[ svaboda logo ] [ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ] [ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
[ svaboda logo ]
форум  


8 Жніўня 2005
Анжаліка Борыс
Анжаліка БорысАнжаліка Борыс нарадзілася 18 кастрычніка 1973 году ў Горадні ў польскай сям’і. Скончыла сярэднюю школу ў вёсцы Падліпкі Гарадзенскага раёну, пэдагагічны тэхнікум у Замасьці Люблінскага ваяводзтва Польшчы і філіял у Беластоку Варшаўскага ўнівэрсытэту ў спэцыяльнасьці "Пэдагогіка і псыхалёгія". Выкладала польскую мову ў вёсцы Адэльск Гарадзенскага раёну і ў Школе польскай у Горадні. У Саюзе палякаў ад 1995 году, з 1998 году займала там пасаду загадчыцы аддзелу адукацыі. На 6-м зьезьдзе Саюзу палякаў у сакавіку 2005 году абраная старшынёй арганізацыі. Міністэрства юстыцыі Беларусі, аднак, не прызнала вынікаў зьезду правамоцнымі. Задавайце пытаньні
14.01.2005
Юры Зісер
08.02.2005
Уладзімер Арлоў
25.03.2005
Рыгор Барадулін
04.04.2005
Барыс Кіт
07.06.2005
Сяргей Дубавец
15.06.2005
Аляксандар Фядута
06.07.2005
Адам Глобус
12.07.2005
Павал Севярынец
25.08.2005
Уладзімер Някляеў
08.10.2005
Аляксандар Мілінкевіч
08.12.2005
Андрэй Саньнікаў
12.12.2005
Апытаньне наведнікаў сайту
22.12.2005
Тацяна Хома
2003  2004  2005  2006
[ 01/08/2005 21:55 ]
Спадарыня Анжаліка, Ці лічыце Вы, што дзеяньні беларускіх уладаў скіраваны менавіта супраць СПБ як арганізацыі-рэпрэзэнтанта польскай меншасьці, ці проста супраць СПБ як адной з уплывовых і непадкантрольных уладам НУА, і польскасьць тут фактар другасны (скажам, рабілі б тое і супраць моцнай арганізацыі вольнадумных філятэлістаў)? Калі Вы згодны з другой вэрсіяй (я, прабачце, да яе схіляюся), ці адчываеце Вы на сябе адказнасьць за тое, каб не ператварыць гэты канфлікт менавіта ў міжэтнічны, не даць гарачым галовам у Менску і Варшаве скарыстацца ім для распальваньня міжнацыянальнай варожасьці? Бо шмат хто ў Польшчы цяпер, здаецца, крычыць: "Бьюць палякаў!", а не "Заціскаюць дэмакратыю ў Беларусі"... Ігар
Канфлікт, які цяпер адбываецца, ён — штучны. Менскія ўлады штучна стварылі такую сытуацыю, зрабілі яе гучнай—беларускія мас-мэдыі ўвесь час паліваюць брудам Польшчу, што яна нібыта ў гэтым вінная. А насамрэч вось што адбылося: улада забрала Дамы палякаў, іх саміх выкінула, і наводзіць свае парадкі. Гэтыя паводзіны менскіх палітыкаў, я б сказала, вартыя пакараньня, бо яны невядома навошта зрабілі гэты скандал, забраўшы Дамы, выкарыстаўшы міліцыю, Амон. І цяпер яны хочуць зрабіць арганізацыю, якая будзе праводзіць адпаведную палітыку.
[ 01/08/2005 22:13 ]
Шаноўная спадарыня Борыс! Найперш зычу Вам посьпехаў у Вашай самаадданай працы на карысьць нашай Беларусі. У нас у краіне ніколі(!) не было сур'ёзных праблем паміж нацыямі. Бывала сварыліся, але тое бывае ў любой сямьі. У многіх беларусаў ёсьць у жылах кроў іньшых нацыянальнасьцяў, і вядома польская кроў. Беларусы (неістотна ад паходжаньня), цывілізаваныя людзі, але нажаль кіруюць намі асобы з нізкім агульнакультурным і нацыянальным узроўнем (як адзін антыбеларус сказаў "ніжа калена"). Як Вы лічыце, каму на карысьць гэты штучны вэрхал? З павагай, Юрый. Нямеччына.
Гэты канфлікт, напэўна, быў патрэбны людзям, якія хацелі паказаць прэзыдэнту Беларусі, спэцслужбам, што яны недарэмна ядуць хлеб, што яны добра працавалі, што знайшлі ворагаў, якімі зьяўляюцца палякі. А што ў Доме польскім, нібыта, хтосьці хацеў рыхтаваць назіральнікаў на наступныя выбары — гэта хлусьня і правакацыя. Сваёй дрэннай палітыкай, палітыкай некампэтэнтных людзей яны давялі да міжнароднага скандалу.
