выбары, натуральна прыйду. Галасаваць буду за таго, хто на маю думку здольны зрабіць зь Беларусі дэмакратычную, адкрытую да зьнешняга сьвету, багатую краіну, бо я хачу, каб Беларусь была менавіта такой.

Пра рэктара: У нас была толькі адна сустрэча. Зранку 25 лістапада, на якую ён мяне запрасіў, каб паведаміць, што ўжо падпісаў загад аб адлічэньні. Пасьля пераказаў сваю пазыцыю, якая пазначаная ў загадзе аб адлічэньні: парушыла правілы, зьехала ў Францыю, яны нясуць за мяне адказнасьць, абразіла установу, ідзі зараз папрацуй, зразумей сваю памылку, пасьля аднаўляйся (гэта, напэўна, рэктар і меў на ўвазе, калі ў сваім другім лісьце на сайце ўнівэрсытэта напісаў, што мне асабіста была зробленая прапанова узнавіцца пазьней). Ён таксама сказаў, што ўжо нямала зрабіў для гэтай краіны, а я, маўляў, яшчэ нічога не зрабіла. Таксама запытаўся ў мяне, чаму ён атрымоўвае абразьлівыя факсы ад разнастайных студэнцкіх структураў. Спрачацца ўжо не было сэнсу, бо загад быў падпісаны яшчэ ў папярэдні дзень. Мне шкада, што рэктар нават не палічыў неабходным запрасіць мяне на размову да таго, як прыняў такое рашэньне.

Як сам Шымаў ставіцца да таго, што зрабіў?

Аб гэтым лепей запытаць у яго самога. Я бачу, што ён цьвёрда стаіць на сваёй пазыцыі.

Мяне зараз, калі шчыра, болей хвалюе мой уласны лёс. А яму сапраўды ня лёгка мабыць зараз. Я чула, што адна моладзевая ініцыятыва даведалася яго адрас і раскідала ўсім яго суседзям па доме ўлёткі з яго адрасам і фотакарткай, паведамляючы, што яны жывуць побач з чалавекам, які падпісаў незаконны загад аб адлічэньні выдатніцы.
[ 20/12/2005 13:04 ]
Ў выпадку, калі вас адновяць ва ўніверсітэце, як Вы лічыце, ці адэкватна да вас будут ставіцца выкладчыкі і адміністрацыя. Не думаеце, што адміністрацыя знойдзе нагоду, каб выключыць ізноў? Дзякуй, Валерка.
На працягу першых тыдняў я была перакананая, што мае стасункі з выкладчыкамі ніяк не можа зьмяніць факт майго выключэньня. Зараз, на жаль, зразумела, што і выкладчыкам досыць часта прыходзіцца быць паднявольнымі асобамі. Заваліць, натуральна, можна нават выдатніка. Тым ня менш, я веру ў справядлівасьць і аб’ектыўнасьць выкладчыкаў БДЭУ пры ацэнцы ведаў. І наагул, для мяне ўзаемапавага паміж выкладчыкам і студэнтам заўсёды была вельмі важным прынцыпам у навучаньні.
[ 20/12/2005 13:25 ]
Тацяна, за каго б Вы галасавалі на прэзыдэнцкіх выбарах?
Гл. вышэй.
[ 20/12/2005 13:25 ]
Каго зь беларускіх музыкаў Вы слухаеце?
Я люблю добрую музыку; пераважна рок, блюз і фольк. Зь беларускіх гуртоў мне больш за ўсё падабаецца “N.R.M.”, “Крамбамбуля”, “Крама”, “Ляпіс Трубецкой” і Зьміцер Вайцюшкевіч.
[ 20/12/2005 13:25 ]
Якія Вашыя любімыя мясьціны ў Беларусі?
Я моцна люблю Беларускую прыроду. Заўсёды захапляюся краявідамі, калі еду на электрацыі з Менску да бацькоў. Люблю Менск, свае родныя Баранавічы, а таксама месца, дзе знаходзіцца лецішча маіх бацькоў.
[ 20/12/2005 13:26 ]
Ці было (ці ёсьць) у Вашым жыцьці каханьне?
:о)
[ 20/12/2005 13:46 ]
Nia peuny,shto majo pytanne da vas dojdze,ale ucio zh.Tacciana,hto vashyja backi,chym zajmajucca,ci jo braty j siostry?Kaliady sviatkuece zaraz ci paslia Novaga godu?...S.A.
Мае бацькі – простыя людзі, жывуць у Баранавічах. Маю старэйшага брата, якога моцна люблю. Каляды сьвяткуем пасьля Новага Году.
[ 20/12/2005 14:27 ]
Добры дзень,Таццяна! Калі б вам запрапанавалі працягваць адукацыю ў адным з прэстыжных замежных ВНУ, ці згадзіліся бы з*ехаць з Беларусі? Анна,Польшча.
Я перакананая, што навучаньне за мяжой зьяўляецца вельмі важным досьведам, праз які мусіць прайсьці кожны студэнт. Дзеля гэтага і ствараюцца разнастайныя праграмы, празь якія моладзь вандруе ў іншыя краіны, знаёміцца зь іншым укладам жыцьця, зь іншымі культурамі, пашырае свой кругагляд, заводзіць партнэрскія стасункі на будучыню. Гэта тое, што разумеюць пад паняткам мабільнасьці. Аднак такая мабільнасьць можа ператварацца ў зьяву “уцёкі мазгоў”, калі студэнты не вяртаюцца на Радзіму (пытаньне мабільнасьці і “уцёкаў мазгоў” зьяўляецца адным з прыярытэтных у працы ESIB). Я заўсёды хацела атрымаць такі досьвед, напрыклад, пры атрыманьні ступені магістру за мяжой пасьля заканчэньня БДЭУ.

