|
Юры Зісер
Юры Зісер, старшыня Рады дырэктараў TUT.BY
Нарадзіўся ў 1960 годзе. Скончыў Паўночна-заходні інстытут (Санкт-Пецярбург) па спэцыяльнасьці “Электронныя вылічальныя машыны”. З 1992 году – кіраўнік і ўладальнік прадпрыемства “Надзейныя праграмы” (www.relsoft.by). Працаваў дацэнтам Белдзяржунівэрсытэту ў спэцыяльнасьці інфарматыка й электроніка, аўтар шэрагу падручнікаў і публікацыяў у беларускім і замежным друку. У 2000 годзе заснаваў партал TUT.BY, які на сёньня зьяўляецца самым папулярным беларускім вэбсайтам
Поўны выніковы тэкст канфэрэнцыі |
|
2003
2004
2005
2006 |
[ 07/01/2005 17:52 ] |
Ці былі выпадкі ціску на вашу фірму і на партал TUT.bY з боку дзяржавы ці кагосьці іншага? Алесь Б. |
На шчасьце, ніякага ціску “зьверху” мы да гэтага часу ня паспыталі. Наадварот, кіраўнікі розных узроўняў нам шматкроць выказвалі павагу і давалі падтрымку, і ня толькі навуковая супольнасьць і кіраўніцтва беларускіх прадпрыемстваў, але і, напрыклад, пасольства Беларусі ў ААН. Цікава, што некаторыя кіраўнікі, будучы не з усім згодны з нашай інфармацыйнай палітыкай, адзначалі, што бываюць на партале кожны дзень – хіба можа быць лепшая пахвала! А вось ціск “зьнізу”, ад нашых карыстальнікаў, ідзе пастаянна, і мы ставімся да іх пажаданьняў і пытаньняў самым уважлівым чынам. |
[ 07/01/2005 18:07 ] |
Ну, я по-русски, сорри, если кого зацепит.
По теме: Удачи. Вопить тут все умеют, работать - далеко не все. Согласен, в Беларуси - ОЧЕНЬ сложно выжить. Успешно работают - сильнейшие, умнейшие и т.п. (хуже того - САМЫЕ сильнейшие). Я рад, что вы (с маленькой - потому, что работает команда, согласИтесь) РАБОТАЕТЕ. Я не смог - и меня тут :-) уже нет... Но уважаю тех, кто, несмотря ни на что, делает дело в родной стране. Желаю удачи еще раз.
P.S. Только не надо идти по пути Яхи и делать бесплатным исключительно Web-интерфейс почты. :-))) |
Дзякуй вялікі Вам за добрыя словы і за тое, што разумееце нас! А да абмежаваньня магчымасьцяў пошты мы не сасьпелі і яшчэ доўга не сасьпеем. Удачы Вам! |
[ 07/01/2005 18:33 ] |
Юрий Антатольевич,
у меня несколько вопросов.
1. "Надежные программы" больше не будут заниматься банковскими технологиями. Почему? Не получилось?
2. На Ваш взгляд, реально ли появление настоящего конкурента TUT.by в ближайшие 2-3 года?
3. В свое время много говорили об общественной организации, которая могла бы если не защищать белорусский интернет, то, во всяком случае, пытаться влиять на принятие решений бизнесом и властью, а также занималась бы популяризацией интернета. Актуальна ли эта идея сейчас?
С уважением,
интернет-издание www.bybanner.com |
1. Адказ на гэтае пытаньне ўтрымліваецца ў артыкуле, які сёньня выйшаў у “Белорусской деловой газете” http://bdg.press.net.by/2005/01/2005_01_14.1494/1494_6_1.shtml Больш падрабязна сытуацыя, хутчэй за ўсё, будзе выкладзеная праз тыдзень у газэце “Человек и интернет”.
2. Галоўныя канкурэнты парталу TUT.BY знаходзяцца ў Расеі, яны вельмі сільныя і кожным месяцам становяцца штораз сільнейшымі, вы іх усіх ведаеце. Праўда, мы таксама вельмі хутка расьцём. Што ж датычыць Беларусі, то наўрад ці тут пакуль магчыма, хаця спробы будуць рабіцца і надалей.
3. Гэтую грамадзкую арганізацыю не зарэгістраваў Менгарвыканкам. Як мне перадалі арганізатары, адмова была матываваная немэтазгоднасьцю яе стварэньня, хаця ў прадстаўленых рэгістрацыйных дакумэнтах былі хібы. Працягу не было. Пакуль што мы актыўна вядзем гэтую работу самі - напрыклад, афіцыйна падаем свае праўкі да законапраектаў, дзейнічаем праз дэпутатаў, а таксама публічна выказваемся што да законапраектаў праз СМІ. |
[ 07/01/2005 18:35 ] |
Скажите, правда ли то, что TUT.BY подвергался давлению со стороны белорусских властей, в связи с показом на страницах портала оппозиционных баннеров? Стало ли это причиной того, что TUT.BY отказался от использования системы баннерообмена RED.BY?
Спасибо. |
Асьцярожна – фальшыўка. Вы “купіліся” на артыкул-ананімку с партрэтам Прэзідэнта РБ, які абышоў расейскі інтэрнэт і які быў прысьвечаны нібыта барацьбе дзяржавы са свабодай слова ў беларускім Інтэрнэце. Увесь артыкул уяўляў сабой рэфэрат з раней апублікаваных у беларускіх мэдыях матэрыялаў і звыклых штампаў. У артыкуле нейкі правакатар рабіў выгляд, што спэкулюе на моднай тэме свабоды слова, але па сутнасьці артыкул быў прысьвечаны ўяўнай барацьбе беларускай дзяржавы з TUT.BY. Камусьці вельмі захацелася, каб гэта адбылося. (Менавіта там, прынамсі, сьцьвярджалася, што мы адмовіліся ад RED.BY пад ціскам уладаў). Пытаньне: пра што падумаюць пасьля чытаньня гэтага ананімнага даносу ў расейскіх Інтэрнэт-кампаніях? На тым жа YANDEX.RU? Рэаклямадаўцы нашага парталу? Правільна: “Сьцеражыся TUT.BY! Зь ім нельга мець аніякага бізнэсу, ён, яго вось зачыняць”. Такім чынам, сапраўднай мэтай ананімкі было страўліваньне нас з дзяржавай, шкода дзелавой рэпутацыі TUT.BY і нашай краіны. Хай у далейшым Гасподзь мілуе нас ад такіх “сябраў”, а з ворагамі мы самі справімся! Насамрэч у першыя гады існаваньня парталу мы мірыліся з чужымі банэрамі толькі таму, што самі мелі патрэбу ў раскрутцы праз банэраабменныя сеткі (якія вы не ўбачыце ні на адным буйным партале сьвету). Нядаўна, нарэшце, прыбралі ўсе банэраабменыя сеткі са сваёй тытульнай странокі паводле зусім трывіяльнай прычыны – каб больш не губляць грошы. Мы фактычна канкуравалі з той жа RED.BY, праз якую можна было набыць банэры для таргэтаванага паказу на таньней, чым на самім TUT.BY! На RED.BY нашаму рашэньню не зьдзівіліся (хаця, зразумела, і ня ўзрадаваліся). У той жа час на рэсурсах-спадарожніках TUT.BY вы і зараз побач з нашым лягатыпам можаце ўбачыць банэры RED.BY, так што пра поўную адмову гаворкі не ідзе. |
[ 07/01/2005 18:37 ] |
Какую позицию займет TUT.BY, если в в Байнете начнется ущемление свободы слова? |
Паважаны Ігар! Мы – камэрцыйнай фірма, і мы не займаемся вырашэньнем грамадзка-палітычных задач, але абавязкова будзе шырока асьвятляць гэты працэс і яго магчымыя наступствы, у сваёй стужцы навінаў, паколькі гэта цікавіць наведнікаў нашага парталу. |
[ 07/01/2005 18:51 ] |
Юрий, почему ваш поиск использует Яндекс? |
Таму што ніхто не прыдумаў нічога лепшага ў рускамоўным інтэрнэце, чым пошук ТАА “Яндэкс”, якому належыць самая папулярная пошукавая машына ў СНД. Мы не вынаходзім ровар наноў. Акрамя таго, нам ніхто не замаўляў і не аплачваў распрацоўку новай пошукавай сыстэмы. Наша мэта – даць карыстальнікам якасны сэрвіс, і мы гэтым займаемся. |
