RFE/RL
Беларуская Служба Радыё СВАБОДА

Чацьвер, 18 Cтудзеня 2001
 



Сёньня ў Ню-Ёрку ў аэрапорце імя Кэнэдзі быў арыштавны Дзяржаўны сакратар Саюзу Беларусі і Расеі Павал Барадзін. Арышт абыўся ў адпаведнасьці з судовым даручэньнем пракуратуры Швайцарыі. Арышт Барадзіна сёньня А.Лукашэнка назваў вельмі непрыязным актам ЗША ў дачыненьні да Беларусі як да часткі саюзнае дзяржавы з Расеяй…  Працяг…

Кіраўніцтва беларускага бюро Інтэрполу адмовілася патлумачыць, чаму Павал Барадзін ня быў арыштаваны, калі прыяжджаў у Менск. Між тым, у бюро не абвяргаюць, што адпаведныя дакумэнты на арышт Барадзіна яны атрымалі…  Працяг…

У другой палове дня стала вядома, што беларускае Міністэрства замежных справаў выклікала намесьніка кіраўніка амэрыканскае дыпляматычнае місіі ў Менску Джона Кунстатэра ды выказала яму пратэст з нагоды затрыманьня Паўла Барадзіна ў Нью-Ёрку. Падрабязнасьці Радыё Свабода паведаміў прэсавы сакратар МЗС Павал Латушка:…  Працяг…

На затрыманьне Паўла Барадзіна, як і варта было чакаць, неадкладна адрэагавалі высокапастаўленыя прадстаўнікі Расеі. Камэнтары расейскага боку сьведчаць, што арышт Барадзіна стаў для іх поўнай нечаканасьцю…  Працяг…

Цяперашні дзяржсакратар гэтак званага саюзу Беларусі і Расеі Павал Барадзін вось ужо як два гады фігуруе ў адным з самых гучыных скандалаў, зьвязаных з карупцыяй у вышэйшых эшэлёнах расейскай улады. Гэты скандал набывае ўсё большы міжнародны рэзананс…  Працяг…

Былы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь Міхаіл Чыгір, які да суду правёў некалькі месяцаў у турэмнай камэры, распавядае Радыё Свабода пра арышт і ўмовы ўтрыманьня за кратамі…  Працяг…

Як адаб’ецца арышт Паўла Барадзіна на беларуска-амэрыканскіх і беларуска-расейскіх дачыненьнях? Камэнтар Радыё Свабода…  Працяг…

На Менскім маторным заводзе ствараецца “незалежны” прафсаюз. Мяркуецца, аднак, што напраўду ён будзе залежаць ад адміністрацыі і ўладаў…  Працяг…

(эфір 17 студзеня)
Сябры Каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў на сваім паседжаньні ня здолелі зацьвердзіць дакладнага мэханізму вылучэньня адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары. Асобу гэтага кандыдата, відаць, вызначыць Кангрэс дэмакратычных сілаў, які адбудзецца на пачатку сакавіка…  Працяг…

Учора мы паведамлялі пра тое, што ў Лошыцкім парку Менску невядомыя зламысьнікі сьпілавалі мэмарыяльны крыж ахвярам палітычных рэпрэсіяў. Пасьля нашага паведамленьня крыж быў адноўлены…  Працяг…

Два дні таму наша радыё паведаміла пра выпадак людажэрства ў Менску. Падазраваных у канібалізме пракуратура абвесьціла арыштаванымі без прад’яўленьня абвінавачваньня на час сьледчых дзеяньняў…  Працяг…

Некалькі грамадзкіх арганізацыяў Пінску працяглы час ня могуць зарэгістравацца ва ўправе юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму. Кіраўнікі арганізацыяў тлумачаць гэта тым, што чыноўнікі стараюцца не дапусьціць пашырэньня “трэцяга сэктару” ў горадзе…  Працяг…

Сытуацыю з рэгістрацыяй арганізацыяў “трэцяга сэктару” ў Беларусі камэнтуе кіраўнік рабочай групы Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных арганізацыяў Беларусі Алесь Бяляцкі…  Працяг…

Крычаўскі гарвыканкам не дазволіў заснавальнікам газэты “Наша думка” распаўсюджваць гэтае выданьне на тэрыторыі гораду…  Працяг…

Ад наступнага панядзелка абавязкі намесьніка старшыні Магілеўскага абласнога выканаўчага камітэту ў пытаньнях сельскай гаспадаркі будзе выконваць Аляксандар Дубко. Але гэта не старшыня Гарадзенскага аблвыканкама, а ягоны сын…  Працяг…

Дзяржаўны камітэт статыстыкі й аналізу падвёў вынікі працы ў дзяржаўным сэктары за 2000 год. Амаль паўсюль — вялікія эканамічныя посьпехі. Незалежныя эканамісты ўсё ж мяркуюць, што гэтыя паказчыкі патрабуюць значных карэктываў і тлумачэньняў…  Працяг…

(эфір 17 студзеня)
Паводле статыстыкі, беспрацоўе на Гарадзеншчыне зьменшылася. Аднак, ніхто ня ўлічвае схаванага беспрацоўя – нярэдка здараецца, што работнікі маюць працоўныя месцы, але ня маюць працы і заробкаў. Адным з прыкладаў гэтага ёсьць гарадзенскі грузавы аўтапарк №2…  Працяг…

Генэрал Джозэф Кабіла – сын прэзыдэнта Конга Ларана Кабілы часова ўзяў на сябе абавязкі кіраўніка краіны. Лёс самога прэзыдэнта – пакуль невядомы…  Працяг…


***

(эфір 14 студзеня)
Праскі Акцэнт:  5 гадоў Вярхоўнаму Савету Беларусі 13-га скліканьня. Гісторыя і сёньняшні дзень…  Працяг…

(эфір 11 студзеня)
Беларуская Атлянтыда:  Сталіца…  Працяг…

(эфір 14 студзеня)
Беларускі дыялёг на Інтэрнэце:  Палітычная правакацыя ў менскім чаце ды іншае…  Працяг…

(эфір 12 студзеня)
На доўгім шляху:  Справа Гангадзэ – храналёгія і высновы…  Працяг…

(эфір 11 студзеня)
Паштовая Скрынка 111:  Колькі тэрмінаў Лукашэнка будзе прэзыдэнтам, крыўда мядзельскага паляка ды іншае…  Працяг…

(эфір 10 студзеня)
Выкраданьне Беларусі:  Гістарычны досьвед Аргентыны і выкраданьне людзей…  Працяг…

(эфір 8 студзеня)
Час прэсы:  Ці існуе ў Беларусі журналісцкая салідарнасьць?…  Працяг…

ВЕРШ НА СВАБОДУ:  АЛЕСЬ ЛІПАЙ…   Працяг…


Сайт абнаўляецца ўвечары паводле вынікаў інфармацыйнага дня

 


Архіў
 Радыё СВАБОДА
© 1995-2000 Radio Free Europe / Radio Liberty, Inc., All Rights Reserved.
http://www.rferl.org