[ 01/08/2005 22:25 ]
Здраствуйте госпожа Борис. Скажите пожалуйста, как Вы относитесь к тому, что в наших государственных СМИ делается особый провокационный акцент на конфиликт между Польшей и Беларусью, а не на конфликт между польскими властями и режимим Лукашенко? На основании такой подмены понятий "страна" и "власти" может развиться серьезный МЕЖНАЦИОНАЛЬНЫЙ КОНФЛИКТ. Как Вы думаете, кому это выгодно? Благодарю за Ваш ответ. Michael
Міжнацыянальнага канфлікту няма, ёсьць канфлікт паміж уладай і Саюзам палякаў. Улады хацелі захапіць Саюзу палякаў, забралі будынак СПБ, сілай прымушаюць людзей удзельнічаць у чарговым зьезьдзе, выбіраюць самі дэлегатаў, будуць прызначаць старшыню. Ім трэба, як і паўсюль, зрабіць так, як яны лічаць — каб арганізацыя займалася палітыкай, якую ёй навяжуць.
[ 02/08/2005 01:29 ]
Цi пратэставалi Вы супраць парадкау у Саюзе палякау да 2005 г., калi так, то якiя вынiкi гэта дало, а калi не, то чаму?
Пратэсты былі з той нагоды, што неаднаразова парушаўся Статут арганізацыі былым старшынём Кручкоўскім, паколькі ён працягнуў сабе тэрмін знаходжаньня на пасадзе — з дапамогай уладаў.
[ 02/08/2005 09:53 ]
Анжаліка, распавядай, калi ласка, у якiх парушэннях статута i законау вас (СПБ) абвiнавачваюць i як яно ецсь на справе. Цi есць у вас перспектыва у мiжнародных судах?
Я магу толькі сказаць пра тое, што цяпер адбываюцца парушэньні Статуту. На самой справе міліцыя захапіла будынак, сілай выкінула палякаў і нікога не ўпускае. Тут ужо ня толькі парушэньні Статуту, але і ўсіх правоў нашых сябраў.
[ 02/08/2005 10:00 ]
Якая частка палякау Беларусi уваодзiць у Саюз? Цi есць у вас сувязi з суайчыннiкамi, што жывуць у ЗША?
Паводле афіцыйных дадзеных, каля 25 тысяч чалавек, актывістаў—значна менш. Людзі нашы збольшага атрымліваюць сёньня інфармацыю толькі зь Беларускага тэлебачаньня, дзе нас паліваюць брудам, каб зблытаць усё ў галовах людзей... У нас існуюць сувязі з амэрыканскай Палёніяй.
[ 02/08/2005 11:18 ]
Госпожа Борис, разрешите высказать Вам свое искреннее уважение. Вы -- сильный человек и настоящая женщина. Только такая и могла бы перенести все, что выпало Вам за последние полгода. Простите бестактный вопрос земляка: как Ваша семья реагирует на происходящее? И второй вопрос: чувствуете ли Вы, как изменилось отношение к Вам наших бывших коллег -- педагогов? Искренне Ваш Александр Федута, урожденный гродненец
Ну што я магу сказаць: мая сям’я—мае бацькі, мае блізкія перажываюць, таму што ўсё, што паказвае Беларускае тэлебачаньне — суцэльная хлусьня, гэта папросту паліваньне мяне брудам. Як зьмяніліся адносіны маіх былых калегаў-пэдагогаў? Хтосьці мяне паважае, хтосьці, наадварот, баіцца са мной вітацца, раптам яму гэта пашкодзіць на працы.
[ 02/08/2005 13:00 ]
Паважаная спадарыня Борыс,калі ўсё ж уявіць,што з'езд, на які разлічвае ўлада, усё ж адбудзецца,няўжо палякі зноў не выбяруць Вас? Што можа там адбыцца? Ці будзеце вы і вашыя сябры ўдзельнічаць у ім? Дзякуй вам за вашу мужнасць і прынцыповасць. Туравец Віктар.
Удзельнічаць у гэтым зьезьдзе я ня буду, зьезд у нас ужо быў, а хто будзе каго там выбіраць? Будзе загад і устаноўка—каго трэба абраць. Гэта ня будзе зьезд палякаў, улады самі для сябе арганізуюць гэты зьезд.
[ 02/08/2005 14:42 ]
Dzien dobry, Spadarynia Anzalika! Nazirajucy za kanfliktam SPB i uladau dzivu dajessia Vasaj smielasci i stojkasci. Adnak, mnnie nie adnarazova davodzilasia cuc, navat ad vasych prychilnikau, sto hety kanflikt- unutrannaja prabliema samoha SPB ( u sensie pamiz dvuma hrupoukami). I sapraudy cikavaja rec: usie zakidvajuc Kruckouskamu, sto jon supracounicaje z KDB, alie uzhadajma, sto uzo na praciahu 5-6 hadou kazuc pra Juzafa Parzeckaha, jaki u hetym kanflikcie pa vasym boku. Jakoje vasaje asabistaje stauliennie da bielaruskasci u syrokim paniacci? Camu, jak vy licycie, supolki SPB u malienkich miascovasciaj achvotniej prapahadnujuc rasiejscynu (chacia b jak movu imsau u kasciolie zamiest bielaruskaj, i na heta ja maju kankretnyja pryklady). I ci Vy, jak starsynia SPB planujecie trymacca da bielaruskasci blizej? Na maju dumku polskasc na Bielarusi moza paunavartasna razvivacca tolki u recyscy bielaruskaj nacyjanalnaj palityki. Dziakuj Vam vialiki. Pospiechau i muznasci nadaliej! Dzmitry, USA
Я хачу сказаць, што ніколі не было ніякіх спрэчак паміж палякамі і беларусамі. Я заўсёды казала, што мы павінны ведаць сваю родную мову беларускую і сваю другую родную мову, гэта—польскую. Калі ў Беларусі будуць беларускія школы, тады будуць і польскія школы. Таму разьвіцьцё беларускай культуры нам гэтак жа блізкае, як і разьвіцьцё польскай.