Пры гэтым, думаю, што сытуацыя, калі студэнты вымушаныя атрымоўваць адукацыю за мяжой, бо яны былі выключаныя зь беларускіх ВНУ “за палітыку”, зусім не спрыяе вяртаньню такіх студэнтаў на Радзіму. У маім выпадку, я не зьбіраюся губляць час і буду выкарыстоўваць магчымасьці для атрыманьня адукацыі. Выкарыстоўваць жа набытыя веды, я хацела б, вядома, на Беларусі.
[ 20/12/2005 15:39 ]
1. Как производились выборы в студенческий профсоюзный комитет БГЭУ за 4 года Вашей учебы и как проводились отчеты оного? Гласность, законность, кворум, процедура, регламент, голосование и пр.? 2. Как осуществляется гласность и коллегиальность работы студпрофкома? 3. Как студпрофком знакомит членов профсоюза с Уставом и прочими документами, разработанными, утверждаемыми или согласовываемыми студпрофкомом? Знакомы ли Вы с этими документами?
З такімі дакладнымі пытаньнямі лепей зьвярнуцца наўпрост да прафсаюзнай арганізацыі. На маю думку, студпрафкам зьяўляецца структурай, дзейнасьць якой не адпавядае дэкляраваным мэтам, выконваецца хутчэй савецкае разуменьне ролі прафкамаў. Абарона правоў студэнтаў мае нейкае сваё значэньне, хутчэй дэкляратыўнае. Выклікаюць таксама сумнеў дэмакратычнасьць працэдураў выбараў і прыняцьця рашэньняў.
[ 20/12/2005 15:41 ]
2. Как осуществляется гласность и коллегиальность работы студпрофкома? 3. Как студпрофком знакомит членов профсоюза с Уставом и прочими документами, разработанными, утверждаемыми или согласовываемыми студпрофкомом? Знакомы ли Вы с этими документами? 4. Как студпрофком оповещал своих членов о проведении заседания комитета (если это в его полномочиях) по поводу обсуждения сообщения администрации БГЭУ о Вашем случае?
Мне гэта не вядома.
[ 20/12/2005 15:42 ]
5. Каким образом студпрофком приглашал Вас на свое заседание, посвященное обсуждению информации, представленной профкому администрацией БГЭУ о Вашем случае? Принимали ли Вы участие в этом заседании студпрофкома?
На лекцыі па “Бугальтарскім уліку ў зьнешнеэканамічнай дзейнасьці” 24 лістапада старасьце нашай групы патэлефанавалі з дэканату і паведамілі, што мне неабходна быць у 16,00 у памяшканьні прафкаму (лекцыя скончылася толькі а 16,00). Аказалася, што там ужо адбывалася экстраннае паседжаньне прафбюро прысьвечанае менавіта мне. Там і паведамілі, што гатовы праект загаду аб адлічэньні, што рэктар настойвае, што рашэньне прыйшло з міністэрства. Я патлумачыла, што адбылося са свайго боку. Мяне папрасілі выйсьці, хвілін 5-10 яны абмяркоўвалі, галасавалі. Пасьля абвясьцілі вынікі галасаваньня мне. Я нагадвала, што яны – адзіная студэнцкая структура, прызваная абараняць правы студэнтаў, на падтрымку якой я магу спадзявацца. У адказ асноўны аргумант, які я пачула – “А што б ты зрабіла на нашым месцы?”
[ 20/12/2005 15:43 ]
7. Озакомлены ли студенты университета с подробным протоколом заседания этого студпрофкома? 8. Не оспаривает ли сейчас кто-нибудь из членов студпрофкома справедливость и законность принятого комитетом решения , а также соответствие процедуры проведения этого заседания студпрофкома Уставу профсоюза?