[ 07/01/2005 19:00 ] |
Почему Маринича наказали строже,чем Журавкову? |
Пытаньне не па адрасе. Спытайце ў тых, хто караў. |
[ 07/01/2005 19:07 ] |
Шаноўны спадар Юры! Чым Вы ці рэдакцыя кіраваліся, калі выбіралі стваральніка гараскопаў? |
Аўтар разьдзелу “Гараскопы” спадар Васюк – астроляг-практык з 12-гадовым стажам працы. Ён вучыўся ў вядомага астроляга Паўла Глобы, скончыў Цэнтральную астралягічную акадэмію ў Маскве і Australian Academy of Astrology and Cosmology. Мы ведаем, што да нашых гараскопаў ёсьць прэтэнзіі – нам нават казалі, што нашы прагнозы занадта пэсымістычныя. Калі Вы можаце прапанаваць іншыя, больш аптымістычныя прагнозы – мы іх разгледзім! |
[ 07/01/2005 19:08 ] |
Спадар Зісер! Ці вядомыя Вам выпадкі шчасьлівага знаёмства праз вашую службу знаёмстваў? |
Канечне! Таксама як і мноства пасьпяховых выпадкаў у пошуку працы. |
[ 07/01/2005 19:09 ] |
Зь якога сайта (апрача вашага) Вы пачынаеце Ваш дзень? |
http://my.yahoo.com/ - з навінамі агенцтва Reuters, курсамі акцыяў найбуйнейшых інтэрнэт-кампаніяў сьвету, курсу даляру да эўра і навінамі інтэрнэту ды інфармацыйных тэхналёгій. |
[ 07/01/2005 19:09 ] |
Як Вы сьвяткуеце Стары Новы Год, калі сьвяткуеце? |
Кожны год мы традыцыйна сьвяткуем яго ў сябе дома зь сям’ёй увечары 13 студзеня. Зьбіраюцца сябры, сядзім пры сьвятле сьвечак, сьпяваем аўтарскія песьні, гамонім, гуляем у інтэлектуальныя гульні кшталту “асацыяцыі” або “надувалочки”. |
[ 07/01/2005 19:10 ] |
Вы калі-небудзь "білі" кампутар? |
Вы ведаеце, у мяне ніколі не зьяўлялася гэтай дзіўнай думкі, хаця я працую на кампутары з 17 гадоў. Кампутар – не жывая істота, а бяздушны запраграмаваны аўтамат, які сьлепа выконвае Вашую волю – за што ж яго біць? І яшчэ – у кампутарных праграмах здараюцца памылкі, які зробленыя людзьмі, даводзіцца іх дараваць і падстройвацца пад іх, як да недахопаў людзей навокал або іншай тэхнікі. |
[ 07/01/2005 19:21 ] |
Вельмі цікавіць пытаньне пэрспэктываў разьвіцьця інтэрнэт камэрцыі ў Беларусі. Мне здаецца, вы як уладальнік самага папулярнага (і камэрцыйнага) сайту ў Беларусі павінны ведаць сытуацыю лепш за астатніх. Якія Вашыя прагнозы датычна e-commerce? Пэўна, самая галоўная праблема гэта аплата праз вэб. Крэдытовых картак у народу пакуль амаль няма (і няма беларускіх цэнтраў апрацоўкі плацяжоў праз крэдыткі). А сыстэма Webmoney мае праблемы з уладамі. Некаторыя патрапілі ў турму. Ці змогуць беларусы купляць тавары і плаціць праз вэб? Як і калі? Уладзімер |
Паважаны Ўладзімер! Пэрспэктывы інтэрнэт-камэрцыі цудоўныя, аднак яны падымецца не за адзін год. Яе ўжываньне будзе павольна і паступова нарастаць цягам наступных 30-40 гадоў. А аплата праз інтэрнэт ужо цяпер не зьяўляецца праблемай. У Расеі праблема тэхнічна даўно вырашаная: картак выдадзена дзясяткі мільёнаў, іх прымаюць усе інтэрнэт-крамы, аднак усё адно праз інтэрнэт плацяць толькі 2,5% расейскіх пакупнікоў, астатнія – гатоўкай або накладной платай. А навошта плаціць карткай, калі тавар на дом дастаўляе кур’ер? Сытуацыя зьменіцца тады, калі дастаўка поштай будзе таньней і прасьцей, чым дастаўка кур’ерам, плюс у інтэрнэце пачнуць купляць жыхары дробных населеных пунктаў, дзе няма кур’ераскай дастаўкі, а гэта зойме многія гады. Інтэрнэт, як і многія іншыя рэчы, – праблема звычкі і традыцыі, яна будзе вырашацца ў нашых з вамі галовах. Памятаеце, як горка жартаваў фізык Ландаў: “Перамога новай фізычнай тэорыі адбываецца не шляхам перакананьня прыхільнікаў старой тэорыі, а шляхам іх выміраньня”. |
[ 07/01/2005 20:19 ] |
Шчырае! Прывітаньне! Пан Юрась!
У мяне? Да вас? Вось такое Пытаньне? Пан ЮрасЬ? Што Робіць Вашае TUT.BY, да таго? Што бы, "Спецслужбоўцы" Лукавуса? Не "пасвіліся"На Вашых сайтах. І не рабілі ганебнаю справу, па односінам да наведавальнікаў вашых сайтаЎ! |
Дыскрымінацыя карыстальнікаў парталу не дапускаецца. Любы беларус мае права карыстацца TUT.BY незалежна ад месца працы, пасады, полу, узросту, сацыяльнага стану і г.д., пакуль ён не парушае правілаў карыстаньня парталам. А вось з парушальнікамі – зусім іншая размова. |
[ 07/01/2005 21:33 ] |
Прывітанне, паважаны Юры Зісер. Пішам ВАМ таму, што ваша web-старонка з’яўляецца цікавым паектам і накіравана на беларускую аудыторыю. --- Маладзёвая ініцыятыва “ВОКА” (www.voka.tk)ладзіць праект “ЗРАБІ_BY-2” --- У (by) інтэрнэце ёсць шмат сайтаў, зробленных у Беларусі, і яны з’яўляюцца цікавымі і карыснымі для беларускіх грамадзян. Але нярэдка мы заўважаем, што яны не абсталяваны беларускамоўнай версіяй.(!) Калі глядзець на статыстыку, то бачна, што значная частка наведвальнікаў беларускіх рэсурсаў карыстаецца беларускай мовай (ці падтрымліваюць) і жадалі бы бачыць беларускую версiю альбо нейкі матэрыял на беларускай мове. Таму мы просім Вас зрабіць на web-старонцы беларускую версію ці вывешваць матэрыялы на беларускай мове. |
Мы пакуль ня можам дазволіць сабе адначасова весьці два парталы (ясна, што для беларускамоўных наведнікаў трэба будзе выкладваць зусім іншы кантэнт), да таго ж гэта ўскладніць карыстаньне парталам. Існуе прычына і больш сур’ёзная – інфармацыйны голад. Справа ў тым, што навінная стужка TUT.BY – гэта дайджэст. Гэта азначае, што ў нас няма сваіх карэспандэнтаў або журналістаў, мы не вырабляем уласныя навіны, а публікуем навіны, якія стварылі іншыя. Аднак актуальных навінных матэрыялаў на беларускай мове занадта мала, усе навокал пішуць па-расейску. (Дарэчы, калі нам трапляюцца навіны на беларускай мове, мы іх абавязкова выкладаем, паглядзіце ўважлівей!) На жаль, такія нашыя рэаліі, і мы павінны да іх адаптоўвацца. |
[ 07/01/2005 22:29 ] |
Ня ведаю, ці прапусьцеце гэтае пытаньне: спадар Зісэр, колькі вы зарабілі на TUT.by? Не баіцеся, што ў вас адбяруць грошы або бізнэс? |
Мы пакуль нават не вярнулі тых грошай, якія затрацілі на старце. Партал ужо два гады працуе з прыбыткам, але ўсе грошы ўкладаюцца ў разьвіцьцё. Спадзяюся, што калі-небудзь гэта прынясе плён, паколькі наша выручка расьце на 100% кожны год. Адбіраць у нас няма чаго, паколькі гэта пакуль што зусім малыя сумы. “Сапраўднаму” капіталісту такі бізнэс як TUT.BY зусім не цікавы. Хутчэй, больш слушна можна казаць, што TUT.BY займаецца група шалёных энтузіястаў, якія вераць у будучыню электроннага бізнэсу і ягоныя магчымасьці ў нашай краіне. Мы разьлічваем на камэрцыйны посьпех і верым, што гадоў праз 15 TUT.BY будзе каштаваць больш, чым завод сярэдняга памеру. |
[ 08/01/2005 00:24 ] |
Shanouny panie Juryj!