[ 02/08/2005 16:33 ]
Што Вы зьбіраецеся рабіць у выпадку, калі Вашае лідарства ў СПБ ня будзе прызнана ўладамі і "афіцыйным" зьездам? Будзеце арганізоўваць альтэрнатыўны Саюз? Удзельнічаць у працы афіцыйнага? Іншыя варыянты? Ігар
Што датычыць маёй далейшай работы, я не магу пакуль адказаць. Саюз палякаў — гэта людзі, перш за ўсё. У іхніх сэрцах засталася горыч, іх сілай прымушаюць удзельнічаць у зьезьдзе, пагражаюць звальненьнем з працы, але яны застануцца палякамі. Пройдзе нейкі час, і тыя, хто нас сёньня выкідае з Дамоў польскіх, хто саджае ў турму за нішто, за тое, што мы сьпяваем польскія і беларускія песьні, яны таксама будуць за гэта пакараныя... Мы, канечне, будзем працягваюць нашую работу, але як — я пакуль не магу сказаць.
[ 02/08/2005 18:10 ]
Pani Anїelika! Czy Pani coњ bкdzie robiіa jako obywatelka Biaіorusi їeby wіadza w naszym kraju zmieniіa siк jak najszybczej? Dziкkujк, Uladzimir.
Я ня ёсьць палітыкам, я толькі канстатую факты і кажу праўду аб тым, што адбываецца ў дадзены момант з арганізацыяй “Саюз палякаў”, з грамадзянамі Беларусі, якіх за тое, што наважыліся сказаць праўду, арыштоўваюць. Што можна зрабіць, каб штосьці зьмяніць? Я не магу на такім узроўні выказвацца. Я думаю, што многа людзей, якія пацярпелі і яны павінны зрабіць з гэтага пэўную выснову.
[ 02/08/2005 20:24 ]
Пані Анжэліка, перш за ўсё дазвольце выказаць спачуваньне з нагоды гвалту ўладаў над "Зьвязам Палякаў у Беларусі", арганізацыяй якую вы ўзначальваеце. Інакш як дзікунствам і расправай гэта цяжка назваць. Зразумела, што гэта не проста яшчэ адна расправа рэжыму над грамадзкай арганізацыяй. Гэта выклік Польскай Дзяржаве, а ў яе асобе ўсяму Эўразьвязу і тым дэмакратычным каштоўнасьцям, на падмурку якіх будуецца эўрапэйская цывілізацыя. Лічу, што Польшча павінна стаць прамотарам больш радыкальных санкцыяў з боку Эўразьвязу супраць дыктатуры Лукашэнка. Маё пытаньне: Якія крокі з боку Польскага ўраду трэба чакаць у бліжэйшы час, у адказ на той гвалт, які адбываецца на нашых вачах? Кірыл Н.
Я не магу сказаць—якія могуць быць рашэньні, але факт, што Польшча не прызнае другога зьезду і не прызнае абраных-прызначаных уладамі там кіраўнікоў.
[ 03/08/2005 13:56 ]
Мне здаецца, што Лукашэнку выгадна ізаляцыя перад выбарамі 2006 году. Магчыма, ён вас выбраў як пешку ў гэтай вялікай гульні, каб стварыць канфлікт, а потым закрыць усе межы, узмацьніць ізаляцыю і спакойна "перавыбрацца" ў 2006. Што думаеце на гэты конт? Андрэй
Мне цяжка адказаць на гэтае пытаньне. Я ня ведаю, хто каго выбіраў, але факт тое, што на сёньняшні дзень апошнюю грамадзкую арганізацыю — Саюз палякаў — проста зьнішчылі.
[ 03/08/2005 16:38 ]
Паважаная Анжаліка, вы маеце такі вялікі і моцны Саюз, няўжо бальшыня палякаў не падтрымае Вас і ваш дэмакратычны накірунак ? Разам і салідарна магчыма перамагчы не толькі вам, а і ўсім НАМ гэты злачынны рэжым. Мужнасці ВАМ ! Дзякуй. Туравец Віктар.
Большасьць палякаў падтрымліваюць наш кірунак, але ўлады робяць сваё шляхам пагрозаў, арыштамі, тым, што забараняюць падыходзіць да будынку Саюзу, бо інакш людзі могуць быць арыштаваны ці атрымаць штраф. Але я ўпэўнена ў тым, што праўда ўсё ж пераможа і хутчэй бы гэта адбылося.