На жаль, не валодаю такой інфармацыяй.
[ 20/12/2005 15:44 ]
10. Обращались ли Вы в аналогичную комиссию в вышестоящий профсоюзный орган или конфликтную комиссию вышестоящего профсоюзного органа? В ФПБ?
Не. Па вялікім рахунку рашэньне прафкаму не мела асаблівай вагі ў гэтым, акрамя як на першы погляд атрымоўваецца, што студэнты прагаласавалі супраць мяне. А гэта не так. Я магу сьцьвярджаць, што большасьць студэнтаў мяне падтрымліваюць і моцна ім за гэта ўдзячная.
[ 20/12/2005 15:45 ]
13. Что Вы можете сказать по поводу того, что на относительно хорошо разработанном сайте БГЭУ отсутствует (я не нашла) страничка, которая была бы посвященна работе студпрофкома?
Гэта яшчэ адзін аргумэнт, які можна выкарыстоўваць, абмяркоўваючы з прафкамам іх адкрытасьць перад студэнтамі.
[ 20/12/2005 15:51 ]
хотя бы в части: "принимать меры воспитательного воздействия, вплоть до отчисления в установленном порядке их числа учащихся и студентов лиц, участвующих в несакционированны мероприятиях", а именно "в установленном порядке"? Что это за "установленный порядок" в переводе на грамотный юридический язык? Был бы повод...?
На маю думку, загад напісаны вельмі недыпляматычна, адкрыта робіцца націск на сувязь са значнымі палітычнымі кампаніямі ў дзяржаве. Гэты загад сьведчыць аб палітычнасьці адлічэньняў кшталту майго. Міністэрству не выгодна праяўляць такія меркаваньні так адкрыта. Таму загад быў напісаны “Для службовага карыстаньня”.
[ 20/12/2005 15:52 ]
17. Кто, каким образом, в какой форме и при каких обстоятельствах затребовал у Вас Ваши объяснения по поводу отсутствия и поедки? Как Вы их представили, и в чьем присутствии? В какой форме Ваша объяснительная (объяснение) фигурировали при подготовке, согласованиях и издании приказа об отчислении?
Я напачатку размаўляла з дэканам, якому напісала тлумачальную запіску, гэтая запіска і фігуравала паўсюль апасьля. Таксама мела размову з “прадстаўніком выхаваўчага аддзелу унівэрытэту”. Тлумачэньні ў мяне прасілі і на экстранным паседжаньні прафбюро.
[ 20/12/2005 15:52 ]
18. насколько сравнимы обстоятельства отчисления тех из 51 студента БГЭУ, о которых писал ректор? 19. Кто ваш адвокат? Известны ли Вам проводимые им дела? Их результаты? 20. Не знаете ли Вы, почему перестала появляться информация о рассмотрении дела отчисленного студента театральной академии Дмитрия Черткова и др.? 21. Вам известно, что подавляющее большинство, за небольшим исключением голосовало "ЗА" Вас на форумах TUT? 22. Посредством каких источников Вы будете продолжать систематическое информирование общественности? И когда будет известен документальный ответ Минобра? Да восторжествует справедливость! Вера Н.Л.
Я зь цяжкасьцю веру, што хоць 1 з тых 50 студэнтаў, пра якія піша рэктар, былі выключаныя з такімі ж фармулёўкамі. Адзінае, што яднае, гэта толькі фраза – “парушэньне правілаў унутранага распарадку”. Пра падобныя сытуацыі я не чула.