Vialiki Vam dziakuj za magchymas`c` karystacca belaruskim interfejsam na mail.tut.by.
A pytan`nie u mianie nastupnae: chamu navat zaraz, kali Vy abves`cili, shto pashtovyja skryni u vas neabmezhavanaj velichyni, pas`lia nejkaha parogu (20Mb?) z`jauliaecca pavedamlen`nie, shto skrynia perapounena?
Z pavahaj i pazhadan`niem pos`pehau
Dz`mitry Vincheuski |
Ніякага парогу няма, мы яго адмянілі адначасова зь іншымі паштовымі службамі сьвету. Іншая рэч, што для павелічэньня скрыні Вам трэба зайсьці на http://profile.tut.by і выбраць опцыю “павелічэньне скрыні”, бо сам ён аўтаматычна не павялічваецца. Вы можаеце павялічваць скрыню порцыямі па 10 мэгабайт, калі скрыня запаўняецца больш як на 85%. |
[ 08/01/2005 02:49 ] |
Как вы относитесь к намерениям некоторых представителей белорусских властей контролировать белорусский Интернет и доступ к нему.
Николай. |
Гэта залежыць ад таго, што маецца на ўвазе. Калі аб захаваньні законнасьці, то інтэрнэт – такая самая сфэра жыцьця, што і любая іншая, і будучы ў інтэрнэце, трэба паводзіць сябе ў рамках закону, як і ў рэале. Не разумею, чаму мая дзяржава павінна абараняць мяне ноччу ў цёмным завулку, а ў інтэрнэце – не павінна. Іншае пытаньне, што гэта будзе за кантроль. Калі гаворка ідзе аб свабодзе слова, то інтэрнэт значна цяжэй кантраляваць, чым іншыя СМІ. Я б нават сказаў, што зрабіць гэта амаль немагчыма. Інтэрнэт можна хіба толькі зусім закрыць альбо зрабіць яго “ўнутраным”, але гэта настолькі кепска можа адбіцца на эканоміцы краіны, што ніхто на гэта ня пойдзе. Нават у Кітаі, дзе, паводле паведамленьняў прэсы, яго нібыта спрабуюць абмежаваць, ён, паводле сьведчаньняў беларусаў, якія бывалі там у камандзіроўцы, практычна ніяк не абмежаваны, яны рэгулярна выказваюць абурэньне, калі мы публікуем на партале такія артыкулы. |
[ 08/01/2005 17:59 ] |
Як прадстаўнік бізнэс кола, як Ваш прагноз, ці пяройдзе Беларусь на расейскі рубель? Калі так, як гэта адаб'ецца на бізнэсе, у тым ліку на вашым? Што думаеце пра фіскальную палітыку нашай дзяржавы? Ці будзе ў нас калі-небудзь эўра альбо моцны нацыянальны талер ("рубель")? |
Упэўнены, што ніякага пераходу на расейскі рубель (а тым больш на эўра) у бліжэйшай будучыні ня будзе, інакш нашая краіна пазбавіцца магчымасьці самастойна весьці фінансава-крэдытную палітыку, а, значыць, страціць самастойнасьць і ў іншых сфэрах дзяржаўнай дзейнасьці. Калі ж гэта зь нейкіх прычынаў здарыцца, што TUT.BY паспытае вялікую палёгку, бо цяпер разьлік за нашыя паслугі расейскіх партнэраў вядзе дадатковае падаткаабкладаньне ў памеры 15% і істотную папяровую валакіту. Што ж датычыць фіскальнай палітыкі ў нашай краіне, то яна цалкам адлюстроўвае нашу сацыяльна арыентаваную эканоміку, пры якое асноўны эканамічны цяжар нясуць не грамадзяне краіны (як гэта гістарычна склалася ў эканамічна разьвітых краінах), а пасьпяховыя прадпрыемствы і працуючыя людзі, за лік якіх нядрэнна жывуць стратныя прадпрыемствы, дзяржаўны апарат і мноства нашых суграмадзян. |
[ 08/01/2005 18:12 ] |
Как вам кажется, дорос ли байнет до еще одной крпной рекламной пллщадки типа Тута? |
Дарагая Лена! Ня думаю. Даганяючаму патрэбныя інвэстыцыі. На парадак большыя, чым мы ўжо зрабілі, прычым у першую чаргу – у ноую ідэю, ў другую – у раскрутку. Заўважце: кожныя некалькі месяцаў у нашай краіне адчыняецца чарговы “мэгапартал”, які капіюе іншыя рэсурсы, і праз некалькі месяцаў пра яго ўсе забываюцца, у тым ліку і стваральнікі. На што спадзяюцца пастаўшчыкі “осетрины второй свежести” – незразумела. Тых, хто прыйдзе ў беларускі інтэрнэт з чарговым клонам TUT.BY бяз новай, дастойнай заснавальнай ідэі, якая б сапраўды магла зацікавіць нашых карыстальнікаў, да таго ж без прыстойных сродкаў на рэкляму ў клясычных СМІ і нятанных піяр-кампаніяў у рэале, чакае, хутчэй за ўсё, непазьбежнае і ганебнае фіяска. Я ўжо не кажу пра тое, што пэрспэктыва падзелу і без таго мізэрных рэклямных грошай беларускага інтэрнэту не зацікавіць сурьёзных інвэстараў, -- хіба што аматараў. |
[ 08/01/2005 18:57 ] |
Пытается ли власть как-то повлиять на то, как подаются новости в электронных СМИ и на tut.by в частности?
Николай. |
Адносна TUT.BY – я ужо адказаў на падобнае пытаньне. Іншыя выпадкі кшталту фільтрацыі сайтаў пад час выбараў дастаткова асьветленыя на беларускіх сайтах, у тым ліку і на вэбсайце Радыё Свабода. |
[ 08/01/2005 23:50 ] |
Уважаемый Юрий Зисер ! Почему сертификат безопасности почтовой службы tut.by для обеспечения безопасной пересылки данных подписан в Беларуси, а не в авторитетной и специальной компании по выдаче сертификатов безопасности ? |
Сэртыфікаты, у тым ліку выдадзеныя за мяжой самымі аўтарытэтнымі міжнароднымі арганізацыямі, уключна VeriSign, у нашай краіне знаходзяцца па-за законам, паколькі не прайшлі сэртыфікацыю ў Дзяржаўным цэнтры бясьпекі інфармацыі пры Прэзыдэнце РБ. Наш партнэр – кампанія “Аргасофт” – распрацоўвае сэртыфікаты для пошты TUT.BY, якія па іх плянах павінны на працягу гэтага году прайсьці сэртыфікацыю, і ў выпадку посьпеху мы плянуем запусьціць іх на TUT.BY. А пакуль што сэртыфікаты нашай бясплатнай пошты аўтаматычна генэруюцца нашым паштовым сэрвэрам. |
[ 09/01/2005 02:33 ] |
Чаму важны мне мэйл на www.tut.by быў 07студзеня2005. адкрыты да мяне кімсьці збоку?
Я маю скрынкі на www.yahoo.com і www.msn.com , але там такога не здараецца. Да таго ж, мой пароль на www.tut.by болей складаны, чым на яхуу.
2. Чаму ідзе цэнзура на вашых форумах? Адвольна выдаляюцца допісы, часам перарываецца сувязь з форумам, калі твая мянушка (нік) - называецца, напрыклад, БНФ?
Дзякуй за адказы.