[ 03/08/2005 17:59 ]
Вітаю Вас, спадарыня Борыс! Скажыце,калі ласка, як Вы лічыце - ўсе, што адбываецца ў дачыненьні Саюза палякаў у Горадні, а адпаведна і адносінаў Польшчы і Беларусі, гэта выключна "ініцыятыва" спадара Лукашэнкі, альбо за магутнымі плячамі "бацькі ўсіх беларусаў" хаваецца хто-небудзь больш магутны і драпежны? Я ня прымушаю Вас рабіць каментары наконт вялікай палітыкі, але, мне здаецца, ня высьветліўшы галоўнай прычыны, можна бясконца ваяваць зь ветракамі і нарэшце пацярпець... Дзякуй! Панас
Што датычыць вялікай палітыкі, то я хачу сказаць, што гэтая палітыка, якая сёньня ўжываецца адносна Саюзу палякаў, яна выклікала вельмі непрыемную рэакцыю для беларускай дзяржавы і ўладаў. Паколькі ў нармальнай краіне ніколі сілай, пры дапамозе зброі, штыхоў ніхто не наводзіць парадкі, пагатоў у грамадзкай арганізацыі.
[ 03/08/2005 19:55 ]
Як Вы думаеце, чым выкликаны сённяшнія абвастрэнні ў адносінах РБ і Польшчы. Бо яны абедзве кідаюцца адна ў адну камянямі. Нібыта нешта не падзялілі... Ірына
Што датычыць польска-беларускіх дачыненьняў, дык Беларускае тэлебачаньне безупынна прадстаўляе Польшчу так, нібыта яна хоча тут праводзіць падрыўную дзейнасьць, рэгулярна паліваючы брудам польскую дыпляматыю і нас, палякаў, як людзей, якія нібыта зьяўляюцца марыянэткамі Польшчы. Гэта абраза для палякаў, паколькі Польшча зьяўляецца нашай другой Айчынай і тое, што мы паказваем сваю сувязь з гэтай краінай, зьяўляецца нармальным парадкам рэчаў.
[ 04/08/2005 09:44 ]
Спадарыня Анжаліка, як Вы думаеце, якім чынам можна было б найпрасьцей, але і найлепей уладзіць гэты канфлікт паміж беларускай польскай супольнасьцю і ўладамі? 2. Ці магла б такая беларуская жанчына як Вы, або, ці маглі б Вы стаць наступным прэзыдэнтам любай Беларусі? З зычэньнямі усялякіх удач, Алесь Шпакоўскі.
Я думаю, што любую сытуацыю магчыма разьвязаць і залатвіць, толькі патрэбна жаданьне, мудрасьць і інтэлігентнасьць у паводзінах. Але ніколі нельга разьвязаць сытуацыю коштам зброі, выкідаючы людзей з Дамоў польскіх пры дапамозе сілы, міліцыі, з дапамогай бруду і правакацыяў.
[ 04/08/2005 10:46 ]
Здравствуйте! Видел по Белорусскому телевидению сюжет о пикете возле посольства Польши. Вы уж на них не обижайтесь. Хотя мне очень интересно, а КОГО все таки символизирует то бревно, которое пилит польская пила? А Вам хочется пожелать удачи и мужества. Всего доброго. Сергей С.
Што датычыць бервяна, то я ня ведаю—якое бервяно хто пілуе побач з польскай амбасадай. Я думаю, што ня трэба пілаваць бервяно, бо ня трэба было ўжываць сілу ў адносінах да грамадзкай арганізацыі і выкідаць на вуліцу людзей, і сілай наводзіць парадкі. Пілаваньне бервяна ў гэтай справе нічым не дапаможа, патрэбны розум і здаровы сэнс, каб вырашаць такія пытаньні.
[ 04/08/2005 13:21 ]
Паважаная Анжаліка,ці не лічыце вы, што разрыў дыпламатычных адносін паміж Польшчай і Беларуссю - гэта якраз тое, на што разлічвае Лукашэнка.Я думаю, што гэты шлях - памылка і будзе паразай Польшчы,не на карысць усім НАМ. Дзякуй. Туравец Віктар.
Я не хачу камэнтаваць: ці разрываць дыпляматычныя адносіны паміж Польшчай і Беларусьсю ці не. Гэта справа дзяржавы, і для дзяржавы павінна быць важным, каб адносіны паміж Польшчай і Беларусьсю былі як найлепшымі, і для нас, палякаў, гэта вельмі важна. Аднак у цяпершні момант улада пры дапамозе сваіх службаў, КГБ наводзіць парадкі ў грамадзкай арганізацыі.
[ 04/08/2005 16:50 ]
Шаноўная Спадарыня Борыс, мая маці кіраўнік адной з мясцовых філіялаў СПБ у Мінскай вобласьці. Як Вы пракаментуеце сітуацыю калі Вашыя філіі проста выкінутыя за борт (асабліва тыя ў Менскай акрузе), ніхто зь імі не звязваўся з Вашага атачэньня (натуральна, што ўсе ў каго няма праблем з галавой стаяць па Вашым боку), не раьпавядаў што яны маюць рабіць цяпер? Я тэлефанаваў маці і яна казала што яна ў разгубленасьці...Ёй цікавяцца толькі мяйсцовы райспалком ды мясцовае КГБ. Ужо вызывалі і пыталіся за каго яна плянуе галасаваць у Валкавыску праз пару тыдняў...пракаментуйце калі ласка... Вялікі дзякуй...