Пра Зьмітра Чарткова мне невядома.

Пра форуму TUT.BY: Так. І мяне гэта вельмі радуе. Я таксама не зьдзіўлена. Бо людзі галасуюць не столькі ў падтрымку мяне, колькі ў падтрымку здаровага сэнсу, якому супярэчыць зьмест загада аб адлічэньні.

Пра крыніцы інфармаваньня: Я адкрыта камунікую з прэсай, таму новую інфармацыю, думаю, можна будзе знайсьці проста. Дакладна яна зьявіцца на сайце www.studenty.by , у каманду якога я ўваходжу. Адказ з міністэрства мусіць прыйсьці да Новага году. Дзякуй за падтрымку.
[ 20/12/2005 16:00 ]
Таня, якія парады можаш даць іншым студэнтам на той выпадак, калі яны апынуцца ў аналягічнай сытуацыі? Як сябе трэба паводзіць? Андрэй, студэнт
Неабходна памятаць, што студэнт нікому не абавязаны даваць ніякія тлумачэньні, што ня тычацца наўпрост заняткаў, асабліва калі такія тлумачэньні патрабуе нехта, хто не зьяўляецца супрацоўнікам унівэрсытэта. Неабходна запытвацца імя і прозьвішча і пасаду незнаёмых людзей, што задаюць такія пытаньні.

Нельга губляцца і складаць рукі, пагаджацца з рашэньнем, якой бы безвыходнай не здавалася сытуацыя. Неабходна параіцца з юрыстамі і проста дасьведчанымі людзьмі.

Парады можна запытацца, напрыклад, на форумах www.studenty.by, бо ў камандзе гэтага сайту ёсьць юрысты.

Магу прапанаваць таксама сваю асабістую дапамогу ў пошуку юрыстаў і агулам прыватных парадаў. Лістуйце: tania@studenty.by
[ 20/12/2005 16:25 ]
Паважаная Тацьцяна! Я велмі захапляюся Вашай пазыцыяй і зычу Вам не губляць сілы духу! Сяржук Бахун
Дзякуй!
[ 20/12/2005 16:34 ]
Тацяна, дьзень добры! Я цплкам падтрымліваю Вашае імкненьне зрабіць гэты інцыдэнт як мага больш вядомым: моц улады ў тым, што яна ўсё замоўчвае. Скажыце, Вы верыце ў тое, што сітуацыю ў Беларусі можна выправіць дэмакратычнымі метадамі? Ці, можа, час пераходьзіць да нечага менш ідэалістынага? З павагаю, Аляксей Лявончык, МА
Я веру ў дэмакратычныя каштоўнасьці.
[ 20/12/2005 17:03 ]
Почему Вы не предупредили администрацию о том,что куда то едете и можете там задержаться ,Миронов Константин.
Я была ўпэўнена, што мяне ня могуць выключыць за 3 прапушчаныя дні заняткаў.
[ 20/12/2005 17:22 ]
Вопрос:Скажите,Таня,а как Вы относитесь к тому,что акции в Вашу поддержку проходят во всём мире,кроме Вашей родной Беларуси и Вашего родного университета? А ещё,если можно,совет:самое лучшее,мудрое,достойное,что Вы можете сделать-это получить диплом вне стен Вашего университета и вне границ Вашей страны.Тем самым Вы докажете товарищу Шимову и его хозяину ,что они -жалкие ничтожные твари, а Вы -Человек! С великим уважением,Евгений:-)
Я і сама троху зьдзіўленая такім шырокім рэзанансам. Але ж такая рэакцыя міжнароднай супольнасьці і замежных студэнтам зьяўляецца адлюстраваньне моцы і арганізаванасьці эўрапейскага студэнцкага руху і ESIB у першую чаргу. Тое, што на Беларусі ня было акцыяў на вуліцы зьяўляецца даволі чаканым вынікам узьдзеяньня на студэнтаў. Студэнтам заўсёды пагражалі дрэннымі адзнакамі. А калі выдатнікаў выключаюць за 1 дзень, то гэта яшчэ менш матывуе іншых. Але несправядліва казаць, што беларускія студэнты ніяк не адрэагавалі. Адразу ж незнаёмыя мне студэнты стварылі беларускую старонку для збору подпісаў у інтэрнэт, подпісы сталі зьбіраць на маім факультэце і на іншых таксама, акрамя таго ў іншых гарадах Беларусі (напрыклад, у Горадні). Быў шэраг прапановаў зладзіць акцыі.
[ 20/12/2005 18:21 ]
Tanja, kakie chuwstwa wy ispytywaete teperj po otnosheniju k belarusi i situazii tam posle togo, chto s wami proisoshlo? KAk wy predstawlaete sebe swoe budushee?
Магу стаўленьне да Беларусі не зьмянілася. Я па-ранейшаму яе люблю і хачу каб мае дзеткі тут шчасьліва жылі. Пляную атрымаць адукацыю, папрацаваць у эўрапейскай арганізацыі, і атрымаўшы веды і досьвед, выкарыстоўваць іх тут.
[ 20/12/2005 18:33 ]
зараз у цябе будзе багата вольнага часу, а працаваць дзесьці ўвогуле збіраешся? (так званую працу ў esib ва ўлік не бяру..) ці калі ты вырашыш працягнуць вучобу за мяжой не лічыш гэта здрадай да бацькаўшчыны і не баішся стаць "адной з тых" хто кінуў радзіму ды падаўся ў цеплыя краі.. у сваёй гнілой хаце ўсё ж такі лепей чым у прыгожай ды чужой.. студэнт бнту
Зьбіраюся вучыцца і, магчыма, падпрацоўваць перакладамі альбо выкладаньнем мовы. Дарэмна, не бярэце на ўлік працу ў ESIB насамрэч патрабуе шмат часу.