Алесь Шпакоўскі. |
Мы на TUT.BY прынцыпова не ажыцьцяўляем палітычную цэнзуру. Калі Вашы постынгі і падвяргаюцца мадэрацыі, дык толькі таму, што Вы парушаеце правілы карыстаньня парталам, але ніяк не з прычыны Вашай палітычнай прыналежнасьці альбо ніку. Ну, а сувязь у Інтэрнэце прыпыняецца, здараецца, па некалькі разоў на дзень, яна ў нашай краіне пакуль ня вельмі якасная, мы на TUT.BY самі пакутваем. Сувязь таксама магла спыніцца з тэхнічных перагрузак форумаў, якія мелі месца летась; цяпер такога не павінна быць. |
[ 09/01/2005 20:29 ] |
Паважаны сп. Зісер,
Наколькі незалежнымі ад дзяржаўнага кантролю зьяўляюцца сэрвера вашага парталу? Якім чынам вы забяспечываеце канфедэнцыяльнасць прыватнай карэспандэнцыі кліентаў тут.ву ва ўмовах татальнага кантролю за сродкамі масавай інфармацыі, асабіста, калі вашыя сэрвера знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі (Расеі)?
Алесь Супрынюк |
Нашыя сэрверы на тэрыторыі Расеі абараняе каманда сыстэмных адміністратараў TUT.BY. Дзеля гэтага выкарыстоўваюцца ўбудаваныя сродкі апэрацыйных сыстэм, праграмныя апараты і брандмаўзэры, маршрутызатары, шыфраваньне абмену дадзенымі, а таксама разьвітая сыстэма інфармацыйнай бясьпекі, пачынаючы ад рэгулярнай генэрацыі і зьмены пароляў і да адмысловага падбору сыстэмных адміністратараў. Ніхто не мае доступу да перапіскі на TUT.BY, акрамя нашых сыстэмных адміністратараў. Нават я сам не маю туды доступ, хаця і памятаю жарцік наконт таго, што “Зісер завёў сабе бясплатную пошту, каб чытаць чужыя лісты”. На жаль, асабіста мне ў дзень прыходзіць да сотні лістоў, і я не заўсёды пасьпяваю іх нават прачытаць. Ведаючы, як усё арганізавана ўнутры, я не падзяляю папулярнае меркаваньне пра татальны інфармацыйны кантроль улады – хаця б таму, што праз 400 000 скрынак паштовай службы TUT.BY праходзіць амаль мільёнаў лістоў у дзень, і з дапамогай правайдарскіх фільтраў фізычна немагчыма прачытаць нават невялікую іх частку. Ды гэта цяпер нікому і непатрэбна, ня тыя часы. Палітычных меркаваньняў цяпер хапае ў газэтах, у інтэрнэце, на сьценках, дзеля гэтага няма неабходнасьці чытаць нечую перапіску. |
[ 10/01/2005 13:47 ] |
Skazycie kali laska, jak vy mozacie patlumacyc haniebnyja artykuly na vasaj staroncy u adras apadara Juscanki padcas "pamarancavaj revaliucyji"?
Chto zajmajecca padborkaj matarjalau?
Dzmitry, Warszawa. |
Прывядзіце, калі ласка, спасылку на матэрыял, які падаўся Вам “ганебным”. Не памятаю такога. Наадварот, знаёмыя ўкраінцы зь ліку прыхільнікаў Юшчанкі адзначалі аб’ектыўнасьць і неангажаванасьць асьвятленьня украінскіх падзеяў на TUT.BY. Мы падаем кожную падзею з некалькіх бакоў, прычым імкнемся даць розныя пазыцыі прыблізна ў роўнай прапорцыі, выкарыстоўваючы аплочанае намі права публікаваць навіны ад такіх вядомых беларускіх агенцыяў, як БелТА і БелаПАН. Звычайна не карыстаемся крыніцамі, якія адлюстроўваюць радыкальныя альбо партыйныя ацэнкі падзеяў. Звычайна выкарыстоўваем дзясяткі крыніцаў навінаў, пераважна бясплатныя. У нас – “народны партал”, мы не навязваем наведвальнікам нейкі пункт гледжаньня, кожны наведнік чытае і бачыць тое, што жадае. Вось чаму на наш партал ходзяць усе – ад сябраў БНФ да членаў БРСМ. |
[ 10/01/2005 16:12 ] |
have U got english version of this page...? |
TUT.BY – беларускі партал, ён існуе для беларускай аўдыторыі, мы жывем выключна за кошт беларускіх рэкламадаўцаў, і ў нас нават у аддаленых плянах няма вэрсіяў для замежнай аўдыторыі, нам гэта не патрэбна. |
[ 10/01/2005 16:24 ] |
Webmoney вы не любите, а какие у белорусов альтернативы оплачивать покупки в интернет. Например e-bay.
WBR
Виталий |
У беларусаў для аплаты ў інтэрнэце ёсьць абсалютна законныя спосабы – міжнародныя карты VISA, EuroCard/MasterCard, American Express, Diners Club. Пералічаныя карткі прымаюцца на найбуйнейшым ў сьвеце інтэрнэт-аўкцыёне eBay. Ёсьць таксама адмысловыя сродкі аплаты праз Інтэрнэт – картка VisaInternet і беларуская платная сыстэма EasyPay. Было б жаданьне – бо аплачаная уласнай банкаўскай карткай адпраўка з замежжа не абкладаецца падаткам. А вось расейская сыстэма Webmoney на eBay не прымаецца, за межамі СНД яе наогул ня ведаюць, гэта сьціплая сыстэма мікраплацяжоў невялікага маскоўскага “Градабанку” (злыя языкі называюць гэты банк “чачэнскім”) |
[ 10/01/2005 17:08 ] |
Калi гыныя сэрверы TUT бая працавать будуць кожны дзень ? га ?
ДаФанк |
Сэрвэры TUT.BY працуюць 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён на тыдзень, 365 дзён на год. Іншая справа, што электрычны сыгнал ад на да Вас даходзіць праз тысячы кілямэтраў дротаў, дзясяткі кампутарных сэрвэраў, маршрутызатараў і іншага сеткавага абсталяваньня, прычым усе яны належаць розным арганізацыям у розны’х краінах. Інтэрнэт усё яшчэ ня вельмі дасканалы, і ўсялякае абсталяваньне ае тэндэнцыю псавацца і даваць збоі. У выніку з прычыны пэрманэнтных памехаў у Інтэрнэце сувязь не заўсёды ёсьць. Вось чаму перабоі з сувязьзю так лёгка прыпісваюцца нам. Калі TUT.BY не адчыняецца – паглядзіце на сайт нашага правайдэра www.parkline.ru. Калі ён таксама не адчыняецца – значыць, праблемы з сувязьзю. А вось калі ён адчыніўся, а пасьля гэтага TUT.BY усё роўна не адчыняецца – значыць, праблемы ў нас. |
[ 10/01/2005 18:33 ] |
1) Не мешало бы порядок на форумах навести: явный мат, оскорбления в таком духе считаю недопустимыми. Может, при входе на форум (или сайт???) "баннер" какой повесить с призывом к культуре в выражениях? Мол, белорусы, уважайте себя хотя бы, вы ж культурные люди. Просто у некоторых мат стал как обычные слова. К сожалению.
2)Если можно то ответьте, пожалуйста: "Насколько гарантирована анонимность посетителей сайта и участников форумов TUT? Имеется в виду IP адрес." |
Адказвае мэнэджэр па хостынгу, галоўны мадэратар форумаў TUT.BY Сяргей Павалішаў: “Калі чалавек невыхаваны, дык ніякія заклікі да культурнага сумаўленьня на яго не паўплываюць. Відавочнага мату на форумах няма – паколькі на форуме працуе адмысловы фільтар мацерных слоў. Форумы постмадэруемыя – таму цалкам выключыць зьяўленьне нецэнзурнай лексыкі папросту немагчыма”. Ад сябе дадам, што ананімнасьць гарантаваная, калі ўдзельнік форуму не парушае дзейнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь. |
[ 10/01/2005 20:53 ] |
Чаму у партале няма спасылки- пераключэння на беларускую мову?
Накольки я ведаю сайт выконваецца на дзвух мовах, а такой прыемнай дробязи няма.
Дзякуй вам за ваш праэкт- я жыву у Латвии и для мяне няма лепшага занятку, чым праглядваць навины з сайту. Вельми прафесиянальна выконваецца падборка навинау.