Што датычыць кантактаў зь мясцовымі аддзеламі, дык мы стараліся кантактаваць зь кім было магчыма. Канешне, мы мелі цягам трох месяцаў вельмі вялікія праблемы, паколькі нас па тры-чатыры разы на тыдзень выклікалі то ў пракуратуру, то ў міліцыю. Я маю надзею, што людзі зразумеюць, што мы рабілі ўсё, што было ў нашых сілах, каб быць у кантакце зь імі. Аднак не заўжды ўдавалася за гэтыя некалькі месяцаў дайсьці да ўсіх. Што датычыць зьезду у Ваўкавыску, то гэты зьезд будзе “нямым”. Я атрымала лісты ад “Вспульноты польскей”, ад польскага ўраду, ніхто не прызнае ўладаў Саюзу, што выберуць у Ваўкавыску.
[ 04/08/2005 17:12 ]
Szanowna Pani Borys, Czy ten mezpanstwowy konflikt w kakis sposob wplywa na prace szkol polskich w Grodnie i Wolkowysku, jak rowniez i Domow Polskich??? Dziekuje.
Што датычыць працы школ польскіх у Горадні і Ваўкавыску, дык гэтыя школы зьяўляюцца ўласнасьцю Саюзу палякаў. На жаль, нас выкінулі зь сядзібы Саюзу палякаў, таму ў нас ня будзе нават магчымасьці увайсьці ў школы ў Горадні і ў Ваўкавыску. Гэтыя школы папросту будуць перанятыя...
[ 04/08/2005 22:31 ]
НЕ ХВАЛЮЙЦЕСЬ!УСЕ БУДЗЕ ДОБРА!МЫ З ВАМИ!БЕЛАРУСЫ,ЯКИЯ ЖЫВУЦЬ У ИЗРАИЛЕ.
Дзякуй Вам.
[ 05/08/2005 05:26 ]
ci magli by vy vyznachyc', cu magchyma vydzelic' isnavanne praamerykanskaga palaitychnaga napramka, jki iznue razam s praeurapejskim, ci vy lichyce shto iznue adzinaja plun', u jakoj intaresy ameryki i europy u pol'shchy zhyvuc' cesna adzin z drugim?
Я не хацела б гаварыць аб інтарэсах Амэрыкі, Польшчы ці Эўропы. Існуе адна паважная праблема: у нармальнай дэмакратычнай дзяржаве ніхто не прымае рашэньняў наконт выбару ў грамадзкай недзяржаўнай арганізацыі, гэта выключна справа самой арганізацыі і ніхто у дамы грамадзкай арганізацыі, пабудаваныя на грошы польскіх падаткаплатнікаў, сілай ня ўводзіць міліцыю ды амон.
[ 05/08/2005 13:13 ]
Спадарыня Анжаліка! Хачу выказаць Вам мае шчырыя словы падтрымкі. Трымайцеся! Мужнасьці і трываласьці! Менш тыдня таму вярнулася з Польшчыі хачу сказаць, што Вы там ужо фактычна набылі статус нацыянальнага героя. Мае польскія сябры, якія ня ведаюць Вас, але бачылі Вас па тэлевізіі, захапляюцца Вашай мужнасьцю. У грамадзкім транспарце і ў крамах гучаць Вашае імя і словы падтрымкі на Ваш адрас, столькі ж разоў, колькі і злосныя словы ў адрас Лукашэнкі і беларускіх уладаў. Вам нельга адступаць ні ў якім разе, за Вамі многія і многія людзі. Трываласьці і аптымізму!
Дзякуй вялікі!
[ 05/08/2005 14:26 ]
Pryvitanne,Anzhela! Hacelasia b vedac,hto pa prafesii vashyja backi,kali /jak siamja apynulasia u Belarusi?Vy zamuzham?Ci josc braty i siostry?Dze jany pracujuc? I,nareshce,si gatovyja vy siadzec u belaruskaj turme za svaju polskasc?
Мае бацькі не працуюць, яны на пэнсіі, я ня замужам, у мяне ёсьць два браты і сястра. Што датычыць таго, ці гатовая я трапіць у турму, дык ніколі нельга “заракацца ад турмы і сумы”, калі трэба будзе—дык пайду туды, няма праблемаў. Як трэба будзе, дык трэба, але сваіх поглядаў не зьмяню.
[ 05/08/2005 15:35 ]
Podziwiam Pani odwagк. Wobec tego mam pytanie: Czy gotowa Pani walczyж do koсca i pуjњж do wiкzienia za prawdк, ktуra jest niew№tpliwie po Pani stronie. Bo jest inna moїliwoњж - do granicy tylko krok i Polska stoi otworem dla polakуw szykowanych przez reїym. Jak reaguje blizkie otoczenie na sytuacjк, w jakiej Pani siк znalazіa i czy wszyscy ci, ktуrzy do tej pory deklarowali siк jako przyjaciele, takїe niepolskiego pochodzenia, nadal podtrzymuj№ kontakt z Pani№. Dziкkujк. Aleksander z Witebszczyzny.
Мае блізкія, маё атачэньне падтрымлівае нашую супольную дзейнасьць, бо ўсё гэта не зьяўляецца маімі поглядамі як прыватнай асобы, гэта погляды людзей, якія многа гадоў працавалі ў Саюзе палякаў, і сёньня гэта нашая супольная пазыцыя: нас хапіла на тое, каб гаварыць праўду, каб змагацца за свае правы, за сваю культурна-асьветную арганізацыю. Маё блізкае атачэньне і калегі, таксама ў Польшчы, падтрымліваюць нас, паколькі нас ня толькі падтрымліваюць Сэйм Польшчы, Сэнат, польскі ўрад. Што датычыць таго—ці гатовая я змагацца да канца і пайсьці ў турму за праўду? Так.