Я не лічу здрадай, калі чалавек потым вяртаецца на радзіму. Маё агульнае стаўленьне да адукацыі за мяжо глядзіце вышэй.
[ 20/12/2005 18:51 ]
What was your frst reaction after you heard from the exmatriculation? Do you was very angry because you were so unprepared? What did you say to Mr.Schimow?
Я была шакаваная, бо ведала, што мяне ня могуць выключыць за тры прапушчаныя дні. Ніколі ня мела праблемаў з дэканатам.
[ 20/12/2005 18:58 ]
Мне здаецца, што і да вас было шмат такіх выпадкаў, калі маладых людзей выключалі з унівэрсітэтаў за палітычную актыўнасьць. Як так атрымалася, што менавіта ваш выпадак атрымаў такую шырокую агалоску? Шмат сяброў на Захадзе? А як наконт іншых студэнтаў, што пастрадалі за палітычныя перакананьні? Можа вам варта падумаць пра іх і зрабіць нейкі Клюб студэнтаў за палітычныя свабоды?
Гэта добрая ідэя, аднак на дадзены момант я ня маю кантактаў зь іншымі студэнтамі, якія былі выключаныя. Магыма, у будучыні паспрабую іх адшукаць. Хаця сярод маіх знаёмых ёсьць Сяржук Семянюк, які быў выключаны з БАТУ за сваю грамадзкую дзейнасьць. Абавязкова абмяркуем зь ім магчымасьць згуртаваньня такіх студэнтаў.
[ 20/12/2005 19:52 ]
I have a girlfrind in minsk, i love her and will marry her in the future, but now she will stop any connection with me. Why ? Is it so dangerous for her or for her family to have conection with me ? What can i do for her ? I am sorry for that, what they have done with you. I hope you can be student in the future, when something has change in Belarus. Good look and be standing strong. God bless you all. Michael. ( EU )
I don't think that it's so dangerous to have connection with Belarus on a personal level, I don't think it's dangerous for her to have a personal relationship with you. Thank you for your support.
[ 20/12/2005 20:07 ]
Ці маглі бы вы стаць Беларускай Жаннай Д'арк і падняць беларускае студэнцтва пад сваім сьцягам у сакавіку? Я гатовы ісьці за вамі. Валянцёр у Армію нашай Жанны Д'арк
Няўжо Вы хочаце, каб мяне спалілі?
[ 20/12/2005 22:37 ]
Выбачайце за офтоп. Пытанняў не задаю. Хачу проста сказаць -- Таццяна, трымайся! Мы прарвёмся! Усё будзе добра, дзень прыйдзе новы!
Дзякую.
[ 20/12/2005 23:12 ]
Усё, што ні робіцца - да лепшага! Не падайце духам, шаноўная Тацяна і Вы пераможаце! Пытанні:1.З чым найперш асацыіруецца ў Вашым уяўленні наша краіна? 2.Якіх беларускіх пісьменнікаў Вы ніколі не сталі б перавыдаваць? Алесь
1. Асацыюецца са мной, маёй сям'ёй і маімі сябрамі. 2. На дадзены момант я ня маю такіх радыкальных пазыцыяў наконт беларускай літаратуры.
[ 20/12/2005 23:25 ]
Здравствуйте Татьяна. Скажите пожалуйста, ведь 11 ноября это пятница. Я к сожалению не знаю, учитесь ли Вы в субботу, но уж в воскресенье точно нет, соответственно вопрос:Должны ли студенты БГЭУ согласовывать с ректором план проведения ими выходных дней? Мне казалось, что ректорат университета не имеет никакого права вмешиваться в приватную жизнь или же Шимов уполномочен ограничивать свободу перемещения граждан? Простите за сарказм, но всетаки ответьте на вопрос. Спасибо. Денис.Гомель
У БДЭУ толькі нядзеля вольная ад заняткаў. Атрымоўваецца, што на прыватнае жыцьцё, у якое ня можа ўмешвацца Шымаў, застаецца зусім мала часу.
[ 20/12/2005 23:32 ]
Проста хачу пажадаць табе посьпеху ў змаганьні супраць Сыстэмы. Шкада, што Беларусь - гэта не Францыя і не Чэхія. У іншай эўрапейскай краіны ў тваю б падтрымку ўжо паўсталі б сотні студэнтаў. Андрэй.
Сытуацыя ў Чэхіі й Францыі адрозьніваецца ад беларускіх рэалій. Я насамрэч вельмі ўзрадаваная тым, што студэнты ў Беларусі здолелі арганізаваць збор подпісаў, у сытуацыі, калі іх выклікалі ў дэканаты.
[ 21/12/2005 00:52 ]
Вы будзеце што-небудзь рабіць тут на Радзіме для згуртавання беларускіх студэнтаў?
Першы крок для згуратаваньня, гэта атрыманьне інфармацыі. Я раю Вам наведаць сайт студэнтаў studenty.by. На ім ёсьць форум для абмеркаваньня.
[ 21/12/2005 13:42 ]
Privet Tatjana! Ja konetschne v schoke ot takih sobytii i mogu tolko posotshuvstvavat tebe, no osobo ne udivljaus proischedschemu na fone ostalnyh sobytii politicheskoi Belarusi. Ja pologaju, tschto o tvojei sudbe izvestno i tvoim sokursnikam i da i ostalnym studentam universiteta. Poetomu moi vopros, kakaja u nih na eta reakzia? Byl libo kakoi protest s ih storony ili hotjaby minimalnoje vozmushenije po powodu tvojego otshislenija? Neusheli studentscheskaja solidarnost projavljaetsja tolko vo vremja dnja studenta i drugih vetsherinok! Ili strah ot problem s dekanatom stal bolshe straha shit v strone debilizma i proizvola vlastei!