Дзякуй за адказ. |
Гл. ранейшы адказ прадстаўніку voka.tk. |
[ 10/01/2005 21:49 ] |
1. Якім чынам улады Кітаю, Паўночнай Карэі й іншых краінаў, што маюць праблемы са свабодай слова ў інтэрнэце, абмяжоўваюць доступ грамадзян да сусьветнага сеціва?
2. Ці можаце Вы спрагназаваць колькасьць беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту ў 2006 годзе?
3. Колькі беларускіх наведнікаў за дзень чытаюць навіны сайту news.tut.by?
4. Якая дзейнасьць, зьвязаная зь інтэрнэтам, зьяўляецца найбольш прыбытковай у Беларусі?
listener |
1. Інтэрнэт – ўсясьветная кампутарная сетка. Каб пазбавіць яе злучнасьці, дастаткова выбарачна адключыць каналы сувязі. Тады карыстальнікам такога, прабачце, інтэрнэту (па-навуковаму яго называюць інтранэтам) будуць бачныя толькі сайты, разьмешчаныя ўнутры некаторай зоны, у дадзеным выпадку – адной краіны. Можна працаваць і ня так груба – проста фільтраваць забароненыя сайты, але фільтры даволі проста абыходзяцца, гэта ня мае сэнсу. 2. Да канца 2005 году мы чакаем каля 2 мільёнаў карыстальнікаў, а да канца 2006 году – 2,5 мільёнаў. 3. Наш галоўны рэдактар Марына Золатава сьцьвярджае, што ў сярэднім працоўныя дні, паводле лічыльніка “Акавіты”, нашыя навіны чытаюць каля 15 тысячаў чалавек. Большасьць зь іх з Беларусі – амаль 80 адсоткаў. У выходныя дні наведнікаў прыкладна ўдвая меней. 4. У беларускім інтэрнэце наагул пакуль цяжка казаць пра прыбытак. Не лічыць жа прыбыткам сотні альбо тысячы даляраў у год! |
[ 10/01/2005 21:49 ] |
Хотелось бы узнать как и кому пришла идея проекта tut.by как почтового портала РБ,
насколько я знаю раньше в идею не особенно верили учитывая наличие российских почтовых серверов и сколько лет понадобилось для начала его самоокупаемости |
Гісторыя праекту падрабязна выкладзеная на http://tutby.com/about/history/ Нельга таксама забывацца і на тое, што людзі карыстаюцца поштай на TUT.BY, жадаючы нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, адрэсы ў домене .by. Далёка ня кожны беларус хоча, каб, сыходзячы з ягонай электроннай адрэсы, яго лічылі расейцам альбо жыхаром іншай краіны. А на самаакупляльнасьць мы выйшлі ўвосень 2002 году. |
[ 11/01/2005 01:47 ] |
Добрый день Юрий, извиняюсь, отчества не знаю.
Последние время занят написанием бизнес плана Интернет – магазина, проблем не мало отсутствует какая либо методология и методика прогнозирования спроса, нормативная база размыта, но хочется попытаться, конечно если это возможно осуществлять свою деятельность в соответствии с нашим законодательством.
Поэтому если вы обладаете такой информацией, подскажите пожалуйста, где можно наитии методику прогнозирования спроса в Web магазинах (быть может пример), а также если это конечно не закрытая информация где можно познакомиться с данными продаж в байнете, пусть даже и отрывочными.
Заранее благодарен Александр. |
На Вашае пытаньне я папрасіў адказаць дырэктара TUT.BY па маркетынгу Аляксандра Чэкана.: “Інтэрнэт – гэта ўсяго толькі інструмэнт вядзеньня бізнэсу, таму мэтодыкі прагназаваньня попыту, верагодна, могуць прымяняцца тыя ж, якія Вы выкарыстоўваеце ў звычайным офлайнавым жыцьці. Інфармацыя, якая можа дапамагчы Вам у гэтым:
* У Беларусі каля 1,5 мільёнаў карыстальнікаў Інтэрнэту, звыш 400 тысяч карыстаюцца ім штодня.
* Часьцей за ўсё купляюць у інтэрнэце кнігі, СD і DVD-дыскі.
* Паводле апытаньня TUT.BY, 52 адсоткі карыстальнікаў ніколі нічога не куплялі ў інтэрнэт-крамах.
* Часьцей за ўсё аплата ідзе наяўнымі – з рук у рукі кур’еру.
* Аб’ём продажу па асобных вядомых нам крамах за 2004 год вырас удвая, гэта ж тычыцца рынку інтэрнэт-рэклямы і проста колькасьці сайтаў у байнэце.
* Акрамя таго, шмат карыснай інфармацыі аб інтэрнэт-крамах можна знайсьці на www.oborot.ru
|
[ 11/01/2005 02:27 ] |
Замминистра культуры уже ответил на вопросы посетителей Тут.бая... Хи-хи...
До сих пор ждём...
Может хоть Юрий Зиссер не подведёт...
Прессуют ли ваш сайт за таких нягадяев как Я?
prazident сабака тут.бай |
Адказвае галоўны рэдактар парталу Марына Золатава: “Мы таксама чакаем, пакуль нам адкажуць. Пэрыядычна пра сябе нагадваем. Абяцаюць адказаць як мага хутчэй. Спадзяемся, у бліжэйшы час нашыя наведнікі атрымаюць адказы на пытаньні, адрасаваныя намесьніку міністра культуры Уладзімеру Пятровічу Рылатку. Мы заўсёды выступалі за наладжваньне наўпроставага кантакту беларускай інтэрнэт-аўдыторыі зь дзяржаўнымі чыноўнікамі. Яны у прынцыпе таксама ня супраць, але, як патлумачылі нам у міністэрстве, для таго, каб адказаць на пытаньні наведнікаў TUT.BY, ім трэба задзейнічаць ледзь ня ўсё міністэрства, што, у сваю чаргу. Зьвязана з доўгім працэсам узгадненьняў і іншымі працэдурамі”. Дарэчы, я добра разумею міністэрства – мы на партале трэці дзень адказваем на пытаньне. |
[ 11/01/2005 07:42 ] |
Адкажыце калi ласка што зменiцца у нашай краiне калi выбяруцъ новага прэзiдэнта? i увогуле можа ужо нешто змянiцца у нас? хто будзе граць галоуную ролю у адраджэннi? i калi на вашу думку калi будзе адраджэнне беларускай культуры, залежыць гэта ад джяржвы, прэзiдэнта iлi не? Дзякуй за адказ.