[ 05/08/2005 18:59 ]
Шаноуна спадарыня Анжаліка Борыс! Паважаю вашую мужнасьць, дзякуючы вашым заявам Польша зацiкавiлася падзеямi на Беларусi. Але вашыя праблемы звязаны выключна з рэпрэсiямi супраць усiх дэмакратычных арганiзацый i асобау. Без лiквидацыi дыктатуры ня будзе добра i беларускiм палякам. Цi згодны Вы ? Адносна абароны . Цi падалi вы заяву у Вярховны суд РБ для абскаржэньня рашэньня Мiнiстэрства юстыцыi? Вынiк -- вядомы, але лiчу, што гэта зрабiць трэба. Трымайцеся ! Мы усе разам пераможам ! Наступны прэзыдэнт Беларусi Валеры Грыцук
Па-першае, усё тут зразумела. Ясна, што сытуацыя скіраваная ня толькі супраць палякаў, але і супраць іншых этнічных супольнасьцяў.

Наконт скаргі ў суд, гэта ня мае сэнсу. Куды абскарджваць, калі людзей сілай выкінулі пры дапамозе міліцыі з Дамоў палякаў.
[ 05/08/2005 19:19 ]
Уважаемая Анжелика!Я рад,что в нашей стране есть такие люди,как Вы!Спасибо Вам за надежду,за веру в лучшее завтра!Скажите,есть ли у нашего поколения шанс жить в стране,которая дружелюбна,а не амбициозно-капризна?Успехов! Жыве Беларусь!!! Сергей Николаевич.
Мне цяжка на гэта адказаць. Жыцьцё цяпер цяжкае.
[ 05/08/2005 20:13 ]
Дзе Вы любіце адпачываць?
Я вельмі мала адпачываю. За апошнія 10 гадоў я практычна не адпачывала.
[ 05/08/2005 20:13 ]
Можна пачуць, што Беларусь - жаночая краіна. Маецца на ўвазе жаночы фактар у палітыцы, уплыве на палітыку, грамадзкае жыцьцё. Ваш камэнтар
Я - не палітык і ніколі не была ў палітыцы. Так сталася, што мой абавязак цяпер канстатаваць тыя факты, што сёньня адбываюцца.
[ 05/08/2005 20:14 ]
Што Вам дапамагае трымацца ў гэтых умовах?
Людзі, якія вакол мяне.
[ 05/08/2005 20:14 ]
Якія Вашыя любімыыя польскія і беларускія стравы?
Я ня маю часу на гатаваньне ежы. Я непераборлівы чалавек, таму ем усё, што мне прыгатуюць. І я ніколі не дзяліла стравы на польскія і беларускія.
[ 05/08/2005 22:41 ]
Спадарыня Анжаліка, як вы лічаце, чаму Беларусь сталася адзінай з краінаў-пераможцаў у Другой сусветнай вайне, якая панесла тэрытарыяльныя страты (я маю на ўвазе Беластоцкую вобласць), - прычына ў "кволым" менталітэце самаістасці беларусаў, альбо ў наступальна-актыўным нашых суседзяў? Ці прычына зусім не ў гэтым? (У чым тады?) Аляксандр
Не разумею пытаньня.
[ 05/08/2005 22:45 ]
Як вы лічаце наколькі актуальнай у сённяшнім польскім грамадстве з'яўляецца тэорыя Kresuw Wschodnich? Дробыш М.
Усім зразумела, што цяпер "крэсы всходне" - гэта тэрыторыя Беларусі і Ўкраіны.
[ 05/08/2005 23:13 ]
Пані Анжаліка, вы напэўна бачыце што з уладай мы знаходзімся ў розных вагавых катэгорыях, і хоць яна незаконная, бо даўно ужо перакрэсліла канстытуцыю, мы не маем ані якіх рэальных шанцаў на перамогу. На што вы разлічваеце ў сваёй барацьбе? Як вы асабіста ставіцеся да Бога і да рэлігіі? Чы лічыце вы нацыянальнай рысай палякаў прагу да вольнасці і справядлівасці? А Кручкоўскі і Тарзевіч гэта сённяшняе адлюстраванне Плута(Плутовіча) з "Пана Тадэвуша" Міцкевіча. З павагай пан Марэк Самокар з Ліды.
Я практыкуючая каталічка. Кожны грамадзянін абавязаны выказваць сваё стаўленьне да ўлады, асабліва ў тых выпадках, калі яна парушае і нішчыць ягоныя канстытуцыйныя правы. Так, я лічу, што адной з нацыянальных рысаў палякаў прагу да вольнасці і справядлівасці. А наконт гэтых спадароў, гэта людзі, якія прадаліся.