Я сапраўды адчуваю салідарнасьць беларускіх студэнтаў і ганаруся тымі людзьмі, якія не спужаліся ціску дэканату. Вельмі ім удзячная.
[ 21/12/2005 21:05 ]
Таня, ці патрэбна вам зараз падтрымка і ў якой форме? Андрэй К.
Дзякуй. Калі Вы маеце прапанаваць канкрэтную дапамогу, калі ласка, лістуйце на tania@studenty.by.
[ 21/12/2005 22:40 ]
Дзень Добры Тацяна! 1.Ці верыш ты, што цябе адновяць праз Міністэрства Адукацыі?Бо сам ведаю хто ў гэтым міністэрстве працуе, бо прайшоў праз гэта, калі адлічылі за палітыку з Юрыдычнага каледжу БДУ у траўні гэтага году? 2.І як будзеш далей змагацца, калі не атрымаецца праз міністэрства і суды? Дзякуй за адказ, і поспехаў табе ў тваім змаганні, спадзяюся, што ў цябе ўсё атрымаецца! Кірыл(МФ)
Я ўжо казала вышэй пра свае пляны. Дзякуй за падтрымку!
[ 22/12/2005 08:50 ]
Тацяна, як падтрымалі Вас моладзевыя Арганізацыі Беларусі "Зубр", "Малады Фронт", "Маладая Грамада " і інш.? СЯРГЕЙ МЯЦЕЛЬСКІ
Так. Да мяне зьвярнуліся шэраг моладзевых арганізацыяў, прапанавалі сваю дапамогу.
[ 22/12/2005 10:46 ]
Татьяна, доброго дня! А почему Вы не уведомили деканат, что Вы будет отсутствовать три дня? По словам представителей ВУЗа, Вы ранее это делали, а в этом раз, почему то решили не ставить их в известность? Или кто-то что-то недоговаривает?
На аналягічнае пытаньне я ўжо адказвала вышэй.
[ 22/12/2005 13:02 ]
Ich wollte nur sagen, du bist wunderschoen! Ich liebe dich, Taciana! :)
Danke schoen. ;)
[ 22/12/2005 13:05 ]
Дарагая Тацяна! Дзякуй Вам за Вашую сьмеласьць, і тое, што Вы далі прыклад іншым студэнтам! Да таго ж, вы прывабная дзяўчына. Цікава было б даведацца, якім хлопцам Вы аддаеце перавагу?
Аддаю перавагу разумным хлопцам.
[ 22/12/2005 13:13 ]
Тацяна, змагайцеся! З вамі шмат людзей з усяго свету, з Беларусі таксама. Я даўно гаварыў, што толькі жаночая мужнасць выратуе Беларусь. Вас і Аўтуховіча ўжо можна ўпісваць у падручнікі па гісторыі супрацьстаяння :) Але гэта яшчэ не канец, як вы бачыце - вялікая частка працы яшчэ наперадзе. Таму і вялікае асабістае пажаданне - не здавайцеся і не паддавайцеся! І, што таксама важна, паспрабуйце не дапушчаць параноі. Усё будзе добра. Пытанняў да вас у мяне няма. Іван І.
Дзякуй.
[ 22/12/2005 13:15 ]
Сколько Вам лет?
21 год.
[ 22/12/2005 13:16 ]
Якія Вашы літаратурныя прыхілдьнасьці? Што Вы чытаеце?
Асабліва шмат мастацкай літаратуры я чытала, калі навучалася ў гімназіі. Падчас вучобы ў БДЭУ больш увагі надавала навукова-папулярнай літаратуры, асабліва ў галіне права, міжнародных стасункаў, эканомікі. У апошнія часы чытала "Анну Карэніну" Талстога. Чытала Сартра. Нядаўна прачытала раманізаваную гісторыю уздыму і падзеньня буйной амэрыканскай кампаніі RJR Nobisco.
[ 22/12/2005 13:20 ]
Танюша. Держитесь. Я с Вами. Вы выбрали правильный путь.
Вялікі дзякуй.
[ 22/12/2005 13:25 ]
Привет Татьяна! Очень хороюо могу тебя понять, т.к. меня также отчислили пару лет назад за две недели до гос-экзаменов. Правда из другого вуза в Минске, но, примерно, по той же причине. И тоже не поставили даже в известность. Об отчислении узнал только от друзей на следующий день. Поэтому хочу тебе пожелать только мужества и побольше оптимизма. Жизнь на этом не заканчивается. Надеюсь, что всё у тебя будет в порядке. Вопрос: Как бы ты оценила качество белорусского высшего образования? Заставляют зубрить? Как обстоят дела с книгами в библиотеках? Что думают студенты про белорусское образование? Лёлик
Паколькі я сама заўсёды хацела атрымаць беларускі дыплём, а не адмаляўючы ідэі пра замежную адукацыю (якую я хацела б атрымаць калісьці ў будучыні), то я лічу, што беларуская вышэйшая адукацыя валодае патэнцыялам. Але шмат у якіх унівэрсытэтах мэтадалёгія зьяўляецца састарэлай. Тут я маю на ўвазе абавязковае наведваньне ўсіх лекцыяй, якія можна прачытаць у кнігах. Таксама часам сэмінарскія заняткі, якія базуюцца на сыстэме адказ ля дошкі, што вымушае людзей зубрыць. Таксама нягнуткая навучальная праграма. Усеахопнасьць навучальнай праграмы, якая ў прынцыпе зьяўляецца плюсам, але часам не дае сканцэтравацца на вывучэньні канкрэтнай спэцыяльнасьці, дзеля якой чалавек прыйшоў вучыцца ва ўнівэрсытэт. Замест таго, каб вучыць эканоміку, у БДЭУ, нам прыходзіцца вывучаць шмат іншых прадметаў, як, напрыклад, ідэалёгія, гісторыя Вялікай айчыннай вайны.