Сцяпан |
Не зусім зразумела, што Вы разумееце пад Адраджэньнем. Калі, напрыклад, казаць пра мову, дык у сярэднявечнай Англіі ангельская мова была забароненая акупантамі, (нармандцамі) на працягу 200 з лішнім гадоў, англічанаў прымушалі (больш дакладна – спрабавалі прымусіць) размаўляць і пісаць толькі па-французску – і нікуды ангельская мова, як бачыце, ня зьнікла. А ў Палестыне адраджэньне іўрыту адбылося зьнізу, яшчэ ў часы Асманскай імпэрыі і затым – брытанскага пратэктарату, і толькі са зьяўленьнем дзяржавы Ізраіль іўрыт быў афіцыйна ўзаконены. Прычым сучасны іўрыт стварыў энтузыяст Бен-Іегуда, які вучыўся ў нас у Полацку, ажаніўся на дзяўчыне, народжанай у Глыбокім Віцебскай губэрні, а прыехаўшы ў Палестыну, з 1882 году пачаў размаўляць з усімі, у тым ліку і з членамі сваёй сям’і, толькі на іўрыце, мёртвай мове Торы (Бібліі), на якой амаль 2000 гадоў ніводны чалавек не размаўляў, на ёй толькі маліліся. Знаёмыя лічылі Бен-Іегуду нясносным вар'ятам, які зьбіваў сваіх сына і жонку, сілай прымушаў іх размаўляць ў сямьі толькі на іўрыце. Потым «заразіў» іўрытам суседзяў. Потым стварыў школу і выкладаў іўрыт, складаў і выдаваў першыя слоўнікі. Супраць іўрыту выступіў ня толькі стваральнік сіянізму Тэадор Гэрцль, які з самага пачатку лічыў гэта вар'яцкай справай, але і палестынскія артадкасальныя габрэі, якія аднойчы хадатайнічалі перад англійскімі ўладамі, каб тыя засадзілі цьвёрдалобага ўпартага ў вязьніцу нібыта за «супраціў уладам». Ім гэта ўдалося, праўда, на кароткі час. На тое, каб іўрыт зрабіўся дзяржаўнай мовай, і на ім, «заразіўшыся» толькі ад аднаго чалавека, пачалі размаўляць сотні тысяч людзей, спатрэбілася 64 гады. Такім чынам, лёс беларускай мовы і беларускай культуры залежыць ад нас з Вамі, ад таго, на якой мове мы размаўляем на працы і дома, чые песьні сьпяваем і слухаем, на якія спэктаклі ходзім, і ў нязначнай ступені – на якой мове складаюцца дзяржаўныя дакумэнты ці выкладаюць у школе альбо ВНУ. Галоўнае – ці сапраўды нам хочацца размаўляць і думаць па-беларуску. Бо можам жа! Нам не хапае сваіх, беларускіх Бен-Іегуд. Вось чаму я думаю, што падобныя рэчы мала залежаць ад палітыкі дзяржавы ці кіраўніцтва краіны. Я б нават смказаў, што самы зьнішчальны ўплыў на параўнаўча невялікія (па ўсясьветных мерках) культуры, як наша, робіць незваротная глябалізацыя. Паміраньне нацыянальных культураў можа запаволіць толькі шляхам нацыянальнай ізаляцыі, якая сёньня немагчымая хоць бы з эканамічных прычынаў. |
[ 11/01/2005 10:10 ] |
Вы не боитесь "светиться" на оппозиционном сайте, а потом вдруг оказаться на скамейке подсудимых в ряду других известных руководителей предприятий? Власти любят заводить "коррупционные" дела на известных бизнесменов дабы другим повадно не было в политику лезть. |
Думаю, больш важна не тое, дзе я пішу, а – што. Да гэтага часу, па маіх назіраньнях, “карупцыйныя” справы заводзілі толькі на тых, хто прамяняў бізнэс на барацьбу за ўладу альбо пракраўся. Паколькі я не належу ні да адных, ні да другіх, і наогул ня лезу ў палітыку, спадзяюся спакойна працягваць жыць і працаваць. |
[ 11/01/2005 12:02 ] |
Каковы реальные причины отказа от программ банковского сектора (программа 35). И какова судьба сотрудников , работавших над проектом. Врядли Софтклуб будет поддерживать два одинаковых проекта ? |
Рэальныя прычыны выкладзеныя ў сёньняшняй публікацыі ў БДГ
http://bdg.press.net.by/2005/01/2005_01_14.1494/1494_6_1.shtml
Супрацоўнікі нашага дэпартаманту банкаўскіх тэхналёгіяў з 1-ага лютага разам са сваімі кампутарамі і мэбляй перасоўваюцца на два паверхі вышэй, у кампанію “СофтКлуб”. Нейкі час “СофтКлуб” будзе падтрымліваць абодва праекты. Мяркую, што з часам карыстальнікі “Праграмы 35” і “SC-ХХХ” пяройдуць на нейкі адзіны праграмны прадукт у архітэктуры кліент-сэрвэр і СУБД Oracle. |
[ 11/01/2005 13:27 ] |
Дзень добры, Юры!
Як Вы лiчыце, якiя крокi зрабiлi партал tut.by найбольш уплвывовым i вядомым у bynet?
З павагай,
Зьмiцер М. |
Гэтых крокаў усяго два – своечасовы выхад на рынак і правільны маркетынг. |
[ 12/01/2005 02:39 ] |
Уважаемый Юрий Анатольевич! У меня к Вам два вопроса. 1) Грядёт новый закон о СМИ. Я читал Ваше мнение по данному вопросу – это мнение специалиста в своей области, который глубоко и чётко представляет предмет обсуждения. Но у меня вызывает сомнение тот факт, что чиновники прислушаются к мнению специалистов – они сделают так, как им приказали. Представим ситуацию самую наихудшую – закон принят в самой жёсткой редакции, и все ресурсы вынуждены будут либо «фильтровать базар» либо искать новую возможность для развития своего ресурса (портала). Какую позицию займет tut.by, известный своими острыми обсуждениями на форуме политических вопросов; новостной лентой, которая отличается тем, что на ней публикуются самые разные новости и аналитика, с самым широким спектром мнений; а так же отдельными внутренними ресурсами, которые располагаются на Вашем портале (скажем, radio.tut.by)? 2) Не исключена возможность, что претендентом на пост президента в 2006 году может быть человек, который не будет профессиональным политиком, но будет уважаемым членом общества и публичным человеком, например как Ландсбергис в своё время (в конце 80-х в Литве; как известно, он был музыкант). Если некие политические силы предложат Вам возглавить их политический штаб, согласитесь ли Вы – просто скажите Да или Нет. Максим Гайко |
1. Той варыянт законапраекту, які нам выпадкова патрапіў, нас цалкам задавальняе. Аднак ён, на наш погляд, “сыры”, там ёсьць тэхнічныя недапрацоўкі. Пра хібы праекту гаварылася 13 сьнежня 2004 году ў інтэрвію “Беларускай газэце”.
Адна з праблемаў законапраекту – недасказанасьць наконт самаабслугаваных сецевых сэрвэраў, найперш форумаў. Як я адзначаў у газэце, ніводзін трымальнік форумаў ня можа несьці адказнасьць за зьмест выказваньняў наведвальнікаў. Гэта ўсё роўна, што спрабаваць асудзіць ўладальніка плоту за тое, што хуліганы напісалі на ім, як казаў Райкін, “ня тое слова, якое нам усім бы хацелася”. У такіх выпадках можна патрабаваць, каб супрацьзаконныя выказваньні былі выдаленыя на працягу дакладна вызначанага часу пасьля іх зьяўленьня. Яшчэ адно тэарэтычна магчымае рашэньне – папярэдняя цэнзура, але тады давялося б трымаць цэлы штат цэнзараў, якія працавалі цэлыя суткі без выходных і сьвятаў. Зразумела, што для бясплатнага рэсурсу гэта нерэальна, і калі падобнае патрабаваньне будзе ўключанае ў закон (ці проста каго-небудзь з трымальнікаў форуму пакараюць), форумы давядзецца зачыніць, а ўдзельнікі форумаў проста сыдуць у расейскі ці міжнародны Інтэрнэт. Гэта яшчэ раз пацьвярджае простую ісьціну пра тое, што з прычыны бязьмежнасьці забароны ў Інтэрнэце бессэнсоўныя.
2. Максім! Я – не палітык і не змагар. Мяне абсалютна не цікавяць улада, партыі, вайна, барацьба, штабы і падобныя рэчы, я далёкі ад гэтага і беспартыйны паводле перакананьняў. Для мяне галоўнае – мець магчымасьць займацца карыснай для людзей справай, якую я ўмею рабіць добра. Таму мой адказ адмоўны. |
[ 12/01/2005 04:44 ] |
Ці есць нейкі ціск з боку ўлады на кантэнт сайта? |
Калі ласка, гл. ніжэй адказ на самае першае пытаньне. |
[ 12/01/2005 10:52 ] |
hhhhhhhhhh |
Дзякуй за віншаваньні. І вас таксама з Новым годам і Калядамі. |
[ 12/01/2005 10:57 ] |
вопрос 1. Ходят слухи что в нашей стране всех владельцев белорусских порталов заставляют сливать IP адреса пользователей в правоохранительные органы,Вы с этим сталкивались?
вопрос 2.На форумах ТУТа какая-то непонятно-анекдотическая ситуация с пользователем Рембо 2,Вы можете объяснить в чем там дело? |
1. Гэта – лухта. Па-першае, такі агромністы аб’ём інфармацыі ўсё роўна не было б каму аналізаваць. Па-другое, незразумела, навошта і каму гэта патрэбна – бо тое, што нехта лічыць крамолай, можна прачытаць у легальнай прэсе і пачуць у грамадзкім транспарце. Ва ўсялякім разе, рабіць гэта ніхто не прымушае, гэта дакладна.