[ 06/08/2005 00:12 ]
Добры дзень, спадарыня Борыс. Скажыце, калі ласка, чаму столькі сябраў Звязу палякаў супраць Вас? (Яны выступаюць у беларускім тэлебачанні і выказваюць даволі цяжкія абвіненні.) Другое пытанне, якое цікавіць: чаму не бачна ніякай інфармацыі пра тое, як праходзіў з'езд. Уся медыяльная афера, здаецца, пачалася менавіта з таго, як суд не прызнаў вынікі з'езда. Цішыня ў адносінах да гэтай падзеі як быццам кажа, што рашэнне суда не было ідэалагічна матываванае, але праўна правільнае, або неяк аўтаматычна ясна, што гэта наадварот быў ідэалагічны заказ. Хацелася б даведдацца больш. (Мабыць я прапусціў нейкую крыніцу адпаведнай інфармацыі...) Дзякуй. Жадаю поспехаў.
1) Ім пасуе такая сытуацыя. Яны, відаць, маюць з гэтага нейкую выгаду. 2) Калі хочаце даведацца болей, чытайце польскую прэсу і глядзіце польскае тэлебачаньне.
[ 06/08/2005 09:09 ]
Анжаліка, есць звесткi, што "сходы" па вылучэнню дэлегатау на новы з'езд праводзяцца гвалтоуна, людзей на сходы фiльтруе "вертыкаль" Цi прауда гэта? Цi збiраеце вы факты i доказы? Трымайцеся, за вас увесь цывiлiзаваны свет!
Так, гэта праўда. Мы атрымоўваем лісты. Людзі тэлефануюць. Так, мы зьбіраем гэтую інфармацыю.
[ 06/08/2005 14:29 ]
Цi лiчаце Вы сябе пешкай у чужой гульні?
Не.
[ 06/08/2005 15:25 ]
Так і не зразумеў, чаму ж Міністэрства юстыцыі Беларусі не прызнала вынікі зьезду правамоцнымі. Можа, дадзіце інфармацыю, які повад яны знайшлі? Таксама хацеў бы выказаць падзяку за вашую вытрымку і грамадзянскую пазыцыю.
Першая падстава, гэта нібыта недэмакратычнасьць зьезду. За тое цяпер, калі людзей гвалтам зганяюць на паўторны зьезд, ён нібыта мае быць дэмакратычным.
[ 06/08/2005 21:48 ]
Шаноўная Анжаліка Борыс, як беларус выказваю сваю салідарнасьць з Вамі і іншымі актывістамі арганізацыі, якіх перасьледуюць улады. Пытаньне: якія зараз настроі ў рэгіянальных філіях Саюзу палякаў? Андрэй, Магілёў
Настроі розныя. Усіх людзей гвалтам прымушаюць браць удзел у паўторным зьедзе, пагражаюць звальненьнем з працы тым, хто адмаўляецца.
[ 06/08/2005 21:51 ]
Хотелось бы знать позицию СПБ по Катынскому делу.Издано ли что нибудь на белорусском или русском языках. Поскольку я польским не владею. С уважением Николай
Было шмат артыкулаў пра Катынь у Польшчы. Наколькі мне вядома, па-расейску і па-беларуску практычна нічога не выдавалася.
[ 07/08/2005 07:02 ]
Шановная Пані Анжэла! У мяне, толькі воднае пытаньне. Адкажыце? Калі Ласка! Што Будзе рабіць Вашае кіраўніцьтва й Сам Саюз, Калі Лукашэнка й яго паплечьнікамі? Будзе ўтвораны "Паралельны" найменны саюз? А? Вам,Пані Анжэла! Жадаю! Толькі Воднога! Ешчэ Польска ні згінэла! Пукі Мы Жыемы!...
Час пакажа. Пакуль не магу адказаць на гэтае пытаньне.
[ 07/08/2005 16:25 ]
Pawajanaia pani Anjalika, iakim tcinam Vi li4ite mojna pazbegnut palanizacii belarusau -katalikou.? Viadoma sto tisia4i belarusou iakia maiuc belarusskia proswistci i belarussau prodkau ale bili hris4ani u kascele " transfarmuiucca" u paliakau. Geti pratcess ide ujo stagoddi i na Batkaustcine i na emigracii. Belarus katalik albo uniat stutna peretwaraecca u paliaka. Skarina, Bagushewitc, Kupala i Kolas bili kataliki i belarusi Mitckewitca i Kastiushku 9 katalikou belarusau ) zrabili paliakami ? Palanizacia zausedi bila na Belarusi, i rabilasia iana ne na karistc belarusam.
Я думаю, што кожны ведаць сам, кім ён ёсьць. Бо нікога сілай нельга перарабіць у паляка і беларуса. Калі людзі пагаджаюцца, каб зь іх сілай рабілі палякаў, беларусаў, расейцаў, то значыць у іх няма сваёй пазыцыі і сваёй нацыянальнай тоеснасьці.

На сёньня няма ніякага канфлікту паміж звычайнымі беларусамі і палякамі ці іншымі народамі. Сёньня ўлада стварае канфлікты.
[ 08/08/2005 12:20 ]
Добры дзень, шаноўная спадарыня Анжаліка. У мяне да Вас два лагічна звязанных паміж сабой пытанні. 1. Ці згодныя Вы з такой думкай, што беларускія палякі ў Беларусі з’яўляюцца чымсці большым, чым проста нацыянальнай меншасцю; а менавіта: яны з’явіліся на нашай тэрыторыі не шляхам каланізацыі ці зарабковай дарогай, як гэта здараецца ў выпадку большасці нацыянальных меншасцяў, але ў выніку распаўсюду польскамоўнай культуры на тэрыторыі Вялікага Княства, якое адбывалася ва ўмовах I Рэчы Паспалітай – дзяржаўнага фармавання, якое прызнаецца сёння вядучымі польскімі і беларускімі гісторыкамі за ўнікальнае для Эўропы тых часоў.