Сытуацыя зь бібліятэкамі ў кожным ВНУ свая. Што тычыцца БДЭУ, ён мае шмат платных студэнтаў, і ёсьць магчымасьць набываць і выдаваць літаратуру. Хаця, напрыклад, у Пэдунівэрсытэце або рэгіянальных унівэрсытэтах сытуацыя зь літаратурай нашмат горшая.

[ 22/12/2005 13:26 ]
В ЕГУ ВАС ПРИМУТ БЕЗ ПРОБЛЕМ. Я ВТ ДУМАЮ, МОЖЕТ НАМ УЕХАТЬ ВСЕМ ЗАРУБЕЖ И СОЗДАТЬ ТАМ СВОЙ БЕЛАРУСЬ КАУНТИ - И ПЛЕВАТЬ НА НАШЕ РУКОВОДСТВО
Я ня бачу сэнсу ў тым, каб зьяжджаць за мяжу і ствараць Беларусь у іншым месцы. Трэба будаваць яе тут.
[ 22/12/2005 13:27 ]
Прывітаньне. Я Вам шчыра спачуваю, што так здарылася. Але калі ўжо Вас выключылі з універсітэта і Вы зьбіраецеся навучацца за мяжой, навошта Вам потым працягваць завочнае навучаньне у БДЭУ? Якое для Вас значэньне гэта мае? І яшчэ, мне цікава, калі падчас выбараў некаторыя студэнты будуць выключаны з навучальных устаноў за палітычную актыўнасьць, ці могуць яны разлічваць на падтрымку ESIB? Якую дапамогу можа аказаць ім аганізацыя, у кіраўніцтва якой Вы ўваходзіце? Дзякуй. Іван
Па вялікімі рахунку, закончыць БДЭУ -- гэта справа гонару. Я шмат намаганьняў прыклала, каб паступіць туды, і хачу раней ці пазьней усё ж атрымаць гэты дыплём.