2. REMBO II – карыстальнік, які неаднаразова груба парушаў правілы форумаў, за што доступ да форумаў яму забаронены. Каб зразумець, чаму – паглядзіце ягоныя шматлікія выказваньні на форумах. Адначасна пераканаецеся, што нічога “незразумела-анекдатычнага” ў REMBO II няма. |
[ 12/01/2005 12:04 ] |
Вам не кажеться что ваши цены на хостинг не соответствуют уровни жизни белоруса??? |
На гэтае меркаваньне наш мэнэджэр па хостынгу Сяргей Павалішаў заўважыў: “А ніхто ж і не гаворыць, што кожнаму беларусу патрэбны менавіта прафэсійны хостынг :)”. |
[ 12/01/2005 12:17 ] |
Есть ли вероятность того, что IP адреса пользователей форумов tut.by будут передаваться спецслужбам РБ? |
Так, такое тэарэтычна можа здарыцца – у адпаведнасьці з Законам РБ “Аб апэратыўна-вышуковай дзейнасьці” па прадстаўленьню Генэральнага пракурора РБ. Такое могуць рабіць, калі чалавек падазраецца ў сур’ёзным злачынстве – забойстве і г.д. Аднак за ўсе чатыры гады існаваньня нашых форумаў да нас ніколі не зьвярталіся з просьбай аб прадстаўленьні IP-адрасу чалавека, які абразіў уладу. Іншая справа, што мы самі імкнёмся здымаць з форумаў абразы. Перакананы, што Вы не асуджаеце нас за гэта. |
[ 12/01/2005 13:53 ] |
У Беларусі, наколькі я ведаю, ідзе работа над новай рэдакцыя закону аб СМІ, у якім верагодна будзе запатрабаваная рэгістрацыя інтэрнэт-СМІ. Ці ведаеце вы нешта пра гэта? Ці закране гэта дзейнасьць TUT.by? |
Я папрасіў адказаць на гэтае пытаньне Марыну Золатаву, галоўнага рэдактара парталу: “Гэтая праца ідзе ўжо на працягу трох гадоў. Так, сапраўды, магчыма, інтэрнэт-СМІ павінны будуць рэгістравацца, як і офлайнавыя выданьні. Калі такі закон будзе прыняты, зразумела, мы будзем яго выконваць”. |
[ 12/01/2005 14:01 ] |
Здравствуйте. Вопрос такой: почти два месяца назад также было предложено задать свои вопросы замминистра культуры Рылатко, что не я один и сделал, а ответы замминистра было обещано опубликовать в портале, дополнительно письменно было обещано сделать это в течение 2-х недель. Продолжать ли ожидания ответов или мы умудрились их и не заметить? |
Адказвае галоўны рэдактар парталу Марына Зотава: “Мы таксама дагэтуль чакаем, пакуль нам адкажуць. Пэрыядычна пра сябе нагадваем. Абяцаюць адказаць як мага хутчэй. Спадзяемся, што ў найбліжэйшы час нашыя наведвальнікі атрымаюць адказы на пытаньні, адрасаваныя намесьніку міністра культуры Ўладзімеру Пятровічу Рылатку. Мы заўсёды выступалі за наладжваньне магчымасьці наўпроставага камунікаваньня беларускай Інтэрнэт-аўдыторыі зь дзяржаўнымі чыноўнікамі. Яны ў прынцыпе таксама ня супраць, але, як патлумачылі нам у міністэрстве, для таго, каб адказаць на ўсе пытаньні наведвальнікаў TUT.BY , ім трэба задзейнічаць ледзь ня ўсё міністэрства , што у сваю чаргу зьвязана з доўгім працэсам ўзгадненьня і іншымі працэдурамі”. Дарэчы, я вельмі добра разумею міністэрства – мы на партале трэці дзень адказваем на пытаньні. |
[ 12/01/2005 15:20 ] |
Подскажите пожалуйста,в чём проблема?Проблема заключаеться в том ,когда я отправляю письмо то мне приходит сообщение ,что письмо не доставлена.Пробовал на свой ящик скинуть письмо зайшло т.е. на rambler.ru .А на tut.by всё равно приходит сообщение ,что письмо не дошло.Вторая проблема это форуму.Когда я вожу ник и пороль то всё прнкрасно,а как только войти входящие появляеться надпись"Не удаётся найти указанное имя пользователя/пароль в базе данных"Что делать даже не знаю?Будьте благословенны!!! |
Па Вашым апісаньні цяжка зразумець, у чым тут справа. Зьвярніцеся, калі ласка, у службу тэхнічнай падтрымкі – падрабязна выкладзіце Вашую просьбу лістом на tut@tut.by. |
[ 12/01/2005 15:38 ] |
Чаму так мала беларускамоўных навін? |
На гэтае пытаньне адказвае Марына Золатава, галоўны рэдактар парталу: “Мы самі навіны не ствараем, а зьбіраем з розных крыніцаў. Мы толькі за тое, каб было больш навінаў на беларускай мове. На жаь, пераважная большасьць беларускіх інфармацыйных крыніцаў – рускамоўныя.” |
[ 12/01/2005 16:18 ] |
Почему в Белор. так мало дизайнерских выстовок, конкурсов, фестивалей?! Мы хотим танцевать!!! (FourB) |
Мала – у параўнаньні з чым? З Расеяй? Дык у іх і краіна большая! |
[ 12/01/2005 16:33 ] |
Здравствуйте, Юрий. Хочется Вас поздравить, именно с Вашего детища (тутбая) начинается белоруский Интернет. Ещё больше радует то, что на главном белорусском портале придерживаются политики получения информации из различных источников. Ещё больше нравятся тутбаевские форумы, на которых люди могут свободно высказывать своё мнение. Огромное Вам спасибо!
У меня к Вам следующий вопрос: как вы относитесь к проетку нового закона о СМИ? Будете ли продолжать черпать информацию из "деструциуных апазицыоных источникау", ведь даже за перепечатку неугодного материала могут "больно наказать"? Я думаю, что вовсе, идея "приструнить интернет" является абсолютно абсурдной. Спасибо, Петя Кругликов. |
Дзякуй на добрым слове!.. Мы не абслугоўваем нічые палітычныя інтарэсы і бярэм навіны з дзясяткаў крыніцаў, а таксама зьяўляемся падпісчыкам навінных стужак двух айчынных агенцтваў навінаў, якія цудоўна дадаюць адна другую – БелТА і БелаПАН, каб задаволіць інфармацыйныя патрэбы максымальнай колькасьці нашых наведвальнікаў. Дарэчы. Вы амаль не сустрэнеце ў нас аналітычныя і тым больш прапагандысцкія матэрыялы. Для нас ключавое слова – “навіна”, гэта значыць, наша справа – даць інфармацыю, а для аналітыкі існуюць іншыя крыніцы. |
[ 12/01/2005 16:39 ] |
Добрый день. Хотелось бы узнать о планах развития TUT.BY на 2005 год. Какие новые рубрики (проекты) в рамках портала планируется освоить. |
Адкажа Генэральны дырэктар TUT.BY Кірыла Валошын: “ У нашых бліжэйшых плянах – адкрыцьцё новых разьдзелаў парталу, якія прысьвечаныя фінансам і турызму, запуск сэрвісу паштовак, дапрацоўка паштовай сыстэмы і абнаўленьне дызайну яе web-інтэрфэйсу, а таксама прадстаўленьне, нароўні з хостынгам, інтэрнэт-рэклямай і web-распрацоўкай яшчэ больш шырокага спэктру камэрцыйных паслугаў для нашых кліентаў”. |
[ 12/01/2005 16:39 ] |
potchemu vi daete malo mesta i otshen redko priglashaete dlia vistuplenii oppositsiu? |
Калі Вы маеце на ўвазе пад “выступамі” зласьлівыя абразы, хамства, зубаскальства ў любы адрас – ад уладаў да апазыцыі – ім на нашым сайце месца няма. На нашым рэсурсе пануе Ягамосьць Інфармацыя. Гэта наша рэдакцыйная палітыка, такі фармат навінаў на партале, найбольш натуральны для электроннага СМІ зь бесьперапынным абнаўленьнем кантэнту. |
[ 12/01/2005 18:49 ] |
1. Čamu abrany vami 'ruchavičok' ("движок") dla 'novych' forumaŭ nie padtrymoŭvaje ūmlaŭdnych symbalaū biełaruskaj łacinki: žščźśćłńŭ(ū)? Moža varta padumać pra źmienu - navat 'staryja' forumy davali mahčymaść skarystańnia łacinkavaha pravapisu.
