|
Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў нарадзіўся ў 1954 годзе ў Менску. Скончыў менскі Пэдагагічны інстытут замежных моваў (1977), Дыпляматычную акадэмію МЗС СССР (1989). Валодае ангельскай, францускай і польскай мовамі.
Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Беларусь.
У 1995-1996 гадох быў намесьнікам міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь; напярэдадні рэфэрэндуму 1996 году пайшоў у адстаўку на знак пратэсту супраць палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.
Каардынатар грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя-97” у міжнародных справах.
Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне правоў чалавека (2005) |
|
2003
2004
2005
2006 |
[ 07/12/2005 14:17 ] |
Як вы дапамагаеце адзінаму кандыдату і што думаеце пра яго? Аляксей |
Добры дзень. Адразу мушу папярэдзіць, што час на жаль абмежаваны, таму змагу адказаць толькі на пытаньні, на якія хопіць часу.
Я не ўдзельнічаю ні ў штабе, ні ў партыйнай кааліцыі. Мы зь сябрамі стварылі грамадзянскую кааліцыю "Свабодная Беларусь" на пачатку гэтага году, якая займаецца больш праблемамі грамадзкай супольнасьці, уздымае пытаньні пра паліт.вязьняў, зьніклых, правы чалавека, і г.д.
Да Мілінкевіча стаўлюся станоўча. Думаю, што гэта годны кандыдат. |
[ 07/12/2005 14:44 ] |
Якім на Вашую думку павінен быць колер беларускай рэвалюцыі?
З павагай,
Андрусь, ЗША |
Думаю, што ён павінен быць эўрапейскім, а менавіта - сінім. Таму што гэта будзе сьведчыць пра жаданьне вярнуцца ў Эўропу. |
[ 07/12/2005 14:46 ] |
Спадар Саньнікаў! Скажыце, калі ласка, як Вы ацэньваеце становішча з сучаснай беларускай ўладай ў параўнаньні з выбарамі 2001 г. і шанцы яе апанентаў скарыстаць пленна наступныя прэзідэнцкія выбары? Пад апанентамі я маею на ўвазе Мілінкевіча, Пазьняка і Гайдукевіча, менавіта тых, хто выказаў намер балатавацца на вышэйназваную пасаду. Дзякуй!
Панас |
Шанцы абудзіць грамадзтва вельмі істотныя. І Мілінкевіч можа гэтыя шанцы скарыстаць. Гайдукевіча я апанэнтам не лічу. Пазьняк знаходзіцца па-за межамі Беларусі. |
[ 07/12/2005 14:49 ] |
Чаму на беларускамоўнай старонцы "Хартыі" цяпер матэрыялаў на мове працэнтаў 25-30. Ці плянуеце вы нешта рабіць у гэтым пытаньні? Аляксей |
Гэта тэхнічнае пытаньне, а не палітычнае. Таму што для апрацоўкі матэрыялаў на расейскай і іншых мовах патрэбны прафэсійны перакладчык, а ў нас такога няма. |
[ 07/12/2005 15:33 ] |
Чуть более года назад под маркой борьбы с детской порнографией на сайте хартии был размещён откровенный пасквиль с клеветой на невинных людей и сотрудников МВД, расследовавших дело порнобаронов. Известно, что написание и размещение этого пасквиля оплатили сами порнобароны. Содержимое пасквиля позже аргументированно было опровергнуто публикацией в БДГ.
Почему Хартия не извинилась перед оболганными и оклеветанными? |
Ня ведаю пра што ідзе гаворка. Сайтам "Хартыі" я не кірую. |
[ 07/12/2005 17:06 ] |
Добры дзень шаноўны спадар! Як вы лічаце, ці будзе на Беларусі "джынсавая" рэвалюцыя? Калі так, то як доўга яна будзе працягвацца? Й таксама калі яна будзе?
З павагай, спадар зь Менску. |
Давайце паспрабуем адгукнуцца на заклік моладзі і стварыць "джынсавую салідарнасьць". І тады можна будзе казаць пра іншыя падзеі. |
[ 07/12/2005 17:17 ] |
Ci nie licycie, sto Lukasenku moza pieramahcy calaviek jaho kola. Historyja prychodu da ulady Chruscova, Breznieva jak by heta padcviardzaje.
i kali tak, to, na vasu dumku, jak douha pryjdziecca cakac takoha calavieka.
Vilnia |
Не, я так не лічу. І гэта нічога не дасьць Беларусі, і дэмакратыі ў Беларусі. |
[ 07/12/2005 17:33 ] |
Андрей Олегович, добрый вечер!