 
[ 08/08/2005 12:20 ]
Адпаведна з гэтым нельга параўнаць беларускіх палякаў з, напрыклад, расейцамі ў Латвіі ці тымі ж палякамі ва Францыі, з чаго вынікае і тое, што нельга разглядаць сённяшні канфлікт, як канфлікт між палякамі і беларусамі? (пытанне насунулася ў сувязі з тым, што мінулы старшыня, спадар Кручкоўскі, сцвярджаў пару год таму ў інтервію польскім газэтам пра небяспеку, якую беларускае адраджэнне стварае польскай меншасці, выразна супрацьпастаўляючы палякаў і беларусаў).
Польская меншасьць у Беларусі зьяўляецца такой самай меншасьцю, як і іншыя. І мае права на павагу да сваіх правоў.

Беларускае адраджэньне ніякай небясьпекі не стварае. Гэта глупства. Я заўсёды была за стварэньне беларускіх школаў. Калі будзе разьвівацца беларуская культура, дык будзе разьвівацца і польская.
[ 08/08/2005 12:21 ]
2. Як бы Вы паставіліся да ідэі выступіць разам з вядучымі прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, уплывовымі апазіцыйнымі палітыкамі з заявай аб тым, што канфлікт не з’яўляецца польска-беларускім? Мне здаецца, што гэта было б вельмі сімбалічным актам, асабліва для простых грамадзянаў Польшчы і Беларусі, бо нават у Польшчы, міма заяў вядомых палітыкаў і міністра Ротфэльда, ёсць сілы, якія спрабуюць прадставіць канфлікт, як этнічны. Дзякую за адказы. Антон.
Я ня ёсьць палітыкам, але я ўжо казала, што тое, што адбываецца з Саюзам палякаў, гэта не этнічны канфлікт. Да ідэі такой заявы я б паставілася пазытыўна.
[ 08/08/2005 12:25 ]
Цi падтрымау Вас хто-небудзь з апазыцыi, апроч Маладога Фронту?
Ведаеце, я ня мела кантактаў з апазыцыяй, таму мне цяжка выказацца на гэтую тэму.
[ 08/08/2005 12:26 ]
Пытаньняў няма, толькі пажаданьне моцы і посьпеху
Дзякуй.
[ 08/08/2005 12:31 ]
У якіх краінах вы бывалі? Якая краіна вашая любімая ў Эўропе?
Была ў Францыі і Італіі, а найлепей люблю Горадню.
[ 08/08/2005 12:56 ]
Вы кажаце пра бруд на БТ. Ці вы глядзіце польскія каналы? У мяне іх колькі дзясяткаў і магу зрабіць высновы, што БТ-шны бруд у параўнаньні з польскім -- гэта накрухмаленая сурвэтачка. Прычым, калі беларускія камэнтары тычацца вас асабіста ці польскае палітыкі, дык польскія камэнтары б'юць па беларусах як народзе і Беларусах як краіне. Выдае на тое, што палякам "маленькая пераможная вайна" патрэбная ня менш, чым Пуціну й Лукашэнку. Можа каб кампэнсавацца ў сваіх нацыянальных комплексах? Заякот
Беларускае тэлебачаньне гаворыць хлусьню. Польская тэлевізія ня вядзе прапаганды супраць беларускага народу. Наконт палітыкаў я не магу нічога адказаць.
[ 08/08/2005 13:03 ]
Няўжо ў Польшчы не разумеюць, што галоўная мэта арганізатараў гэтага канфлікту - ізаляцыя Беларусі, ім патрэбны гэта вакуум. Адзінае правільнае рашэньне, якае улады Польшчы маглі б прыняць - гэта тэрмінова вярнуць у Менск польскага амбасадара ды уключыць яго ў барацьбу за СПБ. З-за Буга Польшча гэты канфлікт ніколі ня выйграе. Мацей Б., Менск
Гэта рашэньне польскага ўраду. Мы ня маем на гэта ўплыву, і я не магу адказваць за тое, што робіць польскі ўрад. Але польскі ўрад заяўляе, што зробіць усё магчымае, каб не ізаляваць простых беларусаў.
[ 08/08/2005 13:11 ]
Мы заканчваем канфэрэнцыю. Прыносім выбачэньні, што Анжаліка Борыс не змагла адказаць на ўсе пытаньні з прычыны вялікай занятасьці. Вэб-рэдактар
Я хацела б падзякаваць за пытаньні на гэтай онлайн-канфэрэнцыі. Важна тое, што людзі цікавяцца нашай справай, бо яна аднабакова падаецца на беларускім тэлебачаньні. Гэта падаюць там, як польска-беларускі канфлікт. Няма ніякага канфлікту паміж палякамі і беларусамі. Ёсьць канфлікт улады, якая хоча зьнішчыць і практычна ўжо зьнішчыла Саюз палякаў, уводзячы міліцыю, выкідаючы людзей сілай з Дамоў палякаў, не ўпускаючы іх туды і змушаючы людзей браць удзел у келейным зьезьдзе.
 галоўная
 угару