2. Darečy, chiba nielha było zrabici staryja forumy dastupnymi dla čytańnia? Tam vielmi bahata cikavaj infarmacyi...
3. U vašaj navinnaj staroncy vy, na maju apiniju, małavata skarystoŭvajecie čysta biełaruskich krynicaŭ, čaho nie skažaš pra rasiejskija - ich až zanadta. Heta robić vas vielmi padobnymi da analagičnych partałaŭ z damenam .ru |
1. Кірыліца падтрымліваецца, а рухавік лацінку не падтрымлівае. Паколькі лацінкай карыстаецца нязначная частка людзей, то рабіць гэтага ня будзем. Зьмена дзьвіжка - гэта складаная справа. Мы ўжо гэта перажылі - паўгоду дапрацовак і шмат галаўнога болю. Але будзем мець гэта на ўвазе на будучыню. І мы будзем удзячны, калі вы зможаеце падказаць нам добры дзьвіжок.
2. Гэта зьвязана з тэхнічнымі складанасьцямі. На старым форуме не было рэгістрацыі, а на новым яна патрэбная. У прынцыпе маглі б гэта зрабіць. Але гэта была б як адна вялікая рэпліка аднаго чалавека.
3. Ужо адказвалі. |
[ 13/01/2005 00:17 ] |
Вы размаўляеце па-беларуску? |
На жаль, пакуль што - не. Зьбіраюся вывучаць. Чытаю свабодна. Слухаю, разумею. |
[ 13/01/2005 01:33 ] |
Чаму няма беларуска моўнага інтэрфейсу партала (дзякуй вялікі за пошту!)? Гэта было б вельмі стыльна. (прыклад, Самсунг, ЛЖ, Панасонік, Філіпс) |
Ужо адказваў вышэй. Кароткі адказ: рукі не даходзяць. На пэрспэктыву - зьбіраемся. Гэта таксама ня мае сэнсу цяпер, бо бальшыня навінаў па-расейску. Трэба каб мова інтэрфэйсу адпавядала мове кантэнту. |
[ 13/01/2005 01:34 ] |
Юрый, ваша формула посьпеху? |
Ня ведаю. Напэўна, посьпех сам прыходзіць, калі займаесься любімай справай, якая карысная для іншых. |
[ 13/01/2005 17:50 ] |
Як прыпынiць падпiску на час водпуску. |
Трэба зайсьці на старонку падпіскі і націснуць кнопку "адпісацца", а пасьля вакацыяў падпісацца зноў. |
[ 13/01/2005 18:26 ] |
Я падпісаны на рассылку Свабоды. У маю паштовую скрынку на tut.by яна прыходзіць з пазнакай [[Возможно это СПАМ]]. Чаму? Уладзімер |
Мы зьмянілі праграму спам-фільтру. Цяпер гэта расейская праграма "Спам-тэст". Яна робіць такія адзнакі. Мы просім пераслаць пазначаны ліст нашым сыстэмным адміністратарам. Яны паспрабуюць разабрацца. |
[ 14/01/2005 05:48 ] |
Возможны ли реформы в медицине при настоящим режиме в РБ ? |
Залежыць ад таго, што разумець пад рэформамі. Калі казаць пра тэхнічную базу, то ў апошнія гады шмат што зьмянілася. Многія новыя інстытуты пабудаваныя наноў. Але, з другога боку, я не бачу надзеі на пераход на страхавую мэдыцыну. А яшчэ праблема ў тым, што многія галіны мэдыцыны практычна недаступны прыватнікам. |
[ 14/01/2005 14:19 ] |
На форумах TUT.BY была некая одиозная фигура с ником РембоII. Насколько мне известно, его забанили бессрочно. Это вызвало его бурную реакцию - он начал кричать во всем байнете, что его незаслуженно обидели, лить грязь на Портал TUT.BY. И продолжает лазить на форумы. Может, более эффективно разбанить этого пользователя и банально его не не трогать? только удалять с форумов посты с матерщиной - ведь по сути его забанивание не дало ничего, кроме его криков и оскорблений лично в Ваш адрес и адрес Портала. Ну пусть бы был на Портала, как в реальном мире, свой сумасшедший. |
Сяргей Павалішаў, адміністратар форумаў, адказвае: "Мы ня хочам ствараць прэцэдэнт, каб не парушаць нашыя правілы на форумах. Яны для таго і створаныя - яны адзіныя для ўсіх, без выключэньняў". |
[ 14/01/2005 15:54 ] |
Ці займаецеся вы нейкай навуковай дзейнасьцю ці дасьледаваньнямі? Ці будзе TUT.by мець нейкія лабараторыі як, Google Labs, напрыклад, альбо іншыя дасьледчыя кампутарныя лябараторыі? К. |
На жаль, не займаемся. На тое не хапае грошай. |
[ 14/01/2005 16:02 ] |
На каком компьютере и какой ОС вы работаете? Что думаете про Apple Macintosh? |
Я працую (зараз пагляджу...) на пэрсанальным кампутары з працэсарам ADM Duron 1.3 Ghz, 256MB RAM, жорсткі дыск Maxtor 80 Гігабайт. Апэрацыйная сыстэма Windows XP Service Pack 2, расейская.
Пра Apple думаю, што гэта вельмі добры кампутар, які недаацэнены намі. |
[ 14/01/2005 16:04 ] |
Калі не сакрэт, на якія навіны больш за ўсё клікаюць? Што чытае беларускі юзэр? |
Болей за ўсё ў нас чытаюць менавіта навіны беларускія. Рэкорд быў 18-га кастрычніка, на наступны дзень пасьля рэфэрэндуму. Было 30,000 унікальных наведваньняў. Чытаюць навіны, якія актуальныя кожнаму грамадзяніну нашай краіны. Надвор'е, катаклізмы, рэкорды. Увогуле, больш чытаюць беларускія навіны, чым міжнародныя. |
[ 14/01/2005 16:08 ] |
На форумах есть некая секта, называющая себя беомурами. Поведение этой секты - распространение флуда. Может, вместо борьбы с Р2 стоит обратить внимание на эту, так называемую секту? |
Сяргей Павалішаў, адміністратар форумаў, адказвае: "Гэта віртуальная супольнасьць на TUT.by, якое мае адчуваньне гумару, і якое заўсёды мае арыгінальны пункт погляду амаль на кожную падзею". |
[ 14/01/2005 16:15 ] |
Зараз вельмі рэзка набываюць папулярнасьць онлайн дзёньнікі, так званыя блогі. Ці плянуе TUT.бай нешта рабіць у гэтым накірунку? С.І. |
Так. Плянуем, але ня ў гэтым годзе. Пакуль што ў нас ёсьць форум. Па сутнасьці, гэта амаль адно і тое ж. |
[ 14/01/2005 16:32 ] |
У якую суму Вы ацэньваеце сёняшні аб'ём рэкламнага рынку ў беларускім інтэрнэце? |
Аб'ём рэклямнага рынку інтэрнэту ў Беларусі па ўсіх ацэнках складае каля 350,000 даляраў у год. Але расьце з тэмпам - ў два разы ў год. |
[ 14/01/2005 16:49 ] |
Я жыву у Украiне. Як Вы ставіцеся да нашай "памаранчовай рэвалюцыі"? Цi есьць, на Вашую думку, беларускiя рэсурсы для таго, каб такiя ж падзеi адбылiся у Беларусi? |
Я рады за ўкраінцаў, што яны выбралі таго прэзыдэнта, якога яны хацелі. Паглядзім, якія будуць вынікі празь некалькі гадоў. А ў Беларусі сёньня такое немагчыма, таму што ў нас іншы народ. |
[ 14/01/2005 16:57 ] |
Цi баiцца беларуская улада Iнтернэту? |
Ня ведаю. Думаю, што пакуль што не. |
[ 14/01/2005 16:59 ] |
Заканчваем канфэрэнцыю. Дзякуй за ўвагу. Вэб рэдактар |
Хачу падзякваць усім наведнікам форумаў за цікавыя і зьмястоўныя пытаньні, за падтрымку. Таксама хачу падзякваць супрацоўнікам Радыё Свабода за дапамогу з тэхнічнай арганізацыяй і перакладам на беларускую мову. |
|
|