В последние годы Вас не видно на уличных акциях протеста, исключением стало 18 октября прошлого года, почему Вы пришли ведь явно не верили в революционные 100 грамм? Кажется, БТ часто крутит картинку с этого митинга. Вы напоминаете профессора Хиггинса, который обучает Элизу Дуиттл хорошим манерам: «не надо, дорогая, провоцировать ребят с дубинками, это Вам не рыцари короля Артура»! Среди десятков равнодушно-апатичных лиц, напоминающих пудинг, Ваше моментально бросается в глаза, на нём словно неоновая реклама светится непонимание происходящего. Каково Ваше отношение к «коллективным экскурсиям» к зданию администрации ? Спасибо. |
Вы самі разумееце, пра што пытаецеся? |
[ 07/12/2005 17:35 ] |
Самый известный в истории лидер взял тазик, полотенце и склонился, чтобы вымыть ноги одиннадцати послушникам и одному предателю. Расскажите, пожалуйста, о Вашей модели современного лидера. Сильная рука, вождь-слуга или … ? Спасибо. |
Сучаснага лідэра лёгка знайсьці, калі паглядзець, што адбываецца ў эўрапейскіх краінах, прынамсі, у тых, якія нядаўна сталі сябрамі Эўразьвязу. Гэта лідэры Славакіі, Літвы, Чэхіі й іншых краінаў. |
[ 07/12/2005 17:40 ] |
Господин Санников, что вы сделали с деньгами, полученными от австрийцев?
Михаил Иванович |
Я пра гэта казаў публічна, што прэмію Бруна Крайскага я прасіў кіраўніцтва фонду перадаць міжнароднай арганізацыі, якая дапамагае абароне правоў чалавека і разьвіцьцю дэмакратыі ў Беларусі. |
[ 07/12/2005 17:40 ] |
Андрей Олегович,
в мемуарах сталинских времён один прокурор советовал: судите по совести, а законы мы потом подберём. Политика и совесть – взаимоисключающие понятия ? Спасибо. |
Ніколі не пагаджаўся з той банальнасьцю, што палітыка гэта брудная справа. І лічу, што менавіта сумленныя, шчырыя, адданыя людзі павінны ісьці ў палітыку. |
[ 07/12/2005 17:44 ] |
Спасибо за форум на "Хартии". Он у Вас популярный ! |
Дзякуй, але ж да сайту "Хартыі" я маю ўскоснае дачыненьне. |
[ 07/12/2005 17:46 ] |
Spadar Sannikau, jak vy i vashy kalehi zbirajecesia dzejnichac' pas'lia papravak u kryminal'ny kodeks? Ci budzece vy praciahvac' vystupac' na kanferencyjah za miazhoj, pa Svabodze, davac' interviju zamezhnym SMI? Ci budze vyhodzic website Charter 97?
Alena Smarscok, |
Заўсёды кіраваўся міжнародным правам. І тым, што запісана ў Канстытуцыі, нават Лукашэнкаўскай. Прымат міжнароднага права. Гэта значыць, што кожны чалавек мае права на сваю думку, на атрыманьне і распаўсюд аб'ектыўнай інфармацыі. |
[ 07/12/2005 17:51 ] |
Вы называеце даўно называеце беларсукі рэжым таталітарным. Калі гэта так, дык ці не азначае гэта, што ён можа быць зьменены толькі вярхушкай знутры (рэвалюцыя зьверху, пераварот, сьмерць лідэра) альбо інтэрвенцыяй звонку (Ірак, Германія) але ніяк не самімі людзьмі? Апазыція сёньня -- дысідэнты, а вопыт савецкіх дысідэнтаў -- вопыт маральнай барацьбы, а не палітычнай.
Мікалай Паўловіч, Мінск |
Гэта ў Лацінскай Амэрыцы таталітарныя рэжымы зьмяняюцца праз перавароты. У Эўропе іншая сытуацыя. Згадайце "аксамітную рэвалюцыю" ў Чэхаславаччыне, падзеі ў Польшчы, Вугоршчыне і г.д. |
[ 07/12/2005 17:54 ] |
Вы шмат бываеце ў Эўропе і ЗША, сустракаецеся з лідэрамі краінаў (я памятаю ваш здымак са Шродэрам і Статкевічам) -- а які плён? Што вам удалося, а што не ўдаецца дасягнуць пад час такіх сустрэчаў, і чаму?
Валянціна Міронава, Новаполацак |
Тое, што мы сустракаемся зь лідэрамі іншых краінаў, я маю на ўвазе, прадстаўнікі дэмакратычных колаў Беларусі, мае на мэце паказаць, што ёсьць іншая эўрапейская, дэмакратычная Беларусь, якая даволі хутка абавязкова далучыцца да сучасных працэсаў у Эўропе і сьвеце. |
[ 07/12/2005 17:55 ] |
Ваш прагноз -- хто сядзе першы за паклёп на Беларусь?