Натуральна, тая кампанія, якая была распачатая ESIB у маю падтрымку, у першую чаргу таму, што я была абраная ў гэтую арганізацыю. Але атрымалася прыцягнуць вялікую ўвагу да сытуацыі ў Беларусі, да праблемаў беларускіх студэнтаў. І на гэтай хвалі, я ўпэўнененая, у выпадку, калі будуць выключаць беларускіх студэнтаў, то можна спадзявацца на падтрымку і дапамогу з боку ESIB. І я асабіста ў Радзе буду адказваць за гэта. У Радзе я адказваю за пытаньні правоў студэнтаў. Наступны зьезд ESIB у траўні будзе якраз прысьвечаны правам студэнтаў.
[ 22/12/2005 13:48 ]
Дзякуючы Вашай, Таня, пазіцыі, яшчэ крыху дыхае надзея ў тых людзей, якія страцілі веру ў аднаўленне дэмакратыі на Беларусі цягам бліжэйшых дзесяцігоддзяў. Уладзімір
Дзякуй Вам за падтрымку.
[ 22/12/2005 13:59 ]
Считаете ли вы удовлетворительной юридическую подготовку студентов на занятиях в БГЭУ?
У нас ёсьць курс "Уводзіны ў права". Я таксама брала курс "Прававое рэгуляваньне гаспадарчай дзейнасьці", які на маю думку выкладаецца вельмі добра. Але тут працуе такая сыстэма, калі прадмет здаецца залікам, а не на адзнаку, то ў выкладчыка адпаведнае несур'ёзнае стаўленьне, як і ў студэнтаў. Я не лічу гэта добрай зьявай, асабліва калі справа датычыць курсаў права.
[ 22/12/2005 14:12 ]
Вы-настоящий патриот. Честь и гордость любой страны иметь таких дочерей и сынов, таких граждан, как Вы! И не дай Бог, чтоб искушения и злая сила вынуждали нас принимать иной облик! Трымайцесь! З павагай, В.Н.Л.
Дзякуй.
[ 22/12/2005 14:24 ]
Дзень добры, Тацяна! ... Выпадак з табою - тыповы выпадак для ХАМСКАЙ дзяржавы. Таму трэ толькі спадзявацца на змены ва ўсё Беларусі... ... І што далей? Якія планы на будучыню? ... Віталь з Менску
Дзякуй за падтрымку. Пра пляны я ўжо адказвала.
[ 22/12/2005 14:32 ]
Сённяшні студэнтскі рух у Беларусі знаходзіцца ў стане дэградацыі. Што варта рабіць, каб змяніць гэтую сітуацыю?
Асноўная праблема стварэньня моцнага студэнцкага руху ў Беларусі гэта адсутнасьць магымасьці ствараць студэнцкія арганізацыі, якія і зьяўляюцца падмуркам студэнцкага руху. Напрыклад, мы хацелі ў БДЭУ стварыць свой студэнцкі клюб, але ўзгадняючы са структурамі ва ўнівэрсытэце, мы натыкаліся на пытаньні: навошта ствараць такую арганізацыю, калі ўжо існуе БРСМ.
[ 22/12/2005 14:54 ]
Пытаньняў ня маю - хачу толькі падтрымаць
Дзякуй.
[ 22/12/2005 15:09 ]
Усім дзякуй за ўдзел. Заканчваем вэб-канфэрэнцыю. Вэб-рэдактар svaboda.org
Усім дзякуй вялікі за пытаньні! На жаль, не пасьпела адказаць на ўсе пытаньні, але я паспрабвала даць як мага больш вычарпальныя адказы, і калі нехта яшчэ мае дадатковыя пытаньні, пішыце на tania@studenty.by.
 галоўная
 угару