Ігар |
Калі б я прызнаваў гэтыя законы, я думаю, што грамадзянін Лукашэнка. Больш хлусьні пра дзяржаву і краіну я ні ад каго іншага ня чуў. |
[ 07/12/2005 17:58 ] |
Вы шмат сустракаліся з дыпламатычным корпусам. Як вы ацэнваеце парцу азходніх амбасадараў у Менску -- у прыватнасьці, немцаў. палякаў? Хто з амэрыканскіх амбасадараў у Беларусі найбольш разумеў сытуацыю і спрыяў дэмакратыі?
Алесь Марціновіч |
Як прафэсійны дыплямат, ня буду ацэньваць працу замежных калег. Скажу толькі, што знаходжаньне гэтых амбасадараў у нашай краіне, гэта сур'ёзная падтрымка дэмакратыі ў Беларусі. |
[ 07/12/2005 19:05 ] |
Ваш прогноз: можно ли на что-то всерьез рассчитывать в 2006-м? Вот Шеремет, например, уверен, что "Белый аист" уже летит... Если можно, не ограничивайтесь общими фразами. |
Безумоўна, можна разьлічваць. Безумоўна, гэта бязглузьдзіца, якая адбываецца ў Беларусі, павінна скончыцца. Ведаеце, нават ня вельмі моцны кандыдат У.Ганчарык, набраў у 2001 годзе каля 40% галасоў, паводле апытаньняў, якія праводзіліся пасьля выбараў. Ня думаю, што такая падтрымка дэмакратычнага разьвіцьця краіны зьнікла. Як яе рэалізаваць, гэта іншае пытаньне. І адказ на гэтае пытаньне знайшлі і ва Ўкраіне, і Грузіі. Знойдзем і мы. |
[ 07/12/2005 19:11 ] |
Ці гатовы Ваш сайт да інтэрнэт-атак і блякаваньняў? Як Вы будзеце абараняцца? |
Неабходна будзе падтрымка прафэсіяналаў, сяброў ня толькі для сайту "Хартыі", але для іншых інтэрнэт-крыніцаў, амаль што апошніх незалежных крыніцаў інфармацыі ў Беларусі. |
[ 07/12/2005 20:43 ] |
Паважаны сп.Андрэй,да гэтага факту ставяцца па рознаму,але гэта факт,што з-за рэжыму А.Лукашэнкі ўзнікла новая хваля палітычнай эміграцыі.Вядомыя сваей дзейнасьцю ў Беларусі людзі вымушаны былі пакінуць Радзіму.Пазней стварыліся беларускія арганізацыі ў Эўропе,якія вызнаюць галоўным і праўным ворганам Раду БНР.Якую дзейнасьць, ў Вашым разуменьні, павінна праводзіць беларуская палітычная эміграцыя ўсіх часоў па дапамозе дэмакратычным партыям і аб'яднаньням у пабудове свабоднай Беларусі. З павагай, да Вас, І.Лазарчук (Бэльгія) |
Прывітаньне, Ігар. На жаль, дагэтуль беларуская дыяспара ня здолела па аб'ектыўных прычынах стварыць моцных цэнтраў уплыву на міжнародную палітыку ў дачыненьні да Беларусі, ні ў сваіх адпаведных краінах, ні ў міжнародных структурах. Я ведаю, што беларусы, якія апынуліся па-за межамі бацькаўшчыны, робяць усё, што магчыма, каб дапамагчы дэмакратычным сілам у Беларусі, каб растлумачыць рэальнае становішча ў Беларусі. Тыя пікеты, якія прадстаўнікі розных арганізацый ладзяць у Брусэлі, тыя звароты і сустрэчы, якія вамі праводзяцца з палітыкамі і грамадзкімі дзеячамі, гэта вельмі важна для падтрымкі беларускай дэмакратыі, для міжнароднай салідарнасьці зь Беларусьсю. |
[ 08/12/2005 03:58 ] |
Андрей!
Скажите, пожалуйста,
1.Почему никогда не было объвлено вознаграждение за информацию об исчезнувших и не гарантировано право волитического убежища на Западе информаторам?
2.Почему оппозиция не требует привлечения к ответственности власти за очевидные факты государственного антисемитизма: уничтожение синагог, еврейских кладбищ, памятников жертвам Холокоста?
Спасибо. |
Вельмі цікавыя думкі. Трэба будзе абмеркаваць іх. Што тычыцца адказнасьці за антысэмітызм, то ў цяперашняй Беларусі гэта немагчыма, а вось на міжнародным узроўні можна будзе паспрабаваць. |
[ 08/12/2005 13:29 ] |
Андрей, вчера в интервью "Свабодзе" вы говорили про важность солидарности -- как вы оцениваете уровень солидарности с белорусской демократией в соседних странах -- Украине, Литве, Латвии, Польше и России? Вы удовлетворены пониманием и поддержкой на ровне власти и гражданского общества в этих странах? Какии действия еще необходимы со стороны белорусских демократов?
Владимр Павлом, минчанин -- Москва |
Я думаю, што ёсьць некалькі ўзроўняў салідарнасьці ў гэтых краінах. На ўзроўні афіцыйным ніколі не чакаў і не чакаю падтрымкі дэмакратыі з боку Расеі. Былі праблемы з падтрымкай дэмакратыі на дзяржаўным узроўні ў Літвы і Польшчы як суседзяў. Што тычыцца простых грамадзян і грамадзянскай супольнасьці, то ва ўсіх гэтых краінах, я думаю, ёсьць добрае разуменьне таго, што адбыавецца ў Беларусі і шчырая падтрымка. |
[ 08/12/2005 13:29 ] |
Skazhyce, pa zmene ulady jakaja reforma, na Vashu dumku, music adbycca u dzjarzhaunym aparace Belarusi i u MZS (MFA) u pryvatnasci? |
Рэформа будзе абумоўлена аналізам і рэалізацыяй сапраўдных дзяржаўных і нацыянальных інтарэсаў Беларусі. Гэта значыць, што асноўным крытэрам будзе прафэсіяналізм. Што тычыцца МЗС, то гэта абавязковае валоданьне мовамі. Нават для дыпляматаў, якія працуюць у постсавецкіх краінах. |
[ 08/12/2005 13:32 ] |
Не поверю, что Вы не любите принять на грудь. Что больше по вкусу - виски, водка или "нацыянальна сьвядомы" самогон? |
Люблю піва. На жаль, у Беларусі няма сапраўднага піва. Я зараз у Празе і маю магчымасьць пачаставацца сапраўдным напоем. |
[ 08/12/2005 13:35 ] |
Калі вы паголіцеся?
Оля |
У мяне барада - таксама сымбаль свабоды. Мяне спрабавалі пагаліць МЗС, і ЦК Кампартыі Беларусі. Не атрымалася. |
[ 08/12/2005 13:37 ] |
Сп. Саннікаў, вы назывеце беларускі рэжым таталітарным -- ці можна назваць яго фашыстоўскім?
Пётра Васільчычкаў, Горадня |
Фашызм -- гэта адна з формаў таталітарызму. |
[ 08/12/2005 13:39 ] |
Вы паходзіце з тэатральнай сям'і, добра ведаеце асяродзьдзе людзей культуры, мастацтва. У суседніх зь Беларусьсю краінах, якія пазбавіліся камуністычнай іэалёгіі і каляніяльнай залежнасьці, людзі мастацтва адыгралі вельмі важную ролю. Чаму беларускія творцы выключылі сябе з працэсу змаганьня за дэмакратызацыю і незалежнасьць краіны, яе вяртаньня ў Эўропу? З Вашага гледзішча. ці магчымыя прынцыповыя перамены ў грамадзтве без нацыянальнай мастацкай і навуковай эліты? І ці прыдзе беларуская інтэлігенцыя на "барыкады рэвалюцыі", калі гэта ўсё ж адбудзецца? |
Гэта вельмі балючае пытаньне, таму што сапраўды беларуская інтэлігенцая, людзі творчыя вельмі хутка ўспомнілі, што такое канфармізм і заняліся менавіта гэтым. Відавочна, я не кажу пра такіх, як Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін і некаторыя іншыя, але ж большая частка вядомых у Беларусі пісьменьнікаў, мастакоў, актораў, нягледзячы на жабрацкае існаваньне, не разумее абумоўленасьці сапраўднай творчасьці свабодай. Так, і ў Чэхаславаччыне, і ў Польшчы творчая інтэлігенцыя была разам з моладзьдзю, у першых шэрагах змагароў за свабоду. На жаль, у нас іншая сытуацыя. Я ведаю, што ў нас ёсьць і свае Вайды, і Гавэлы, і Міхнікі. Хацелася б, каб яны хутчэй заявілі пра сябе. |
[ 08/12/2005 14:00 ] |
Заканчваем вэб-канфэрэнцыю. |
Дзякуй вялікі. Шмат цікавых пытаньняў. Але, як я папярэдзіў, павінен ісьці. Дзякуй вэб-майстру. Карыстаючыся нагодай, хацеў бы павіншаваць усіх наведнікаў сайту з надыходзячымі сьвятамі, Калядамі, Раством Хрыстовым, Новым годам, і пажадаць усім нам у Новым годзе новага прэзыдэнта. |
|
|